Тэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока




НазваТэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока
Дата канвертавання05.11.2012
Памер116.58 Kb.
ТыпДокументы


Тэма ўрока: Будова і функцыі органаў стрававальнай сістэмы


Мэта ўрока: арганізаваць работу вучняў па вывучэнню тэмы “Будова і функцыі органаў стрававальнай сістэмы”, у выніку якой яны змогуць выканаць праверачныя заданні па дадзенай тэме

Задачы ўрока:

  1. Адукацыйныя:

  • сфарміраваць уяўленне аб будове і функцыях органаў стрававання;

  • устанавіць узаемасувязь будовы і функцый органаў стрававання.

  1. Развіваючыя:

  • прадоўжыць развіццё ўменняў выдзяляць галоўнае;

  • самастойна працаваць з тэкстам, малюнкамі, табліцамі;

  • афармляць вынікі мышлення ў вуснай і пісьмовай форме;

  • ажыцяўляць узаемакантроль,самакантроль і самааналіз вучэбнай дзейнасці.

  1. Выхаваўчыя:

  • прадоўжыць фарміраванне пазнавальнага інтарэса да прадмета;

  • садзенічаць выхаванню культуры зносін, пачуцця адказнасці за вынікі сваёй працы.

Тэхналогія: крытычнага мышлення, элементы развіваючага навучання, інфармацыйна- камунікатыўная.


Тып урока: засваенне новых ведаў.


Метадычныя прыёмы: “Веру,не веру”, маркіроўка тэкста, роўны навучае роўнага.


Формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці: франтальная, індывідуальная, парная, групавая.

Абсталяванне:

  1. Біялогія: вучэбны дапам. для 9 кл./М.В.Машчанка, А.Л.Барысаў, Мінск: “Нар.асвета”, 2011.

  2. Раздатачны матэрыял:

  3. Мультымедыйны комплекс.



Ход урока

  1. Арганізацыйны момант: парадак у класе, гатоўнасць да ўрока, эмацыянальны настрой.



Псіхалагічны настрой. Палажыце левую руку на вобласць сэрца, адчуйце яго, а правую на плячо свайго суседа. Перадайце любоў і цяпло сваіх сэрцаў таварышам і адчуйце плячо свойго сябра. Гэта так патрэбна ў жыцці кожнаму чалавеку. І сёння на ўроку таксама вы павінны адчуваць падтрымку і ўзаемадапамогу.



  1. Стадыя вызава:



Размінка: у аднаго мудраца запыталі: “Што з’яўляецца для чалавека найбольш цэнным і важным у жыцці: багацце ці слава?”. Падумаўшы мудрэц адказаў: “Ні багацце, ні слава не робяць чалавека шчаслівым…”

Гутарка па пытаннях:

  • Што адказаў мудрэц на вашу думку?

  • Што для вас з’яўляецца галоўным у жыцці?

  • Што значыць, па-вашаму,быць здаровым?

Быць здаровым вельмі важна. Толькі здаровы чалавек можа пасапраўднаму зведаць радасць жыцця. Толькі ў здаровага чалавека нармальна і зладжана функцыянуюць усе органы і сістэмы органаў арганізма. І вельмі важную ролю ў падтрыманні здароўя адыгрывае харчаванне і зладжаная сістэма органаў стрававання. На прошлым уроку мы адзначылі важнейшую функцыю стрававальнай сістэмы.

  • Якую важную функцыю выконвае стрававальная сістэма?

Сёння на ўроку мы працягваем вывучаць стрававальную сістэму. Органы гэтай сістэмы не з’яўляюцца для вас невядомымі. Штосьці аб іх вы ўжо ведаеце.

  • Што вам вядома аб будове сістэмы з курса заалогіі?



Вучні ўспамінаюць. Настаўнік прапануе спіс органаў сістэмы стрававання і стрававальных залоз. Вучні працуюць па групах. На магнітнай дошцы прымацоўваюць таблічкі з назвамі органаў стрававальнага канала - 1 група, 2 – стрававальныя залозы (слайд 1).

На дошцы вучні размяшчаюць таблічкі пад загалоўкамі:


Стрававальны канал Стрававальныя залозы


Ротавая поласць Слінныя залозы

Глотка Печань

Стрававод Падстраўнікавая залоза

Страўнік

Тонкая кішка

Тоўстая кішка



  • Зараз яшчэ выканаем заданні з рубрыкі “Веру,не веру”. У табліцы зправа адзначце “+”, або “-“ наступныя сцвярджэнні: (слайд 2)





Сцвярджэнні

+” або “-“

1.

У чалавека 32 зубы




2.

Камяк ежы праходзіць па стрававальнаму тракту пад дзеяннем сілы цяжару




3.

Эмаль можа сцірацца і трэскацца




4.

Ежа са страўніка трапляе у тоўсты кішэчнік




5.

Даўжыня кішэчніка 3 м.




6.

Тоўсты кішэчнік карацейшы за тонкі




7.

Жоўць паступае ў страўнік




8.

Эмаль – самая трывалая тканка ў арганізме чалавека




9.

Ежа праходзіць праз печань




10.

Тоўстая кішка ўтрымлівае шмат варсінак, таму ў ёй адбываецца асноўнае ўсмоктванне пажыўных рэчываў






Насупраць сцвярджэнняў, з каторымі вы згодны, пастаўце “+”, з якімі не можаце згадзіцца – “-“. Не страшна, калі вы ў чым-небудзь памыліцеся або ваша меркаванне не супадзе з меркаваннем другіх. Помнім “Кто ищет истины – не чужд и заблуждениям”. Гэтыя словы В.І.Гётэ будуць з’яўляцца эпіграфам нашага ўрока.

  • Зачытваем па аднаму сцвярджэнню і выказваем сваё меркаванне. Да гэтых сцвярджэнняў мы вернемся яшчэ ў канцы ўрока.

І так, пад час меркавання з’явіліся разнагалоссі. Сёння мы з вамі павінны такім чынам пабудаваць работу, каб іх вырашыць. Прапануйце фармуліроўку тэмы нашага ўрока.

Вучні прапануюць свае фармуліроўкі, настаўнік абагульняе іх і называе тэму: “Будова і функцыі органаў стрававальнай сістэмы”(слайд 3).

  • Якая ж мэта нашага ўрока?

Вучні выказваюць сваё меркаванне, настаўнік абагульняе.

Мэтай нашага ўрока з’яўляецца высталяванне асаблівасцей будовы органаў стрававання з выконваемымі функцыямі.



  1. Стадыя абдумвання:



Усмешка, здаровы смех, як многа яны гавораць аб здароўі чалавека. А калі пры гэтым мы бачым яшчэ і здаровыя белыя зубы, то сумненні аб яго здароўі навогул адпадуць. Менавіта з іх у ротавай поласці пачынаецца працэс стрававання.

Наступны этап нашага ўрока – работа з падручнікам (слайд 4) Уважліва прачытайце тэкст падручніка на с.117-118, карандашом на палях пастаўце значкі, вызначаючы асобныя абзацы і сказы:

“!” – вядомая інфармацыя;

“Н” – новая інфармацыя;

“?” – незразумела.

Вучні працуюць з тэкстам.Настаўнік высвятляе, што не зразумела.За правільныя адказы настаўнік дае вучню жытон – зуб. Адзін зуб азначае адзін бал.


Праверка ўсваення.

  1. На магнітнай дошцы настаўнік замацошвае знешні выгляд зуба.Першая група размяшчае назвы: каронка, шыйка, корань. Другая – назвы зубоў:разцы, іклы, малыя карэнныя, вялікія карэнныя.

  2. На магнітнай дошцы вучні размяшчаюць таблічкі колькасці зубоў. Першая група –верхняй чэлюсці, другая - ніжняй (слайд5):

Верхняя

чэлюсць: 4 2 4 6 = 16

разцы іклы мал.карэнныя вял.карэнныя 32

Ніжняя

чэлюсць: 4 2 4 6 = 16



  1. Унутраная будова зуба (па слайду 6) падпісаць у сшытках абазначэнні.Узаемаправерка.Ацэньванне (правільны адказ – 1бал).





  1. Паказаць на сабе размяшчэнне слінных залоз.

Здаровыя зубы – важная ўмова нармальнай работы органаў стрававання. Калі зубы хворыя, ежа ў роце дрэнна здрабняецца і трапляе ў страўнік непедрыхтаванай да хімічнай апрацоўкі. Больш падробна аб гэтым паведаміць наш стаматолаг.

Выступленне вучня.

Адно з самых распаўсюджаных захворванняў зубоў – карыес. Што да яго прыводзіць? Пры неналежным доглядзе за зубамі паміж імі застаюцца часцінкі ежы, якія падвяргаюцца браджэнню. Утвораныя кіслыя прадукты дзейнічаюць на эмаль зуба, выклікаючы растварэнне мінеральных рэчываў. На пачатковай стадыі на пашкоджаным участку эмалі ўзнікае брудна-шэрая шурпатая пляма. Пасля ў выніку дзейнасці кіслотаўтваральных мікраарганізмаў ступень разбурэння ўзрастае і з’яўляецца карыеснай поласцю. Гарачая або халодная ежа, салодкае і кіслае выклікаюць боль. У такіх выпадках неабходна звярнуцца да стаматолага.

Змена гарачага і халоднага паветра адбываеца і пры курэнні тытуню. Акрамя таго, тытунёвы дзёгаць асядае на зубах, утвараючы жоўты налёт, які праз час ператвараецца ў зубны камень.

Шкодна таксама грызці ледзянцы, арэхі. Гэта можа прывесці да механічных пашкоджанняў зубоў. Пры недахопе фтора ў пітной вадзе зубы разбураюцца хутчэй. Пагэтаму ў некаторыя пасты ўводзяць солі фтора.

Што неабходна ведаць і рабіць каб захаваць зубы здаровымі на доўгі час? Ужыванне сырой агародніны і фруктаў (напрыклад, морквы, яблыкаў) садзейнічае натуральнаму ачышчэнню зубоў. Аднак гэта, як правіла, бывае недастатковым. У сліне ўтрымліваюцца розныя мінеральныя солі і арганічныя рэчывы. Змешваючыся з астаткамі ежы, яны ўтвараюць налет, які праз пэўны час ператвараецца ў зубны камень. Для таго каб гэты налет выдаліць,прымяняюць зубную пасту або зубны парашок.

Чысціць зубы рэкамендуецца два разы ў дзень – ранкам і вечарам. Шчотку неабходна весці ад дзясны да каронкі. Пры бакавых рухах ачышчаюцца толькі верхнія часткі каронак, што недастаткова.

Пасля яды часта паміж зубамі застаюцца часцінкі ежы. Іх трэба ўдаляць зубачысткай з пласмасы або дрэва. Металічнымі прадметамі, напрыклад іголкамі, карыстацца нельга: можна пашкодзіць эмаль. Пасля яды рот неабходна прапаласкаць.

  • Для далейшага знаёмства з тэмай прапаную папрацаваць у групах з падручнікам на с.118-121 і запоўніць табліцу (слайд 10, дадатак 1).

Першая група. Глотка, стрававод, страўнік, печань.


Другая група. Тонкая і тоўстая кішка, падстраўнікавая залоза.



Органы стрававальнай сістэмы

Будова

органаў стрававальнай сістэмы

Функцыі

органаў стрававальнай сістэмы

Ротавая поласць

Язык, 32 зубы, 3 пары слінных залоз: калявушныя, пад’язычныя, падніжнясківічныя

Механічная і хімічная перапрацоўка ежы: здрабненне, распазнаванне смаку, змешванне са слінай

Глотка




Злучае ротавую поласць са страваводам

Стрававод

Даўжыня каля 25 см, абалонкі: злучальнатканкавая, мышачная, слізістая

Прсоўвае ежу у страўнік

Страўнік

Слізістая ўтварае складкі, куды адкрываюцца пратокі залоз;

Мышачная – 3 слаі мышц:падоўжаныя, папярочныя, касыя;

Злучальнатканкавая

Выдзяленне страўнікавага сока, ператраўліванне ежы, перамешванне, прасоўванне ежы

Тонкая кішка

Даўжыня 4,5-6 м, слізістая ўтварае вырасты –варсінкі – мікраварсінкі, яе залозы выпрацоўваюць сок.

Брыжэйка прымоцоўвае да брушной поласці. Уключае: 12-персную кішку, у пачатку яе адкрыв.пратокі печані і падстраўнікав.залоз, пустую і падуздышную

Ператраўліванне ежы, усмоктванне, прасоўванне ежы

Печань

Маса 1,8 кг, жоўцевы пузыр, пратока адкрываецца ў 12-персную кішку

Выпрацоўвае жоўць, якая актывізуе ферменты тонкай кішкі і падстраўнікавай залозы, удзельнічае ў сінтэзе вітаміна А, затрымлівае і абяскоджвае ядавітыя рэчывы

Падстаўнікавая залоза

Пратокі адкрываюцца ў 12-персную кішку

Выпрацоўвае стрававальныя ферменты

Тоўстая кішка

Даўжыня 1-2 м, няма варсінак, залоз. Уключае сляпую, апендыкс, прамую, анальную адтуліну

Падрыхтоўка да вывядзення неператраўленых рэшткаў ежы. Усмоктванне вады і некаторых вітамінаў



Вучні запаўняюць табліцу, дапамагаюць адзін аднаму. Настаўнік час ад часу напамінае аб тым , што гаварылася ў самым пачатку ўрока – узаемадапамозе. Затым двое вучняў з адной групы пераходзяць у другую і знаёмяць з атрыманай інфармацыяй.Адбываецца ўзаеманавучанне. Вучні вяртаюцца ў групы і навучаюць астатніх у сваіх групах. Праверка па слайду (слайд 12).


Фізкультхвілінка.

Вучні ўстаюць з-за партаў. Зачытваюць сцвярджэнні. Калі сцвярджэнне правільнае, то хлопаюць у ладоні, калі не – прысядаюць.

1.У чалавека 32 зубы*

2.Зубная эмаль пакрывае шыйку і корань

3.Аснову зуба складае цэмент

4.Тонкая кішка падзяляецца на 12-персную, пустую і падуздышную*

5.Жоўць паступае ў страўнік

6.У тоўстай кішцы няма варсінак*

7.Вы вучні 10 класа*

8.У вас добры настрой*


Настаўнік дэманструе слайды(13-25) па будове стрававальнай сістэмы, паказвае відэаролік,просіць вучняў пракаменціраваць тое, што яны бачаць на экране, што дазваляе яшчэ больш замацаваць вывучаны матэрыял.

  1. Стадыя рэфлексіі

  • Вы справіліся з усімі заданнямі, зараз абагульнім атрыманую інфармацыю.



Конкурс 1. “Угадай орган па табліцы”. Адзін з вучняў атрымоўвае спісак з органаў, якія яму трэба паказаць па табліцы, другі – называе гэтыя органы.За правільныя адказы вучні атрымоўваюць два зубы.

1.глотка, 2.печань, 3.страўнік, 4.жоўцевы пузыр, 5.прамая кішка, 6.падстраўнікавая залоза, 7.стрававод, 8.апендыкс.


Конкурс 2. “Знайдзі адпаведнасць”.За правільны адказ адзін бал. Узаемаправерка.

1. Перадсердзе: сэрца = жоўцевы пузыр: _______ (печань)

2. Легкія: дыханне = тонкая кішка: _______ (усмоктванне)

3.Зуб: эмаль = страўнік: _______ (слізістая)

4.Сэрца: кардыёлаг = зубы: _______ (стаматолаг)


Конкурс 3. “Трэці лішні”. З перачня слоў выбраць лішняе. За правільны адказ адзін бал. Узаемаправерка.


1.Глотка, стрававод, печань, страўнік, кішэчнік.

2.Стрававальныя залозы, якія размешчаны паза стрававальным трактам: слінныя, печань, страўнікавыя, падстраўнікавыя.

3.12-персная кішка, пустая, сляпая, падуздышная.


Конкурс 4. “Падпішы назвы стрававальнай сістэмы”. Дадзена схема стрававальнай сістэмы. Неабходна падпісаць пад нумарамі органы. За правільны адказ адзін бал. Узаемаправерка.





Конкурс 5. Адказы на пытанні “Веру – не веру”. За правільны адказ адзін бал (слайд 32).Узаемаправерка.


Ацэньванне вынікаў. Вучні падлічваюць атрыманыя балы за ўсе за ўсе адказы і па табліцы (слайд 33 ) выстаўляюць сабе адзнаку.

Настаўнік сабірае сшыткі для дадатковай праверкі. Калі вучні згодны з атрыманай адзнакай за урок – адзнака выстаўляецца, калі не, то на наступным уроку вучань апытваецца паўторна.


Заданне на дом.

  1. Параграф 39

  2. Даследчая работа. А) Значэнне салянай кіслаты. Выявіць ці валодае саляная кіслата бактэрыцыднымі ўласцівасцямі.

Б) Даследаваць дзейнасць страўнікавага сока на бялок у залежнасці ад розных умоў.

3. Табліца “Мае зубы” (Разгледзіць у люстэрку свае зубы, скласці формулу).

4. Пасловіцы і пагаворкі звязаныя з страваваннем.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока iconТэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока
Мэта ўрока: навучыць перадаваць ў малюнку форму матылька па зададзенаму алгарытму з прымяненнем дапаможных ліній

Тэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока iconУрока у 9´класе Тэма урока
Мэта урока: забяспечыць асэнсаванае засваенне паняцця “сілы пругкасці”, відау дэфармацыі, закона Гука

Тэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока iconТэма ўрока: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст. Мэта І задачы ўрока
Мэта І задачы ўрока: 1 параўнаць развіццё феадалізму на беларускіх землях І ў Заходняй Еўропе І зрабіць высновы; 2 садзейнічаць авалодванню...

Тэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока icon7 клас тэма: Змены ў дзяржаўным ладзе вкл у XV сярэдзіне XVI ст. Мэта І задачы ўрока
Мэта І задачы ўрока: ахарактарызаваць праўленне вялікага князя Казіміра IV, асноўныя палажэнні прывілея Казіміра 1447 г

Тэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока icon8 клас Тэма: Беларусь у гады Паўночнай вайны Мэта І задачы ўрока
Мэта І задачы ўрока: вызначыць прычыны вайны. Ахарактыразаваць баявыя дзеянні на тэрыторыі беларускіх зямель, вынікі І наступствы...

Тэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока iconУрок біялогіі ў 9 класе
Тэма: Будова І функцыі касцей. Злучэнні касцей шкілета чалавека. Практычная работа №2 “Будова І функцыі шкілета чалавека”

Тэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока iconНастаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя Мэта ўрока
Мэта ўрока: садзейнічаць фарміраванню ведаў аб структуры І геаграфіі сельскай гаспадаркі

Тэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока iconФакультатыў "Вымяраць – значыць пазнаваць" Тэма
Месца ўрока ў вучэбным плане: на ўроках фізікі пройдзены тэмы “Дыскрэтная будова рэчыва”, “ Дыфузія”, “ Цеплавое расшырэнне цел”

Тэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока iconТэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў" Мэта
...

Тэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока icon7 клас Тэма ўрока: "Seasonal Holidays" Адукацыйная мэта
Адукацыйная мэта: фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў у рамках вызначанай тэмы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка