Чалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма




НазваЧалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма
Дата канвертавання05.11.2012
Памер53.78 Kb.
ТыпДокументы
Чалавек і свет 1 клас

Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна

Тэма: Правілы асабістай гігіены. Догляд зубоў, нагцей і валасоў

Мэта:

  • фарміраваць у дзяцей уяўленні пра асноўныя правілы асабістай гігіены;

  • садзейнічаць разуменню неабходнасці іх выканання;

  • вучыць правільна выконваць некаторыя дзеянні па гігіене поласці рта, рук;

  • фарміраваць уменне тлумачыць свой выбар варыянта паводзін.

Абсталяванне: маленькія люстэркі для кожнага вучня, прымаўкі і прыказкі аб чысціні, загадкі на тэму “Сродкі асабістай гігіены” (зубная шчотка, ручнік, расчоска), ілюстрацыі да казак.

Ход урока:

1. Арганізацыйны момант

2. Актуалізацыя ведаў

На дошцы ілюстрацыі да казак “Мыйдадзір”, “Фядорына гора”, “Ма – Тары – Кары”.

  • Ілюстрацыі да якіх казак вы бачыце на дошцы?

  • Хто іх аўтар?

  • Раскажыце пра Майдадзіра. Хто ён такі?

  • Аб чым казка “Фядорына гора?

  • Што здарылася з кракадзілам у казцы “Ма – Тары – Кары”?

  • Што агульнага ў гэтых казках? Які вынік мы робім, прачытаўшы казкі?

  • А, можа, абагульніць усё, што хацелі сказаць аўтары гэтых казак, можна вось гэтымі прыказкамі?

На дошцы плакаты:

Той, хто чысты, акуратны, - людзям той і любы, і выдатны.

Чысціня – прыгажосць, любата.

Чыста жыць – здаровым быць.

3. Вывучэнне новага матэрыялу

- Ітак, як вы ўжо, напэўна, здагадаліся, тэма сённяшняга ўрока – “Правілы асабістай гігіены.

Слова “гігіена” у перакладзе з грэчаскай мовы азначае “чысціня, здаровы”. І размова ў нас з вамі якраз пойдзе пра тое, як быць здаровымі, пазнаёмімся з асноўнымі правіламі асабістай гігіены.

  • Як быць здаровымі? Якія правілы асабістай гігіены павінен ведаць і выконваць кожны чалавек, каб быць здаровым? А, можа, нам зноў дапамогуць прыказкі і прымаўкі знайсці адказы на гэтыя пытанні.

На дошцы прыказкі:

Чысціня – здароўя радня.

Чыстая вада – для хваробы бяда.

Хто чысты, той і здаровы.

  • Што дапамагае чалавеку быць здаровым? (Чысціня, вада, акуратнасць.)

  • Так, чалавек павінен сачыць за чысцінёй свайго дома, свайго адзення і абутку, за чысцінёй свайго цела. Бо нават жывёлы, і тыя клапоцяцца аб чысціні.

  • А цяпер давайце паразважаем над тым, што было б, калі б чалавек не мыўся?

Гутарка пра мікробы.

На целе чалавека пасяліліся б мікробы. Мікробы – гэта маленькія, нябачныя жывыя арганізмы, якія жывуць усюды – у глебе, паветры, вадзе, целе чалавека. Мікробы, якія вызываюць розныя хваробы, могуць пападаць у цела чалавека праз адкрытыя раны, рот, нос, вочы. Мыла і вада забіваюць мікробы.

  • А ці ўмееце вы мыцца? Уявіце сабе, што цяпер раніца, вы толькі што прачнуліся. З чаго пачынаем звычайны дзень? (З фізкультурнай зарадкі.)

Фізкультхвілінка

Рана ўстаўшы, мы спачатку дружна робім фіззарадку.

Раз! І я зусім не сплю, фіззарадку сам раблю.

Два! Умывацца я іду і спяваю на хаду.

Рана ўстаўшы, мы спачатку дружна робім фіззарадку.

(Пантаміма: без слоў паказаць, як трэба ўмывацца.)

  • На працягу дня найчасцей мы мыем рукі. Давайце падлічым, калі трэба мыць рукі. Загінайце пальчыкі і адказвайце мне хорам “так” ці “не”.

  • Ці тэба мыць рукі раніцай?

  • Перад ядой?

  • Пасля прыняцця ежы?

  • А калі выйдзеш з туалета?

  • А калі прыйдзеш з прагулкі?

  • Калі пагуляеш з катом?

  • З сабакай?

  • З лялькай?

  • Перад сном?

  • Колькі разоў атрымалася? (7)

Работа з падручнікам

Адгадванне загадкі. Разгадванне малюнкаў на старонцы 20.

  • Што робяць дзеці? (Прымаюць душ, ванну.)

  • А чаму хлопчык на чацвёртым малюнку скорчыўся?

  • Так, вада халодная. Ён прымае кантрасны душ. Вы ведаеце, што гэта такое?

  • Якія водныя працэдуры выконваеце вы?

Разглядванне малюнкаў

  • Чаму ў цэнтры намаляваны рукі?

  • Правільна, іх трэба мыць пасля …(далей гавораць вучні.)

  • Колькі разоў вы ўчора мылі рукі?

  • Ужыванне халаднай вады і, наогул, водныя працэдуры садзейнічаюць выдаленню з арганізма шкодных для здароўя радыёактыўных рэчываў.

Знаёмства з сродкамі асабістай гігіены

  • Давайце паглядзім, ад каго прыйшла пасылка і што ў ёй. (Адкрываю і дастаю ліст паперы.)

Дарагія першакласнікі!

Я пасылаю вам пасылку. А ў ёй знаходзяцца цікавыя загадкі.

Ваш Мыйдадзір.

Загадкі:

Гладкае, духмянае – у кожнага павінна быць,

Бо ўсё чыста-чыста любіць яно мыць. (Мыла)

Зубастая піла ў лес густы пайшла,

Увесь лес абхадзіла, а нічога не спіліла. (Грабеньчык)

Лёг у кішэнь і вартую

Рову, плаксу і гразнулю.

Вытру ім я рэкі слёз,

Не забуду і пра нос. (Насоўка)

Касцяная спінка,

На брушцы шчацінка,

Па плоце паскакала,

Увесь бруд павыганяла. (Зубная шчотка)

  • Для чаго патрэбны гэтыя рэчы? (Каб быць чыстым, акуратным.)

  • А для чаго патрэбны зубы?

  • А ці бачылі вы, якія зубы ў ката, сабакі?

  • А цяпер вазьміце люстэркі і ўсміхніцеся. Разгледзьце свае зубкі. Напэўна, вы згадзіцеся са мною, што зубы не толькі дапамагаюць чалавеку перажоўваць ежу, але і ўпрыгожваюць яго.

  • У каго хоць раз балелі зубы?

  • Вельмі непрыемна, калі баляць зубы. Хворыя зубы трэба абавязкова лячыць. Замест малочных зубоў у вас хутка вырастуць новыя – на ўсё жыццё. Аб іх трэба клапаціцца, бо інакш будзе так, як з кракадзілам з казкі “Ма – Кары – Тары”.

Работа з падручнікам стар 22

  • Колькі ў вас зубоў? Якія яны? Для чаго патрэбны зубы? Колькі разоў трэба чысціць зубы?

  • Якія прадукты карысныя для зубоў, а якія – не?

  • На старонцы 22 падручніка выберыце тыя прадукты, якія карысныя для зубоў.

Фізкультхвілінка “Мыла і пузыры”

Мікробы з вялікай хуткасцю лётаюць у паветры (пляскаюць у далоні).

Яны пранікаюць у скуру праз царапіны на каленях (паказаць на калені).

Яны бываюць вялікія і маленькія (паказаць).

Яны ў большасці нябачныя (заплюшчыць вочы).

Але мы ведаем, дзе вы хаваецеся (паказаць на сябе).

Пры дапамозе мыла і мыльных пузыроў мы выбавімся ад вас (праганяем мікробы).

Догляд за нагцямі

  • Як трэба трымаць у чысціні ногці, рукі? Што трэба рабіць, каб яны былі акуратнымі?

Гульня “Закончы сказ” (кідаю мяч вучням, яны заканчваюць сказ)

1. Рукі трэба мыць …

2. Каб быць чыстым, трэба …

3. Нельга перадаваць другім …

4. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія

- Я думаю, што вы вельмі парадавалі Мыйдадзіра сваімі ведамі. Звярніце ўвагу яшчэ раз на прыказкі. Давайце прачытаем іх.

- Да чаго заклікаюць гэтыя словы?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Чалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма iconМатэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма
Якое сонца? Яно свеціць усім І ўсіх сагравае. Давайце створым сонца ў сабе. Закрыйце вочы, рукі пакладзіце на стол ці на калені далонямі...

Чалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма iconЧалавек І свет 1 клас Тэма: "Восеньскія з’явы ў прыродзе" (абагульняючы ўрок) Настаўнік: Вайцяхоўская Н.І. Дварчанскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Мэта
Маленькая вельмі рухавая птушачка, галоўка, горла, палоска пасярод грудзей чорныя, спінка зеленавата-блакітная, ніз жоўты або белы....

Чалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма iconУрок "Чалавек І свет" 2 клас
Дзеці, я вітаю вас на ўроку “ Чалавек І свет” І жадаю вам добрага, прыемнага дня, каб вам сёння добра працавалася. Давайце зараз...

Чалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма iconЧалавек І свет, 3 клас
Свет жывёл вельмі багаты І разнастайны. Жывёлы – гэта не толькі звяры, але І птушкі, І насякомыя, І земнаводныя

Чалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма iconМэта навучальнага прадмета "Чалавек І свет" — фарміраванне першапачатковых ведаў аб прыродзе, грамадстве І чалавеку, асноў экалагічнай культуры І здаровага ладу жыцця, грамадзянскае выхаванне малодшых школьнікаў. Дасягненне ўказанай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач
Навучальны прадмет “Чалавек І свет” уяўляе сабой інтэграцыю трох адукацыйных кампанентаў: “Прырода І чалавек”, “Чалавек І яго здароўе”,...

Чалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма iconЧалавек І свет. 4 клас. Тэма: "Ад батлейкі да тэатра" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта
Мэта: даць уяўленне пра развіццё ў Беларусі тэатральнага мастацтва; пазнаёміць вучняў з дзеячамі 17 -20 стагоддзяў, якія пакінулі...

Чалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма iconАповесць "Жураўліны крык", Васіль Быкаў Падрыхтавала І правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі гімназіі №56 Панякова Іріна Іванаўна Мэта І задачы ўрока
Падрыхтавала І правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі гімназіі №56 Панякова Іріна Іванаўна

Чалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма icon7 клас Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Зотава Н. В. Беларуская мова 7 клас Тэма: Падарожжа па краіне Лічэбнік Форма урока: урок абагульнення Мэты
За акном сонечнае надвор’е, І гэта дае магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па сапраўднаму добрым, а наша праца –захапляючай І...

Чалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма iconЧалавек І свет, 5 клас
Вы, напэўна, здагадаліся, што гэта за рэчыва? Так, гэта вада. Чалаек можа абысціся без нафты, алмазаў, золата, а без вады не зможа...

Чалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма iconАлімпіяда па прадмету "Чалавек І свет" (4 клас)
Францыск Скарына нарадзіўся у горадзе Мінску, а сваю першую друкаваную кнігу выдаў у Вільні

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка