Зацверджана Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта




НазваЗацверджана Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Дата канвертавання05.11.2012
Памер117.41 Kb.
ТыпДокументы


Зацверджана Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

16.01.2003 № 17


ПАЛАЖЭННЕ

аб упраўленні культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта


1. Упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
(далей - упраўленне культуры) у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі
Беларусь ствараецца рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
(далей - аблвыканком) і падпарадкоўваецца яму ў сваёй дзейнасці.
Упраўленне культуры ажыццяўляе ў рэгіёне выкананне дзяржаўнай палітыкі
ў вобласці культуры, дае справаздачу аб сваёй рабоце аблвыканкому, а
таксама Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь.

Упраўленне культуры ажыццяўляе ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам рэгуляванне дзейнасці арганізацый сферы культуры, падтрымлівае дзейнасць творчых саюзаў і іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія спрыяюць развіццю культуры і мастацтва на тэрыторыі вобласці.

У веданні ўпраўлення культуры знаходзяцца арганізацыі культуры і мастацтва камунальнай уласнасці, якія дзейнічаюць на тэрыторыі вобласці.

2. Упраўленне культуры ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй
Рэспублікі Беларусь, законамі Рэсггублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і
распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рашэннямі Урада і
Прэм'ер-міністра Рэсггублікі Беларусь, загадамі, інструкцыямі Міністэрства
культуры Рэсггублікі Беларусь, рашэннямі і распараджэннямі абласнога
Савета дэпутатаў, аблвыканкома, Палажэннем аб упраўленні культуры
Віцебскага аблвыканкома (далей Палажэнне).

  1. Апарат упраўлення культуры фінансуецца за кошт сродкаў абласнога бюджэту. Структура і штатны расклад упраўлення культуры зацвярджаюцца аб лвыканкомам.

  2. Упраўленне культуры з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і сваім найменнем.

5. Асноўнымі мэтамі і задачамі ўпраўлення культуры з'яўляюцца:
правядзенне дзяржаўнай палітыкі, вызначанай заканадаўствам

Рэспублікі Беларусь у галіне культуры, мастацтва, аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей;

забеспячэнне правоў чалавека на свабоду мастацкай творчасці і культурнага адпачынку;

спрыянне развіццю прафесійнага і самадзейнага мастацтва, захаванню традыцый чароднай культуры (фальклору, рамёстваў, промыслаў і гэтак далей);

садзейнічанне стварэнню і папулярызацыі твораў духоўнай і матэрыяльнай культуры, фарміраванню сістэмы эстэтычнага выхавання і ўдасканалення зместу культурнага адпачынку насельніцтва;

ажыццяўленне арганізацыйна-метадычнага кіраўніцтва падведамнымі ўстановамі культуры і мастацтва, іх фінансавае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, укараненне навуковай арганізацыі працы і сістэмы маркетынгавага кіравання;

ажыццяўленне мерапрыемстваў па ўмацаванню творчай, эканамічнай і фінансавай самастойнасці ўстаноў культуры і мастацтва;

ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства аб культуры арганізацыямі незалежна ад іх ведамаснай падпарадкаванасці і форм уласнасці;

спрыянне развіццю беларускай мовы і іншых нацыянальных моў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

умацаванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, спрыянне распрацоўцы і ажыццяўленню праграм развіцця падведамных устаноў культуры і мастацтва ва ўмовах пераходу да рыначных адносін;

вызначэнне навукова абгрунтаваных напрамкаў эканамічнага і вытворча-тэхнічнага развіцця падведамных устаноў культуры і мастацтва, аптымальнай палітыкі інвестыцый;

забеспячэнне культурных патрэб нацыянальных меншасцей;

развіццё і каардынацыя супрацоўніцтва з замежнымі краінамі ў галіне культуры, мастацтва, захавання гісторыка-культурнай спадчыны;

процідзеянне стварэнню, распаўсюджванню, дэманстрацыі і рэкламаванню ва ўстановах культуры і мастацтва на тэрыторыі вобласці твораў, якія прапагандуюць парнаграфію, насілле і жорсткасць;

ажыццяўленне падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў устаноў культуры і мастацтва.

6. Упраўленне культуры ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго
задачамі здзяйсняе наступныя функцыі:

збірае звесткі і аналізуе сітуацыю ў сацыяльна-культурнай сферы і распрацоўвае канцэпцыі (праграмы) культурнай палітыкі на тэрыторыі вобласці;

стымулюе развіццё беларускага нацыянальнага мастацтва і культуры;

ажыццяўляе заказы арганізацыям, творчым калектывам, дзеячам культуры і мастацтва на стварэнне мастацкіх твораў (тэатральных, музычных, харэаграфічных, манументальных і дэкаратыўна-прыкладных);

садзейнічае развіццю міжнароднага культурнага супрацоўніцтва рэгіёну з мэтай паггулярызацыі здабыткаў беларускай культуры за мяжой;

устанаўлівае і развівае культурныя сувязі з беларускімі ўстановамі (арганізацыямі) культуры і мастацтва замежных краін;

арганізоўвае правядзенне на сваёй тэрыторыі міжнародных канферэнцый, фестываляў, конкурсаў, мастацкіх выстаў і іншых мерапрыемстваў, звязаных з паказам і прапагандай дасягненняў культуры і мастацтва рэспублікі і замежных дзяржаў;

па запытаннях Міністэрства культуры Рэсггублікі Беларусь інфармуе яго аб выніках і асноўных паказчыках міжнароднай культурнай дзейнасці;

ажыццяўляе сацыяльны заказ у станов ам культуры і мастацтва незалежна ад ведамаснай прыналежнасці на правядзенне канцэртаў, святаў, фестываляў, іншых культурна-масавых мерапрыемстваў і на стварэнне творчых мастацкіх калектываў;

арганізоўвае ва ўстаноўленым парадку канцэртную дзейнасць, садзейнічае правядзенню мастацкіх выставак, гастроляў тэатраў, мастацкіх калектываў і асобных выканаўцаў, фестываляў, аглядаў прафесійнага мастацтва і народнай творчасці, святаў і іншых мерапрыемстваў;

вядзе работу, накіраваную на павышэнне мастацкага ўзроўню і выканаўчага майстэрства падведамньгх прафесійных і аматарекіх калектываў;

каардынуе дзейнасць клубных устаноў, цэнтраў культуры, бібліятэк, Дамоў рамёстваў, паркаў культуры і адпачынку, музеяў, дзіцячых школ мастацтваў;

ажыццяўляе рэгуляванне дзейнасці сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, абласных курсаў павышэння кваліфікацыі ў вобласці;

аналізуе стан і распрацовае прагноз развіцця мастацкай адукацыі вобласці, распаўсюджвае перадавы педагагічны вопыт, прагрэсіўныя формы і метады мастацкай адукацыі і выхавання;

арганізуе пошук і падбор таленавітых дзяцей і моладзі для вучобы ў навучальных установах сферы;

вывучае сучасную і перспектьгўную патрэбу вобласці ў спецыялістах з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй і ўносіць прапановы па кантрольным лічбам прыёма ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы вобласці;

забяспечвае ва ўстаноўленым парадку павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў культуры і мастацтва;

каардынуе дзейнасць музеяў у экспазіцыйна-выставачнай, навукова-фондавай, навукова-даследчай, метадычнай і асветніцкай рабоце, кантралюе захаванасць мастацкіх, гістарычньгх і культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца ў фондах, мастацкіх галерэях, іншых сховішчах незалежна ад іх падпарадкаванасці, і прьгмае меры па паляпшэнню іх захавання;

наладжвае рэгіянальныя, а таксама міжнародныя культурныя сувязі ў галіне прафесійнага мастацтва, народнай творчасці, бібліятэчнай і музейнай справы, аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, дзейнасці дзіцячых школ мастатцваў;

садзейнічае развіццю міжнароднага і айчыннага турызму па гістарычных мясцінах вобласці;

ажыццяўляе рэгуляванне дзейнасці падведамных арганізацый, кіраванне маёмасцю, выпрацоўку рэкамендацыйных нарматываў;

прадстаўляе ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па заключэнню абласной атэстацыйнай камісіі калектывы мастацкай самадзейнасці да прысваення ім наймення "народны" або "узорны", "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь";

распараджаецца дзяржаўнай маёмасцю ў межах, устаноўленых дзеючьгм заканадаўствам;

фінансуе ва ўстаноўленым парадку падведамныя ўстановы культуры і мастацтва;

ажыццяўляе каардынацьпо дзейнасці юрыдычных асоб ўсіх форм уласнасці ў сферы прафесійнага мастацтва, народнай творчасці шляхам выкарыстання эканамічных рычагоў і стымулаў;

ажыццяўляе падбор кіруючых кадраў у арганізацыях культуры абласнога падпарадкавання, у тым ліку на конкурснай аснове, па прадстаўленню раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў узгадняе кандыдатуры загадчьпсаў аддзелаў культуры пры іх назначэнні на пасаду альбо вызваленні ад пасады ў адпаведнасці з кадравымі рэестрамі аблвыканкома, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў;

арганізуе першасны ўлік на падведамных арганізацыях, атрымлівае ва ўстаноўленым парадку бухгалтарскую і інпгую справаздачнасць, складае зводныя бухгалтарскія справаздачы і балансы;

забяспечвае прафілактыку канфліктаў, своечасовы і правільны разгляд прапаноў, заяў і скаргаў грамадзян, а таксама меры па выключэнню прычын, па якіх узнікаюць скаргі;

забяспечвае кантроль за мастацкім узроўнем арганізацый культуры і мастацтва, добраўпарадкаванне тэрыторый;

забяспечвае эфектыўнае выкарыстанне капітальных укладанняў, вырашае іншыя пытанні ў межах сваёй кампетэнцыі, звязаныя з капітальным будаўніцтвам і рамонтам, матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем падведамных арганізацый;

ажыццяўляе мерапрыемствы па ўкараненню ўмоў навуковай арганізацыі працы і паляпшэнне быту работнікаў, забяспечвае выкарыстанне правіл тэхнікі бяспекі, пажарнай бяспекі і вытворчай санітарыі;

удзельнічае ў распрацоўцы праектаў-прагнозаў і стратэгічньгх планаў сацыяльнага, эканамічнага і навукова-тэхнічнага развіцця галіны і забяспечвае іх выкананне;

дапамагае падведамным арганізацыям у набыцці сыравіны, матэрыялаў, запасных частак і абсталявання;

удзельнічае ў правядзенні комплексных рэвізій фінансава-гаспадарчай дзейнасці падведамных арганізацый культуры;

садзейнічае падведамным арганізацыям культуры ў рэалізацыі праграм, якія садзейнічаюць пашырэнню сферы аказання платных паслуг насельніцтву, атрыманню дадатковага даходу ў мэтах развіцця і ўдасканалення паслуг насельніцтву, атрыманню дадатковага даходу ў мэтах развіцця і ўдасканалення галіны культуры і захаванню працоўных месцаў;

плануе сваю дзейнасць і аказвае дапамогу падведамным арганізацыям у фарміраванні бізнес-планаў іх дзейнасці;

Упраўленне культуры можа выконваць і іншыя функцыі, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам.

7. Упраўленне культуры ўзначальвае начальнік, які назначаецца на
пасаду і звальняецца з пасады распараджэннем старшыні аблвыканкома ў
адпаведнасці з кадравым рэестрам. Яго кандыдатура ўзгадняецца з
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Начальнік упраўлення культуры мае намесніка, які назначаецца на пасаду і звальняецца з пасады ва ўстаноўленным парадку.

8. Начальнік упраўлення культуры:

  1. кіруе дзейнасцю ўпраўлення культуры і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на яго задач;

  2. выдае ў межах сваёй кампетэнцыі загады на аснове і для выканання рашэнняў аблвыканкома, а таксама актаў вышэйстаячых органаў дзяржаўнай улады;




  1. ва ўстаноўленным парадку зацвярджае структуру і штатны расклад апарату ўпраўлення культуры ў межах колькасці, фонду аплаты і сродкаў на яго ўтрыманне;

  2. размяркоўвае абавязкі і ўстанаўлівае ступень адказнасці намесніка, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў апарата ўпраўлення;




  1. ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам назначае на пасаду і вызваляе ад пасады работнікаў упраўлення культуры і па ўстаноўленаму кадраваму рэестру - падведамных арганізацый;

  2. зацвярджае палажэнні аб структурных падраздзяленнях і службовыя абавязкі работнікаў апарату ўпраўлення культуры, палажэнні і статуты арганізацый падведамных упраўленню культуры;

  3. нясе адказнасць за правільнае выкарыстанне бюджэтных асігнаванняў;

8.8. ад імя ўпраўлення культуры, прадстаўляе яго інтарэсы;

8.9. ва ўстаноўленым парадку распараджаецца сродкамі I маёмасцю
ўпраўлення культуры, адкрывае рахункі ў банках, заключае дагаворы;

8.10. узгадняе з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь:
планы работы ўпраўлення культуры аблвыканкома;
правядзенне міжнародных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў;
прадстаўленне работнікаў культуры і мастацтва да ганаровых званняў,

дзяржаўных узнагарод.

  1. Дзейнасць упраўлення культуры ажыццяўляецца на аснове спалучэння прынцыпаў калегіяльнасці і адзінаначалля.

  2. Ва ўпраўленні культуры ва ўстаноўленным парадку ствараецца калегія.

Калегія на сваіх пасяджэннях абмяркоўвае асноўныя пытанні работы практычнага кіраўніцтва падведамнымі арганізацыямі, заслухоўвае кіраўнікоў падведамных арганізацый, а таксама разглядае іншыя пытанні, якія ўваходзяць у кампетэныцьпо ўпраўлення культуры.

Рашэнні калегіі праводзяцца ў жыццё, як правіла, загадамі начальніка ўпраўлення культуры.

11. Пры ўпраўленні культуры могуць стварацца саветы ў складзе
работнікаў упраўлення культуры, прадстаўнікоў іншых органаў кіравання,
арганізацый, навуковых і навучальных устаноў, грамадскіх аб'яднанняў для
выпрацоўкі і ажыццяўлення абласных дзяржаўных праграм па культуры і
мастацтву ў адпаведных напрамках дзейнасці.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зацверджана Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта iconЗацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут
Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №5 г. Маладзечна” зарэгістраванага рашэннем Мінскага абласнога...

Зацверджана Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта iconУста в
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11. 09. 2006 №564, ад 25. 09. 2008 №701, І зарэгістраванымі рашэннем Брэсцкага абласнога...

Зацверджана Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта iconРэспублікі Беларусь " 29 "
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11. 09. 2006 №564, ад 25. 09. 2008 №701, І зарэгістраванымі рашэннем Брэсцкага абласнога...

Зацверджана Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта iconАсіповіцкага раённага выканаўчага камітэта
Гімназія г. Асіповічы” (далей – гімназія) з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дадзенай установы адукацыі, зацверджанага рашэннем Асіповіцкага...

Зацверджана Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта iconУпраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Уводзіны

Зацверджана Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта iconВiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў
Сахоўскага Аляксандра Аркадзьевіча, дырэктара Віцебскага гарадскога камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства водаправодна...

Зацверджана Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта iconГанаровай граматай
Матгадовую працу, значны асабісты ўклад у развіццё вытворчасці прадпрыемства ўзнагародзіць Пыльскую Зінаіду Васільеўну, швачку цэха...

Зацверджана Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта iconАб правядзенні абласнога адкрытага фестывалю газет І часопісаў устаноў адукацыі, прысвечанага Дню беларускага пісьменства
Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ад 18. 01. 2010 №31 “Аб арганізацыі І правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускага...

Зацверджана Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта iconВiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў
Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Чаркасаву Алу Генадзьеўну, галоўнага бухгалтара ўнітарнага камунальнага...

Зацверджана Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта iconУстав учреждения образования
Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб І індывідуальных прадпрымальнікаў за №400011099 са змяненнямі І дапаўненнямі, зацверджанымі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка