Творы I. Сяркова сяркоў, I. К




НазваТворы I. Сяркова сяркоў, I. К
с В Жиженко
Дата канвертавання04.11.2012
Памер36.49 Kb.
ТыпДокументы






ТВОРЫ I. СЯРКОВА


Сяркоў, I. К. Мы з Санькам -артылерысты...: аповесць: [для сярэд. і ст. шк. узросту] /І. Сяркоў; маст. В. Бароўка. - Мн.: Юнацгва, 1989. -205 с.

Сяркоў, І.К. Мы з Санькам у тыле ворага: аповесць: [дпя сярэд. і ст. шк. узросту] /І. Сяркоў; маст. Л. Урублеўская.-Мн.: Юнацгва, 1981.-204 с: іл.

Сяркоў, І.К. Мы - хлопцы жывучыя: аповесць: [для сярэд. і ст. шк. узросту] /І. Сяркоў; мал. В. Бароўкі. - Мн.: Юнацтва, 1971. - 200 с: іл.

Серков, И.К. Мы с Санькой...: повести: [для сред. и ст. шк. возраста] / И. Серков; авториз. перевод с белорус. В. Жиженко; худож. В. Боровко. - Мн.: Маст. літ, 1978. - 288 с: илл.

Содерж.: Мы с Санькой в тылу врага; Мы хлопцы жпвучііе.

Серков, И.К Мы - хлопцы живучие: (Сябры): режиссер. сценарий /авт. сценарня Н. Серков; режнссер В. Станкевнч. - Мн.: 1973.-213 с.


Докшыцкая цэнтральная

раённая бібліятэка

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу














2009 г.


Нарадзіўся Іван Сяркоў у сялянскай сям'і. Пасля заканчэння 7 класаў мясцовай школы (1947г.) быў прыняты выхаванцам Мінскага артылерыйскага падрыхтоўчага вучылішча. Да 1955 г. служыў у арміі. Дэмабілізаваўшыся, пайшоў працаваць у Гомельскую раённую газету «Маяк». 3 1960 г. – рэдактар, з 1961 г. — галоўны рэдактар Гомельскай студыі тэлебачання. Адначасова паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, які скончыў завочна ў 1962.

Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца з 1957 г. як паэт. Творчы шлях пісьменніка пачынаўся з вершаваных гумарэсак і кароткіх гумарыстычных апавяданняў. У 1962 г. у часопісе “Вожык” быў апублікаваны сатырычны верш “Прусакі”, якім І. Сяркоў адгукнуўся на злабадзённыя для таго часу праблемы. Аднак малады журналіст любіў расказваць пра сваё ваеннае дзяцінства, і яму настойліва параілі запісаць гэтыя расказы. Так нарадзіўся Іван Сяркоў – дзіцячы пісьменнік, так нарадзіліся творы пра вайну.

Аповесці І. Сяркова “Мы з Санькам у тыле ворага” (1968 г., адзначана другой прэміяй у рэспубліканскім конкурсе) , “Мы хлопцы жывучыя” (1970 г., адзначана першай прэміяй на Усесаюзным конкурсе на лепшую кнігу мастацкай літаратуры для дзяцей), “Мы з Санькам – артылерысты..” (1989 г., першая прэмія на рэспубліканскім конкурсе) кампазіцыйна завершаныя творы і разам з тым паводле стылёвых асаблівасцей і вобразнай структуры успрымаюцца як трылогія.

Пісьменнік расказаў пра лёс галоўнага героя Івана Сырцова, яго сябра Санькі, жыхароў вёскі Падлюбічы, на долю якіх выпала шмат выпрабаванняў і нягод у гады ваеннага ліхалецця і пасляваенны час. У аповесцях аўтар здолеў не толькі арганічна зліць паказ лёсу юных герояў з шырокім адлюстраваннем жыцця і змагання ўсяго народа ва ўмовах часовай нямецка-фашысцкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі, а і захаваць непаўторны свет дзяцінства.

Аповесці перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую, латышскую, малдаўскую, армянскую, балгарскую мовы.

Івану Сяркову належыць таксама сцэнарый тэлевізійнага мастацкага фільма “Мы – хлопцы жывучыя”, які быў пастаўлены ў 1974 г.

Узнагароджаны медалём «За доблестный труд», Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1972 г., 1979 г.).

З’яўляўся сакратар Гомельскага абласнога аддзялення СП Беларусі з 1977г.

Памёр у 1989 г.


ЛІТАРАТУРА АБ I. СЯРКОВЕ

Андраюк, С. Жыць чалавекам: літ.-крыт. артыкулы / С. Андраюк. - Мн.: Маст. літ.,1983. - С. 29-30.

Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўнік: у 6т. Т.5. Пестрак-Сяўрук / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. -Мн.: БелЭн, 1995. - С. 478-479.

Чыгрынаў, I. Новае ў жыцці, новае ў літаратуры / І.Чыгрынаў – Мн.: Маст. літ., 1983. - С. 150-154.

Шаўлоўская, М. Асабістая далучанасць: слова пра Івана Сяркова / М. Шаўлоўская // Роднае слова. - 1999. - № 5. - С. 8-10.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Творы I. Сяркова сяркоў, I. К iconЯк духоўнага пачатку ў творы, «выказвання» пісьменніка пра свет пэўнай эмацыянальнай І мысліцельнай рэакцыі на з'явы рэчаіснасці, І
Структурнасць І ўзаемападпарадкаванасць як аспекты суадносін паміж зместам І формай. Прасторавая злітнасць І непадзельнасць зместу...

Творы I. Сяркова сяркоў, I. К icon1871 1943) нямецкi празаік I паэт, аўтар мiстычных апавяданняў I раманаў гатычнае скiраванасцi. Найбольш вядомыя яго творы "Павучыха" (Die Spinne)
Найбольш вядомыя яго творы “Павучыха” (Die Spinne), “Альраўнэ” (Alraune), “Смерць барона фон Фрыдэля” (Der Tod des Barons Jesus Maria...

Творы I. Сяркова сяркоў, I. К iconГэтая аповесць, як I iншыя творы Быкава, што я прачытаў, пра вайну. Апiсання ваенных дзеянняў у творы не шмат, больш старонак адведзена апiсанню настрою I
Але Вiцька так нiколi не зрабiў бы. Ён добра разумее, што ўсе воiны галодныя. Таму, забраўшы падманам сала ў Пшанiчнага, Вiцька прапануе...

Творы I. Сяркова сяркоў, I. К iconТворы, якiя выкарыстоўваюцца ў складзе спектакляў І іншых тэатральна-відовішчных прадстаўленняў

Творы I. Сяркова сяркоў, I. К iconДагэтулешняя празаічная творчасць Філіпа Топала ўключае ўсяго тры невялікія творы, якія разам змяшчаюцца менш чым на 100 старонках, І, тым не менш
Філіпа Топала ўключае ўсяго тры невялікія творы, якія разам змяшчаюцца менш чым на 100 старонках, І, тым не менш, дазваляюць гаварыць...

Творы I. Сяркова сяркоў, I. К icon1866 1946 вядомы беларускі, польскі, літоўскі паэт. Міцкевічы былі паланізаванымі беларусамі, паэт называў сябе "ліцвінам", хоць творы пісаў на польскай
Адам Міцкевіч/ Adam Mickiewicz (1866 – 1946) – вядомы беларускі, польскі, літоўскі паэт. Міцкевічы былі паланізаванымі беларусамі,...

Творы I. Сяркова сяркоў, I. К iconЗаява аб рэгістрацыі твора для мэт ажыццяўлення кіравання маёмаснымі правамі
Больш падрабязная інфармацыя аб творы, які рэгіструецца, прыводзіцца на адвароце

Творы I. Сяркова сяркоў, I. К iconСпіс літаратуры, якая прапануецца для пераразмеркавання мастацкая літаратура
Брыль, Я. Запаветнае: выбраныя творы. – Мінск: Беллітфонд, 1999. – 549 с. (Беларускі кнігазбор)

Творы I. Сяркова сяркоў, I. К iconЗакончыце афарызм
У якім творы героі вельмі часта ўжываюць такія ловы:”тудэма-сюдэма” І “вось-цо-да”? Хто яго аўтар? (“Паўлінка” Я. Купала)

Творы I. Сяркова сяркоў, I. К iconНовые поступления в библиотеку художественная литература
Выбраныя творы / Ц. Гартны; уклад. С. Андраюк. Мiнск : Беларуская навука, 2012. 604 с. (Беларускі кнiгазбор: бк. Серыя I. Мастацкая...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка