Начная аблога 12 верасьня




НазваНачная аблога 12 верасьня
Дата канвертавання05.11.2012
Памер30.37 Kb.
ТыпДокументы

Начная аБЛОГа 12 верасьня



На сайце блогаў “Жывы Журнал” камэнтуюць выказваньне палітыка Аляксандра Мілінкевіча з нагоды прызначэньня новым расейскім прэ’ерам Віктара Зубкова: “Для нас было б вельмі важным, каб гэты чалавек ведаў, што тут сур’ёзных антырасейскіх сілаў няма”.


Камэнтары ў дзёньніку nicolaev:


“Канфарміст”;


“Мілінкевіч трапіў у няёмкае становішча, бо якая розьніца, што будзе думаць там 66-гадовы марыянэтачны прэм'ер?”;


“Мілінкевіч робіць дэзінфармацыю. Каб Пуцін думаў, што антырасейцаў тут няма, прыйшоў, а яны тут як тут”.


На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра двух беларускіх грамадзянаў, якіх у Расеі асудзілі на 14 гадоў. Мужчыны прывезьлі зь Беларусі ў Маскву на заказ адной з аптэк легальны ў Беларусі прэпарат “Тусал”. Гандляры ня ведалі, што па расейскім заканадаўстве прэпарат падпадае пад паняцьце “псыхатропных рэчываў”. А па эўрапейскіх і беларускіх нормах нормах таблеткі дазволеныя для лячэньня нават дзяцей. Камэнтары:


“І што гэта за саюз з Расеяй. У іх сваё вясельле, у нас – сваё. Паспрабуй разьбярыся што можна, а што нельга. Нідзе ж не гавораць”;


“Змагары з наркотыкамі” знайшлі лаз для зарабляньня зорачак на пагонах – шукаць празь інтэрнэт разявакаў”;


“Як звычайна беларускім уладам пляваць на сваіх грамадзянаў, якія трапілі ў бяду за мяжой”.


Kryviec разважае ў сваім блогу пра “ліцьвінізм” і “русінскасьць” беларускага нацыянальнага праекту: “Формула "ліцьвінскасці" на мой погляд: балтскасць -- паганства -- арыстакратызм -- лацінская цывілізацыя (у аснове таксама дахрысьціянская, але гістарычна выяўленая ў каталіцкай, пратэстанцкай або ўніяцкай форме). Формула "русінскасьці": славяншчына -- праваслаўе -- заходнерусізм (як варыянт лукашызм) -- бізантыйская цывілізацыя”. Камэнтары:


“Сакралізаваная манархічная ідэя ёсьць адзіным выйсьцем ў гэтае сытуацыі: цалкам арганічнае спалучэньне ўсіх бакоў традыцыяналіскага руху”;


“Аднак задачка - стварыць новую рэлігію, больш прывабную за ўсе існыя!”


У блогу fox_unexisted абмяркоўваюць інфармацыю пра магчымы дэфіцыт беларускага алькагольнага напою пад маркай “шампанскае”. Напой вырабляецца зь яблыкаў, а сёлета не ўраджай гэтай садавіны. Камэнтары:


“Смак напою нагадвае водар зьгнілых яблыкаў, таптаных гумовымі ботамі”;


“Яны б яго яшчэ з бульбы паспрабавалі рабіць”;


“З лыжаў!”;


“Будзем зь вэнэсуэльскіх бананаў рабіць шампанскае. Яны таньнейшыя”.


damavik разважае пра аматараў камунікацыі ў блогах, у прыватнасьці на сайце “Жывы Журнал”: “Больш за ўсё 19-ці гадовых і жанчынаў. Прычым жанчынаў у два разы больш за мужчын. Такім чынам цалкам цьвердзіцца думка пра тэрапеўтычны эфэкт ЖЖ. Практычна, большасць складаюць "неабароненыя групы усясьветнага насельніцтва". Праз ЖЖ будуюцца сацыяльныя сувязі, якія не магчыма збудаваць у рэчаіснасці. Вось толькі адна праблема. Дзе ў гэтым усім сэкс? Да праўды, надзвычай сумна разумець, што сэкс і не такая ўжо важная справа ў стасунку да сацыяльных сувязяў. Нават прыкра ад таго, што без сэксу людзі могуць пражыць, а без сацыяльных сувязяў зусім не!”.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.

Севярын Квяткоўскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 12 верасьня icon"Начная аблога" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня!
Прынамсі, сёньня апоўдні пад рубрыкай “Навіны апошняга дня” можна было азнаёміцца зь інфармацыяй ад 4 верасьня

Начная аблога 12 верасьня iconНачная аблога 12 верасьня
Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са станам здароўя

Начная аблога 12 верасьня iconНачная аблога 19 верасьня
Ды неяк паспрабавалі спыніць І стабілізаваць цэны на жытло. Указамі й пастановамі цэнаў ня спыніш!

Начная аблога 12 верасьня iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 12 верасьня iconНачная аблога 21 верасьня
Музыка Лявон Вольскі камэнтуе ў сваім дзёньніку паведамленьне пра выступ гурту “Крамбамбуля” на “Дажынках” у Рэчыцы

Начная аблога 12 верасьня iconНачная аблога 10 верасьня
Я, такі й такі, жыву там І там, стала І г д.". Анкету на месцы запоўніў, здаў штамп у пашпарт тут проста й атрымаў. Адзін зварот....

Начная аблога 12 верасьня iconНачная аблога 20 верасьня
На форумах парталу Tut byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў нато беларусы...

Начная аблога 12 верасьня iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе

Начная аблога 12 верасьня iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

Начная аблога 12 верасьня iconНачная аблога 12 ліспапада
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў зьнізіць кошт квадратнага мэтру жытла. Камэнтары

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка