Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма




НазваФакультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма
Дата канвертавання04.11.2012
Памер32.9 Kb.
ТыпДокументы
Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе

Тэма: Трыванне дзеясловаў

Мэта:

  • Замацоўваць веды пра трыванне дзеясловаў, набытыя на ўроку;

Задачы:

  • Ствараць умовы для павышэння матывацыі да вывучэння прадмета, цікавасці да беларускай мовы;

  • Праз гульнёвыя сітуацыі выпрацоўваць пэўныя ўменні і навыкі;

  • Спрыяць развіццю кемлівасці і творчых здольнасцей

  • Ствараць умовы для выхавання павагі да роднай мовы, спадчыны народа

Напрыканцы заняткаў вучні павінны

ВЕДАЦЬ: - паняцце катэгорыі трывання і трывальных пар

- спосабы ўтварэння трывальных пар

УМЕЦЬ: - вызначаць трыванні дзеясловаў;

  • утвараць дзеясловы іншага трывання

  • ужываць дзеясловы рознага трывання ў мове



Ход заняткаў

І.Арганізацыйны момант

Прывітанне, паважаныя сябры! Мы працягваем з вамі падарожжа па краіне Марфалогіі, а ў прыватнасці па вобласці дзеяслова, і шлях наш ляжыць праз нейкі горад, назва якога і будзе тэмай нашых заняткаў. А для таго, каб вызначыць гэту назву яго жыхары прапануюць нам “Арфаграфічны бой”

1.” Арфаграфічны бой”

Газе…чык, а…тылерыя, ад…шоў, Лары…он, характ…рыстыка, ако…ы, кал…ндары, ад…ячыць, м…тро, с…ржант, рас…ыпаць, раздол…е, ад…лець, …осень, лат…рэя

2. Вызначэнне тэмы і мэты заняткаў


ІІ. Работа па тэме заняткаў.

  1. Жыхары горада вырашылі пераапрануцца, каб вызначыць, ці добра вы іх ведаеце і ці зможаце распазнаць у натоўпе. Прапаную вам запоўніць карту-прымету, па якоў будзем распазнаваць жыхароў горада.

  2. Прэзентацыя работы

  3. А цяпер я прапаную вам кадзіраваны дыктант . Калі я называю дзеяслоў незакончанага трывання, вы ставіце 0, калі закончанага – 1

Адкрыўся

Сціхае

Рухнула

Расце

Здагадаўся

Вызначыць

Купаліся

Шые

Збіралі

Прынесла

КЛЮЧ: 1010110001

(вучні атрымоўваюць фішку: блакітную – без памылак, чырвоную- калі былі памылкі.)

  1. Наступнае выпрабаванне “Пазнавальны рынг”.

Хадзіў Спарыш па вуліцы,

Па вуліцы па шырокай,

Па мураўцы па зялёнай

Скажыце, ці чулі вы раней пра Спарыша? Што гэта за істота?

Спарыш уяўляўся чалавеку міфічнай істотай, якая ўвасабляла сілу ўрадлівасці. Спарышовыя песні ўтваралі ў жніўным цыкле абрадавых песень асобны падраздзел са сваёй тэматыкай, накіраванай на павелічэнне ўрадлівасці нівы, дабрабыту сям’і, спору ў вядзенні гаспадаркі. У народзе існавала вера ў тое, што дзяўчына, якая з’есць спарыша, народзіць двайнят.

У якіх яшчэ міфічных істот верылі беларусы?

Такім чынам мы бачым, што ў народным уяўленні духі падзяляюцца на добры і злых.

А я прапаную вам наступнае заданне. Вызначыць трыванне і час дзеясловаў.

Шануюць дамавіка

Рабіліся прынашэнні

Вадзянік шкодзіць чалавеку

Уцягвае ў ваду

Існавала вера

Трэба задобрыць яго

Жыве ў рэках і азёрах

Зрабіць зло


  1. Наступнае выпрабаванне. Жыхары горада просяць дапамогі. У горадзе была бура і многія трывальныя пары разбурыліся і не могуць знайсці адзін аднаго. Наша з вамі задача, успомніць спосабы ўтварэння трывальных пар і дапамагчы жыхарам горада. Звярніце ўвагу на табліцу, што ляжыць у вас на парце і запоўніце яе.

Ну, а цяпер спяшаемся на пошукі трывальных пар.


  1. Наступнае наша выпрабаванне “Залацінкі мудрасці”. Вам неабходна праявіць сваю кемлівасць і спалучыць фразеалагізмы з іх значэннем

Матаць на вус цёмна

Валіць з хворай галавы на здаровую абвінавачваць бязвіннага

Кідацца ў вочы марная трата часу

Хоць вока выкалі браць пад увагу

Пераліваць з пустога ў парожняе звяртаць на сябе ўвагу

  1. Апошняе наша выпрабаванне “Карэктары”. У друкарні пасля буры перамяшаўся тэкст і страціліся некаторыя дзеясловы. Вам неабходна ўставіць іх, паставіўшы ў патрэбнай форме

Ліса______________з-пад жоўтых галінак папараці. На фоне зялёных елачак рыжае футра __________________, як агонь. _______________ясныя бурштынавыя вочы. Лёгкім трушком ліса ___________________палянку і __________________каля старой яліны. Гнуткая постаць ________________на месцы. Вострыя чорныя вушы насцярожаны. Толькі кончык пушыстага хваста ледзь прыкметна ___________________________.


Словы для даведак: выслізнуць, варушыцца, гарэць, застыць, блішчаць, перабегчы, знікнуць


ІІІ. Падвядзенне вынікаў.

  1. Зварот да задач урока

  2. Прымацуйце каляровыя паперкі насупраць кожнага сцвярджэння: аранжавы колер, калі вы добра засвоілі тэму, жоўты – калі ёсць пытанні і трэба яшчэ папрацаваць

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма iconФакультатыўныя заняткі па беларускай мове,, Слова ў тэксце’’ Тэма
Цяпер хачу прапанаваць вам наступны дыялог:,,Што трэба ўмець, каб добра засвоіць тэму ўрока?’’

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма iconКаментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове "Парадкавыя лічэбнікі"
Сярэдні бал па беларускай мове за – у класе ёсць удзельнікі раённай алімпіяды па беларускай мове; ёсць пераможцы разнастайных творчых...

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма iconТэма: "Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ" (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў)
Тэма: “Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ” (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў)

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма iconФакультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе
Тэма: Складаназлучаныя сказы. Цяжкія выпадкі пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма iconФакультатыўныя заняткі ў 9 класе
Мэта. Расшырыць гістарычныя І тэарэтычныя веды аб квадратных ураўненнях, абагуліць асноўныя метады рашэння квадратных ураўненняў

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 08 па 12 лістапада 2011/2012 навучальнага года
Луцко К. С.: факультатыўныя заняткі ў 7 кл па рускай мове: аказанне метадычнай дапамогі маладому спецыялісту

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма iconУрок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма
Тэма: Замацаванне вывучанага. Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў Назоўным І вінавальным склонах

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма iconПрыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Факультатыўныя заняткі "Слова ў тэксце", 7
Г. М. Малажай, М. Заіка, Н. М. Чалюк. — 2-е выд. — Мінск : ніа, 2005. — 256 с.; Цыбульская, С. I. Школьны курс беларускай мовы ў...

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма iconФакультатыўныя заняткі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка