Запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі




НазваЗапрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі
Дата канвертавання05.11.2012
Памер38.51 Kb.
ТыпДокументы
Запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі:

Форум грамадзянскай супольнасці

Усходняга партнёрства:

павестка дня для Беларусі”


2 лістапада 2009 г., Менск


Паважанае Спадарства!


Запрашаем Вас да ўдзелу ў канферэнцыі “Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: павестка дня для Беларусі”, якая адбудзецца 2 лістапада 2009 г. ў Менску. Канферэнцыя прысвечана абмеркаванню павесткі дня Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства для Беларусі.

Усходняе партнёрства – гэта новая шматбаковая платформа супрацоўніцтва, прапанаваная Еўрапейскім Саюзам шасці краінам Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказу: Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне. У межах Усходняга партнёрства асобная ўвага надаецца пытанню ўдзелу грамадзянскай супольнасці.

16-17 лістапада 2009 года ў Бруселі адбудзецца першы Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці праявілі значную зацікаўленасць, прадставіўшы самую вялікую колькасць заявак сярод усіх шасці краін Усходняга партнёрства. На пачатку кастрычніка былі вызначаны будучыя ўдзельнікі Форума ад Беларусі.

Улічваючы прынцыповую важнасць ініцыятывы Усходняга партнёрства як для ўсёй краіны, так і для грамадскага сектару Беларусі, з мэтай забеспячэння адкрытасці і празрыстасці грамадскага дыялогу, арганізатары канферэнцыі запрашаюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі, паўнамоцных прадстаўнікоў беларускай дзяржавы і прадстаўнікоў экспертнай супольнасці да шырокага публічнага абмеркавання наступных пытанняў:

  • Роля Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў рэалізацыі тэматычных аспектаў Усходняга парнёрства;

  • Актуальныя задачы Беларусі і грамадзянскай супольнасці краіны ў праграме Усходняга партнёрства;

  • Мэты і задачы беларускай дэлегацыі на Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 28 кастрычніка 2009 г. даслаць заяўку на эл. адрас аргкамітэта belarus-europe@tut.by альбо факсам (017) 2454118. У заяўцы трэба падаць: імя, імя па бацьку, прозвішча ўдзельніка, назву арганізацыі і пасаду, якую займае; а таксама кантактную інфармацыю (эл.пошта, тэлефон). Па прычыне абмежаванай колькасці месцаў асобы, якія не дашлюць заяўкі да ўзгаданага тэрміну, не змогуць удзельнічаць у канферэнцыі. Асобную ўвагу патэнцыйных удзельнікаў звяртаем на тое, што выдаткі на праезд і пражыванне арганізатарамі НЕ КАМПЕНСУЮЦЦА.

Ведаючы пра тое, што шэраг вядомых на міжнародным узроўні арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ўжо сфарміравалі свае ўласныя пазіцыі і прапановы па заяўленых пытаннях, аргкамітэт запрашае іх лідэраў выступіць на канферэнцыі з адпаведнымі дакладамі.


У якасці выступоўцаў на паралельных тэматычных секцыях: (1) дэмакратыя, належнае дзяржаўнае кіраванне і стабільнасць; (2) эканамічная інтэграцыя і збліжэнне з палітычнымі курсамі ЕС: павестка дня для Беларусі; (3) навакольнае асяроддзе, змена клімату і энэргетычная бяспека; (4) кантакты паміж людзьмі, - таксама запрашаюцца ўдзельнікі, даслаўшыя да 28 кастрычніка 2009 году на эл. адрас аргкамітэта belarus-europe@tut.by тэзісы дакладаў, рэлевантныя тэматыцы канферэнцыі. Тэзісы павінны адпавядаць фармальным патрабаванням: 12 шрыфт, Times New Roman, адзінарны інтэрвал, аб’ём 1,5 – 2 старонкі, а таксама змяшчаць паведамленне, у рамках якой з тэматычных секцый плануецца даклад. Дасланыя тэзісы будуць улучаны ў камплект працоўных матэрыялаў канферэнцыі. З увагі на абмежаваны час на прэзентацыю дакладаў аргкамітэт пакідае за сабой права выбару тэкстаў. Канчатковае рашэнне будзе прымаць спецыяльна сфарміраваная рэдакцыйная камісія.


Чакаем Вас на канферэнцыі “Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: павестка дня для Беларусі”!


З павагай,

Аргкамітэт канферэнцыі

Агркамітэт канферэнцыі:



Улад Вялічка, Платформа падтрымкі супрацоўніцтва беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці і мясцовых уладаў EUROBELARUS.info




Вольга Стужынская,

Офіс за дэмакратычную Беларусь




Андрэй Ягораў,

ГА «Цэнтр сацыяльных інавацый”



Уладзімер Мацкевіч, Агенцтва гуманітарных тэхналогій




Сяргей Мацкевіч, Асамблея НДА Беларусі



Дзяніс Мел’янцоў, Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў




Алесь Лагвінец,

ПГА “Рух “За свабоду”




Дзмітрый Карпіевіч, ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”



Міраслаў Кобаса,

АГА “Фонд імя Льва Сапегі”




Ірына Сухій, ГА “Экадом”




Алена Танкачова, Асветніцкая Установа “Цэнтр прававой трансфармацыі”



Кантактная інфармацыя:


Па ўсіх пытаннях просім звязвацца з каардынатарам арганізацыйнага камітэта

Юліяй Галіноўскай

Эл. пошта: belarus-europe@tut.by

Тэл./факс (017) 2454118; (029) 6840709; (029) 7422040 (пн.-пт., з 10:00 да 19:00).

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі iconЗапрашэнне да ўдзелу ў Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці

Запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі iconЗапрашэнне да ўдзелу ў візіце ў Брусель для беларускіх экспертаў у галіне вышэйшай адукацыі Шаноўныя калегі!
Запрашэнне да ўдзелу ў візіце ў Брусель для беларускіх экспертаў у галіне вышэйшай адукацыі

Запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў!
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі І жадае паглыбіць свае веды І падзяліцца ўласным...

Запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі iconКанферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці
Адкрыццё канферэнцыі. Вітальнае слова Аргкамітэта канферэнцыі, Дэлегацыі Еўрапейскага Саюза, замежных гасцей канферэнцыі

Запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка»
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі І жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным...

Запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах па web-журналістыцы
Смі І сацыяльных медыя, актывістаў І pr-каардынатараў некамерцыйных арганізацый І грамадзянскіх ініцыятываў, якія працуюць з вэб-рэсурсамі,...

Запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі iconПраграма канферэнцыі Дзень першы, 29 чэрвеня 2012 года
Адкрыццё канферэнцыі. Вітальнае слова Аргкамітэта канферэнцыі І часовага каардынацыйнага камітэта

Запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі iconЗборнік матэрыялаў канферэнцыі будзе выдадзены да пачату канферэнцыі за кошт арганізатараў. Удзел у канферэнцыі бясплатны
Запрашаем Вас прыняць удзел у працы VІII міжнароднай навуковай канферэнцыі “Гісторыяі Магілёва: мінулае І сучаснасць”, прысвечанай...

Запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі iconЗапрашэнне да ўдзелу "лідарства ў дэмакратыі-iv"
Роберта Шумана (Будапешт) І інстытут развіцця ды навучання educatio (Вільня) абвяшчаюць набор на ўдзел у чацвертай серыі курсаў “Лідарства...

Запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі iconНе заявілі аб сваім удзеле да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі
Ці мае Ваша арганізацыя вопыт удзелу ў якіх-небудзь мерапрыемствах у межах супрацоўніцтва арганізацый з краін Усходняга партнёрства...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка