Урок даследаванне " лічэбнік як часціна мовы "




НазваУрок даследаванне " лічэбнік як часціна мовы "
Дата канвертавання04.11.2012
Памер76.65 Kb.
ТыпУрок


Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Сярэдняя школа №15”


Урок – даследаванне

ЛІЧЭБНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ ”


Настаўнік: Наважылава С. Р.

6 клас


г.Магілёў 2011

МЭТЫ ЎРОКА:


1. Сфарміраваць у вучняў паняцце пра лічэбнік як часціну мовы, разгледзець агульнае значэнне лічэбніка, яго марфалагічныя прыметы і сінтаксічную ролю.

2. Развіваць мову вучняў, выпрацоўваць уменне знаходзіць лічэбнікі ў тэкстах, вызначаць іх разрад, адрозніваць лічэбнікі ад іншых часцін мовы з лікавым значэннем.

3. Выхоўваць у вучняў любоў і паважлівыя адносіны да роднай мовы.


АБСТАЛЯВАННЕ:


  1. Слайды па тэме.

  2. Карткі з этапамі даследавання і заданнямі да кожнага этапа.



ХОД УРОКА:


І. Арганізацыйны момант.


ІІ. Уступнае слова настаўніка.

Настаўнік называе тэму ўрока, чытае эпіграф :

Мова цёплая… Мова матчына…

У кожным слове – свая прыгажосць…

Мы павінны быць лёсу ўдзячнымі

І за тое, што мова ў нас ёсць.

Т. Дзям’янава


Вучні расказваюць пра свае адносіны да роднай мовы.


Настаўнік зазначае, што на ўроку вучні будуць праводзіць даследаванне, таму ўрок будзе праходзіць у форме філалагічнай лабараторыі (слайд 1). Вучні знаёмяцца з карткамі “Філалагічная лабараторыя”.

Вучні падбіраюць асацыяцыі да слова даследаванне (3-5 назоўнікаў), пасля падкрэсліваюць самыя важныя і тлумачаць паняцце “даследаванне”.

Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на этапы даследавання (слайд 2). Вучні фармулююць мэты ўрока.


Вучні чытаюць верш В. Лукшы і тлумачаць, як апісваецца ў творы лічэбнік:

Аб сабе сказаць хачу:

Усе прадметы я лічу.

Няма часу адпачыць:

Кожны хочыць палічыць –

Колькі іх, каторы ён?

Лічбы – працы маёй плён.

А р ф а г р а ф і ч н а я х в і л і н к а (слайд 3).

Вучні робяць паведамленні пра лічэбнік:

а). У старажытнасці для абазначэння лікаў выкарыстоўваліся літары: .А. – 1, .Б. – 2, .Г. – 3 і г. д. Каб адрозніваць лічбавыя знакі ад літар, пры абазначэнні літар-лічбаў па баках ставіліся кропкі, а над літарай – надрадковы знак цітла.

б). Самай ганаровай лічбай, паводле Піфагора і іншых грэчаскіх філосафаў, з’яўляецца “сямёрка”. У ёй людзі даўно бачылі адлюстраванне многіх з’яў свету. На сем дзён дзяліўся тыдзень. На небе былі вядомыя ў тыя часы сем планет, а на зямлі – сем цудаў свету. Што да іншых лічбаў, то лічылася так: ад “адзінкі” пайшоў свет, “двойка” нясе каханне, “тройка” азначае дасканаласць. А “шасцёрка” – лічба дзіўная. Яна атрымліваецца ў выніку складання ці перамнажэння ўсіх лічбаў, на якія дзеліцца.


ІІІ. Даследаванне новага матэрыялу і замацаванне.


1 этап. Характарыстыка аб’екта (слайд 4).

Вучні, карыстаючыся падручнікам, запаўняюць табліцу ў картках, рыхтуюць адказы на пытанні пра лічэбнік:

а). Агульнае значэнне.

б). Марфалагічныя прыметы.

в). Сінтаксічная роля.

Вучні расказваюць пра лічэбнік, карыстаючыся сваімі карткамі.

Х В І Л І Н К А А Д П А Ч Ы Н К У

2 вучні чытаюць верш і паказваюць фізічныя практыкаванні, а клас паўтарае за імі:

Каб уважлівымі быць,

Трэба трошкі адпачыць.

Раз – падняцца, усміхнуцца,

Два – сагнуцца, разагнуцца.

Тры – галоўку ўверх падняць,

На чатыры – паківаць.

Пяць – рукамі памахаць.

Шэсць – як я – хутчэй прысесці,

Сем – за парты ціха сесці.

Восем – сшыткі падраўняць,

Дзевяць – кніжку ў рукі ўзяць,

Дзесяць – будзем працаваць.

І цікава адпачылі,

І лічэбнік паўтарылі.


2 этап. Практычная частка (слайд 5).

Вучні запісваюць дадзеныя на слайдзе словы, замяняюць лічбы літарамі, а потым выконваюць заданні, змешчаныя ў картках:

А. Знайдзіце лічэбнікі:

Пяць сяброў, пяцігадовы хлопчык, пяты ў чарзе, “пяцёрка” за адказ, стаў пяцікласнікам, пяціпавярховы дом, пяцьдзясят старонак.

Б. Выпішыце са сказаў лічэбнікі ў два слупкі (колькасныя і парадкаввыя):

а). Пятнаццацігадовы падлетак Аран Фернандас быў залічаны ў Кембрыджскі ўніверсітэт ў Вялікабрытаніі і стаў самым юным студэнтам за апошнія дзвесце гадоў.

б). Кіеўскія школьнікі перасталі спазняцца на першы ўрок, таму што пачалі рабіць ранішнюю зарадку ў школе.

в). Кітаянка Ма Сюсіань упершыню прыйшла вучыцца ў школу ў сто два гады, хоць марыла пра гэта ўсё жыццё.

г). Усё большая колькасць амерыканскіх школ скарачае вучэбны тыдзень да чатырох дзён, каб паменшыць бюджэтныя расходы і пазбегнуць звальнення настаўнікаў.

д). Міністр адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі А. Фурсенка заявіў, што ва ўсіх расійскіх школах да дзве тысячы дванаццатага года будзе ўведзена сістэма электронных дзённікаў.

В. У сказах в. (І вар.) і д. (ІІ вар.) вызначце род, лік, склон лічэбнікаў, іх сінтаксічную ролю.


Вучні правяраюць заданні, удакладняюць адказы адзін аднаго.


3 этап. Вынікі даследавання (слайд 6).

Вучні заканчваюць сказы:

1. Лічэбнік – гэта . . .

2. Лічэбнік можна запісаць . . .

3. У залежнасці ад значэння лічэбнікі падзяляюцца на . . .

4. Колькасныя лічэбнікі абазначаюць . . .

5. Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць . . .

6. Колькасныя лічэбнікі ў сказе бываюць . . .

а спалучэнне колькаснага лічэбніка з назоўнікам з’яўляецца . . .

7. Парадкавыя лічэбнікі ў сказе звычайна бываюць . . .


Р Э Ф Л Е К С І Я.

Вучні адказваюць на пытанні:

а). Які ў вас настрой?

б). Што вам спадабалася на ўроку?

в). Якія лічбы ў вас самыя любімыя?


Настаўнік тлумачыць дамашняе заданне, аб’яўляе адзнакі за ўрок, каменціруе іх.


ФІЛАЛАГІЧНАЯ ЛАБАРАТОРЫЯ

ДАСЛЕДАВАННЕ “ЛІЧЭБНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ”


Дата _____________________________________

Прозвішча, імя ____________________________


ЭТАПЫ ДАСЛЕДАВАННЯ


І. Характарыстыка аб’екта




Лічэбнік

Характарыстыка

Прыклады

1.Агульнае значэнне

- колькасныя

лічэбнікі

- парадкавыя

лічэбнікі

(стар. 142)








2. Марфалагічныя

прыметы

- колькасныя

лічэбнікі

- парадкавыя

лічэбнікі

(стар. 143)








  1. Сінтаксічная роля

(стар. 143)









ІІ. Практычныя частка

1. Знайдзіце лічэбнікі:

Пяць сяброў, пяцігадовы хлопчык, пяты ў чарзе, “пяцёрка” за адказ, стаў пяцікласнікам, пяціпавярховы дом, пяцьдзясят старонак.


2. А. Выпішыце са сказаў лічэбнікі ў два слупкі (колькасныя і парадкаввыя):

а). Пятнаццацігадовы падлетак Аран Фернандас быў залічаны ў Кембрыджскі ўніверсітэт ў Вялікабрытаніі і стаў самым юным студэнтам за апошнія дзвесце гадоў.

б). Кіеўскія школьнікі перасталі спазняцца на першы ўрок, таму што пачалі рабіць ранішнюю зарадку ў школе.

в). Кітаянка Ма Сюсіань упершыню прыйшла вучыцца ў школу ў сто два гады, хоць марыла пра гэта ўсё жыццё.

г). Усё большая колькасць амерыканскіх школ скарачае вучэбны тыдзень да чатырох дзён, каб паменшыць бюджэтныя расходы і пазбегнуць звальнення настаўнікаў.

д). Міністр адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі А. Фурсенка заявіў, што ва ўсіх расійскіх школах да дзве тысячы дванаццатага года будзе ўведзена сістэма электронных дзённікаў.


Колькасныя парадкавыя

лічэбнікі лічэбнікі

___________________ ___________________

___________________ ___________________

___________________ ___________________

___________________ ___________________

___________________ ___________________


Б. У сказах в. (І вар.) і д. (ІІ вар.) вызначце род, лік, склон лічэбнікаў, іх сінтаксічную ролю.


ІІІ. Вынікі даследавання

1. Лічэбнік – гэта . . .

2. Лічэбнік можна запісаць . . .

3. У залежнасці ад значэння лічэбнікі падзяляюцца на . . .

4. Колькасныя лічэбнікі абазначаюць . . .

5. Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць . . .

6. Колькасныя лічэбнікі ў сказе бываюць . . . ,

а спалучэнне колькаснага лічэбніка з назоўнікам з’яўляецца . . .

7. Парадкавыя лічэбнікі ў сказе звычайна бываюць . . .

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок даследаванне \" лічэбнік як часціна мовы \" iconУрок лічэбнік як часціна мовы лічэбнік абазначае: лік, колькасць
Увага! Не ўсякае слова, што выражае колькасць, адносіцца да лічэбніка. Лікавае значэнне могуць перадаваць іншыя часціны мовы: назоўнік...

Урок даследаванне \" лічэбнік як часціна мовы \" icon7 клас тэма
Прыназоўнік як часціна мовы”, “Злучнік як часціна мовы”, “Часціца як часціна мовы”

Урок даследаванне \" лічэбнік як часціна мовы \" iconТэма: "Службовыя часціны мовы" «Злучнік» мэты
Прыназоўнік як часціна мовы”, “Злучнік як часціна мовы”, “Часціца як часціна мовы”

Урок даследаванне \" лічэбнік як часціна мовы \" iconУрок засваення новага матэрыялу
Тэма: Прыметнік як часціна мовы. Роля прыметнікаў у мастацкіх І навуковых апісаннях

Урок даследаванне \" лічэбнік як часціна мовы \" iconУрок распрацавала І правяла
Самастойная часціна мовы, якая адказвае на пытанні які? чый? І абазначае прымету прадмета называецца…

Урок даследаванне \" лічэбнік як часціна мовы \" iconПрыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Факультатыўныя заняткі "Слова ў тэксце", 7
Г. М. Малажай, М. Заіка, Н. М. Чалюк. — 2-е выд. — Мінск : ніа, 2005. — 256 с.; Цыбульская, С. I. Школьны курс беларускай мовы ў...

Урок даследаванне \" лічэбнік як часціна мовы \" iconУрок па тэме "Лічэбнік" Мэты
Мэты: абагульніць І сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме; павысіць цікавасць да ўрокаў беларускай мовы; развіваць мову вучняў

Урок даследаванне \" лічэбнік як часціна мовы \" iconУрок па тэме: " прыметнік як часціна мовы"
Зачытваецца эпіграф. Вучні самі называюць тэму ўрока. Уступнае слова настаўніка, які знаёміць вучняў з задачамі ўрока

Урок даследаванне \" лічэбнік як часціна мовы \" iconН. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа "Гімназія №1 г. Барысава" Урок-гульня па тэме "Лічэбнік"
Н. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Гімназія №1 г. Барысава”

Урок даследаванне \" лічэбнік як часціна мовы \" icon7 клас Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Зотава Н. В. Беларуская мова 7 клас Тэма: Падарожжа па краіне Лічэбнік Форма урока: урок абагульнення Мэты
За акном сонечнае надвор’е, І гэта дае магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па сапраўднаму добрым, а наша праца –захапляючай І...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка