Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў!




НазваЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў!
Дата канвертавання05.11.2012
Памер30.97 Kb.
ТыпДокументы


Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў!


Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх , хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды і падзяліцца ўласным досведам, да удзелу ў дзвух цыклах семінараў-практыкумаў. Кожны цыкл будзе складацца з семінараў па наступных тэмах:


Тэма І - Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі

Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі, паводле якога ацэнка «дапамагае вучыцца». У шматлікіх краінах гэты метад лічыцца адным з найболей перспектыўных. Даклад Арганізацыі эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва (OEDC) 2005 года сведчыць аб эфектыўнасці гэтага метаду для паляпшэння вынікаў навучання, матывавання агульнай цікаўнасці да жыцця і выраўноўвання адукацыйных магчымасцяў.


Тэма ІІ - Найноўшыя метады навучання па тэмах актыўнага супрацоўніцтва на мясцовым узроўні

- Навучанне прынцыпам супрацоўніцтва і роля каштоўнасцяў у навучанні;

- Праца над праектамі, скіраванымі на пабудову мясцовай грамадзянскай тоеснасці;

- Падрыхтоўка свойго ўласнага сцэнара заняткаў па тэме мясцовага супрацоўніцтва.


Тэма ІІІ - Сацыяльныя навыкі вучня

- Метады развіцця здольнасцяў да аналізу і рашэння праблемаў;

- Навучанне крытычнаму мысленню (на прыкладзе працы з аўдыёвізуальнымі матэрыяламі);

- Тэхнікі творчага мыслення як сродак для стымулявання пазнавальнага развіцця навучэнца.


У кожным з двух цыклаў прымуць удзел да дваццаці слухачоў. Найбольш зацікаўленым і заангажаваным будзе прапанаваны удзел у азнаямленчай вандроўцы ў Варшаву напрыканцы праграмы.

Праграма вандроўкі прадугледжвае:

- Азнаямленне ўдзельнікаў з польскай сістэмай адукацыі

- Наведванне адукацыйных установаў, сустрэчы з настаўнікамі польскіх школ

- Сустрэчу з еўрапейскімі экспертамі па пытаннях рэформы сістэм адукацыі ў краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы

- Азнаямленне з мэтамі і метадамі грамадзянскай адукацы, досведам ажыццяўлення навучальных праектаў.


Арганізатары забяспечваюць:

Выкладанне дасведчаных інструктараў з лепшых навучальных цэнтраў Польшчы

Магчымасць для абмену досведам і перадавой практыкай з іншымі удзельнікамі

Публікацыю матэрыялаў, падрыхтаваных удзельнікамі семінара

Магчымасць усталявання супрацоўніцтва па адукацыйных пытаннях ў адной з беларускіх газет

Сертыфікат аб заканчэнні курсу

Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў


Даты семінараў:

Першы цыкл

Семінар І 4-5 ліпеня

Семінар II 11-12 ліпеня

Семінар III 18-19 ліпеня

Азнаямленчая вандроўка кастрычнік 2009 года


Другі цыкл

Семінар І 1 – 2 жніўня

Семінар II 8 - 9 жніўня

Семінар III 15 -16 жніўня

Азнаямленчая вандроўка лістапад 2009


Падчас семінараў будзе прадугледжаны час на абмен досведам паміж беларускімі ўдзельнікамі. Калі Вы маеце чым падзяліцца, правесці майстар-клас ці распавесці пра свой педагагічны досвед - укажыце, калі ласка у анкеце тэму, матэрыялы і час, які Вам для гэтага спратрэбіцца.


Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе да 25 чэрвеня ўключна па адрасе metodyka2009@gmail.com.


Анкета



Прозвішча, Імя, Імя па бацьку _____________________________________________________


Вашая пасада, навучальная ўстанова ці арганізацыя ___________________________________


Адукацыйны стаж_________________________________________________________________


Кароткі матывацыйны ліст (Чаму Вам цікава ўдзельнічаць у праграме, як вы збіраецеся выкарыстаць набыты досвед …) ____________________________________________________

________________________________________________________________________________

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


Тэма, час Вашага майстар-класа (калі жадаеце)________________________________________


Як з Вамі звязацца (адрас, тэлефон, электронная пошта, скайп)__________________________

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў! iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка»
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі І жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным...

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў! iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах па web-журналістыцы
Смі І сацыяльных медыя, актывістаў І pr-каардынатараў некамерцыйных арганізацый І грамадзянскіх ініцыятываў, якія працуюць з вэб-рэсурсамі,...

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў! iconЗапрашэнне да ўдзелу ў візіце ў Брусель для беларускіх экспертаў у галіне вышэйшай адукацыі Шаноўныя калегі!
Запрашэнне да ўдзелу ў візіце ў Брусель для беларускіх экспертаў у галіне вышэйшай адукацыі

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў! iconЗапрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі
Запрашаем Вас да ўдзелу ў канферэнцыі “Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: павестка дня для Беларусі”, якая адбудзецца...

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў! iconЗапрашэнне да ўдзелу ў Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў! iconЗапрашэнне да ўдзелу "лідарства ў дэмакратыі-iv"
Роберта Шумана (Будапешт) І інстытут развіцця ды навучання educatio (Вільня) абвяшчаюць набор на ўдзел у чацвертай серыі курсаў “Лідарства...

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў! iconПлан мерапрыемстваў дзяржаўнай установы адукацыі " Трокеніцкая базавая агульнаадукацыйная школа" на 2012 год па выкананні праграмы агульнай сярэдняй адукацыі на 2007-2016 гады
...

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў! iconПлан работы прадметнага метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў-дэфектолагаў Кіраўнік ма— Маркевіч М. С. Дуа"ВаверскаяСШ" 2011 год Спіс настаўнікаў, якія ўваходзяць у ма настаўнікаў пачатковых класаў
Баглай Данута Феліксаўна, настаўнік пач класаў, выш адук., выш катэгорыя, стаж 35 гадоў

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў! iconПравілы ўдзелу ў летнім лагеры "Залессе-2012"
Абавязковай умовай для ўдзелу ў лагеры з'яўляецца жаданне патэнцыйнага ўдзельніка сумяшчаць працу з адпачынкам

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў! iconЗапрашэнне для часовага ўезду ў Рэспубліку Беларусь

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка