У беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць. Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя




НазваУ беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць. Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя
Дата канвертавання05.11.2012
Памер24.53 Kb.
ТыпДокументы
Stud1010


Жаночы алькагалізм


У Беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць. Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Ўладзімер Максімчук. Для параўнаньня: летась ў Беларусі на наркалягічным ўліку з дыягназам “алькагалізм” стаяла 29 тысяч жанчын. Наколькі небясьпечны жаночы алькагалізм, высьвятляла Іна Студзінская.


Калі колькасьць мужчын-алькаголікаў павялічваецца ў сярэднім на 5-6% у год, то жанчын – на 11%. Толькі ў сталіцы на ўліку стаіць каля 5 тысяч жанчын, пераважная большасьць – да 30 гадоў. На думку галоўнага лекара Менскага гарадзкога наркалягічнага дыспансэра Сяргея Малочкі, у жанчын ...


“Хутчэй адбываецца разбурэньне асобы. Жаночы арганізм меней прыстасаваны да таго ўзьдзеяньня за кошт асаблівасьцяў гарманальнага фону, за кошт таго, што жаночая структура дастаткова хрусткая ў параўнаньні з мужчынскай. Таму і такое разбуральнае ўзьдзеяньне. Горш лечыцца, часьцей слабаўміе”


Намесьніца начальніка Гомельскай жаночай калёніі падпалкоўнік Галіна Забродзкая ў інтэрв’ю газэце “На страже” выказала меркаваньне, што жаночы алькагалізм наагул невылечны (з уласных назіраньняў за жанчынамі-алькагалічкамі, якія адбылі пакараньне і ўсё адно на волі “сарваліся”). Нарколяг Сяргей Малочка сьцьвярджае:


“Усё можа быць вылечнае, але ў жанчын алькагалізм часьцей зьвязаны з сацыяльнымі праблемамі, адсутнасьцю сям’і, самотнасьцю, крызысам душэўным. Таму як толькі ёсьць магчымасьць гэты крызыс нейкім чынам перамагчы, тады можна казаць пра лекаваньне”.


На думку псыхоляга Жанны Міцкевіч, праблему жаночага алькагалізму нельга разглядаць аднабакова, паколькі яна мае розныя карані. Часьцяком бывае і генэтычная прадвызначанасьць, кажа спадарыня Жанна:


“Але правы нарколягі ў тым, што гэта чалавек слабы, які ня можа справіцца са сваімі праблемамі, і ў выніку – гэта праблемы сямейнага жыцьця, зьвязаныя з працай, з адносінамі людзкімі. Але самае галоўнае – гэты чалавек не гатовы для вырашэньня праблем, і тады праблемы ён вырашае праз тое, што здаецца самым лёгкім шляхам – ён выпіў раз, два, а затым – прывыканьне”.


Цяга да алькаголю і прывыканьне ў жанчын фармуюцца значна хутчэй і з-за фізіялягічных асаблівасьцяў. У мужчын, акрамя таго, што ў нейкай ступені печань“утылізуе” алькаголь, лёгкія, ныркі выводзяць з арганізму прадукты распаду, вялікую ролю адыгрывае фэрмэнт, які знаходзіцца ня ў печані, а ў мышцах, кажа нарколяг Сяргей Малочка:


“Так званая каталаза. Яна выпрацоўваецца ў асноўным ня ў печані, а пры мышачнай энэргіі. Колькі б бы ні казалі пра эмансыпацыю, жанчыны ж такой фізычнай працай і нагрузкамі не займаюцца. Значыць, дадатковых рэзэрваў арганізму не існуе”.


На думку псыхоляга Жанны Міцкевіч, мужчыне лягчэй зьвярнуцца па дапамогу да спэцыялістаў-нарколягаў. Ні адна жанчына не прызнаецца, што яна пакутуе на залежнасьць ад алькаголю, вельмі рэдка яна сама зьвернецца да нарколяга. Часьцей жанчын лечаць прымусова, па рашэньні суду, які пазбаўляе бацькоўскіх правоў. Меркаваньне Жанны Міцкевіч:


“Жанчыне выходзіць з гэтага становішча значна складаней. Дый яна і наўрад ці выйдзе. Акрамя таго, яна адказная за дзяцей, і ў выніку страчваецца роля маці. А паколькі ў нас у большасьці сваёй маці адказвае за дзіця, жанчына ў сям’і больш значная за мужчыну, у выніку гэта дзіця застаецца недагледжаным. З гэтага пункту гледжаньня і складанасьці жаночага алькагалізму”.


Штогод у Беларусі пазбаўляюць бацькоўскіх правоў 4-4,5 тысячы чалавек (палова зь іх – жанчыны, якія злоўжываюць алькаголем). Жаночы алькагалізм наўпрост зьвязаны з праблемай сацыяльнага сіроцтва - з 32 тысяч дзяцей, што выхоўваюцца ў дзіцячых дамах, амаль 90% маюць маці. 10 тысяч чалавек (зь іх палова жанчыны) не кампэнсуюць выдаткаў на выхаваньне дзяцей.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць. Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя iconУ беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія цярпяць ад алькагольнай залежнасьці. Такую лічбу падаў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя
Такую лічбу падаў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Ўладзімер Максімчук. Для параўнаньня: летась у Беларусі на наркалягічным...

У беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць. Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя iconМіністэрства аховы здароўя І па справах сям’і Урад Індыі Гульні Садружнасці 2010 Рэкамендацыйная нота ўдзельнікам І наведвальнікам па H1N1 І трапічнай ліхаманцы
Міжнародныя правілы па ахове здароўя ад 2005 г Аднак, Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляе, што магчымы лакальныя выбухі...

У беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць. Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя iconАб прызнанні страціўшым сілу загада Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь І Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 1994 г. №84/108
Пастанова міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь І міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь

У беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць. Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя iconУ беларусі на ўліку больш за 10 тысяч наркаманаў. Пад наглядам нарколягаў знаходзіцца яшчэ больш за 2,5 тысячы таксыкаманаў падлеткаў. Такую статыстыку прывёў
Але І мэдыкі, І супрацоўнікі праваахоўных органаў кажуць, што гэтыя лічбы можна сьмела памножыць разоў у Якія наркотыкі найбольш...

У беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць. Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя iconПаводле эўрапейскай статыстыкі, да 15-ці працэнтаў жанчын штодня церпяць ад хатняга гвалту. Наколькі вострая гэта праблема для Беларусі, высьвятляла Іна
Летась каля трох тысяч беларускіх жанчын пацярпелі ад гвалту ў сям'і. «Amnesty International» нядаўна апублікавадла справаздачу з...

У беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць. Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя iconМіністэрства аховы здароўя

У беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць. Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя iconМіністэрства аховы здароўя

У беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць. Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя iconМіністэрства аховы здароўя

У беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць. Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя iconЯк правільна трымаць галадоўку?
Паводле былога чыноўніка Міністэрства аховы здароўя, лекара Дзьмітры Міхнюка, самая небясьпечная – гэта сухая галадоўка, калі чалавек...

У беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць. Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя iconШэраг адказных чыноўнікаў структураў саюзнай дзяржавы Расеі І Беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за фінансавыя махлярствы. Пра гэта паведаміў кіраўнік
Пра злоўжываньні бюджэтам саюзнай дзяржавы Сяргей Сьпашын паведаміў падчас свайго візыту ў Менск. Але спадар Сьцяпашын быў нешматслоўным...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка