Закончыце афарызм




НазваЗакончыце афарызм
Дата канвертавання11.11.2012
Памер62.79 Kb.
ТыпЗакон




Літаратурны брэйн-рынг


Гульня для дасведчаных


Абсталяванне.

  1. Запіс “Алесі” на словы А.Куляшова ў выкананні “Песняроў”

  2. Дзве карткі з напісанымі на іх вялікімі літарамі КНУАПГАРЛУАК.

  3. Кавалак сала.

  4. Карткі з прозвішчамі: Багдановіч, Барадулін, Баршчэўскі, Багушэвіч, Броўка.

  5. Кавалак хлеба.

  6. Ілюстрацыя да паэмы Я.Купалы “Курган”.

  7. Музычны запіс “Вы шуміце, шуміце нада мною бярозы”.

  8. Папяровы рубель.

  9. Фотаздымак з выявай возера Свіцязь.

  10. Чабор.

  11. Яйка.

  12. Выява “Пагоні” – старажытнага беларускага герба.




Пытанні.

  1. У якім творы героі вельмі часта ўжываюць такія ловы:”тудэма-сюдэма” і “вось-цо-да”? Хто яго аўтар? (“Паўлінка” Я. Купала)




  1. Закончыце афарызм: (Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…). Хто яго аўтар? (“…каб не ўмёрлі”. Ф.Багушэвіч)




  1. Пра якую гістарычную асобу ў “Жыціі” гаворыцца:”…як промень сонечны, які асвятліў зямлю Полацкую”? (Пра Ефрасінню Полацкую)




  1. У якіх гарадах Ф.Скарына займаўся кнігадрукаваннем? (У Вільні і Празе)




  1. Даспяваць першы куплет “Алесі” на словы А.Куляшова ў выкананні гурта “Песняры”. (Шкада заранкі мне, ўто ў небе дагарае на ўсходзе дня майго, якому ружавець)




  1. Бліц. Дапоўніце крылатыя выразы К.Крапівы.

  • Парсюк не надта быў ахвочы глядзецца (праўдзе ў вочы).

  • Мне часта крыкуны мільгаюць ў вачах да славы прагныя, (ды вузкія ў плячах).

  • Як свінню не кліч, яе заўсёды (выдасць лыч).




  1. Чорная скрыня. Герой вядомай аповесці В.Быкава ад сквапнасці не захацеў падзяліцца са сваімі таварышамі-байцамі тым, што ляжыць у чорнай скрыні. Што гэта? (Сала)




  1. Не змяняючы парадак літар, знайдзмце спосаб прачытаць два зашыфраваныя словы – псеўданім паэта і назву яго твора (па картках). (Купала “Курган”)




  1. Размясціце прозвішчы ў храналагічным парадку (па картках). (Баршчэўскі, Багушэвіч, Багдановіч, Броўка, Барадулін).




  1. Калі быў надрукаваны першы верш Я.Купалы?. Як ён называўся? (1905, “Мужык”)




  1. Чорная скрыня. У адной беларускай народнай казцы галоўны герой увесь час нешта шукае. Да каго ён толькі не звяртаецца! І да гусей, і да барана, і да каня. Што шукаў герой казкі? (Воўк шукаў лёгкага хлеба. Казка “Лёгкі хлеб”)




  1. Паслухайце радкі з “Песні пра зубра” Міколы Гусоўскага.

Строга й сурова караў звычкі дурныя людзей.

Ён справядлівасць любіў, шанаваў яе нормы святыя,

не дазваляў, каб махляр дзесці абходзіў закон.

Як ужо ў суд выклікаў, то большая колькасць віноўных

самі губілі сябе, толькі б не йсці да яго.

Пра каго тут вядзецца размова? (Пра князя Вітаўта)


  1. Прачытайце наступныя радкі па-беларуску.

О детства уголок мой милый!

С тобой расстаться я не в силах!

(Мой родны кут, як ты мне мілы!

Цябе забыць не маю сілы!)


  1. Бліц. Назавіце сапраўдныя імёны і прозвішчы

  • Янкі Купалы (Іван Дамінікавіч Луцэвіч)

  • Кандрата Крапівы (Кандрат Кандратавіч Атраховіч)

  • Цёткі (Алаіза Пашкевіч)




  1. В.Дунін-Марцінкевіч, як вядома, быў душою аматарскага тэатральнага калектыву і ўдзельнічаў у многіх спектаклях. Якую ролю выконваў аўтар у сваёй п’есе “Ідылія”? (Навума Прыгаворкі)




  1. Паглядзіце ўважліва на ілюстрацыю да літаратурнага твора. Успомніце яго аўтара, назву, імёны галоўных герояў. (Я.Купала “Курган”. Князь, гусляр)




  1. Дзе і на якой мове М.Гусоўскі напісаў “Песню пра зубра”? (У Рыме на лацінскай)




  1. Бліц. Закончыце беларускія народныя прыказкі.

  • Які пачатак –(такі і канчатак).

  • Хто рана ўстае – (таму Бог дае).

  • Свет не без (добрых людзей).




  1. Дужы ты сваім багаццем,

А я сілы большай,

За мной праўда і народ мой,

За табой жа грошы.

Якому літаратурнаму персанажу належаць гэтыя словы? (Бандароўне)


  1. Гучыць запіс “Вы шуміце, шуміце нада мною бярозы”. Назавіце аўтара слоў. (Ніл Гілевіч)




  1. Чорная скрыня. Свой першы верш “Вясна” Я.Колас прачытаў бацьку. Якую узнагароду атрымаў будучы паэт? Гэта быў яго першы ганарар. Падобны да яго знаходзіцца зараз у чорнай скрыні. (Папяровы рубель)




  1. Які беларускі паэт памёр зусім маладым і выдаў толькі адзін прыжыццёвы зборнік? Згадайце прозвішча паэта і назву зборніка. (М.Багдановіч “Вянок”)




  1. Уладзімір Караткевіч у нарысе “Зямля пад белымі крыламі падае тры версіі паходжання назвы “Белая Русь”. Адна з іх – вялікая колькасць буслоў, што гняздуюцца на тэрыторыі Беларусі. Назавіце яшчэ дзве версіі пісьменніка. (Белае адзенне беларусаў, “белая”, бо вольная ад мангола-татараў)




  1. Бліц. Назавіце аўтараў і творы, героямі якіх з’яўляюцца

  • Адольф Быкоўскі (Я.Купала “Паўлінка”)

  • Надзея Яноўская (У.Караткевіч “Дзікае паляванне караля Стаха”)

  • Кароль Лятальскі (В.Дуніні-Марцінкевіч “Ідылія”)




  1. Урывак з апавядання У.Караткевіча “Паром на бурнай рацэ”. “Тылу не было. У гэты трывожны жнівень вайна была ўсюды. “Белыя” спрачаліся з “чырвонымі”, беларусы не хацелі мірыцца з шавінізмам “белага жонду”. Успыхвала, згасала і зноў выбухала абурэнне палітыкай цара”. Назавіце год, калі разгортваюцца гэтыя падзеі. (1863)




  1. Пра якую раку ў “Слове пра паход Ігаравы” сказана, што “…(яе) крывавыя берагі не збожжам былі засеяны зноў – засеяны косцьмі рускіх сыноў”? (Няміга)




  1. “Кожную пасудзіну паасобку ён рабіў натхнёна ад пачатку да канца. Майструючы, ён не думаў ні аб чым іншым, як аб сваёй рабоце. Забываў аб ядзе, аб сне. Нікому, апрача жонкі, не можна было глядзець, як ён майструе”. Прафесія майстра. (Бондар, З.Бядуля)




  1. У якую міфалагічную істоту ператварыўся селянін Марка на Аленчыным вяселлі ў творы Яна Баршчэўскага? (У ваўкалака)




  1. Апошні твор Кастуся Каліноўскага называецца “Ліст…” (“…з-пад шыбеніцы”)




  1. Як называецца вядомае беларускае возера на фотаздымку? Назавіце імя вядомага пісьменніка, аўтара балады, прысвечанай возеру, для якога гэта месца беларусі з’яўляецца радзімай. (Адам Міцкевіч, Свіцязь)




  1. На што хварэў Рускі ў апавяданні Максіма Гарэцкага?




  1. Як называецца раман-перасцярога пра бюракратызацыю грамадства ў савецкі час? Хто ягоны аўтар?




  1. На думку Кузьмы Чорнага, “Чалавек - гэта…” (цэлы свет)




  1. Тры літаратурныя арганізацыі ў пачатку ХХ стагоддзя. Якая мела мсца ў Бабруйску? Хто кіраваў?




  1. Чорная скрыня. Назавіце пахучую зёлку. Якая з’яўляецца “галоўным героем” верша Петруся Броўкі. (Чабор)




  1. Якое “вынаходніцтва” зрабіў псеўдавучоны Гарлахвацкі ў камедыі К.Крапівы “Хто смяецца апошнім”? (Свінтус грандыёзус або мамантава свіння)




  1. Адна з п’ес А.Макаёнка называецца “Зацюканы апостал”. А хто паўстае ў ёй у ролі апостала? (Сын)




  1. М. Танк

ЗАВУШНІЦЫ

О, колькі раз прасіў я

Назначыць мне спатканне;

О, колькі раз хацеў я

Прызнацца ёй у каханні!

Ды ўсё перашкаджалі,

Калі дзяўчыне верыць,

То павадак вясновы,

То прымаразак-шэрань.

Але і я — упарты.

I каб свайго дабіцца,

Прасіў я шчыра майстра

Зрабіць ёй завушніцы.

На гэтых завушніцах

Я напісаў закляцце —

Усё, што не сказаў ёй,

А ў чым хацеў прызнацца.

Сягоння не ўцячэ ўжо

Ад слоў маіх гарачых

Ні ў час, калі смяецца,

Спявае або плача.

Ні ў час, калі прыляжа,

Змарыўшыся, змярканнем,—

Звіняць ёй завушніцы

Усё пра маё каханне.

Аб чым прасіў майстра лірычны герой Максіма Танка (зрабіць завушніцы)


  1. Пальцы жоўтых кляновых ...
    мкнуцца восень схапіць за....
    Не парушаць яе хараство,
    не парушаць лісты залатыя. Дапішыце верш Ул. Дубоўкі




  1. Бліц. Адгадайце беларускія загадкі.

  • Хоць і красен, ды не дзеўка, хоць з хвастом, ды не мыш. (Бурак)

  • Насупіцца, нахмурыцца, у слёзы ўдарыцца – нічога не застанецца. (Хмара)

  • Чарнюсенькая, малюсенькая, караля падымае. (Блыха)




  1. Чорная скрыня. Паслухайце ўрывак з апавядання “Велікодныя яйкі” З.Бядулі. “Сцяпанка сумна пазіраў праз акно на мутныя хмаркі. Прыйшоў вялікдзень. Вельмі жаласна было Сцяпанку тое, што тата загінуў на вайне…” Не было ў хлопчыка фарбаў і паперы, каб намаляваць “татаў партрэт”. Але ён намаляваў. У скрыні знаходзіцца тое, на чым Сцяпанка намаляваў партрэт. (Яйка)




  1. У аповесці Міхася Лынькова “Пра смелага ваяку Мішку” галоўным героем з’яўляецца мядзведзь. А хто ягоныя сябры-жывёлы? (Казёл і сабака)




  1. «Згубіла сваё месца ў жыцці. Дык навошта жыць? М.Гарнова»

Хто пісаў пра беларускую Ганну Карэніну 20-х гг. ХХ ст.? (М.Зарэцкі “Кветка пажоўклая”)


  1. Хто з беларускіх літаратурных герояў пабываў на боскай гары “Парнас”? (Тарас)




  1. Гэты сімвал беларускай дзяржаўнасці, апеты М.Багдановічам. Што ў чорнай скрыні? (“Пагоня”)



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Закончыце афарызм iconЗакончыце сказы: Якія яны?

Закончыце афарызм icon1. Закончыце азначэнне (выберыце правільны адказ)
Якія лічэбнікі абазначаюць лік або колькасць прадметаў І адказваюць на пытанне колькі?

Закончыце афарызм iconЗакончыце прыказкі( па 1 б.)
Прачытайце ў гэтым крузе як мага больш слоў, пачынаючы чытаць з любой літары ў любым напрамку, але не прапускаючы літар

Закончыце афарызм iconЗакончыце народную прыказку: з мора вады не выбераш, з песні слова…
Незнаём… постаць; 2 невыразн… цень; 3 старажытн… летапіс; 4 мазоліст… далонь. Якія прыметнікі з дадзеных маюць канчатак – ы ?

Закончыце афарызм iconТэсты І заданні да экзамену па антычнай літаратуры на і-м курсе аддзялення беларускай мовы І літаратуры завочнага абучэння
Замяніце выказванне на афарызм, які ўтрымлівае міфалагічны вобраз “нясцерпныя мукі”

Закончыце афарызм iconТэсты І заданні да экзамену па антычнай літаратуры на і-м курсе аддзялення беларускай мовы І літаратуры завочнага абучэння
Замяніце выказванне на афарызм, які ўтрымлівае міфалагічны вобраз “цяжкая, марная, пазбаўленая сэнсу праца”

Закончыце афарызм iconПра сьмерць цьвердзіць вядомы старажытны афарызм. У розных сытуацыях крылаты лацінскі выраз набывае розныя сэнсы. На сёньняшні дзень юрысты ды натарыюсы
У розных сытуацыях крылаты лацінскі выраз набывае розныя сэнсы. На сёньняшні дзень юрысты ды натарыюсы раяць памятаць пра сьмерць...

Закончыце афарызм iconПра сьмерць цьвердзіць вядомы старажытны афарызм. У розных сытуацыях крылаты лацінскі выраз набывае розныя сэнсы. На сёньняшні дзень юрысты ды натарыюсы
У розных сытуацыях крылаты лацінскі выраз набывае розныя сэнсы. На сёньняшні дзень юрысты ды натарыюсы раяць памятаць пра сьмерць...

Закончыце афарызм iconMemento mori – "памятай пра сьмерць" – цьвердзіць вядомы старажытны афарызм. У розных сытуацыях крылаты лацінскі выраз набывае розныя сэнсы. На сёньняшні дзень юрысты І натарыюсы раяць памятаць пра сьмерць у юрыдычным сэнсе. Тэма досьледу "Начной Свабоды" – тастамэнты
У розных сытуацыях крылаты лацінскі выраз набывае розныя сэнсы. На сёньняшні дзень юрысты І натарыюсы раяць памятаць пра сьмерць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка