Агульныя палажэнні




НазваАгульныя палажэнні
Дата канвертавання05.11.2012
Памер212.13 Kb.
ТыпДокументы

ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ




1.1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) - адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй якой з’яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей і падлеткаў на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

1.2. Установа з′яўляецца юрыдычнай асобай, утворанай шляхам рэарганізацыі (вылучэння) Поразаўскай сярэдняй школы ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”.

1.3. Установа размешчана па адрасе: 231982, Гродзенская вобласць, Свіслацкі раён, г.п.Поразава, вул.Савецкая, 40а.

Электронны адрас: poroz@ km.ru.

1.4. Поўная назва Установы на рускай мове: государственное учреждение образование «Порозовская средняя общеобразовательная школа», на беларускай мове: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”.

1.5. Скарочанная назва Установы на рускай мове: Порозовская СШ, на беларускай мове: Поразаўская СШ.

1.6. Установа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь: Законамі Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года “Аб адукацыі” ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002г. (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002г., №37, 2/844), “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”, Палажэння аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі ад 7 ліпеня 2004 года №44 (Нацыянальны рэестр прававых актаў РБ 22.07.2004 №8/11273), Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 15 ад 17.07.2008 “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі” (Нацыянальны рэест прававых актаў РБ 22.07.2008 №1/9885) і № 18 ад 24.11.2006 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей з нядобранадзейных сем’яў”, сапраўдным Статутам.

1.7. Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца Установай ў рамках міжнародных пагадненняў Рэспублікі Беларусь, міжнародных і нацыянальных праектаў і праграм у сферы адукацыі, а таксама пагадненняў фізічных і юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы агульнай сярэдняй адукацыі з міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі.

1.8. Установа ажыццяўляе прадастаўленыя уласнікам і заснавальнікам правы па валоданню, карыстанню і распараджэнню, замацаванай за ёю маёмасцю ў межах, якія ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, рашэннямі ўласніка і сапраўдным Статутам у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці і прызначэннем маёмасці.

1.9. Рэарганізацыя і ліквідацыя Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па рашэнні Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта.

1.10. Установа вядзе справаводства ў парадку, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

1.11. Статыстычная справаздачнасць Установы прадстаўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

1.12. Установа праходзіць атэстацыю і акрэдытацыю ў парадку, ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

1.13. Установа мае права на эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць у адпаведнасці з Інструкцыяй аб эксперыментальнай інавацыйнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 08.12.2006 №121.

1.14. Заснавальнікам Установы з'яўляецца аддзел адукацыі Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта. У сваёй дзейнасці Установа падпарадкоўваецца Свіслацкаму раённаму выканаўчаму камітэту, аддзелу адукацыі раённага выканаўчага камітэта.

1.15. Установа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваім найменнем, другія неабходныя рэквізіты.

1.16. Адукацыйны працэс арганізуецца ў вочнай форме.

1.17. Вучням, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць вучэбныя заняткі, ствараюцца ўмовы для навучання і выхавання дома.

1.18. Дазваляецца спалучэнне розных форм атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама навучанне па індывідуальных вучэбных планах.

1.19. Дапаўненні і змены ўносяцца ў Статут Установы адукацыі пасля ўзгаднення з заснавальнікам.


ГЛАВА 2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ УСТАНОВЫ


2.1. Асноўнай мэтай Установы з'яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей школьнага ўзросту, фарміраванне адукаванай, сацыяльна, духоўна і маральна сталай, творчай асобы, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

2.2. Асноўнымі задачамі Установы з'яўляюцца:

2.2.1. авалоданне вучнямі асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы, забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;

2.2.2. захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў, выхаванне беражлівых і адказных адносін да ўласнага здароўя і здароўя іншых грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;

2.2.3. падрыхтоўка маладога пакалення да самастойнага жыцця ў грамадстве, працягу адукацыі, адаптацыя выхаванцаў да жыцця, фарміраванне жыццёвых інтарэсаў і прафесійных намераў, падрыхтоўка да самастойнага жыцця;

2.2.4. духоўнае развіццё вучняў, фарміраванне патрыятычных пачуццяў, павагі да гісторыі, культуры, прыроды роднага краю;

2.2.5. фарміраванне навуковага светапогляду, маральнай перакананасці, грамадзянскай, маральна-прававой культуры, выхаванне свядомай дысцыпліны, культуры паводзін, эстэтычнага густу;

2.2.6. забеспячэнне супрацоўніцтва з бацькамі ў выхаванні, навучанні і развіцці дзяцей, стварэнне мадэлі адкрытай адукацыйнай установы, якая арганізуе сваю дзейнасць на прынцыпах супрацоўніцтва і адкрытасці;

2.2.7. узаемадзеянне з установамі пазашкольнага выхавання і навучання, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, установамі культуры, спорту, добраахвотнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі з мэтай выканання асноўнай функцыі;

2.2.8. падтрымка дзейнасці маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.


ГЛАВА 3. CТРУКТУРА АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ

АДУКАЦЫІ І ТЭРМІНЫ НАВУЧАННЯ

3.1. Структура агульнай сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе:

3.1.1. два ўзроўні:

І узровень – агульная базавая адукацыя;

ІІ узровень – агульная сярэдняя адукацыя.

3.1.2. тры ступені навучання:

І ступень – I - IV класы, тэрмін навучання 4 гады (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця 4-5 гадоў);

ІІ ступень – V - IX класы, тэрмін навучання 5 гадоў;

ІІІ ступень навучання – X - XI класы, тэрмін навучання 2 гады.

3.2. І ступень агульнай сярэдняй адукацыі забяспечвае атрыманне агульнай пачатковай адукацыі і з'яўляецца абавязковай для працягу навучання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Навучальна-выхаваўчы працэс у 1 класах рашэннем мясцовага і распарадчага органа ажыццяўляецца на базе дашкольнай установы ,

і навучанне ажыццяўляюць педагагічныя работнікі школы.

3.3. І і ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі састаўляюць узровень агульнай базавай адукацыі. Атрыманне агульнай базавай адукацыі дае права на працягванне адукацыі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

3.4. І, ІІ, ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі састаўляюць узровень агульнай сярэдняй адукацыі. Атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі дае права на працягванне адукацыі на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

У мэтах індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучальнага працэсу па жаданні вучняў і іх законных прадстаўнікоў заняткі ажыццяўляюцца па рознаўзроўневых вучэбных праграмах на факультатывах (I-XI класы), дапрафесіянальная і прафесіянальная падрыхтоўка вучняў (IX-XI класы).

3.5. Тэрмін навучання складае: для агульнай базавай адукацыі – дзевяць гадоў; для агульнай сярэдняй адукацыі – адзінаццаць гадоў.

3.6. Тэрмін навучання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця вызначаецца артыкулам 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.05 2004 «Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».

3.7. Для ажыццяўлення навучання і выхавання вучняў аднаго ўзросту па адпаведных вучэбных планах і вучэбных праграмах вучні аб'ядноўваюцца ў класы.

3.8. Ва Установе могуць стварацца:

3.8.1. спецыяльныя класы для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

3.8.2. класы інтэгрыраванага (сумеснага) навучання і выхавання для сумеснага навучання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і асоб, якія не маюць фізічных і (або) псіхічных парушэнняў;

3.9. На І ступені ствараецца група падоўжанага дня для аказання ўсебаковай дапамогі сям'і ў навучанні і выхаванні дзяцей, стварэння ўмоў для развіцця іх творчых здольнасцей і талентаў, удзелу ў пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці.


ГЛАВА 4. УДЗЕЛЬНІКІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

І АДНОСІНЫ ПАМІЖ ІМІ

4.1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу Установы з'яўляюцца навучэнцы, педагагічныя работнікі, бацькі і законныя прадстаўнікі дзяцей.

4.2. Вучнямі з'яўляюцца асобы, залічаныя ва Установу ва ўстаноўленым парадку для навучання і выхавання.

4.3. У I клас Установы прымаюцца дзеці з ўзросту, вызначанага заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (з шасці гадоў або больш старэйшага ўзросту) без правядзення ўступных іспытаў. Для залічэння ў школу бацькі (законныя прадстаўнікі) ў перыяд з 1 чэрвеня па 28 жніўня прадастаўляюць наступныя дакументы:

- заява бацькоў на імя дырэктара;

  • копія пасведчання аб нараджэнні;

  • карта індывідуальнага развіцця дзіцяці з заключэннем аб стане здароўя.

4.4. Залічэнне дзяцей афармляецца загадам дырэктара не пазней 31 жніўня і даводзіцца да ведама іх законных прадстаўнікоў.

4.5. Прыём вучняў у парадку перавода з адной агульнаадукацыйнай установы ў іншую для навучання ў адпаведным класе на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе наступных дакументаў:

  • заява бацькоў на імя дырэктара;

  • асабовая справа вучня з гадавымі адзнакамі, завераная пячаткай школы;

  • выпіска бягучых адзнак па ўсіх прадметах, завераная пячаткай школы (пры пераходзе на працягу навучальнага года);

  • карта індывідуальнага развіцця вучня з заключэннем аб стане здароўя.

4.6. Рашэнне аб залічэнні вучня ў парадку пераводу для навучання ў адпаведным класе афармляецца загадам дырэктара.

4.7. Вучні, якія навучаліся ва Установе, закончылі навучанне на ўзроўні агульнай базавай адукацыі і не паступілі або не паступалі ў сярэднія спецыяльныя або прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы, маюць права на залічэнне ў 10 клас на агульных падставах.

4.8. Для залічэння ў 10 клас навучэнцаў, якія навучаліся ва Установе прадастаўляюцца наступныя дакументы:

  • заява вучняў ці бацькоў (законных прадстаўнікоў);

  • пасведчанне аб заканчэнні навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі.

Для навучэнцаў, якія прыйшлі з іншых школ, акрамя таго неабходна прадаставіць карту індывідуальнага развіцця з заключэннем аб стане здароўя.

4.9. Ва Установу можа быць прыняты вучань (пры прадастаўленні даведкі), які на працягу навучальнага года або па выніках яго быў адлічаны або пакінуў навучанне ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі або сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку вучань працягвае навучанне ў адпаведным класе Установы і здае выпускныя экзамены за курс навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстаноўленым парадку.

4.10. Вучні адлічваюцца з Установы:

4.10.1. у сувязі з завяршэннем навучання;

4.10.2. у сувязі з пераводам у іншыя агульнаадукацыйныя ўстановы;

4.10.3. за сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны (пры навучанні на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі);

4.11. Рашэнне аб адлічэнні вучняў з Установы ў адпаведнасці з пунктам 4.10.3. прымаецца педагагічным саветам па ўзгадненні з адпаведнай раённай камісіяй па справах непаўналетніх і раённым аддзелам адукацыі.

4.12. Адлічэнне вучняў з Установы афармляецца загадам дырэктара з указаннем падставы і даводзіцца да законных прадстаўнікоў вучня.

4.13. Пры залічэнні ва Установу вучань і яго бацькі (законныя прадстаўнікі) павінны быць азнаёмлены са Статутам і іншымі дакументамі, якія рэгламентуюць арганізацыю адукацыйнага працэсу.

4.14. Навучэнцы ў школе маюць права на:

4.14.1. атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;

4.14.2. на навучанне самастойна (у сям'і), а таксама на навучанне па індывідуальным плане;

4.14.3. атрыманне бясплатнай агульнай пачатковай, агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэта ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

4.14.4. атрыманне дадатковых, у тым ліку платных адукацыйных паслуг;

4.14.5. забеспячэнне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў парадку, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь;

4.14.6. бясплатнае карыстанне бібліятэчным фондам (акрамя падручнікаў), вучэбнай, вытворчай, спартыўнай базай Установы;

4.14.7. удзел у кіраванні Установай праз органы самакіравання;

4.14.8. бяспечныя ўмовы навучання і выхавання;

4.14.9. адкрытую ацэнку ведаў, своечасовае паведамленне аб тэрмінах кантрольных работ, экзаменаў;

4.14.10. абарону правоў, павагу чалавечай годнасці, свабоду сумлення;

4.14.11. удзел у мерапрыемствах, якія Установа арганізуе для вучняў з улікам іх узросту;

4.14.12. свабоднае ўступленне ў дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія арганізацыі, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

4.14.13. заахвочванне і ўзнагароджванне за поспехі ў вучобе, прыкладныя паводзіны, удзел у грамадскай дзейнасці.

4.15. Навучэнцы Установы абавязаны:

4.15.1. выконваць патрабаванні вучэбных планаў і вучэбных праграм;

4.15.2. быць дысцыплінаванымі, падтрымліваць рэпутацыю Установы, добрасумленна вучыцца;

4.15.3. згодна паводзіць сябе ў школе і па-за школай, праяўляць павагу да старэйшых і равеснікаў;

4.15.4. беражліва адносіцца да маёмасці Установы;

4.15.5. з павагай адносіцца да нацыянальнай культуры свайго і іншых народаў;

4.15.6. берагчы родную прыроду, яе багацце і прыгажосць, ахоўваць прыроднае асяроддзе;

4.15.7. прыходзіць на заняткі ў адзенні дзелавога стылю (юнакі – у касцюмах, світэрах цёмных колераў , дзяўчаты –у спадніцах, блузонах, штанах класічнай формы); на ўрокі фізічнай культуры і заняткі ў спартыўных секцыях прыходзіць у спартыўнай форме; у дні правядзення ўрокаў працы дазваляецца прыходзіць у адвольнай форме; на суботніках, працоўных дэсантах быць у рабочай форме;сачыць за чысцінёй , ахайнасцю сваёй вопраткі і абутку, быць акуратна прычэсаным;

4.15.8. у час правядзення мерапрыемстваў захоўваць высокую культуру паводзін , праяўляць стрыманасць у звароце да акружаючых;

4.15.9. выконваць Статут, правілы ўнутранага распарадку, патрабаванні работнікаў школы, падпарадкоўвацца загадам дырэктара, рашэнням органаў самакіравання, паважаць гонар і годнасць іншых навучэнцаў і работнікаў Установы.

4.16. Навучэнцам забараняецца:

4.16.1. прыносіць, перадаваць ці выкарыстоўваць зброю, спіртныя напоі, тытунёвыя вырабы, таксічныя і наркатычныя рэчывы;

4.16.2. выкарыстоўваць любыя сродкі і рэчывы, якія могуць пагражаць жыццю і здароўю людзей;

4.16.3. прымяняць любыя дзеянні, якія цягнуць за сабой небяспеку жыццю і здароўю іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

4.16.4. гуляць на ўроках і перапынках у карты і іншыя азартныя гульні;

4.16.5. займацца крадзяжом, здзяйсняць акты вандалізму, наносіць наўмысную шкоду школьнай маёмасці, асабістым рэчам вучняў;

4.16.6. прапускаць заняткі без уважлівых прычын;

4.16.7. ігнараваць заўвагі, зробленыя адміністрацыяй, настаўнікамі і іншымі работнікамі школы;

4.16.8. карыстацца радыепрыёмнікамі, мабільнымі тэлефонамі і магнітафонамі ў час заняткаў;

4.16.9. іншыя абавязкі навучэнцаў вызначаюцца загадамі дырэктара.

4.17. Пры неаднаразовым парушэнні Статута школы да вучня прымяняюцца наступныя меры дысцыплінарнага ўздзеяння: аб'яўленне заўвагі або вымовы, зніжэнне адзнакі па паводзінах за чвэрць, год, пастаноўка на ўнутрышкольны ўлік, пастаноўка на ўлік у камісіі па справах непаўналетніх пры Поразаўскім сельскім савеце або ў інспекцыі па справах непаўналетніх пры Свіслацкім раённым выканаўчым камітэце.

4.18. Да педагагічных работнікаў Установы адносяцца кіраўнік Установы, яго намеснікі па вучэбнай і выхаваўчай рабоце, педагогі, выхавацелі, педагог-арганізатар, педагог сацыяльны, псіхолаг. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4.19. Педагагічныя работнікі маюць права на:

4.19.1. забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення сваёй прафесійнай дзейнасці;

4.19.2. абарону сваіх правоў, прафесійнага гонару і годнасці;

4.19.3. творчую ініцыятыву, выбар метадаў і формаў навучання і выхавання, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і сродкаў навучання пры забеспячэнні неабходнай якасці адукацыйнага працэсу;

4.19.4. матэрыяльнае і маральнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

4.19.5. павышэнне кваліфікацыі, атрыманне адпаведнай катэгорыі ў выніку паспяховага праходжання атэстацыі;

4.19.6. удзел у кіраванні Установай праз педагагічны савет, органы самакіравання.

4.20. Педагагічныя работнікі абавязаны:

4.20.1. здзяйсняць сваю дзейнасць на высокім прафесійным узроўні, забяспечваць атрыманне вучнямі адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;

4.20.2. павышаць свой прафесійны ўзровень;

4.20.3. садзейнічаць выяўленню і развіццю індывідуальных, творчых здольнасцей вучняў;

4.20.4. падтрымліваць дысцыпліну ва Установе, весці прафілактычную работу па папярэджанні правапарушэнняў сярод непаўналетніх;

4.20.5. своечасова інфармаваць законных прадстаўнікоў вучняў аб парушэнні імі Статута, правіл унутранага распарадку Установы;

4.20.6. паважаць гонар і годнасць вучняў і іх законных прадстаўнікоў.

4.21. Установа і сям'я будуюць свае ўзаемаадносіны па прынцыпах супрацоўніцтва, адкрытасці і нясуць роўную адказнасць перад грамадскасцю і дзяржавай за навучанне і выхаванне дзяцей.

4.22. Бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі дзяцей маюць права:

4.22.1. выбіраць для навучання дзіцяці агульнаадукацыйную ўстанову;

4.22.2. удзельнічаць у кіраванні Установай праз органы самакіравання: Савет Установы, папячыцельскі савет, бацькоўскі камітэт.

4.22.3. ствараць неабходныя ўмовы для паўнацэннага развіцця, вучобы і адпачынку дзіцяці;

4.22.4. атрымліваць інфармацыю пра ўсе віды даследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных і інш.) дзіцяці, якія праводзяцца ва Установе;

4.22.5. паважаць годнасць дзіцяці і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

4.22.6. прымаць неабходныя меры для атрымання вучнем агульнай базавай адукацыі;

4.22.7. захоўваць і ўмацоўваць фізічнае і псіхічнае здароўе дзіцяці;

4.22.8 рэгулярна наведваць бацькоўскія сходы, цікавіцца вучобай і жыццём дзяцей ва Установе.

ГЛАВА 5. АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ




5.1. Навучанне і выхаванне ва Установе ажыццяўляецца на беларускай мове.

5.2. Вывучэнне беларускай, рускай і адной з замежных моваў з'яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

5.3. Адукацыйны працэс на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі будуецца на аснове прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі і ажыццяўляецца педагагічна абаснаваным выбарам сродкаў, метадаў і формаў навучання і выхавання.

5.4. Адукацыйны працэс ва Установе забяспечвае развіццё індывідуальных здольнасцей і інтарэсаў, ахову здароўя вучняў, падтрыманне іх працаздольнасці, неабходнай рухальнай актыўнасці на працягу вучэбнага дня, вучэбнага тыдня, навучальнага года.

5.5. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі, распрацаванымі на аснове тыпавых вучэбных планаў, і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі.

5.6. Структура і змест вучэбных планаў і вучэбных праграм ўлічваюць магчымасці, запыты і інтарэсы вучняў, забяспечваюць пераемнасць зместу адукацыі на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

5.7. Вучэбныя планы зацвярджаюцца кіраўніком Установы па ўзгадненні з аддзелам адукацыі Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта.

5.8. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу Установа вызначае структуру навучальнага плана па чвэрцях з улікам патрабаванняў, санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў.

5.9. Для вучняў Установы ўстанаўліваюцца:

5.9.1. канікулы агульнай працягласцю не менш трыццаці каляндарных дзён на працягу навучальнага года, а для вучняў І-ІІ класаў – дадатковыя канікулы працягласцю ў адзін тыдзень;

5.9.2. летнія канікулы працягласцю не менш дванаццаці каляндарных тыдняў.

5.10. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу з'яўляецца ўрок.

5.11. Штодзённая колькасць урокаў ва Установе і іх паслядоўнасць вызначаюцца раскладам урокаў, які складаецца з улікам патрабаванняў санітарных правілаў, нормаў, гігіенічных нарматываў. Расклад урокаў зацвярджаецца кіраўніком Установы. Працягласць урокаў у І класе – 35 хвілін, у ІІ – ХІ класах – 45 хвілін.

5.12. У адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца факультатыўныя заняткі для задавальнення адукацыйных запытаў вучняў і іх бацькоў (законных прадстаўнікоў).

5.13. Абавязковыя ўрокі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, радыяцыйнай бяспекі, бібліятэчна - бібліяграфічнай культуры, а таксама факультатыўныя заняткі праводзяцца ў адпаведнасці з раскладам, які зацвярджаецца кіраўніком.

5.14. Працягласць перапынкаў паміж урокамі вызначаецца, зыходзячы з канкрэтных умоў працы Установы, неабходнасці забеспячэння арганізацыі харчавання вучняў і іх адпачынку ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных правілаў, нормаў, гігіенічных нарматываў.

5.15. Патрабаванні да фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы вучняў, да правядзення, праверкі і ацэньвання навучальных і кантрольных работ, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, прыкладную колькасць і аб'ём кантрольных работ, парадак вядзення і афармлення сшыткаў, рэфератаў, дзённікаў і класных журналаў вызначае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

5.16. Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах, паводзіны вучняў ацэньваюцца пры правядзенні іх атэстацыі. Атэстацыя вучняў ажыццяўляецца з мэтай вызначэння адпаведнасці вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў патрабаванням адукацыйных стандартаў і вучэбных праграм.

Парадак і формы правядзення атэстацыі вучняў, пераводу іх у наступны клас, перагляду станоўчай гадавой адзнакі, вызваленне ад выпускных экзаменаў і выпуску вучняў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

5.17. Вынікі атэстацыі ацэньваюцца адзнакай у балах ад аднаго да дзесяці. Атэстацыя вучняў І і ІІ класаў здзяйсняецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая дапускае моўную ацэнку вучэбных дасягненняў без выстаўлення адзнак у балах.

5.18. Вызначаюцца наступныя віды атэстацыі: бягучая, прамежкавая і выніковая.

Вучням III-XI класаў выстаўляюцца прамежкавыя за чвэрць і гадавыя адзнакі па паводзінах (прыкладна, здавальняюча, нездавальняюча).

5.19. Вучні III-XI класаў вядуць дзённікі, у якія запісваюцца іх бягучыя, прамежкавыя, гадавыя адзнакі, заўвагі настаўнікаў, дырэктара і яго намеснікаў. Узоры дзённікаў зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

5.20. Навучанне на ўзроўні агульнай базавай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі завяршаецца экзаменамі, якія праводзяцца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пералік вучэбных прадметаў, тэрміны і формы правядзення выпускных экзаменаў штогод вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пералік захворванняў, якія з'яўляюцца падставай для вызвалення вучняў Установы ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

5.21. У выпадку вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі выніковая атэстацыі праводзіцца на падставе гадавых адзнак.

5.22. Выпускнікі, якія паспяхова завяршылі навучанне на ўзроўні агульнай базавай адукацыі, атрымліваюць пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, а вучні, якія дабіліся асаблівых поспехаў у навучанні пры прыкладных паводзінах – пасведчанне з адзнакай.

5.23. Выпускнікам, якія завяршылі навучанне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі. Выпускнікі за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны ўзнагароджваюцца залатымі і сярэбранымі медалямі з уручэннем атэстата асобага ўзору. Вучні, якія вызначыліся ў вывучэнні асобных прадметаў, узнагароджваюцца пахвальнымі лістамі «За асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.


ГЛАВА 6. НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ


6.1. Метадычная работа вядзецца з мэтай стварэння ўмоў, максімальна спрыяльных для эфектыўнага навучання школьнікаў і выканання педагогамі сваіх прафесійных задач, павышэння кваліфікацыі.

6.2. Асноўнымі задачамі навукова-метадычнага забеспячэння агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляюцца:

6.2.1. забеспячэнне рэалізацыі патрабаванняў адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі;

6.2.2. вывучэнне, аналіз і ацэнка выніковасці адукацыйнага працэсу і стану метадычнай работы, абагульненне і распаўсюджанне перадавога педагагічнага вопыту;

6.2.3. інфармацыйна-метадычная падтрымка ўкаранення новага і адноўленага зместу адукацыі.

6.3. Прыярытэтнымі функцыямі навукова-метадычнай работы з'яўляюцца:

6.3.1. адукацыйная – павышэнне кампетэнтнасці і ўзроўню прафесіяналізму педагагічных работнікаў;

6.3.2. інфармацыйная – забеспячэнне педагагічных работнікаў актуальнай прафесійнай інфармацыяй;

6.3.3. кансультацыйная – аказанне кансультацыйнай дапамогі па канкрэтных прафесійных праблемах;

6.3.4. доследная – выяўленне тэндэнцый развіцця адукацыі, актуальных адукацыйных патрабаванняў, прагназаванне развіцця педагагічных патрабаванняў;

6.3.5. праектыровачная – стварэнне адукацыйна-выхаваўчых праектаў, праграм;

6.3.6. каардынацыйная – каардынаванне сумеснай дзейнасці ўсіх падраздзяленняў метадычнай службы школы.

6.4. Метадычная работа ва Установе ажыццяўляецца праз метадычны савет, метадычныя аб'яднанні настаўнікаў, класных кіраўнікоў, школу перадавога вопыту, школу маладога настаўніка, творчыя групы. Кардынальныя пытанні метадычнай работы вырашаюцца на педагагічным савеце. Усе фарміраванні цесна ўзаемадзейнічаюць з мэтай удасканалення адукацыйнага працэсу, дасягнення аптымальных вынікаў работы Установы.

6.5. Кіраўнікі метадычнага аб'яднання выбіраюцца з ліку найбольш падрыхтаваных і актыўных настаўнікаў, якія маюць вышэйшую і першую катэгорыю і нясуць адказнасць за творчасць і выніковасць работы метадычнага аб'яднання.

ГЛАВА 7. КІРАВАННЕ УСТАНОВАЙ

7.1. Кіраванне Установай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб агульнаадукацыйнай установе, Статутам Установы і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.

7.2. Непасрэднае кіраўніцтва адукацыйным працэсам і дзейнасцю Установы ажыццяўляе дырэктар, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7.3. Прыем на работу педагагічных работнікаў ажыццяўляецца дырэктарам Установы па ўзгадненню з аддзелам адукацыі Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта.

Прыём на работу ва Установу тэхнічнага і абслугоўваючага персаналу ажыццяўляе дырэктар Установы.

7.4. Ва Установе з ліку педагагічных работнікаў ствараецца педагагічны савет, які з'яўляецца калегіяльным органам і дзейнічае на падставе Палажэння аб педагагічным савеце.

Педагагічны савет разглядае пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, вызначае шляхі рэалізацыі зместу адукацыі, правядзення атэстацыі і выпуску вучняў, павышэння якасці адукацыі і прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў, іншыя пытанні дзейнасці Установы.

7.5. Кіраўнік Установы ў дзейнасці па кіраванні Установай узаемадзейнічае з органамі самакіравання , да якіх адносяцца: Савет Установы, бацькоўскі камітэт, папячыцельскі савет, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  1. 7.6. Да кампетэнцыі Установы адносяцца:

7.6.1. ажыццяўленне кантролю за выкананнем педагагічнымі і іншымі работнікамі, вучнямі іх абавязкаў;

7.6.2. арганізацыя і ўдасканаленне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу;

7.6.3. распрацоўка і зацвярджэнне вучэбных планаў на бягучы навучальны год на аснове адпаведных тыпавых вучэбных планаў і тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу;

7.6.4. ажыццяўленне бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыі;

7.6.6. аналіз вынікаў адукацыйнага працэсу.

7.7. Установа абавязана:

7.7.1. ажыццяўляць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

7.7.2. ажыццяўляць адукацыйны працэс у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі і распрацаваных на іх падставе тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год;

7.7.3. садзейнічаць дзейнасці метадычных аб'яднанняў;

7.7.4. садзейнічаць стварэнню неабходных умоў для харчавання і медыцынскай дапамогі вучням.

7.8. Кантроль за дзейнасцю Установы ажыццяўляе аддзел адукацыі Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта і іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


ГЛАВА 8. ФІНАНСАВАННЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЯ

БАЗА УСТАНОВЫ


8.1. Фінансаванне Установы ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, а таксама за кошт дадатковых крыніц фінансавання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8.2. Бухгалтарскі ўлік ажыццяўляецца цэнтралізаванай бухгалтэрыяй па дагавору паміж раённым аддзелам адукацыі і Установай.

8.3. Дадатковымі крыніцамі фінансавання маёмасці і фінансавых рэсурсаў Установы з'яўляюцца:

8.3.1. пазабюджэтныя сродкі ад працоўнай дзейнасці Установы;

8.3.2.добраахвотныя ўзносы бацькоў (асоб, якія іх замяняюць), добраахотныя ахвяраванні арганізацый, прадпрыемстваў і фізічных асоб;

8.3.3. даходы ад аказання платных адукацыйных паслуг;

8.3.4. іншыя крыніцы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

8.4. Установа самастойна распараджаецца наяўнымі фінансавымі сродкамі, атрыманымі ад пазабюджэтнай дзейнасці.

8.5. Рэквізіты рахунка Установы ў банку:

………….

8.6. Аказанне Установай платных дадатковых адукацыйных паслуг вучням ажыццяўляецца на добраахвотнайнай аснове і са згодны законных прадстаўнікоў вучняў на аснове дагавора.

8.7. Кошт платных дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца Установай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з улікам эканамічна абаснаваных затрат, неабходных для аказання паслуг, і зацвярджаецца кіраўніком Установы.

8.8. Установа мае вучэбныя памяшканні, бібліятэку, сталовую, спартыўную залу, музейны пакой, спартыўныя пабудовы для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу і пазакласнай дзейнасці, бытавыя памяшканні.

8.9. Памяшканні Установы абсталёўваюцца і эксплуатуюцца ў адпаведнасці з правіламі тэхнікі бяспекі і санітарна-гігіенічнымі нормамі.

8.10. Матэрыяльна-тэхнічнае абслугоўванне Установы ажыццяўляецца праз гаспадарчую групу раённага аддзела адукацыі.

8.11. Штатны расклад Установы зацвярджае кіраўнік Установы на падставе тыпавых штатаў і нарматываў колькасці работнікаў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

8.12. Аплата працы работнікаў Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


ГЛАВА 9. ДАКУМЕНТЫ, ЯКІМІ РЭГУЛЮЮЦЦА НОРМЫ

І ПРАВІЛЫ ЎНУТРАНАГА ПРАЦОЎНАГА

РАСПАРАДКУ НАВУЧЭНЦАЎ І РАБОТНІКАЎ


9.1. Дакументамі, якімі рэгулююцца нормы і правілы ўнутранага працоўнага распарадку навучэнцаў і работнікаў Установы, з'яўляюцца:

  1. 9.1.1. Статут Установы;

9.1.2. Калектыўны дагавор паміж адміністрацыяй (у асобе дырэктара) і прафсаюзным камітэтам;

9.1.3. Правілы ўнутранага працоўнага распарадку для навучэнцаў, работнікаў Установы.


Зацверджаны

канферэнцыяй школы

“______”_________200_года

Статут Поразаўскай сярэдняй школы


Дырэктар школы

____________Г.Л.Масюк


Зарэгістрыраваны

Аддзелам адукацыі

Свіслацкага райвыканкама

“___”__________200__года

Начальнік аддзела адукацыі

Свіслацкага райвыканкама

______________В.М.Бяляева


С Т А Т У Т

Поразаўскай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы,

беларускай мовай навучання


Адрас установы: 231982 г.п.Поразава , вул.Савецкая ,40а

Электронны адрас: poroz@ km.ru.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Агульныя палажэнні iconРаздзел 1 Агульныя палажэнні
Зарэгістраваны Адміністрацыяй Ленінскага раена г. Гродна 12 красавіка 2007 года (рэгістрацыйны №56)

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi»

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача аб колькасці І складзе педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй І спецыяльнай адукацыі»

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання...

Агульныя палажэнні iconI. агульныя палажэнні
Урад Рэспублікі Беларўсь І урад Рэспублікі Кіпр, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Сыраваткінскі яслі-сад – сярэдняя школа”, далей – “Установа“ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага...

Агульныя палажэнні icon1. агульныя палажэнні
Максіма Танка” (у далейшым – Наймальнік), у асобе рэктара Кухарчыка Пятра Дзмітрыевіча, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі...

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні дзейнасці музеяў устаноў адукацыі
У апошнія гады краязнаўства ўсё актыўней уключаецца ў сістэму навучання І выхавання моладзі. Практычнае краязнаўства непазбежна звязана...

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы дадатковай...

Агульныя палажэнні iconПраграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні
Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка