Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі




НазваШчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі
Дата канвертавання04.11.2012
Памер46.13 Kb.
ТыпДокументы
Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі


Знакамітыя людзі Шчучыншчыны








Шчучын, 2010













Дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы. Нарадзілася 11 студзеня 1950 г. У 1956 А. Руцкая пачала вучобу ў Дзякаўскай пачатковай школе (Шчучынскі раён), затым год вучылася ў дзесяцігодцы ў в.Ражанка, а пасля пераезду сям'і ў Слонім наведвала СШ № 7, якую скончыла ў 1966. У 1967— 71 вучылася на філалагічным ф-це БДУ. Тут стала 1 членам літаб'яднання «Узлёт». Пасля заканчэння БДУ з 1971 па 1977 год працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры на Слонімшчыне, з 1977 па 1993 г. - у сярэдняй школе № 2 у Слоніме. 3 1993 г. - у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце. Выдатнік народнай асветы Беларусі (1982 г.), Заслужаная настаўніца Беларусі (1987 г.), член Саюза пісьменнікаў РБ (1985 г.). Асноўная тэматыка публікацый - методыка выкладання беларускай літаратуры, пазакласная праца па беларускай літаратуры, рыторыка. Аўтар больш 80 публікацый. Сябра рэдакцыйнай рады часопіса "Беларускай мова і літаратура".

Вершы спрабавала пісаць яшчэ ў першым класе. Потым пасылала іх ў газету «Піянер Беларусі», слонімскую раённую газету. Друкавацца пачала ў 1966. Падборкі яе вершаў змяшчаліся ў калектыўных зборніках «Свет вачыма дзяцей», «Напісалі кнігу самі», «Натхненне», «Універсітэт паэтычны», «Сцяжыны», «Роздум», а таксама ў часопісе «Маладосць», «Вожык» і інш. Паасобныя яе вершы перакладзены на армянскую, польскую, рускую, таджыкскую мовы. Магістральная лінія творчых пошукаў паэтэсы — эстэтычнае сцвярджэнне народных маральна-этычных каштоўнасцей, паэтызацыя пачаткаў народнага жыцця. У яе творчасці адлюстраваны складаны свет нашага сучасніка. Паэтычнае слова прасякнута любоўю і ўдзячнасцю да людзей роднай зямлі.



Успаміны



Успамінаю радзіму заўжды

Ў любым, самым райскім краі.

У хвілю шчасці і ў хвілю бяды

Аб матулі сваёй ўспамінаю.


У паходзе ці за сталом,

Адразаючы хлеба акраец,

Тых, хто ніву працы цяплом

Саграваў, — дабром памінаю.


Ўспамінаю школьны званок,

Нашых першых настаўнікаў твары,

I жыццёвы горкі ўрок,

I спаўненне юначых мараў.


У жыцці маім, што ні крані,

Перагледзь за хвілінай хвіліну, —

Столькі радасці і цеплыні

Ад удзячных тых успамінаў.




Літаратура



Надзея: Зборнік паэзіі. - Мінск, 1983


Роздум: Вершы, паэма. - Мінск, 1988


Пазакласныя мерапрыемствы па беларускай мове і літаратуры: Метадычны дапаможнік. -Гродна, 1995


Ці умеем шукаць скарбы. Школьны літаратурны вечар. - Мінск, 1992. - С.69-114


Педагагічная спадчына Цёткі // Полымя. -1997. - N6. - С.247-252


Паглыбленне вывучэння творчасці Купалы праз спалучэнне паўрочнай і пазакласнай работы // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні. - Гродна, 1995.- С.119-126


Плён варты намаганняў: Перспектыўнае планаванне // Роднае слова. - 1995. - N 8. - С.72-80

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў школе: Вучэбны дапаможнік. - Слонім, 1995


Пазакласная праца па беларускай літаратуры. -Мінск, 2000.


Методыка выкладання беларускай літаратуры. Вучэбна-метадычны дапаможнік. - Гродна, 2003


Беларуская літаратура ў школьным выкладанні. Вучэбна-метадычны дапаможнік. - Гродна, 2006





Петрушкевіч, А.М. Пра творы і творцаў : літ.-крыт. арт. / А.М. Петрушкевіч ; [аўт. прадм. I. Жук]. - Гродна : Гродзен. абл. унітар. палігр. прадпрыемства "Слонім. друк.", 2002. - 255 с


Рашэтнікава, Н.Б. Асноўнае ў рабоце - духоўны свет выхаванцаў: з вопыту работы засл. настаўніцы БССР А.В. Руцкай / Н.Б. Рашэтнікава // Беларус. мова і літ. у шк. - 1991. - № 1. - С. 40-42


Сачанка, А. Урок роднага слова / А. Сачанка // Маладосць. - 1987. - № 8. - С. 118-123


Грынько, М. "Жыцце адкрываць другому..." / М. Грынько // Гродзенская праўда. - 2005. - 11 студз.


Петрушкевіч, А. Зерні светлай дабрыні / А. Петрушкевіч // Гродзенская праўда. - 2000. - 11 студз.


Афанасік, А. Чыстае люстра сумлення / А. Афанасік // Настаўніцкая газета - 1987. - 19 жн.


Сачанка, А. Глядзець у вочы ўласнаму сумленню / А. Сачанка // Народная асвета. - 1986. - № 3. -С. 6-9








Складальнік:

Галоўны бібліёграф Л.А. Аляксей



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі iconШчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі
Баранавіцкай вобласці. Новыя раённыя цэнтры атрымалі статус мястэчкаў гарадскога тыпу. Плошча трох названых раёнаў складала больш...

Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі iconШчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі Знакамітыя людзі Шчучыншчыны
Антанінай Быкоўскай, Каралінай Клімантовіч, І станіславай-Фільяменай Губарэвіч становіцца ўладальнікам фальваркаў Лябёдка, Лябёдка...

Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі iconКрычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава
Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання І інфармацыі; [складальнік В. В. Маскалева; рэдактар Г. В. Чыстапьян;...

Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі iconАддзел ідэалагічнай работы райвыканкама цэнтральная раённая бібліятэка
М. Лынькоў, былы першы сакратар Саюза пісьменнікаў бсср, літаратуразнаўца І перакладчык

Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі icon380 год з дня атрымання Магдэбурскага права І герба
Каляндар знамянальных І памятных дат [Тэкст] / Крычаўская цэнтральная бібліятэка, аддзел бібліятэчнага маркетынга, [складальнік А....

Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі iconСа слаўнага Полацка родам
Н. Ю. Бярозкіна, кандыдат гістарычных навук (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа ан беларусі)

Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі iconРагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка Каляндар знамянальных І памятных дат на 2013 год Рагачоў, 2012
Вішчын – гарадзішча 12-13 ст тыпу феадальна-ўладніцкіх замкаў паміж вёскамі Вішчын І кісцяні Рагачоўскага раёна. Даследавалі С. Ю....

Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі iconПастаўская цэнтральная раённая бібліятэка
Вядучы 2: Сёння мы жывем у цудоўнай свабоднай І мірнай краіне Беларусь. Але ёсць на сэрцы нашай радзімы незагойныя раны – раны Вялікай...

Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі iconЦэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы
За плодотворную литературную деятельность присвоить писателю Клышко Анатолию Константиновичу почетное звание "Заслуженный работник...

Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі iconЦэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая
Браніслава Міхайлаўна Лапкоўская (у дзявоцтве Прушынская) нарадзілася 24 лістапада 1937 г у вёсцы Пастарынне Баранавіцкага раёна...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка