Тэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта




НазваТэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта
Дата канвертавання04.11.2012
Памер51.63 Kb.
ТыпДокументы
Тэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту.

Мэта: Узнавіць ў памяці значэнне такіх паняццяў кампазіцыя; удасканальваць уменні і навыкі пры падзеле тэксту на часткі і абзацы, пры вызначэнні кампазіцыйных частак; развіваць вусную і пісьмовую звязную мову вучняў; Выхоўваць пачуцце замілаванасці радным краемю


Ход заняткаў.

1.Арганізацыйны момант.


2. Уступнае слова настаўніка. (агучваеца тэма і мэты ўрока, абазначаецца месца заняткаў у сістэме вывучэння курса “Стылістыка мовы”).


3. Моўная хвілінка


Перакладзіце словы на беларускую мову, растлумачце правапіс літар о, э – а; е, ё – я


   Молоко, дорога, чернеть, барокко, сопрано, адажио, шестерка, деревянный, жемчужный, черемуха, мастер, лотерея, инженер, канцелярия, осмыслить, де6сант, референдум, жетон, шедевр, редколесье, шестьсот, племена, освещение, безоблачный, нелегкий, кленовый, дежурный, ефрейтор, земледелец, веранда, сенсация, аллегория, кедровник, вековой, выделить, зелень. 

4.Новы матэрыял.

А) Успомнім што называецца кампазіцыяй тэксту.

Б)Ад чаго залежыць падзел тэксту на часткі і абзацы?

В) даць паняцце камунікатыўных схем.

5. Практычная частка.

Вызначыць тэму тэкстаў, мікратэмы, падзяліць тэксты на абзацы. Даць загаловак. Вызначыць кампазіцыйную будову тэксту.

Бабрыная бяда

На рэчцы і на возеры Беліч, якое толькі па вялікай вясновай вадзе злучалася з ракой, было шэсцьдзесят бабрыных дамкоў, жыло ў іх каля ста пяцідзесяці баброў. Жыло да той зімы, калі прыйшла бяда. Без снегу пад самы Новы год прыціснулі моцныя маразы. Рэчка стала. І тут пачала прыбываць вада, як увесну ўсё роўна. Але ўвесну вада сыходзіла ў балоты і паглыналася імі, цяпер жа ўсё было скавана лёдам. Рэчка выйшла з берагоў, затапіла ўсе даліны і лагчыны. Затапіла, заліла па самыя стрэхі і бабровыя хаткі.

Бабры выхапіліся са сваіх хат, абляпілі стрэхі і плакалі, плакалі горкімі бабрынымі слязьмі. Гледзячы на іх, адварочваліся, хавалі вочы і вяскоўцы: чым яны маглі дапамагчы сваім меншым братам? Калі б на тое бабрыная ахвота і згода, паразбіраліб іх па сваіх хатах, але звер не разумее, што на карысць яму. Плача над сваёй хаткаю наўзрыд, ножкі, ручкі складзе і заліваецца ў тры ручаі, а ў рукі не даецца: не верыць ён чалавечай спагадзе і дабрыні. А можа, недарэмна, што не верыць…

Былі ў вёсцы бабры, ды за адну ноч звяліся. Амаль што ўсіх знішчылі. У каго толькі рука паднялася, хто нажыўся з бабрынага гора? Не, не будзе яму ўсё роўна шчасця, не прынясуць яму багацця бабрыныя гаручыя слёзы. (208 слоў)

Паводле В.Казько

Выпадак ў лесе

На залітай сонцам сасне прыхарошвалася вавёрка. Бачыла, што я сачу за ёй, і нібы старалася спадабацца. Трымалася велічна, грацыёзна. Здавалася, што яна адчувала сябе гаспадыняй і заклікала мяне смялей трымацца.

Раптам яна зляцела на зямлю і хутка пабегла туды, дзе сярод лесу віднелася шырокая прагаліна. Калі я прыбег на палянку, вавёрка сядзела сярод малінніку. Няхіляла лапкамі галінку, каб ямчэй было браць ягады, і ласавалася малінамі, якімі шчодра былі абсыпаны кусты.

Я хацеў абысці вавёрку, каб не спудзіць, але яна сама выскачыла з кустоўя, уселася на зялёнай галінцы елкі і, здаецца, радавалася, што прывяла мяне сюды, у ягады.

Калі я вылез з малінніку, ужо вечарэла. На палянцы доўжыліся цені. Я спалохаўся, што тут мяне застане ноч, бо не ведаў, у які бок ісці дахаты. (127 слоў)

Уладар начной пушчы

Ці бачылі вы калі-небудзь пугача? Гэта адна з буйнейшых соваў не толькі на Беларусі, але і на ўсёй зямлі. Размах крылаў гэтай птушкі дасягае двух метраў. Густое пер’е пугача бурага колеру з чорным стракатым малюнкам. У гэтай птушкі вялікая круглая галава, вочы з аранжавым абадком. Дзюба-кручок і кіпцюры вельмі вострыя. Усё гэта робіць пугача падобным да казачнай істоты.

Сустракаецца пугач на тэрыторыі ад Еўропы да Японіі, ад Таймыра да Паўночнай Афрыкі. У нашай краіне пугач селіцца ў старых хваёвых або змешаных лясах. Гэтая птушка не можа прыстасавацца да блізкага суседства чалавека. Таму пугачоў з кожным годам становіцца ўсё менш і менш. Пугач з’яўляецца сімвалам старажытнай беларускай пушчы. (110 слоў)



  1. Да якога тыпу маўлення належыць тэкст? Абгрунтуйце сваю думку.

Вызначце спосаб і сродкі сувязі сказаў.

Падзяліце тэкст на абзацы

Вызначце кампазіцыйную будову тэксту

На рэчцы і на возеры Беліч, якое толькі па вялікай вясновай вадзе злучалася з ракой, было шэсцьдзесят бабрыных дамкоў, жыло ў іх каля ста пяцідзесяці баброў. Жыло да той зімы, калі прыйшла бяда. Без снегу пад самы Новы год прыціснулі моцныя маразы. Рэчка стала. І тут пачала прыбываць вада, як увесну ўсё роўна. Але ўвесну вада сыходзіла ў балоты і паглыналася імі, цяпер жа ўсё было скавана лёдам. Рэчка выйшла з берагоў, затапіла ўсе даліны і лагчыны. Затапіла, заліла па самыя стрэхі і бабровыя хаткі.Бабры выхапіліся са сваіх хат, абляпілі стрэхі і плакалі, плакалі горкімі бабрынымі слязьмі. Гледзячы на іх, адварочваліся, хавалі вочы і вяскоўцы: чым яны маглі дапамагчы сваім меншым братам? Калі б на тое бабрыная ахвота і згода, паразбіраліб іх па сваіх хатах, але звер не разумее, што на карысць яму. Плача над сваёй хаткаю наўзрыд, ножкі, ручкі складзе і заліваецца ў тры ручаі, а ў рукі не даецца: не верыць ён чалавечай спагадзе і дабрыні. А можа, недарэмна, што не верыць…Былі ў вёсцы бабры, ды за адну ноч звяліся. Амаль што ўсіх знішчылі. У каго толькі рука паднялася, хто нажыўся з бабрынага гора? Не, не будзе яму ўсё роўна шчасця, не прынясуць яму багацця бабрыныя гаручыя слёзы. (208 слоў)

2

  1. Да якога тыпу маўлення належыць тэкст? Абгрунтуйце сваю думку.

Вызначце спосаб і сродкі сувязі сказаў.

Падзяліце тэкст на абзацы

Вызначце кампазіцыйную будову тэксту


На залітай сонцам сасне прыхарошвалася вавёрка. Бачыла, што я сачу за ёй, і нібы старалася спадабацца. Трымалася велічна, грацыёзна. Здавалася, што яна адчувала сябе гаспадыняй і заклікала мяне смялей трымацца.Раптам яна зляцела на зямлю і хутка пабегла туды, дзе сярод лесу віднелася шырокая прагаліна. Калі я прыбег на палянку, вавёрка сядзела сярод малінніку. Няхіляла лапкамі галінку, каб ямчэй было браць ягады, і ласавалася малінамі, якімі шчодра былі абсыпаны кусты.Я хацеў абысці вавёрку, каб не спудзіць, але яна сама выскачыла з кустоўя, уселася на зялёнай галінцы елкі і, здаецца, радавалася, што прывяла мяне сюды, у ягады.

Калі я вылез з малінніку, ужо вечарэла. На палянцы доўжыліся цені. Я спалохаўся, што тут мяне застане ноч, бо не ведаў, у які бок ісці дахаты. (127 слоў)


3

  1. Да якога тыпу маўлення належыць тэкст? Абгрунтуйце сваю думку.

Вызначце спосаб і сродкі сувязі сказаў.

Падзяліце тэкст на абзацы

Вызначце кампазіцыйную будову тэксту


Ці бачылі вы калі-небудзь пугача? Гэта адна з буйнейшых соваў не толькі на Беларусі, але і на ўсёй зямлі. Размах крылаў гэтай птушкі дасягае двух метраў. Густое пер’е пугача бурага колеру з чорным стракатым малюнкам. У гэтай птушкі вялікая круглая галава, вочы з аранжавым абадком. Дзюба-кручок і кіпцюры вельмі вострыя. Усё гэта робіць пугача падобным да казачнай істоты.Сустракаецца пугач на тэрыторыі ад Еўропы да Японіі, ад Таймыра да Паўночнай Афрыкі. У нашай краіне пугач селіцца ў старых хваёвых або змешаных лясах. Гэтая птушка не можа прыстасавацца да блізкага суседства чалавека. Таму пугачоў з кожным годам становіцца ўсё менш і менш. Пугач з’яўляецца сімвалам старажытнай беларускай пушчы. (110 слоў)


6. Разгляд тэкстаў .


7. Моўная хвілінка

Утварыце з дапамогай прыставак і суфіксаў новыя словы. Растлумачце правапіс прыставак. 

      Без / бес: мяжа, зямля, канец, аварыя, памылка, поспех, закон, ідэя, вынік, тэрмін, клопат;

8. Рэфлексія

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта iconЯк пісаць сачыненне
Суразмернасць частак сачынення(уступная І заключная часткі ~1/5 усяго тэксту, галоўная – 3/5 тэксту)

Тэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта iconАбагульняльны урок па тэме: "Словаўтварэнне I арфаграфія"
...

Тэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта iconХарактарыстыка тэксту навуковага стылю
...

Тэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта icon" прыродныя умовы зямной паверхні". Тэма насельніцтва зямлі ( 3 г.) Тэма палітычная карта свету ( 2г.) 8 Клас
Вызначэнне геаграфічных каардынат па картах І нанясенне геаграфічных аб’ектаў па зададзенных каардынатах на контурную карту ”

Тэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Мэта факультатыўных заняткаў – павысіць увагу вучняў да асноўнай моўнай І маўленчай адзінкі – слова як асновы для стварэння тэксту,...

Тэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Мэта факультатыўных заняткаў – павысіць увагу вучняў да асноўнай моўнай І маўленчай адзінкі – слова як асновы для стварэння тэксту,...

Тэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта iconПраект праблема:"Ахова І фармаванне здароўя вучняў". Мэта
Мэта: стварыць неабходныя ўмовы для напісання праекта па тэме “Утварэнне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак, уключэнне...

Тэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта iconТэма: С. Тараса ў "Еўфрасіння Полацкая" Мэта
Мэта: -садзейнічаць узнаўленню І пашырэнню ведаў вучняў пра беларускую асветніцу І святую Еўфрасінню Полацкую

Тэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта iconБеларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта
Мэта: 1 Пазнаёміць вучняў з лексічнымі групамі нескланяльных назоўнікаў, асаблівасцямі ІХ ужывання ў маўленні

Тэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта iconПазначэнне на контурнай карце пяці найбуйнейшых па плошчы І па колькасці насельніцтва краін свету, ІХ сталіц І межаў; вызначэнне шчыльнасці насельніцтва гэтых краін Мэта
Мэта: удасканальваць уменне працаваць з контурнай картай, выкарыстоўваючы розныя крыніцы геаграфічнай інфармацыі. Замацоўваць уменне...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка