Метадычны каментар да ўрокаў




НазваМетадычны каментар да ўрокаў
Дата канвертавання04.11.2012
Памер46.19 Kb.
ТыпДокументы
Метадычны каментар да ўрокаў

Урокі былі праведзены ў 2011/2012 навучальным годзе ў 9 класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Глыбокае імя П.В. Сухога” ў рамках тэмы па беларускай літаратуры “Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак” (1-ы і 2-і урокі з 4-х, дадзеных па тэме)

Трэба адзначыць, што з мінулага навучальнага года я ў сваёй практыцы выкарыстоўваю метад Актыўнай Ацэнкі (з верасня па лістапад – элементы, а са снежня – у асноўным прымяняю метад поўнасцю). Дзеці ўжо прывыклі да такіх урокаў, добра ведаюць элементы Актыўнай Ацэнкі. Для маіх вучняў не ў навіну так званыя “методнікі” у выглядзе трохкутнікаў (зялёны, жоўты, чырвоны колер) для зваротнай сувязі, НАШТОБУЗУ дапамагае ім арыентавацца ў ходзе ўрока і накіроўвае іх да канчатковага выніку, ведаюць яны, як працаваць у парах, у групах, знаёма ім і апытванне па картках з імёнамі (прынцып “непадымання рукі”). Усе гэтыя элементы я выкарыстоўвала на прапанаваных уроках.

У дадзеным класе ўзровень разумовага развіцця даволі добры: дзяцей з творчым узроўнем – 26% (6 вучняў), канструктыўным – 61% (14 чалавек), рэпрадуктыўным – 13% (3 вучні). Клас актыўны, працаздольны.. Па тэмпераменце пераважае змешаны тып. З улікам гэтага вучням былі прапанаваны розныя формы (індывідуальная, франтальная, парная, групавая) і віды работы, якія дазволілі падтрымаць тэмп урока (1-ы і 2-і) і захоўваць інтарэс да прадмета. Паколькі вучні часта вымушаны спасцігаць чужыя вывады, то на ўроках пастаралася выкарыстаць дзейсны падыход да навучання, пры якім не дала нічога новага, гатовага, вучні спасцігалі новыя веды самі па алгарытме: прасачы - знайдзі заканамернасць - зрабі вывад. Гэта паспрыяла развіццю арганізацыйных, ацэначных, камунікатыўных уменняў.

Пры праектаванні першага ўрока ў тэме “Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак” кагнітыўную мэту я вызначыла, абапіраючыся на прапановы М.І. Запрудскага, праз гатоўнасць вучняў выканаць выхадны тэст. Пытанні тэста дапамаглі вучням паставіць мэты ўрока (вучні самі іх вызначылі), запісаць НАШТОБУЗУ і матывавалі іх на далейшую працу на ўроку. Прааналізаваўшы выкананне тэставых заданняў магу адзначыць, што 8 вучняў атрымалі 24 балы (“дзясятку”), 3 – 23 балы (“дзявятку”), 2 вучні – 22 балы і 1 – 21 бал (“васьмёрку”), 3 вучні – 18 балаў (“сямёрку”), 1 вучань 8 балаў і 1 – 10 балаў (“пяцёрку”), трэба адзначыць, што адзнакі ў 22 вучняў атрымаліся вышэй іх сярэдняга бала па літаратуры, 1 вучань пацвердзіў сваю адзнаку. Звычайна я дазваляю перапісаць тэст, матывуючы вучняў на больш дэталёвае вывучэнне тэмы. 12 вучняў пажадалі перапісаць, 5 з іх павысілі свой бал.

Спынюся на фарміраванні груп на ўроку. У класе спрыяльны псіхалагічны клімат: няма ізаляваных вучняў, не назіраюцца канфліктуючыя пары. Таму пры фарміраванні груп абмежаванняў па псіхалагічнай сумяшчальнасці не было. У групах працавалі вучні з розным узроўнем вучэбных дасягненняў. Гэта дазволіла дзецям атрымаць дапамогу ад мацнейшага аднакласніка і выканаць прапанаванае заданне.

Трэба звярнуць увагу яшчэ і на выбар колеравай гамы на ўроку. Прапанаваныя мною заданні, тэкставыя апоры – на лістах жоўтага колеру, які, як даказана псіхолагамі, павышае канцэнтрацыю ўвагі і паляпшае працэс запамінання (недарэмна ж у вядучых школах Еўропы рэкамендуецца выкарыстоўваць сшыткі з жоўтымі старонкамі). Выкарыстанне аранжавага колеру лістоў з выніковым тэстам дазваляе зняць нервовасць і супакоіць вучня.

Яшчэ неабходна дадаць пра адзін з элементаў АА, які выкарыстоўваю пры правядзенні ўрокаў, і канкрэтна дадзеных, гэта – ключавое пытанне (КП). Вельмі цяжка знайсці такое КП, каб адначасова ўзнімала праблему ўрока, было цікавым вучням і заінтрыгавала іх. На першым уроку я выкарыстала не пытанне, а паводзіны (зняла пінжак), што заахвоціла вучняў думаць, працаваць, таму што я паабяцала, што ў канцы ўрока яны ўсё зразумеюць. Пры выбары відаў работы думала, а як жа падвесці мне дзяцей да адказу, які мосцік зрабіць для пераходу ў канцы ўрока да пінжака. Так з’явіўся “фрак”, у якім вучні з 3 групы павінны былі напісаць знешнія і ўнутраныя рысы рамантычнага героя (дзякуй за гэту знаходку Г. А. Сухавай). На другім уроку выкарыстала верлібр М.Танка, дзеці імкнуліся даведацца, якія апошнія радкі ў гэтым вершы, бо адначасова яны з’ўяляюцца і ідэяй паэмы “Гражына”.

Другі ўрок па раздзеле – “Прайсці праз вернасць” (па паэме А.Міцкевіча “Гражына”) звязаны з папярэднім на ўзроўні разумовага асэнсавання, бо абапіраецца на сістэму паняццяў, якія вучні ўжо засвоілі на папярэдніх занятках – паняцце пра рамантызм як літаратурны напрамак, літаратура і фальклор, рамантычны герой.

Паколькі з біяграфіяй і творчасцю А.Міцкевіча вучні знаёмяцца ўпершыню, то, у сувязі з гэтым, вызначыўся тып ўрока – вывучэнне новага матэрыялу. На базавым узроўні на вывучэнне гэтай тэмы даецца толькі адна гадзіна, за якую вучні павінны засвоіць мінімум фактычных звестак пра асобу А.Міцкевіча, вызначыць ідэю твора і ахарактарызаваць вобразы, што павінна прывесці да выяўлення ў творы рамантычнага светаўспрымання паэта.

У час ўрока для актывізацыі ўспрымання вучэбнай інфармацыі была выкарыстана прэзентацыя “Адам Міцкевіч і Беларусь”, створаная ў праграме Power Point, якая выводзілася на вялікі экран з дапамогай мультымедыйнага праектара. Умацаваць матывацыю вучняў на вывучэнне новай тэмы ўдалося шляхам запаўнення табліцы з гатовымі элементамі (пад час лекцыі вучні запаўнялі прапушчаныя месцы табліцы).

Засваенне вучнямі элементаў новай тэмы пры рабоце ў групах было арганізавана пры дапамозе творчых заданняў (напісанне творчай анатацыі, характарыстыка галоўных герояў).

З мэтай развіцця ў вучняў навыкаў узаеманавучання і ўменняў слухаць адзін аднаго была арганізавана сітуацыя па абмеркаванні атрыманага вучнямі адукацыйнага прадукту на ўроку.

Для арганізацыі кантролю і карэкцыі засвоеных ведаў былі выкарастаны такія формы кантролю як тэставыя заданні , віктарына “Пазнай героя” і напісанне творчай работы – анатацыі. Змест гэтых заданняў поўнасцю адпавядаў пазнавальнай мэце ўрока. Вучні здзяйснялі самаправерку правільнасці выканання заданняў з дапамогай прыведзенных на слайдах прэзентацыі эталонаў правільных адказаў.

Арганізацыя рэфлексійнай дзейнасці вучняў праводзілася шляхам пытанняў рэфлексійнага характару.

Наконт выканання дамашніх заданняў:

пасля першага ўрока вучні дома павінны былі не толькі прачытаць паэму А.Міцкевіча “Гражына”, але і паспрабаваць раскрыць тэзіс: “Паэма А.Міцкевіча “Гражына” – рамантычны твор” па схеме:

  1. Час дзеяння

  2. Падзеі, пра якія гаворыцца ў творы

  3. Галоўныя героі, чым яны падобны на рамантычнага героя

Такім чынам я была ўпэўнена, што чытанне “складанага” для іх твора будзе больш мэтанакіраваным;

пасля другога ўрока вучні павінны былі прачытаць некалькі апавяданняў Я.Баршчэўскага, але было яшчэ і дадатковае заданне: я парэкамендавала паглядзець фільм “Шляхціц Завальня” і вызначыць, якія апавяданні ўвайшлі ў гэту мастацкую карціну. Той, хто здолее назваць большую частку апавяданняў, атрымае “10”. У выніку 17 вучняў з 23 прачыталі ўвесь зборнік і паглядзелі фільм, толькі каб атрымаць адзнаку “ні за што”. А для мяне, настаўніка-філолага, вучнёўскае “ні за што” – гэта актывізацыя чытання, далучэнне вучняў да беларускага слова, літаратуры і мастацтва.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Метадычны каментар да ўрокаў iconУрока І дата правядзення
Пад рэдакцыяй З. П. Мельнікавай, Г. М.Ішчанкі. Мн. 2009. У планаванні вызначаецца колькасць гадзін на вывучэнне тэмы, паслядоўнасць...

Метадычны каментар да ўрокаў iconМетадычны каментар да факультатыўных заняткаў
Што ІХ натхняла, накіроўвала, падтрымлівала? Трэба адказаць на гэтыя І шматлікія іншыя пытанні І, такім чынам, рэалізаваць пазнавальны...

Метадычны каментар да ўрокаў iconШэрагі Вучэбна-метадычны дапаможнік
Прапанаваны вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны студэнтам матэматычных факультэтаў педагагічных вышэйшых навучальных устаноў...

Метадычны каментар да ўрокаў iconС. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных І мікозных інфекцый сельскагаспадарчай І хатняй жывёлы (вучэбна-метадычны дапаможнік) Гродна 2009
Вучэбна-метадычны дапаможнік/ М.І. Таранда [і інш.]. – Гродна: уа «гдау», 2009. – 236 с

Метадычны каментар да ўрокаў iconВучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне "гісторыя беларусі" у дзвюх частках Частка 1 Брэст Брду імя А. С. Пушкіна 2009 удк 94(476)(075)
Гісторыя Беларусі : вучэбна-метадычны комплекс у 2 ч. / Н. П. Галімава [і інш.]; пад агульнай рэд. У. В. Здановіча. – Ч. 1 : – Брэст...

Метадычны каментар да ўрокаў iconПлан работы ліцэя на перыяд з 12. 11 па 17. 11. 2012 13. 11. Метадычны семінар "Формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў" (Ждановіч І. В.)
Метадычны семінар “Формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў” (Ждановіч І. В.)

Метадычны каментар да ўрокаў iconРасклад урокаў

Метадычны каментар да ўрокаў iconРасклад урокаў

Метадычны каментар да ўрокаў iconРасклад урокаў

Метадычны каментар да ўрокаў iconРасклад урокаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка