Урок па тэхналогii праблемнага навучання




НазваУрок па тэхналогii праблемнага навучання
Дата канвертавання05.11.2012
Памер53.7 Kb.
ТыпУрок
Урок па тэхналогii праблемнага навучання

Т э м а. Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова (7 кл.)

Мэты: даць паняцце пра деепрыслоўе як асобую форму дзеяслова, якая мае дзеяслаўныя и прыслоўныя прыметы, пра граматычныя прыметы i правапiс дзеяслова; вучыць прямяняць атрыманыя веды на практыцы, вызначаць сэнсавую сувязь дзеепрыслоўя са словам, якое з’яўляецца дзейнiкам у сказе iназывае таго, хто ўтварае дзеянне; садзейнiчаць выпрацоўцы ўмення адрознiваць формы дзеяслова, што абазначаюць у сказе асноўныя дзеяннi; спыняць актывiзацыi маўленчай дзейнасцi вучняў, выхаванню станоўчых рысай характару, культурных нормаў повадзiн у розных сiтуацыях.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу, першаснага замацавання ведаў i фармiравання уменняў i навыкаў.

Х о д у р о к а

  1. Арганiзацыйны момант

  1. Cтымуляванне эмацыянальных адносiн вучняў да вучэбнай дзейнасцi i арыентацыя iх на поспех.

  2. Матывацыйная гутарка.

Сёння ў нас даволi незвычайная тэма, я думаю, вы здагадаецеся, пра што сёння будзем гаварыць, калi глянеце на план, запiсаны на дошцы.

  1. Лексiчнае значэнне

  2. Граматычныя прыметы

  3. Сiнтаксiчная роля

(Вучнi адказваюць, што такi план з'яўляецца на дошцы кожны раз, калi мы пачынаем вывучаць новую часцiну мовы).

Цi ведаеце вы, што такое дуэт?

Як вы разумееце значэнне дуэта?

(Калi нешта выконваецца двума партнёрамi: песня, танец i iнш.)

Якую часцiну мовы, што можна назваць дуэтам, мы вывучалi? (дзеепрыметнiк – дуэт дзеяслова i прыметнiка).

Магчыма, чулi, што iснуе яшчэ адна часцiна мовы – дуэт, якая? (дзеепрслоўе).

Давайце паглядзiм на марфемную будову гэтага слова: два коранi дзей- i прыслоўе. Вось чаму дуэт.

II. Iнформацыйна-пошукавы этап

  1. Паведамленне тэмы iмэт урока.

- Сёння на ўроку мы пазнаёмiмся яшчэ з адной асобай формай дзеяслова – дзеепрыслоўем. Але перад гэтым выхначым мэты нашай дзейнасцi пры дапамозе наступнай таблiцы:

Вядома па тэме

Жадаю даведацца па тэме

Асобая форма дзеяслова

Агульнае значэнне

Граматычныя прыметы

Сiнтаксiчная функцыя

Правапiс

(таблицу запаўняюць вучнi)

  1. Моўнае назiранне за дзеяслоўнымi формамi дзеяслова, што абазначаюць у сказе асноўныя i дадаткавыя дзеяннi.

Практ. 361.

- Чым неспрагальная форма дзеяслова адрознiваецца ад асабовых? (Асабовыя спрагаюцца, змяняюцца па асобах, а неспрагальныя – не.)

- Раўнапраўныя цi нераўнапраўныя дзеяннi абазначаны выдзеленымi дзеясловамi-выказнiкамi ў тэксце? (Раўнапраўныя.)

- Знайдзiце ў тэксце справа дзеясловы, якiя обазначаюць асноўныя дзеяннi. Якiмiчленамiсказа яны з’яўляюцца? (Выказнiкамi.)

- Цi называюцца ў сказах дадатковыя дзеяннi? Выпiшыце iх разам з дзеясловамi-выказнiкамi i паспрабуйце паставiць пытаннi. (Узляцеў, адышоўшыся i патэпаў прыгорбiўшыся.)

- Знайдзiце дзейнiкi ў сказах спава. Цiтая ж самая асоба выконвае асноўнае i дадатковае дзеяннi? (Тыя ж птушкi.)

3. Паведамленне пра паняцце «дзеепрыслоўе».

4. матывацыя паняцця «дзеепрыслоўе».

Агульныя прыметы

дзеепрыслоўя i дзеяслова

Дзеепрыслоўя i пыслоўя

Абазначае дзеянне, толькi не асноўнае, а дадатковае.

Мае трыванне.

Мае зваротнасць

Нязменнасць.

У сказах выступаюць акалiчнасцю.

Адказваяць на пытанне ЯК?



  1. Трэiровачна-карэкацыйны этап

  1. Фармiраванне навыка перабудовы дзеясловаў, якiя ўтвараюць дадатковае дзеянне, у дзеепрыслоўi.

1. Дзецi, добра апрануўцыся, накiравалiся на станцыю. – Дзецi, накiроўваючыся на станцыю, добра апранулiся. 4. Дождж, спынiўшыся нечакана, толькiнапалохаўшы людзей. – Дождж, спынiўшыся нечакана, толькi напалохаў людзей.

  1. Фармiраванне навыка заўважаць памылковае ўжыванне дзеепрыслоўяў i выпраўляць памылкi.

1.Успамiнаючы дарагiя мясцiны, смутам ахоплiвае мяне. – Калi я ўспамiнаю дарагiя мясцiны, то смутак ахоплiвае мяне. 2. Прыходзячы ранiцай на заняткi, у классе заўсёды яшчэ цёмна. – Калi ранiцай мы прыходзiм на заняткi, то ў классе заўсёды яшчэ цёмна. 3. Рыхтуючыся да экзамена, у нас узнiклi незразумелыя пытаннi. – Калi мы рыхтавалiся да экзамена, то ў нас узнiклi незразумелыя пытаннi. 4. Пад’язджаючы да Мiнска, у нас зламаўся аўтобус. – Калi мы пад’да Мiнска, то ў нас зламаўся аўтобус.

3. Развiццё навыка правамису не з дзеепрыслоўямi.

1. Дубы i восень, (не, ня)ўмеючы клясцiся, заўсёды маўклiва прымалi бой. (асобна) 2. (Не)навiздячы сябе за гэта, Пятрусь усё ж такi падмануў. (разам – без не не ўжываецца) 3. (Не)даспаўшы, (не)паеўшы, Мiхась вымушаны быў ехаць у поле. (недаспаўшы – прыстаўка неда-, не паеўшы).

4. Практ. 370.

IV. Кантрольна-рэфлексiйны этап

Тэст па варыянтах з узаемаправеркай.

I варыянт

  1. Дзеепрыслоўе – асобая форма дзеяслова, якая абазначае …

а) прымету пралмета па дзеяннi;

б) прымету прыметы;

в) дадатковае дзеянне пры дзеяслове-выказнiку;

г) дзеянне прадмета.

2. Знайдзiце дзеепрыслоўi: а) падымаючыся; г) спяшаючыся; б) несучы; д) аплачваючы; в) натхнена; е)расцвiўшая.

3. Знайдзiце «чацвёртае лiшняе»: а) чакаючы; в) перахапiўшы; б) залiваючы; г) трымалi.

4. Якую агульную катэгорыю маюць дзеяслоў i дзеепрыслоўе? а) час; б) трыванне; в)асоба.

5. Не з дзеепрыслоўямi пiшацца… а) разам; б) асобна.

6. Вызначце, у якiх сказах дапушчаны памылкi ва ўжываннi дзеепрыслоўяў: а) Прыходзячы ранней на заняткi, у классе было яшчэ цёмна. б) Настуля пайшла ў хату, не паверыўшы нiводнаму слову старога. в) Нахiлiўшыся над старонкай, чытаецца кнiга.

II варыянт

  1. Дзеепрыслоўе – асобая форма дзеяслова, якая абазначае …

а) прымету пралмета па дзеяннi;

б) прымету прыметы;

в) дадатковае дзеянне пры дзеяслове-выказнiку;

г) дзеянне прадмета.

2. Знайдзiце дзеепрыслоўi: а) сустрэўшыся; г) леташнi; б) адлятаючы; д) перахапiўшы; в) рыхтуючыся; е) высока.

3. Знайдзiце «чацвёртае лiшняе»: а) памыўшыся; в) спяваюць; б) рыхтуючыся; г) угледзеўшы.

4. Якую агульную катэгорыю маюць дзеяслоў i прыслоўе? а) час; б) нязменнасць; в) асоба.

5. У сказе дзеепрыслоўе звычайна з’яўляецца… а) азначэннем; в) дапаўненнем. б) акалiчнасцю;

6. Вызначце, у якiх сказах дапушчаны памылкi ва ўжываннi дзеепрыслоўяў: а) Рэзка затармазiшы, аварыя была прадухiлена. б) Адпачыўшы ў санаторыi, лета для мяне прайшло цудоўна. в) тупаючы па апалым лiсцi, дарослыя прыгадвалi гады маленства.


Ключ: 1 варыянт – 1. в); 2. а), б), г), д); 3. г); 4. б); 5. б); 6. а), в).

Ключ: 2 варыянт – 1. в); 2. а), б), в), д); 3. в); 4. б); 5. б); 6. а), б).

  1. Каменцiраванне i выстаўленне адзнак

  2. Дамашняе заданне §35, практ. 369 – I узр.; практ. 375 – II узр.; Моцным вучням - скласцi апавяданне «Дарога ў школу», выкарыстоўваючы дзеепрыслоўi. – III узр.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок па тэхналогii праблемнага навучання iconУрок з элементамі праблемнага навучання
Гурнаўшчынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна”

Урок па тэхналогii праблемнага навучання iconУрок беларускай літаратуры па тэхналогіі праблемнага навучання
Тэма: Н. Гілевіч "Родныя дзеці". Роздум аб вострых праблемах жыцця грамадства І краіны

Урок па тэхналогii праблемнага навучання iconРоля літаратурнай гульні ў развіцці камунікатыўных здольнасцей вучняў
Г. К. Сяляўка [1]. Спосабы, метады, сродкі навучання вызначаюць назвы многіх існуючых тэхналогій: рэпрадуктыўныя, праблемнага навучання,...

Урок па тэхналогii праблемнага навучання iconУрок геаграфii па тэхналогii развiццёвага навучання
Паўднёвай Амерыкi, ведаць асаблiвасцi прыродных кампанентаў I iх адрозненне ад прыродных кампанентаў Афрыкi. На працягу ўрока садзейнiчаць...

Урок па тэхналогii праблемнага навучання iconТэмы І вобразы ў вершах П. Броўкі пасляваеннай пары
Тэхналогіі, элементы якіх выкарыстоўваюцца: групавой работы, асобасна- арыентаванай, праблемнага навучання

Урок па тэхналогii праблемнага навучання iconПаважаныя калегi настаўнiкi геаграфii!
Нягледзячы нi на што – нi на паперамарнатраўства, нi на навязанныя зверху тэхналогii, нагрузку I перагрузку, галоўнае – ўрок, а галоўныя...

Урок па тэхналогii праблемнага навучання iconЯк арганізаваць І правесці ўрок даследаванне
У працэсе навучання вучні павінны авалодаць асноўнымі навыкамі даследчай працы. А садзейнічае гэтаму выкарыстанне на ўроках метадаў...

Урок па тэхналогii праблемнага навучання iconАналіз работы ма настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры за 2010/2011 навучальны год
Метадычная мэта: укараненне ў практыку работы настаўнікаў-філолагаў сучасных адукацыйных тэхналогій: тэхналогія крытычнага мыслення,...

Урок па тэхналогii праблемнага навучання iconУрок распрацаваны для класа з дастаткова высокім ўзроўнем матывацыі, улічваліся здольнасці вучняў да самастойнай дзейнасці, заінтарасаванасць у дасягненні вынікаў навучання
Гэтыя якасці можна развіць у працэсе самастойнай вучэбнай дзейнасці на ўроку, таму ў сваёй рабоце лічу важнымі сістэмна-дзейсны падыход...

Урок па тэхналогii праблемнага навучання iconУрок па тэме "Біяграфія Янкі Брыля" ў 11-ым класе
Настаўнік-філолаг мае мажлівасць пазнаёміцца з асаблівасцямі канструявання І арганізацыяй правядзення нетрадыцыйных заняткаў па форме,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка