Урок-памяць




НазваУрок-памяць
Дата канвертавання28.10.2012
Памер133.97 Kb.
ТыпУрок








Урок-памяць


Тэма: Сувязь літаратуры з гісторыяй.

Славутая дачка полацкай зямлі”

Мэта: -спрыяць аднаўленню і пашырэнню ведаў вучняў пра ўзаемадзеянне лтітаратуры і гісторыі; пранекаторыя моманты з гісторыі Полацкага княства, адлюстраваныя ў літаратуры;

-спрыяць павелічэнню цікавасці вучняў далітаратурных твораў гістрычнай тэматыкі; развіваць сцэнічнае майстэрства вучняў;

-садзейнічаць выхаванню пачуцця патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці ў вучняў.

Ход урока



  1. Арганізацыйны момант.

  2. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэты.

  3. Сістэматызацыя ведаў пра ўзаемадзеянне літаратуры і гісторыі.

Пытанні настаўніка:

-Успомніце, калі ласка, пра ўзаемадзеянне літаратуры з якімі відамі мастацтва, а таксама з якой навукай мы з вамі гаварылі?

-Што за навука гісторыя і якім чынам літаратура з ёй узаемадзейнічае?

-Што пачынаецца гісторыя многа стагоддзяў назад, мы з вамі добра ведаем, а дзе ж яна заканчваецца?

-У чым узаемадзеянне літартуры і гісторыі?

-Калі пра нядаўнія падзеі нам могуць паведаміць нашы родныя, то хто ж раскажа пра падзеі, якія адбываліся многа стагоддзяў назад?

-Якія вы ведаеце гістрычныя крыніцы?

-Чаму ў пісьмовых творах маюць месца не толькі пісьмовыя, але і рэчыўныя крыніцы?

Сёння мы з вамі і паглядзім, якім чынам пісьмовыя і рэчыўныя крыніцы дапамогуць нам прыадчыніць заслону мінулых стагоддзяў і трапіць у той час, калі Полацкае княства—першая вядомая з летапісаў дзяржава на тэрыторыі Беларусі—заявіла пра сябе на ўвесь свет.


Памяць пра некаторых нашчадкаў першай полацкай дынастыі жыве…

Наст-к: упомніце, што вы ведаеце пра Полацкае княства з гісторыі (імёны, часы самастойнага існавання, лёсы князёў)?

Яшчэ параўнальна нядаўна мы шмат чаго не ведалі з гісторыі нашага народа. Імёны выдатных дзеячаў замоўчваліся, а тыя, што “прабіліся на свет” выглядалі не надта самавіта. Так Францыск Скарына з’яўляўся ўсяго толькі вучнем Івана Фёдарава, першадрукара Расіі, хаця на самай справе палачанін працаваў нашмат раней, і вучнем ён быць ніяк не мог. Але ці мог беларус быць у іакой важнай справе першым?

Еўфрасіння Полацкая яшчэ да 80-х гадоў мінулага стагоддзя ўвогуле лічылася цемрашалкай, ва ўсякім разе адзін з савецкіх дзеячаў так заяўляў(П.Р. Машэраў), хаця Еўфрасіння па сваёй значнасці і адукаванасці ў свій час не мела сабе роўных сярод жанчын на ўсім еўрапейскім кантыненце. Ва ўсякім разе ні адна пісьіовая крыніца нічога падобнага не зазначыла. Хіба ж не можам мы ганарыцца сваёй суайчынніцай?! Тым больш, што ў тыя часы жанчына, ці князёўна, ці сялянка—павінна была клапаціцца толькі пра хатнія справы

І ўсё ж не сядзелася ў жыцейскай торбе нашым палачанкам. Першай пра сябе на ўвесь свет заявіла яшчэ прапрапрабабка Еўфрасінні—ганарлівая і непакорная Рагнеда, якая была дачкой першага вядомага з летапісаў князя Рагвалода.

Нажаль, імя гэтага князя таксама параўнальгна нядаўна стала шырока вядома, а са знакамітых сярэдневяковых князёў мы маглі назваць Алега, Уладзіміра Краснае Сонейка, бо ён хрысціў Русь, Уладзіміра Манамаха бо ён апошні, хто мог яшчэ стрымліваць міжусобіцы, Яраслава Мудрага, бо пры ім Кіеўская Русь дасягнула найвышэйшага росквіту і створаны першы заканадаўчы дакумент ва Ўсходняй Русі, меў добрыя дыпламатычныя зносіны з іншымі краінамі. Усе ведалі, што гэты князь—сын Уладзіміра Краснае Сонейка. І мала хто цікавіўся, хто ж маці гэтага незвычайнага і такога значнага для свайго часу чалавека, хто насіў яго пад сэрцам, аддаў яму часцічку сябе і сваіх прдкаў? Праўда, жанчына на той час не мела значнай вагі. Толькі нам, беларусам, сорамна не ведаць гэтага імя, бо ёй з’яўлялася полацкая князёўна Рагнеда. Гэта жанчына незвычайнага лёсу, якой, на думку пісьменніка Тарасава, за свае сорак год собіла пражыць аж тры жыцці. Жыцці, розныя, як дзень і ноч. Нават імёны яна насіла розныя. Першае, вядомае свету,-- Рагнеда, другое, у замужжы,--Гарыслава, і апошняе, у манастве, --Анастасія.

Менавіта пра гэту жанчыну, гэту гістарычную постаць і пойдзе размова на нашым урок.


Першы чытальнік:

Рагнеда Рагвалодаўна нарадзілася дзесьці ў 60-я гады 9-га стагоддзя. Жыццё яе пры бацьках было самым шчаслівым і бесклапотным. У 12 год паўстала пытанне пра шлюб, бо ў такім веку раней аддавалі замуж. Полацк на той час меў значную вагу ў славянскім свеце, а князёўна—прывабнае аблічча. Таму не дзіўна, што яе рукі запрасіў сам Кіеўскі князь Яраполк.

Крыху пазней Полацк прымаў сватоў і ад наўгародскага князя Ўладзіміра—сына Святаслава, ўнука Ігара з Вольгай, і Вользінай рабыні-ключніцы. Рабыня гэта –палоненая Вольгай дачка князя драўлян Малуша. Паходжанне маці Ўладзіміра таксама знатнае, але ці цікавіў 12-цігадовую князёўну радавод далёкага наўгародскага князя?! Чула яна, што маці яго рабыня, вось і сказала не падумаўшы: “Не хачу разуці рабыніча, а за Яраполка пайду”. А пасланцам сватом быў не хто іншы, як храбры ваяр, брат Уладзімілавай маці, Дабрыня.

Страшэнна пакрыўдзіўся Дабрыня з Уладзімірам. Сталі збіраць яны войска вялікае і рушылі на Полацк. Хаця хто ведае, ці адпомсціць яны хацелі, ці не дапусціць ад’яднання Кіева з Полацкам, але ўдар быў нечаканы. Рвгвалод, больш заклапочаны шлюбам дачкі з кіеўскім князем, позна даведаўся пра пагрозу і не паспеў сабраць патрэбнае войска, а тое, што выступіла насустрач, было хутка разбіта. Полацк разрабаваны, княжацкая сям’я—палонена.

Дабрыня прымусіў Уладзіміра быць з Рагнедай прама ў прысутнасці родных, а пасля, на вачах ў толькі што згвалтаванай князёўны, забілі яе бацькоў і братоў. А зрабіў гэта чалавек, які так па-дзікунску стаў яе мужам, і якому было наканавана нарадзіць трох сыноў і дзвюх дачок.

Са страшным цяжарам, з жахліваю незагойнаю ранаю ў душы ступала Рагнеда ў другое жыццё, дзе звалі яе ўжо Гарыславаю, вялікай князёўнай Полацкай, Наўгародскай, а неўзабаве і Кіеўскай.


Тэатралізацыя моманту жыцця, калі Рагнеда спрабуе забіць Уладзіміра. Для больш эмацыйнага ўспрымання прапануецца выкарыстанне наступных музычных кампазіцый:

  1. Полацкі сшытак”—музыка 16-га стагоддзя (1-2 часткі)

  2. Урывак з кампазіцыі “Страсці па Матфею”

  3. Бетховен саната №10 (“Лунная саната)

  4. Музыка да песні С. Лапо-Шышла “Краіна мая”


Пакой. На ложы спіць Уладзімір. Убаку стаіць Рагнеда і аглядаецца.


РАГНЕДА:

Вось. Здаецца, ўсё сціхла. Здаецца, ўсё спіць,

Толькі дзесьці далёка Пяруне грыміць.


Ты, Пяруне вялікі, магутны наш Бог,

Ты Уладзіміру лёс мой зламаць дапамог.


Памажы ж і адпомсціць, адпомсціць яму

За насілле, за здзечы, боль роду майму.


Я яго угнявіла. Пры чым тут бацькі?

А браточкі мае, што маглі нарабіць?


Як успомню іх вочы, іх стогны і кроў—

Помста хваляю горкай ўздымаецца зноў.


Падыходзіць да ложа, дзе спіць Уладзімір і заносіць клінок.


Звер! Ты думаў, што я буду вечна забавай?

Вось табе, крывасмок!


УЛАДЗІМІР: (прачынаючыся, няўцямна і здзіўлена)

Гэта ты, Гарыслава?


Як пасмела на мужа падняць ты клінок?

Мне здалося, ці я ўсё ж пачуў крывасмок?


Уладзімір кідае Рагнеду на ложа і ўздымаецца над ёй на каленях. Рагнеда адпаўзае ў куток

УЛАДЗІМІР: ( злосна)


Што маўчыш? Табе доля княгіні не сладка?

Мала почасці, славы, убораў багатых?


РАГНЕДА: (з горыччу)

Ты не муж, ты—забойца! Ненавіжу цябе я!

Ты зняважыў мяне на крывавым вяселлі.


Княжа доля мая—гэта лёс паланянкі:

Горыч з ранку да ночы, з начы да світанку.


Які муж забівае бацькоў сваёй жонкі,

Яе край абражае крывавай разборкай?


Ты са мной ажаніўся не па-людскі—як звер,

Не любіў і не любіш ні дзяцей, ні мяне.


УЛАДЗІМІР:

Апранайся, жнчына у белае белле:

Атрымаеш урэшце сваё ты вяселле. (Выходзіць)


РАГНЕДА:

Ён заб’е мяне зараз. Таго дараваць

Не здалее магутны суровы мой князь.


Хутка я адлячу ад зямнога жыцця

Пад уладу нязнанага мной небыцця.


Там і хвалі пяюць ціхаплыннай ракі,

І цвіце вечны сад, і спакой на вякі…


Палячу, абдыму тату, маму, братоў,

Ў вочы ім зазірну, распытаю: як, што?


Можа, помняць, як марылі некалі мы

Пад напевы лясоў, пад гудзенне пчалы.


Мы ўяўлялі наш церам калыскаю сноў,

З’яў, багатых на смех, радасць, спеў дудароў.


Лёс крыніцаю шчасця здаваўся ў той час.

Сонца ззяла так ярка, так песціла нас.


Помніш, татачка мой, як хацелася жыць

І унукаў,і ўнучак табе нарадзіць.


Колькі гонару меў бы за дзетак сваіх!

Адляціць лебядзінкай апошняя з іх…


Будуць леты мінаць, год заменіць гадок.

Вянуць, зноў расцвітаць дзіўных кветак вянок.


Будуць травы шумець, песні плыць аб вясне,

Будзе ўсё як заўжды… Толькі ўжо без мяне.


Убягае пакаёўка, кідаецца да Рагнеды.


ПАКАЁЎКА:

Ой, княгіня, княгіня! Што ты нырабіла?

Ты ж сваю маладосць назаўсёды згубіла.


РАГНЕДА:

Не. Ўладзімір згубіў маё шчасце ў той дзень,

Калі лёг над Радзімай крывавы, злы цень.


Як ты думаеш, лёгка па свеце хадзіць,

Калі сэрца па згубленых продках баліць?


На пярстак маіх свет ў пазалоце гарыць

Не саетаў—крывя майго бацькі блішчыць.


І братоў, і матулі, маіх палачан.

Жля і Карна дагэтуль пяюць па начах.


Мне ўсё роўна цяпер. Хоча—хай забівае.

Я да продкаў хачу. Да людзей майго краю.


ПАКАЁЎКА:

А сынок Ізяслаў! Ці табе не шкада

Дарагую крывінку ў нудзе пакідаць?


Убягае Ізяслаў і кідаецца да маці.


ІЗЯСЛАЎ:

Мама! Мамачка! Што тут? Я нешта баюся.

Нешта вусцеш такая, нібыта ў Ягусі.


РАГНЕДА:

Мой сынок, супакойся. Мой сынок Ізяслаў…(пяшчотна гладзіць па гплаве)


Убягае спужаная нянька і кідаецца перад княгіняй на калені.


ЗВЕНІСЛАВА:

Я пайшла на хвілінку. Здаецца, ён спаў…


Усяго на хвілінку. Даруйце, княгіня

РАГНЕДА:

Добра ўсё, Звеніслава, пакіньце нас з сынам. (бярэ Ізяслава, адыходзіць убок)


ЗВЕНІСЛАВА: (да пакаёўкі)

І мне нешта вусцішна, як княжычу быццам.

ПАКАЁЎКА: (ТАЯМНІЧА)

Я таксама аж млею. Што павінна адбыцца!..


Князь бязлітасны, жорсткі, страшэнна угневан.

Мне здаецца, што хутка княгіню заб’е ён.


ЗВЕНІСЛАВА:

Як заб’е? А малыя, якім трэба маці?

ПАКАЁЎКА:

Што рабіць? Гарыслава за помсту ўзялася.


Ды сарваўся намер, бо прачнкўся тут князь.

І цяпер то ўжо жонцы ён спуску не дасць


ЗВЕНІСЛАВА:

Мне шкада яе, верыш? Страшэнная доля

Прыніжэнні, пакуты, а спакою—ніколі.


Рагнеда падводзіць да Звеніславы сына. Апошні чапляецца за маці.


ІЗЯСЛАЎ:

Не, матулька! Што буду рабіць без цябе?

РАГНЕДА:

Паспрабуй ка і ты узняць свой малы меч


І зрабі мужны выпад ты бацькі супроць

І прамові пры гэтым: “Не адзін ты тут ёсць!”


Можа, ён і не будзе разлучаць нас з табой.

Ці сашле разам, ці дасць навечна спакой.

Служанка выходзіць з хлопчыкам. З супрацьлеглага боку уваходзіць Уладзімір. Рагнеда пільна сочыць за ім,садзячыся на ложа.


УЛАДЗІМІР:

Што маўчыш? Як за здраду цябе пакараць.

РАГНЕДА: (з гонарам)

Ўсё адно. Як усіх. Ты прывык забіваць.


Ты сама заслужыла такое вяселле.

Не дазволю нікому смяяцца з сябе я.


Я шкадую— дазволіў табе тады жыць,

А патрэбна было разам з тымі забіць.


Скончыць род твой пракляты—і справе канец.

Вось цяпер атрымай (заносіць меч, у гэты момант з’яўляецца Ізяслаўі выстаўляе супраць бацькі сваю зброю)

ІЗЯСЛАЎ: Ты забыў пра мяне!


УЛАДЗІМІР:

Я не ведаў, што тут і твая ягамосць.


Выходзіць. Праз некаторы час з’яўляецца зноў з дарадчыкамі.


Мая жонка хацела забіць мяне ноччу,

Ды Пярун разбудзіў—і расплюшчыў я вочы.


А калі ж пакараць за учынак сабраўся

Яе дух непакорны—Ізяслаў умяшаўся.


Вось таму і звярнуўся да вас за парадай: як быць,

Як караць мне яе, што далей з ёй рабіць?


ВЯШЧУН:

Мне здаецца, з табой не пагодзіцца Жыва.

Глянь Пярун як кідае маланкі гняўліва.


УЛАДЗІМІР:

Што я чую, вяшчун? З варагіняю жыць,

Страву, ложа, і дах як раней з ёй дзяліць?


ВЯШЧУН:


Не, вялікі ўладар, не ўзбоч век векаваць.

Я б паріў табе ёй жыццё дараваць


Свет вялік, і бязмежны абшары твае.

Хоць без славы, далёка, ды ўсё ж хай жыве.


УЛАДЗІМІР:

Ну а ты што мне скажаш, герой-ваяўнік ?

ВАЯР:

Што сказаць табе, князь… Свет і праўда вялік.


Стане ворагам сын, як заб’еш маці ты.

Калі ўзяўся за меч яшчэ гэткім малым,


То вялікім пацэліць. Крывавыя раны

Будзеш ты пад пагрозаю, князю мой слаўны.


Ну а сына заб’еш—можа, й прашда багі

не даруюць, заткуць перамогі шляхі.


Ты жыццё яму даў, а пасля забярэш…

Думай сам, светлы князь. То—сур’ёзная рэч.


Пауза


УЛАДЗІМІР:

Добра. Хопіць. Завершым кароткі наш суд.

Я даволі паслухаў, і вось мой прысуд:

Я з мячом ля спіны не хачу болей жыць,

І багоў не хачу я таксама гнявіць.


Паміж Кіевам з Полацкам, дзесь на мяжы

Будзе горад заснованы—там вам і жыць.


Ізяслаўль называцеся будзе той град. (да Рагнеды)

Што ж жыві, хоць забіць я цябе быў бы рад


Другі чытальнік:

Калі адбываліся гэтыя падзеі, Рагвалодаў унук Ізяслаў меў гадоў сем. Яго маці было тады крыху больш за дваццаць. Іх чакала небяспечнае невядомае жыццё на крывіцка-дрыгавіцкім памежжы, дзе туліўся сярод лясоў і балот невялічкі драўляны Ізяслаўль.

А Уладзімір неўзабаве абвянчаўся з візантыйскай прынцэсай Ганнай, агнём і мячом узяўся хрысціць падуладныя землі.

Дзякуючы гэтаму гарэм вярталі дадому, а жонак аддавалі за знатных дружыннікаў.

Невядома, ці Рагнеда сама адмовілася ад рукі дружынніка, ці ніхто ў яе не пытаў. Проста з’явіўся ў Ізяслаўлі хуткі на расправу Дабрыня, ўжо ахрышчаны, прызнаўшы запаведзі Хрыстовы: не забі, не зрабі іншаму таго, чаго не хочаш сабе… І тым не менш, хутка зрубілі малельню, паставілі абраз, пастрыглі Рагнеду, даўшы ёй імя Анастасія і абвясціўшы манахіняй. А паколькі чарніца дбае толькі пра Хрыста, у яе забралі сына і павезлі ў Полацк, саму закрыўшы ў келлі.

Пачыналася трэцяе жыццё, якое доўжылася яшчэ адзінаццаць гадоў і скончылася , па пэўных меркаваннях, гвалтоўнай смерцю ў 1000г. Але для Рагнеды гэта было хутчэй палёгкай. Згвалтаваная, пазбаўленая бацькоў, дзяцей, Радзімы, прымусам ахрышчаная, адзінокая. На што яна магла спадзявацца без дзяцей, без вартай справы, без будучыні,жыўшая толькі ўспамінамі, ад якіх лёгка звар’яцець, калі, безумоўна, не аддаць усю сябе веры ў Бога. Уся складанасць у тым, што гэта было не першае веравызнанне і што ўсё ж такі пострыг прыняла яна пад прымусам.

Зараз Ізяслаўль мае назву Заслаўе. Праз яго плывуць дзве рачулкі Княгінька і Чарніца. А па–над Чарніцаю ёсць Чорная гара, дзе па словах заслаўцаў і жыла Рагнеда.


Сл. наст.

Доля непакорлівай палачанкі ў розныя часы натхняла пісьменнікаў і кампазітараў, мастакоў і скульптараў. Свае творы ёй прысвяцілі Тарас Шаўчэнка, Янка Купала. За царскім часам пра Рагнеду быў зняты мастацкі фільм, праўда, вельмі далёкі ад рэальных падзей. У Рускім музеі Санкт-Пецярбурга можна ўбачыць палатно 1770г. расійскага мастака Антона Ласенкі”Уладзімір перад Рагнедай”, пра яе загадкава-трагічны шлях расказаў у аповесці “Тры жыцці Рагнеды” К. Тарасаў, Алесь Шатэрнік стварыў скульптуру князёўны, якая магла б заняць пачэснае месца у якасці помніка на адной з вуліц аднаго з беларускіх гарадоў, а сама вуліца магла б насіць імя Рагнеды. Але пакуль што мы можам сустрэць такую назву толькі ў парфюме. На прылаўках магазінаў ёсць духі “Рагнеда”.

Ну а мы з вамі, праязжаючы праз старажытны Ізяслаўль-Заслаўе, ці па чыгунцы праз станцыю “Беларусь”, давайце ўспомнім, што недзе тут знайшла апошні спачын выратавальніцаполацкай дынастыі князёўна Рагнеда, жыццё якой—спраўдны подзвіг. Нездарма Кандрацій Рылееў пісаў, што полацкая князёўна запальвала “любовь к земле родной и к угнетателям презренье”.


Рэфлексія:

На шчасце, многія з імёны з мінулага паўстаюць перад намі зноў, дзякуючы такой асблівасці чалавечай фізіялогіі, як памяць, якую мацуюць помнікі пісьменнасці.

Гучыць песня “Памяць”


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок-памяць iconУрок беларускай мовы у 9 класе па тэме
Тэма: “Народ жыве, пакуль жыве яго памяць”. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі

Урок-памяць iconУрок-роздум для вучняу
Дзеці вучаць на памяць (альбо рыхтуюць да выразнага чытання) прапанаваныя настаўнікам вершы, паўтараюць вывучаны раней артыкул “Беларусь...

Урок-памяць iconУ курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году
Прысутныя ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі І запалілі сьвечкі каля імяннога крыжа ў памяць расстраляным археолягам Сяргею Дубінскаму,...

Урок-памяць iconУрок па тэме
Мэта: паўтарыць спосабы вылічэння плошчы фігур; пазнаёміць з формулай вылічэння плошчы прамавугольніка; фарміраваць уменне знаходзіць...

Урок-памяць iconУ курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году
Гэта быў першы масавы расстрэл, які распачаў самы жорсткі палітычны тэрор 1937-1938 гадоў. Прысутныя ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі...

Урок-памяць iconУрок па прадмету «Чалавек I свет» дл
«пе-ралётныя» I «зімуючыя» птушкі; папаўняць слоўнікавы запас дзяцей (знаёмства з птушкай крыжадзюбам); развіваць вусную мову дзяцей,...

Урок-памяць iconНа сядзібе бнф выстава "Памяць грукоча ў сэрца"
Менску на сядзібе бнф адбылося адкрыцьцё мастацкай выставы “Памяць грукоча ў сэрца” І прэзэнтацыя шэрагу выданьняў. Гэтая імпрэза...

Урок-памяць iconТэма: Урок- абагульненне па тэме "Простая мова" Мэта
Мэта: абагуліць веды аб простай мове, умець выдзяляць яе на пісьме І ў вуснай мове; развіваць памяць, мысленне, пунктуацыйныя навыкі,...

Урок-памяць iconУрок теми%
Ева Лисинан “Мускав кушак сене чапа кёлартём???” калав тёрёх ирттермелли урок план. (1-м ш урок)

Урок-памяць iconУрок второй. Новизна Урок третий. Привычное еще не лучшее
Урок восемнадцатый. Когда судьба вас прополощет, как грязное белье (Избавление от комплекса неудачника)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка