Астравецкага раённага выканаўчага камітэта " " 2009г № статут




НазваАстравецкага раённага выканаўчага камітэта " " 2009г № статут
старонка1/2
Дата канвертавання05.11.2012
Памер262.36 Kb.
ТыпДокументы
  1   2


ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад аддзела адукацыі

Астравецкага раённага


выканаўчага камітэта

“ ” 2009г №


СТАТУТ


Дзяржаўнай установы адукацыі

“Рымдзюнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа

з беларускай мовай навучання”




г.п. Астравец


ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Рымдзюнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання" (далей-Установа) з'яўляецца юрыдычнай асобай, асноўнай функцыяй якой з'яўляецца навучанне і выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Утвораная шляхам рэарганізацыі (вылучэнне) Рымдзюнскай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы з беларускай мовай навучання у Дзяржаўную ўстанову адукацыі " Рымдзюнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання " з пераходам правоў і абавязкаў ад вылучанай да узнікшай установы, па рашэнню Астравецкага раённага выканаўчага камітэта №103 ад 25 лютага 2009 года.

Установа ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дзейнічае на аснове дзеючага Статута.

1.2. Поўная назва Установы:

на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Рымдзюнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання" на рускай мове – Государственное учреждение образования “Рымдюнская средняя общеобразовательная школа с белорусским языком обучения”.

Скарочаная назва:

на беларускай мове: Рымдзюнская сярэдняя школа;

на рускай мове: Рымдюнская средняя школа.

1.3. Заснавальнікам Установы з’яўляецца аддзел адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта. У сваёй дзейнасці ўстанова падпарадкоўваецца раённаму выканаўчаму камітэту і аддзелу адукацыі раённага выканаўчага камітэта.

1.4. Месцазнаходжання Установы: 231214, Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, в.Рымдзюны, вул.Цэнтральная 49/1, электронны адрас rymdjunyb_sc@ mail.grodno.by

1.5. Установа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваім найменнем.

1.6 Установа:

будуе свае ўзаемаадносiны з сям'ёй па пытаннях навучання i выхавання вучняў на прынцыпах супрацоўнiцтва;

узаемадзейнiчае з установамi пазашкольнага выхавання i навучання, дзяржаўнымi арганiзацыямi аховы здароўя, установамi культуры, спорту, добраахвотнымi таварыствамi, юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi;

падтрымлiвае дзейнасць маладзёжных i дзiцячых грамадскiх аб'яднанняў, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.

1.7. Установа ажыццяўляе выхаванне і навучанне дзяцей на беларускай мове ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” і па ўзгадненні з аддзелам адукацыі раённага выканаўчага камітэта.

1.8. Дакументацыя Установы вядзецца на беларускай мове ў адпаведнасці з тыповай інструкцыяй, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Вывучэнне рускай, беларускай мовы і адной замежнай мовы з’яўляецца абавязковым.

1.9. Адукацыйны працэс арганізуецца ў вочнай і завочнай формах, самастойна з атэстацыяй ў парадку экстэрнату і навучаннем на даму, па індывідуальных вучэбных планах вызначаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

1.10. Установа мае права на правядзенне эксперыментальнай і інавацыйнай работы па адпаведных напрамках яе дзейнасці ва ўстаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь парадку.

ГЛАВА 2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ

2.1. Асноўнай мэтай Установы з’яўляецца: стварэнне аптымальных умоў для навучання і выхавання, забеспячэнне пераемнасці ў арганізацыі і змесце навучальна-выхаваўчага працэсу, рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі, фарміраванне адукаванай, сацыяльна, духоўна і маральна сталай, творчай асобы, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, павагі да правоў і свабод чалавека, любові да Радзімы, сям’і, прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця.

2.2 Асноўнымі задачамі Установы з'яўляюцца:

2.2.1. выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і здольнасцей дзяцей;

2.2.2. узаемадзеянне з сям'ёй для забеспячэння паўнацэннага развіцця дзяцей;

2.2.3. развіццё духоўнай сферы выхаванцаў, фарміраванне патрыятычных пачуццяў, павагі да гісторыі, культуры, прыроды свайго краю;

2.2.4. выхаванне грамадзянскай, маральна-прававой культуры, свядомай дысцыпліны, правільных адносін да сваіх правоў і абавязкаў, культуры паводзін;

2.2.5. захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў, выхаванне беражлівых і адказных адносін да ўласнага здароўя, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;

2.2.6. абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, стварэнне камфортных умоў для жыццядзейнасці Установы;

2.2.7. авалодванне вучнямі асновамі навук, фарміраванне навуковага светапогляду, стварэнне ўмоў для вывучэння дзяржаўных і іншых моў, экалагічнай, эканамічнай і камп’ютэрнай граматнасці;

2.2.8. падрыхтоўка маладога пакалення да паўнацэннага жыцця ў грамадстве, прадаўжэння адукацыі, працоўнай дзейнасці, сямейнага жыцця;

2.2.9. выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

2.3. Установа падтрымлiвае дзейнасць маладзёжных i дзiцячых грамадскiх аб'яднанняў, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.

2.4. Установа ў пазаўрочны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 3. СТРУКТУРА УСТАНОВЫ

3.1. Структура Установы наступная:

І узровень - агульная базавая адукацыя ;

ІІ узровень - агульная сярэдняя адукацыя.


3.2. Агульная сярэдняя адукацыя складаецца з двух узроўняў: I - узровень агульнай базавай адукацыi, II - узровень агульнай сярэдняй адукацыi.

Першы ўзровень складаецца з дзвух ступеняў:

I ступень - 1-4 кл.;(тэрмiн навучання - 4 гады, для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця 4-5 гадоў);

II ступень - 5-9 кл.; (тэрмiн навучання 5 гадоў)

Другi ўзровень уключае III ступень:

III ступень - 10-11 кл (тэрмiн навучання 2 гады)

Агульная пачатковая адукацыя (І ступень) – тэрмін атрымання адукацыі чатыры гады, з’яўляецца часткай абавязковай базавай адукацыі. Навучанне на гэтай ступені забяспечвае развіццё асобы вучня, фарміраванне яго першапачатковых поглядаў на прыроду, чалавека, грамадства. У працэсе навучання вучні набываюць неабходныя ўменні, навыкі вучэбнай дзейнасці, чытання, пісьма, ліку, авалодваюць элементамі тэарэтычнага мыслення, мастацка-эстэтычнай, практычнай дзейнасці, культуры мовы і паводзін, асновамі асабістай гігіены, здаровага ладу жыця.

Агульная базавая адукацыя (ІІ ступень) – тэрмін атрымання адукацыі дзевяць гадоў, з’яўляецца абавязковай. Яе атрыманне неабходна для завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе, а таксама ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, і ва ўстановах, якія зябяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Навучанне забяспечвае засваенне асноў навук, далейшае станаўленне асобы вучня, развіццё яго здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, авалоданне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі.

Агульнай сярэдняй адукацыяй (ІІІ ступень) - завяршаецца агульнаадукацыйная падрыхтоўка вучняў. На гэтай ступені пачынаецца іх падрыхтоўка да авалодвання прафесіяй ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, і ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыі, а таксама праз іншыя формы прафесіянальнага навучання, або да свядомага ўключэння ў вытворчую дзейнасць.

3.3. Для ажыццяўлення навучання і выхавання вучняў аднаго ўзросту па адпаведных вучэбных планах і вучэбных праграмах вучні ў агульнаадукацыйнай установе аб’ядноўваюцца ў класы.

3.4. Для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўстанове адукацыі могуць адкрывацца:

3.4.1. спецыяльныя класы (групы) для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

3.4.2. класы (групы) інтэграванага навучання і выхавання для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і асоб, якія не маюць псіхафізічных парушэнняў;

3.4.3. пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі для аказання своечасовай карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і якія маюць часовыя цяжкасці ў засваенні вучэбных праграм.

Тэрміны навучання для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця вызначаюцца ў адпаведнасці з артыкулам 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.05.2004 года “Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”.

3.5. Вучням, якія па медыцынскіх паказчыках не могуць наведваць вучэбныя заняткі, ствараюцца ўмовы для навучання і выхавання дома.

Пералік медыцынскіх паказанняў для такога навучання вызначаецца Міністэрствам аховы здароў’я Рэспублікі Беларусь , а парадак навучання і выхавання – Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.6. У агульнаадукацыйнай установе могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для вучняў якія атрымліваюць адукацыю на І і ІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі

3.7. Установа працуе па вучэбных праграмах, якiя зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь для агульнаадукацыйных або спецыяльных агульнаадукацыйных школ.

3.8. Установа можа мець бiблiятэку, вучэбныя майстэрнi, а таксама можа мець школьныя i мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрнi, вучэбна-доследны ўчастак, дзейнасць якiх ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

3.9. Медыцынскае абслугоўванне дзяцей ажыццяўляецца ўстановамі аховы здароўя, якія забяспечваюць кантроль за станам здароўя вучняў, ажыццяўляюць правядзення лячэбна-прафілактычных і аздараўленчых мерапрыемстваў, кантроль за выкананнем патрабаванняў санітарных правілаў і нормаў у частцы арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, удзельнічаюць у гігіенічным выхаванні і фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця.


ГЛАВА 4. УДЗЕЛЬНІКІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ І

АДНОСІНЫ ПАМІЖ ІМІ

4.1.Удзельнікамі адукацыйнага працэсу Установы з’яўляюцца навучэнцы, педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі дзяцей.

4.2. У І клас Установы прымаюцца дзеці з узросту, вызначанага заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, без правядзення ўступных іспытаў. Залічэнне дзяцей, якія не маюць медыцынскіх і педагагічных супраць паказанняў да навучання, афармляецца загадам дырэктара Установы на падставе заявы іх законных прадстаўнікоў, медыцынскай даведкі аб стане здароўя і копіі пасведчання ад нараджэнні.

4.3. Установа не павінна перашкаджаць пераходу (пераводу) вучня ў другую ўстанову, калі на гэта ёсць згода апошняй.

4.4. Ва Установу можа быць прыняты ў адпаведны клас пры прадстаўленні даведкі вучань, які на працягу навучальнага года або па выніках яго, адлічаны або пакінуў навучанне ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, ці ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку вучань працягвае навучанне ў адпаведным класе і здае выпускныя экзамены за курс агульнаадукацыйнай сярэдняй школы ва ўстаноўленым парадку.

4.5. У астатніх выпадках ён можа быць дапушчаны да здачы выпускных экзаменаў за курс агульнаадукацыйнай сярэдняй школы экстэрнам ва ўстанове, якая вызначана аддзелам адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта.

4.6. Агульнаадукацыйная ўстанова стварае неабходныя ўмовы для аховы і ўмацавання здароўя дзяцей: правядзенне медыцынскіх аглядаў і мерапрыемстваў па прафілактыцы захворванняў, аказанне неабходнай медыцынскай дапамогі, маніторынг стану здароў’я, кантроль за арганізацыяй харчавання, захаванне санітарных норм, рэжыма заняткаў і аб’ёма вучэбнай нагрузкі.

4.7.Кожнаму дзіцяці гарантуецца:

4.7.1. абарона яго годнасці;

4.7.2. абарона ад фізічнага і псіхічнага насілля;

4.7.3. задавальненне патрэбнасці ў эмацыянальна-асобасных адносінах;

4.7.4. атрыманне кваліфікаванай дапамогі ў карэкцыі недахопаў развіцця.

4.8.Навучэнец мае права:

4.8.1. на адукацыю ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі;

4.8.2. на навучанне самастойна (у сям’і) , а таксама на навучанне па індывідуальным плане;

4.8.3. на прававую і сацыяльную абароненасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

4.8.4. на выбар факультатыўных заняткаў.

4.8.5.на атрыманне дадатковых адукацыйных паслуг у парадку, прадугледжаным заканадаўствам РБ ;

4.8.6. на дапамогу настаўніка ў авалодванні ведамі;

4.8.7. на карыстанне вучэбна-наглядным абсталяваннем, падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ва ўстаноўленым парадку;

4.8.8. на заахвочванне і ўзнагароджванне за поспехі ў вучобе;

4.8.9. на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне аб тэрмінах правядзення кантрольных работ, падагульняючых тэстаў, экзаменаў;

4.8.10. на ахову жыцця і здароўя ў працэсе навучання;

4.8.11. атрыманне харчавання ў агульнаадукацыйнай установе на ўмовах, вызначаемых Урадам Рэспублікі Беларусь;

4.8.12. прадстаўляць Установу ў конкурсах, алімпіядах, аглядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах у адпаведнасці са сваімі магчымасцямі;

4.8.13. выбіраць і быць выбраным у органы вучнёўскага самакіравання і самакіравання Установы;

4.8.14. на ацэнку сваёй вучэбнай і грамадскай дзейнасці;

4.8.15. удзел у дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацыях (аб’яднаннях);

4.9. Навучэнец абавязаны:

4.9.1. выконваць патрабаванні вучэбных планаў і вучэбных праграм, старанна вучыцца, авалодваць ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі, быць дысцыплінаваным, клапаціцца пра гонар класа, Установы, падтрымліваць яе традыцыі;

4.9.2. дастойна паводзіць сябе, праяўляць павагу да старэйшых і равеснікаў, міласэрнасць, чалавечнасць;

4.9.3. з павагай адносіцца да нацыянальнай гісторыі, культуры свайго і іншых народаў;

4.9.4. берагчы родную прыроду і навакольны свет, іх багацце і хараство;

4.9.5. быць адказным за сваё здароўе і здароўе акружаючых;

4.9.6. падпарадкоўвацца ўказанням і загадам дырэктара і яго намеснікаў, патрабаванням педагагічных работнікаў Установы, рашэнням органаў самакіравання Установы і вучнёўскага самакіравання, выконваць Статут установы.

4.10. Вучню забараняецца:

4.10.1. насіць ва Установу і мець пры сабе любыя небяспечныя і нелегальныя прадметы, асабліва зброю, боепрыпасы і прымяненне або пагроза іх прымянення; развязваць і правацыраваць бойкі ў межах Установы і ўдзельнічаць у іх;

4.10.2. не наведваць заняткі без уважлівых прычын на працягу 10 дзён у вучэбнай чвэрці;

4.10.3. мець спіртныя напіткі і ўжываць іх, знаходзіцца пад іх уздзеяннем ва Установе і на праводзімых ва Установе мерапрыемствах;

4.10.4. курыць у школьных памяшканнях і ў школьным двары;

4.10.5. займацца крадзяжом, наносіць наўмысную шкоду школьнай маёмасці і ўласнасці вучняў;

4.10.6. гуляць на ўроках і на пераменах у карты і іншыя азартныя гульні;

4.10.7. ігнараваць заўвагі, зробленыя настаўнікам або прадстаўніком адміністрацыі Установы, праяўляючы пры гэтым грубасць і непавагу;

4.10.8. рэгулярна не выконваць дамашнія заданні або іх сістэматычна недобрасумленна выконваць.

4.10.9. карыстацца мабільнымі тэлефонамі на ўроках.

4.11. За пералічаныя правіннасці ў адносінах да вучняў могуць быць прыменены наступныя дысцыплінарныя спагнанні:

4.11.1. зніжэнне адзнакі па паводзінах за чвэрць, год;

4.11.2. пастаноўка на ўнутрышкольны кантроль;

4.12.3. пастаноўка на кантроль у камісіі па справах непаўналетніх

Астравецкага райвыканкама.

4.13. Установа і сям’я будуюць свае ўзаемаадносіны па прынцыпах супрацоўніцтва, адкрытасці і нясуць роўную адказнасць перад грамадскасцю і дзяржавай за навучанне і выхаванне дзяцей.

4.14. Бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі дзяцей, маюць права:

4.14.1. выбіраць і быць выбранымі ў савет Установы, папячыцельскі савет, ствараць бацькоўскія аб’яднанні;

4.14.2. патрабаваць ад кіраўніцтва і педагагічных работнікаў стварэння належных умоў утрымання і харчавання дзяцей, паўнацэннай адукацыі і выхавання ў адпаведнасці з індывідуальнымі асаблівасцямі і здольнасцямі дзяцей, паважлівых адносін да асобы дзіцяці;

4.14.3. выбіраць факультатыўныя заняткі і гурткі, якія існуюць ва Установе;

4.14.4. прымаць удзел у абмеркаванні пытанняў навучання і выхавання дзяцей, правядзенні пазанавучальнай выхаваўчай работы;

4.14.5. атрымліваць своечасовую кваліфікаваную кансультацыю і неабходную практычную дапамогу педагогам па пытаннях навучання і выхавання дзіцяці ў сям’і і ва Установе;

4.14.6. аказваць спонсарскія паслугі.

4.15. Бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі дзяцей, абавязаны:

4.15.1. паважаць годнасць дзіцяці;

4.15.2. ствараць неабходныя ўмовы для развіцця, вучобы і адпачынку дзяцей;

4.15.3. захоўваць і ўмацоўваць фізічнае і псіхічнае здароўе дзяцей;

4.15.4. уважліва адносіцца да работнікаў Установы, ажыццяўляць пераемнасць у выхаванні дзяцей у сям’і і Установе;

4.15.5. рэгулярна наведваць бацькоўскія сходы, цікавіцца вучобай і жыццём дзяцей ва Установе.

4.15.6. законныя прадстаўнікі навучэнцыў нясуць адказнасць за выхаванне дзяцей ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4.16. Навучанне і выхаванне дзяцей ва Установе ажыццяўляюць педагогі, якія маюць права:

4.16.1. самастойна вызначаць метады, сродкі і формы навучання і выхавання дзяцей пры ўмове забеспячэння выканання вучэбных планаў і праграм;

4.16.2. на матэрыяльнае і маральнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

4.16.3. на забеспячэнне адпаведных умоў працы;

4.16.4. павышаць кваліфікацыю на дабравольнай аснове і атрымліваць адпаведную катэгорыю ў выніку паспяховага праходжання атэстацыі;

4.16.5. патрабаваць дапамогі з боку кіраўніцтва Установы і органаў аддзела адукацыі ў павышэнні свайго педагагічнага майстэрства;

4.16.6. выбіраць і быць выбраным у органы самакіравання.

4.17. Прыём на работу педагагічных, медыцынскіх і іншых работнікаў ва Установу ажыццяўляе дырэктар у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, па ўзгадненню з аддзелам адукацыі Астравецкага райвыканкама

4.18. Працоўныя адносіны работнікаў рэгулююцца працоўным дагаворам (кантрактам) у адпаведнасці з заканадаўствам аб працы Рэспублікі Беларусь.

4.19. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь..

4.20. Службовыя абавязкі педагагічных работнікаў вазначаюцца службовымі інструкцыямі, зацверджанымі дырэктарам Установы.

4.21. Аб’ём вучэбнай нагрузкі і арганізацыйна–выхаваўчай работы настаўніка (з улікам выканання абавязкаў па класным кіраўніцтве) вызначаецца штогод на пачатак навучальнага года ва ўстаноўленым парадку.

4.22. Педагагічныя работнікі работнікі маюць права на:

4.22.1. забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення сваей прафесійнай дзейнасці;

4.22.2. абарону сваіх правоў пры выкананні службовых абавязкаў;

4.22.3. творчую ініцыятыву, выбар метадаў, форм і сродкаў навучання;

4.22.4. удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства;

4.22.5. удзел у кіраванні агульнаадукацыйнай установай праз педагагічны савет , органы самакіравання;

4.22.6. кампенсацыю расходаў на набыццё метадычнай літаратуры згодна заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

4.23. Педагагічныя работнікі абавязаны:

4.23.1. ажыццяўляць сваю дзейнасць на высокім прафесійным узроўні, забяспечваць атрыманне вучнямі адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;

4.23.2. садзейнічаць выяўленню і развіццю індывідуальных творчых здольнасцей вучняў;

4.23.3. весці прафілактычную работу па папярэджванню правапарушэнняў сярод вучняў;

4.23.4. своечасова інфармаваць законных прадстаўнікоў навучэнцаў аб парушэннях імі Статута і правіл унутранага распарадку агульнаадукацыйнай установы;

4.23.5. весці здаровы лад жыцця і прапагандзіраваць яго сярод вучняў;

4.24. Іншыя правы і абавязкі, а таксама адказнасць педагагічных работнікаў вызначаюцца актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і службовымі інструкцыямі.

  1   2

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Астравецкага раённага выканаўчага камітэта \" \" 2009г № статут iconЗагадам аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта 26. 08. 2011 №813 статут
Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, створанай на аснове дзяржаўнай камунальнай уласнасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй,...

Астравецкага раённага выканаўчага камітэта \" \" 2009г № статут iconАсіповіцкага раённага выканаўчага камітэта
Гімназія г. Асіповічы” (далей – гімназія) з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дадзенай установы адукацыі, зацверджанага рашэннем Асіповіцкага...

Астравецкага раённага выканаўчага камітэта \" \" 2009г № статут iconСтатут
Установа “ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, якая ажыццяўляе...

Астравецкага раённага выканаўчага камітэта \" \" 2009г № статут iconЗацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут
Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №5 г. Маладзечна” зарэгістраванага рашэннем Мінскага абласнога...

Астравецкага раённага выканаўчага камітэта \" \" 2009г № статут iconСтатут дзяржа ў най установы адукацы I
Дзяржаўнай установы адукацыі “Малааўцюкоўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”, зацверджанага рашэннем Калінкавіцкага раённага...

Астравецкага раённага выканаўчага камітэта \" \" 2009г № статут iconВаўкавыскага раённага выканаўчага камітэта
Дзеці шасцігадовага ўзросту прыходзяць у школу з вялікім жаданнем вучыцца. Яны ўпэўнены, што ўсё у ІХ атрымаецца

Астравецкага раённага выканаўчага камітэта \" \" 2009г № статут iconАсіповіцкага раённага выканаўчага камітэта
Осаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Асіповіцкага раёна”

Астравецкага раённага выканаўчага камітэта \" \" 2009г № статут iconАддзел адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Установа адукацыі
Знайдзіце І зачытайце словы І выразы, якія адлюстроўваюць спрытнасць хлопчыка ў рабоце?

Астравецкага раённага выканаўчага камітэта \" \" 2009г № статут icon25 мая 2012 года Палац графа Храптовіча Бібліятэка І. Храптовіча Арганізацыйны камітэт Старшыня
Ермакова Алена Яўгеньеўна, намеснік старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта

Астравецкага раённага выканаўчага камітэта \" \" 2009г № статут iconГрафік прыёму грамадзян па асабістых пытаннях па ўпраўленню адукацыі Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца сакратаром Маржала Ганнай Мікалаеўнай каб. 303, тэл. 4-13-35, электронны адрас

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка