Беларускі Еўрапейскі Форум: праграма дзеянняў




НазваБеларускі Еўрапейскі Форум: праграма дзеянняў
Дата канвертавання05.11.2012
Памер60.28 Kb.
ТыпДокументы
Беларускі Еўрапейскі Форум: праграма дзеянняў

Менск, 14 лістапада 2009 г.

Мэта праграмы дзеянняў:

Спрыянне набліжэнню Беларусі да Еўрапейскага Саюзу.


Еўрапейская інтэграцыя адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі. Яна дае шанец на росквіт краіны і рэалізацыю яе багатага чалавечага патэнцыялу, гарантуе незалежнасць Беларусі і захаванне яе нацыянальнай самабытнасці. Наша стратэгічная мэта – еўрапейская будучыня Беларусі. Нам кажуць, што Беларусь у Еўропе “ніхто не чакае”, але насамрэч чакаць не хочам мы. Мы гатовыя дзейнічаць ужо зараз, каб максімальна наблізіць Беларусь да ЕС.


Чаго мы хочам дамагчыся:

  • Вырашыць найбольш вострыя эканамічныя праблемы беларусаў,

  • Рэалізаваць чалавечы патэнцыял ў краіне, гарантаваць палітычныя і грамадзянскія свабоды кожнага беларуса,

  • Усталяваць вяршынства закону і спыніць палітычныя рэпрэсіі,

  • Наблізіць Беларусь да еўрапескіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця.


Наша задача – дамагчыся, каб інфармацыя пра перавагі еўрапейскай інтэграцыі стала даступнай для кожнага беларуса, каб максімальна большая колькасць нашых грамадзянаў ужо ў бліжэйшы час скарысталася з супрацоўніцтва з ЕС.

Нашы дзеянні будуць ажыццяўляцца ў двух кірунках: унутраным і знешнім.


Дзейнасць унутры Беларусі:

Дзеянні ўнутры Беларусі будуць скіраваныя на ўсе тры сектары грамадства : дзяржаўны, прыватны і грамадскі

  • Дзяржаўны. Асноўныя кірункі дзейнасці будуць складацца з інфармавання пра перавагі еўраінтэграцыі, уцягвання ў дыялог з еўрапейскімі структурамі, прадстаўлення адукацыйных і кансультацыйных паслугаў.

  • Прыватны. Дзейнасць, скіраваная на прыватны сэктар, сканцэнтруецца на інфармаванні пра перавагі еўраінтэграцыі, арганізацыі навучальных паездак і іншых спосабах абмену досведам. Акрамя гэтага будзе праведзеная кампанія па зніжэнні коштаў і спрашчэнні працэдуры атрымання шэнгенскіх візаў.

  • Грамадзкі. У грамадзкім сэктары дзейнасць будзе скіраваная на падтрымку мясцовага актывізму праз стварэнне адмысловых платформаў (еўрапейскія клубы), навучанне ўзаемадзеянню з уладай, праектнаму мэнэджмэнту, фінансавым дысцыплінам. Будзе праводзіцца інфармаванне насельніцтва аб еўрапескай інтэграцыі і еўрапейскіх інстытутах, арганізавана каардынацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый у межах Форуму грамадзянскай супольнасці.

На 2010-2011 гг. прыярытэтнымі нам бачацца наступныя крокі.

1. Выкарыстанне дыялогу Беларусі з Еўрасаюзам для максімальнага пашырэння палітычных і грамадзянскіх свабод у краіне. Наша задача – гэта грамадскі кантроль за ходам дыялогу, а таксама прапанова сцэнароў, якія былі бы ўспрынятыя ўсімі бакамі дыялогу.

  • Правядзенне маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў краіне,

  • Узняцце тэмаў, якія мусяць быць на парадку дня дыялогу,

  • Прапанова адпаведнага парадку дня і магчымых дзеянняў для беларускай грамадзянскай супольнасці.

2. Інфармаванне грамадзянаў краіны пра перавагі еўрапейскай інтэграцыі, магчымасці супрацоўніцтва ЕС з Беларуссю.

  • Правядзенне агульнанацыянальнай кампаніі – што ЕС можа даць табе, тваёй сям’і, тваёй краіне, арыентаванай на розныя сацыяльныя групы,

  • Правядзенне інфармацыйных кампаній, скіраваных на развянчанне негатыўных міфаў пра ЕС,

  • Арганізацыя інфармацыйнай працы з беларусамі, якія найчасцей выяжджаюць за мяжу,

  • Прадукцыя і распаўсюд прафесійнай інфармацыі для экспертаў і адмыслоўцаў,


3. Правядзенне кампаніі, накіраванай на зніжэнне коштаў і спрашчнне пацэдураў атрымання шэнгенскіх візаў

  • Арганізацыя агульнанацыянальнага збору подпісаў пад зваротам да ўраду Беларусі, еўрапейскіх інстытутаў і краінаў-сябраў ЕС.

  • Арганізацыя прэсавай кампаніі “Што твой урад мусіць зрабіць, каб знізіўся кошт шэнгенскіх візаў”

  • Правядзенне даследаванняў, скіраваных на развянчанне стэрэатыпаў з боку ЕС (у прыватнасці, пра магчымыя памеры міграцыі), дэмантсрацыю уплыву вольнага перасоўвання на палітычную і грамадскую свядомасць

  • Арганізацыя мерапрыемстваў, скіраваных на вырашэнне тэхнічных пытанняў, звязаных з аблягчэннем візавага рэжыму.




  1. Наладжванне прафесійнага і экспертнага дыялогу з мэтай большага заангажавання ЕС у беларускія справы.

  • Стварэнне экспертных і аналітычных пляцовак для прафесійных кантактаў паміж беларускімі і еўрапейскімі экспертамі,

  • Арганізацыя аналітычнай працы, накіраванай на адаптацыю беларускага заканадаўства да еўрапейскага права,

  • Распрацоўка рэгіянальных праграмаў развіцця і інвестыцыйных праектаў для рэгіёнаў Беларусі,

  • Распрацоўка і распаўсюд альтэрнатыўных праграмаў забеспячэння энергетычнай бяспекі Беларусі,

  • Правядзенне незалежнай экспертызы, з прыцягненнем еўрапескіх экспертаў, праектаў, запланаваных беларускімі ўладамі, у прыватнасці праекту пабудовы беларускай АЭС

  • Спрыянне абмену досведам паміж беларускім дзяржаўным апаратам і еўрапейскімі структурамі, у прыватнасці ў справе рэформаў, рэструктурызацыі, сацыяльнай абароны насельніцтва




  1. Падтрымка праеўрапейскіх ініцыятываў беларускіх грамадзянаў

    1. Стварэнне адмысловых еўрапейскіх платформаў у рэгіёнах для развіцця грамадскага актывізму (Еўрапейскіх клубаў), навучанне узаемадзеянню з уладай, праектнаму мэнэджмэнту, фінансавым дысцыплінам і г.д.

    2. Спрыянне рэгіянальным праектам, накіраваным на інтэграцыю Беларусі з Еўрасаюзам і пашырэнню прафесійных і міжасабовых кантактаў з ЕС.

    3. Пашырэнне ўдзелу беларускіх НДА ў супрацоўніцтве з структурамі Еўрасаюзу.


Дзейнасць па-за межамі Беларусі:


1. Давядзенне меркавання беларускага грамадства да грамадзянаў ЕС, урадаў краінаў-сябраў і еўрапескіх інстытутаў.

  • арганізацыя (і ўдзел у) міжнародных канферэнцыяў, прысвечаных абмеркаванню “беларускага пытання”,

  • публікацыі ў еўрапейскіх СМІ пра сітуацыю ў Беларусі і прапановы па ўдасканаленні палітыкі ў дачыненні да Беларусі,

  • пераклад і публікацыя артыкулаў беларускіх аналітыкаў і грамадскіх дзеячоў у заходніх медыях,

  • ініцыяванне абмеркавання беларускіх пытанняў у межах Форуму грамадзянскай супольнасці (ФГС),

  • падрыхтоўка заяваў, зваротаў і маніторынгаў для структураў ЕС, міжнародных арганізацыяў і еўрапейскіх СМІ і НДА.


2. Лабіяванне рашэнняў у ЕС і міжнародных арганізацыях, якія будуць спрыяць большай адкрытасці і еўрапеізацыі Беларусі

  • правядзенне сустрэчаў з еўрапейскімі палітыкамі і афіцыйнымі асобамі з мэтай данясення пазіцыі грамадзянскай супольнасці Беларусі,

  • ініцыяванне абмеркаванняў важных для Беларусі пытанняў на міжнародных пляцоўках (саміты, канферэнцыі, ФГС, Еўрапарламент, ПАСЕ і інш.),

  • распаўсюд маніторынгаў і аналітычных дакумантаў,

  • арганізацыя выступаў у еўрапейскіх СМІ,

  • правядзенне ў ЕС кампаніі ў падтрымку танных віз для беларусаў.


3. Грамадскі кантроль і маніторынг двухбаковых беларуска-еўрапейскіх праектаў

  • правядзенне міжнародных экспертных круглых сталоў з мэтай аналізу праектаў, пададзеных беларускім урадам у межах Усходняга Партнёрства,

  • правядзенне грамадскіх абмеркаванняў праектаў у межах ФГС,

  • падрыхтоўка рэкамендацыяў і прапановаў па праектах для дзяржаўных органаў Беларусі і інстытутаў ЕС


4. Падрыхтоўка і прадстаўленне праектаў, што павінны спрыяць развіццю незалежнага грамадскага сектару ў Беларусі

  • падрыхтоўка праектных прапановаў для Еўрапейскай Камісіі, урадаў краінаў-сябраў ЕС, міжнародных арганізацыяў і фондаў,

  • падрыхтоўка міжнародных грамадскіх праектаў у межах ФГС,

  • праца па пашырэнні функцыяў і кампетэнцыяў ФГС


5. Наладжванне абмену (спецыялістамі, выкладчыкамі, студэнтамі, інфармацыяй і інш.) з краінамі ЕС

  • лабіраванне пашырэння праграм абмену, павышэння кваліфікацыі, азнаямляльных візітаў, стажыявання для студэнтаў, выкладчыкаў, бізнэсмэнаў, дэпутатаў.

  • супольныя выдавецкія праекты,

  • усталяванне і замацаванне кантактаў з еўрапейскімі універсітэтамі, даследчымі цэнтрамі, НДА, медыямі, палітыкамі і грамадскімі дзеячамі, установамі культуры,

  • правядзенне дзён беларускай культуры ў краінах ЕС.


Для выканання дадзенага Плану дзеянняў удзельнікі Беларускага Еўрапейскага Форуму распачынаюць Еўрапескую Ініцыятыву, адкрыую для далучэння ўсіх зацікаўленых суб’ектаў. Каардынацыя деянняў Еўрапейскай Ініцыятывы ажыццяўляецца працоўнай групай, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі арганізацый-ініцыятараў правядзення Беларускага Еўрапескага Форуму.





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускі Еўрапейскі Форум: праграма дзеянняў iconПытанне 13. Баі на Ціхім акіяне
Германіі: за першую палову 1942 г у раён Ціхага акіяна адправілася ўдвая больш амерыканскіх рэсурсаў, чым на Еўрапейскі тэатр ваенных...

Беларускі Еўрапейскі Форум: праграма дзеянняў iconЕўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Дэпартамент гісторыі І бакалаўрская праграма "Культурная спадчына І турызм" Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта праводзяць навукова-практычны...

Беларускі Еўрапейскі Форум: праграма дзеянняў icon10 кастрычніка Тэма дня: нефармальная адукацыя: беларускі І еўрапейскі досвед
Урачыстае адкрыццё Фестываля. Пленарнае паседжанне. Прывітальнае слова ўдзельнікам Фестываля

Беларускі Еўрапейскі Форум: праграма дзеянняў iconВучэбная праграма для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Беларускі фальклор: Вучэб праграма для студэнтаў выш навуч устаноў па спец. 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» / аўтар-склад. Р. М....

Беларускі Еўрапейскі Форум: праграма дзеянняў iconЕўрапейскі гуманітарны універсітэт Еўропа 2010: глабальнае І лакальнае
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт праводзіць штогадовую студэнцкую навуковую канферэнцыю, прысвечаную праблемам грамадства, культуры...

Беларускі Еўрапейскі Форум: праграма дзеянняў iconЕўрапейскі гуманітарны універсітэт Еўропа 2010: глабальнае І лакальнае
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт праводзіць штогадовую студэнцкую навуковую канферэнцыю, прысвечаную праблемам грамадства, культуры...

Беларускі Еўрапейскі Форум: праграма дзеянняў iconSelection for the Election Observation Mission
Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (Jubic), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (егу)...

Беларускі Еўрапейскі Форум: праграма дзеянняў iconElection Observation Project: Call for Applications
Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (Jubic), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (егу)...

Беларускі Еўрапейскі Форум: праграма дзеянняў iconКонкурс-форум проводится в рамках областного фестиваля «Юные интеллектуалы Среднего Урала»
Районный краеведческий конкурс-форум «Мы – уральцы» (далее – Конкурс-форум) – комплексное мероприятие регионального характера, включающее...

Беларускі Еўрапейскі Форум: праграма дзеянняў iconІ. В. Казакова беларускі фальклор
Праграма курса на выбар для ХІ – ХІІ класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка