У "Перамозе" згадалі пра місію юнрра




НазваУ "Перамозе" згадалі пра місію юнрра
Дата канвертавання05.11.2012
Памер25.12 Kb.
ТыпДокументы
Dash1101NS


У “Перамозе” згадалі пра місію ЮНРРА


Сёньня ў менскім кінатэатры “Перамога” адбылася выстава “Місія ААН-ЮНРРА ў Беларусі 1946-1947 гады”, а таксама прэм’ера дакумэнтальнага фільму “Забытая місія”. Перадае наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.


На адкрыцьці выставы і перад прэм’ерай фільма выступілі кіраўніца прадстаўніцтва ААН у Беларусі Джыхан Султанаглы і амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Ст'юарт.


Карэн Ст'юарт сказала:


“Як амбасадарка ЗША я асабліва ганаруся тым фактам, што з усіх супрацоўнікаў гэтага агенства ў Беларусі, практычна ўсе былі грамадзянамі ЗША. Тады яны дзейнічалі надзвычай плённа і дагэтуль жывуць глыбока ў памяці тых , каму дапамагла іх праца”.


У лістападазе 1943 года ў Вашынгтоне 44 дзяржавы, удзельніцы антыгітлераўскай кааліцыі, падпісалі дамову аб утварэньні ЮНРРА-

Адміністрацыі дапамогі і аднаўленьня Аб’яднаных нацый. Гэта была першая буйная гуманітарная арганізацыя ў пасьляваеннай Эўропе. Яна дапамагала насельніцтву краінаў, пацярпелых падчас вайны і акупацыі. Сярод іх была і Беларусь, прынятая ў сябры ЮНРРА ў жніўні 1945 года.


У 1946 годзе ў Менск прыбыла місія ЮНРРА, якая каардынавала пастаўкі дапамогі. Ад другой паловы 1945 года і да канца 1948 на замову беларускага ўраду ў Беларусь паступалі грузы з ЗША, Канады, Вялікай Брытаніі, Аўстраліі, Францыі й іншых краінаў. Міжнародныя пастаўкі складалі харчы, адзеньне, мэдыкамэнты, інструмэнты, трактары, насеньне і гэтак далей на 61 мільён даляраў.


Адна з атрымальніцаў такой дапамогі і гераіня фільма “Забытая місія” Яніна Савіцкая прыйшла на прэм’еру. Гутару зь ёй:


Савіцкая: “Фільм цудоўны. Дзякуй, хто зрабіў гэты фільм. Бо ўсё так, як было”.


Карэспандэнт: “Якія пачуцьці ў вас выклікае дзейнасьць гэтай арганізацыі?”


Савіцкая: “Нас кармілі і апранулі поўнасьцю. Такія рэчы былі, што толькі марыць пра гэта можна было. Там была вельмі смачная тушонка, сасіскі, каўбаска, галеты, усялякае жыле, арэшкі. На кожнай пушачцы быў ключык, які адчыняў пушкі”.


Карэспандэнт: А вось адносна адзеньня, што было?


Савіцкая: “Сукенкі – шоўк. Карычневая шуба з натуральнага футра. Зусім новая. І капялюш”.


Карэспандэнт: Вы відаць доўга шубу насілі?


Савіцкая: “Вельмі. А ў 54 годзе ў мяне нарадзіўся сын і я сына заварочвала яшчэ ў гэтую шубу”.


Сярод выступоўцаў не было прадстаўнікоў беларускіх уладаў.


Пісьменьніца Вольга Іпатава, пасьля прэм'еры фільма сказала:


“Сорамна, калі амаль кожны тыдзень не абыходзіцца, каб не распавялі пра каварных амэрыканцаў па нашым тэлебачаньні. Мы бачым, як было насамрэч яшчэ ў тыя, пасьляваенныя часы. Улады па сутнасьці, як бы праігнаравалі гэта”.


ФОТА – Ю.Дзядзінкін


Выстава “Місія ААН-ЮНРРА у беларусі 1946-1947г.г. ”


dziad vystava oon 1101.02.jpg


dziad vystava oon 1101.03.jpg


Вольга Іпатава з мужам аглядаюць выставу пасьля паказу фільма “Забытая місія”


dziad vystava oon 1101.16.jpg

Выступае пасол ЗША у Беларусі Карэн Ст'юарт


dziad vystava oon 1101.19.jpg

Карэнная жыхарка Менску Яніна Савіцкая у залі з амбасадаркай ЗША Карэн Ст'юарт


Алесь Дашчынскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У \"Перамозе\" згадалі пра місію юнрра iconЖывы Журнал" вядуцца дыскусіі пра газэту "
Што робіць нацыянальны брэнд ва ўмовах, блізкіх да нацыянальнага суіцыду. … Мне цікава, каб "нацыянальны брэнд", задуманы ад пачатку...

У \"Перамозе\" згадалі пра місію юнрра iconНататкі мастацтвазнаучай скарыніяны
Бакмейсцер, Штрытэр І інш., апісваючы яго кнігі, упершыню згадалі І іх мастацкае ўбранне (у гэтым сэнсе «пальма першынства» належыць...

У \"Перамозе\" згадалі пра місію юнрра iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандар Лукашэнка сёньня наведаў фабрыку гародніны І зрабіў там шэраг заяваў: пра новыя цяплічныя комплексы, пра вытворчасьць...

У \"Перамозе\" згадалі пра місію юнрра iconЯкуб колас 1882-1956 1
Беларускага Адраджэння, якія ўзялі на сябе цяжкую місію — абудзіць народ ад векавечнага сну, спрыяць ста-наўленню беларускай дзяржаўнасці,...

У \"Перамозе\" згадалі пра місію юнрра iconТэма: Я. Купала "Курган". Вобраз гусляра як выразніка народнага светапогляду. Мэта
...

У \"Перамозе\" згадалі пра місію юнрра iconАпрыкла мне слухаць дурную лаянку. Давайце свае прапановы, а потым паглядзім ці добра будзе?
Пачалі хлопцы выдумляць. Адзін пра кісельныя берагі, другі пра малочныя рэкі, трэці пра гаючую ваду ў кожнай студні. А чацьвёрты...

У \"Перамозе\" згадалі пра місію юнрра iconЛідзбарк Вармінскі – Ольштын – Мальбарк Грунвальд
Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам князя Вітаўта, І войска Каралеўства Польскага пад кіраўніцтвам караля Ягайлы перамагло...

У \"Перамозе\" згадалі пра місію юнрра iconУ сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце "Беларускі партызан" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое
Кавальчука пра тое, што нядаўна ўсім службоўцам менскага спэцназу падвысілі заробкі на 40%. Ці адпавядаюць рэчаіснасьці зьвесткі...

У \"Перамозе\" згадалі пра місію юнрра iconУ сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце "Беларускі партызан" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое
Кавальчука пра тое, што нядаўна ўсім службоўцам менскага спэцназу падвысілі заробкі на 40%. Ці адпавядаюць рэчаіснасьці зьвесткі...

У \"Перамозе\" згадалі пра місію юнрра icon1. Уступнае слова вядоўцы пра мэты мерапрыемства. Напамінак пра прыз для самых актыўных пры падрыхтоўцы І правядзенні прэс-канферэнцыі – уключэнне ў каманду, што паедзе на конкурс "Што я ведаю пра Еўропу". Прадстаўленне замежных гасцей. 2
Развіваць уменні працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, цікавасць да жыцця іншых народаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка