Парныя звонкія І глухія зычныя гукі. ІХ абазначэнне на пісьме




НазваПарныя звонкія І глухія зычныя гукі. ІХ абазначэнне на пісьме
Дата канвертавання04.11.2012
Памер59.58 Kb.
ТыпУрок
Урок беларускай мовы ў 2 класе


Тэма : «Парныя звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме»

Мэты:

  • абагульніць i паглыбіць веды па тэме "Правапіс парных звонкіх i глухіх зычных у словах"; арганiзаваць дзейнасць вучняў па самастойнаму прымяненню атрыманых ведаў ;

  • развіваць мову дзяцей, увагу, памяць, мысленне; узбагачаць слоўнiкавы запас;

  • выхоўваць цiкаўнасць да роднай мовы, любоў да прыроды.


Абсталяванне: мультымедыйная сістэма, карткi, фiшкi з лiтарамi.


Арганiзацыйны момант. Матывацыя.

Слайд 1 «Беларусь»

Я- беларус. I тым я ганаруся.

Што гэта так, я даказаць бяруся:

Сваю гiсторыю я маю,

на мове, на сваёй пiшу i размаўляю.


— А вы, дзецi, жадаеце навучыцца размаўляць i пiсаць па-беларуску?

— Навошта трэба вывучаць беларускую мову?

— Наша мова, як песня, мiлагучная. I наш урок накiраваны на далейшае паглыбленне ведаў аб роднай мове.


Праверка дамашняга задання

(На партах у кожнага вучня фiшкі з літарамі, якія абазначаюцъ парныя звонкія i глухія зычныя. На адным яе баку — звонкая літара, на другім баку фішкі глухая.)

— Над якiм правiлам вы працавалi дома?

—Якiя вы знайшлi слоўнiкавыя словы на дадзенае правiла?

Творчае заданне: намаляваць карцiнку да якога-небудзь слоўнiкавага слова i скласцi сказ.


Слайд 2 Праверка

Адказ - адказы

Вокладка – (няма) вокладак

Вузкi – вузенькi

Гарбуз- гарбузы

Дождж- дажджы

Мядзведзь - мядзведзi


Пастаноўка тэмы ўрока

Слайд 3

Тэма урока : «Парныя звонкiя i глухiя зычныя гукi. I х абазначэнне на пiсьме».

— Як вы думаеце, якiя мэты мы павiнны рашыць за ўрок?

Замацоўваць уменне правяраць словы з парнай звонкай або глухой зычнай на канцы i ў сярэдзiне слова, выбiраць патрэбнае напiсанне.

Развiваць нашу мову, мысленне, творчасць.


Чыстапiсанне

«Чароўная шкатулка»


У залаты клубок

Схаваўся дубок


Малюнак «Жолуд»

- Глядзiце: жалуды ператварылiся ў лiтары на радках.


дбв/ вдб//

— Пафантазiруйце, на што падобны гэты ўзор?

— Што абагульняе гэтыя лiтары?

— Працягнiце дадзены ланцужок, якая ў ім ёсць заканамернасць.

— Калi жалуды трапляюць у зямлю, што з iх прарастае?


Дарога абсаджана дубамi.

Адзiн жолуд – гэта дуб,

Ён зямлi i птушкам люб.

Поўны кошык жалудоў –

Гэта ж тысячы дубоў.


— Нашы лiтары, папаўшы на радкi сшытка, ператварылiся ў словы

Жолуд дуб дубкi

— Што абагульняе дадзеныя словы?

— Чым яны адрознiваюцца?

— Запiшыце словы ў сшыткi i падбярыце да iх праверачныя. (Слайд 4)


Фанетычны разбор

— Назавiце гукi ў слове дубкi, дайце iм характарыстыку.


Слайд 5

Зычны Галосны

Цвёрды нацiскны

Мяккi ненацiскны

Звонкi

Глухi

Парны

Няпарны


— Што здарылася з нашымi жалудамi, i дзе яны прараслi, мы даведаемся са сказа, але словы ў сказе рассыпалiся.


Работа з дэфармаваным сказам

— Што трэба зрабiць з дадзенымi словамi?

Лесе сцежцы выраслi дубкi маленькiя ў на


Маленькiя дубкi выраслi на сцежцы ў лесе.


— У якiх словах вы сустрэлi правiла?

— Як праверыць словы: сцежцы, дубкi?


— Як вы думаеце, дзе ў Беларусi знаходзяцца самыя магутныя i старыя дубы?

— Правiльна, у запаведнiках, заказнiках, якiя ахоўваюцца дзяржавай.

Селета Белавежская пушча азначае 600 год. Беларускi народ вельмi ганарыцца Белавежскай пушчай, таму што там знаходзяцца не толькi магутны цар-дуб, а яшчэ шмат рэдкiх раслiн i жывел. Давайце i мы зазiрнем у Белавежскую пушчу пры дапамозе чароўнага экрана.

Слайды 6 – 16


Фiзкультхвiлiнка


Слайд 17

— Калi называю птушку – хлопаем, звера - падымаем рукi. (Гэтыя ж словы з’яўляюцца на экране).

Бусел, ваверка, воўк, заяц, верабей, зубр, мядзведзь, шпак, жораў, лiса, вожык, алень, снягiр, зязюля, лебедзь, крыжадзюб, чачотка, дзяцел.

Работа ў пары

— Выберыце словы з парнай зычнай у слабай пазiцыi.

Слайд 17

Мядзведзь

Лебедзь

Крыжадзюб

Чачотка

Узаемаправерка ў парах.

— Хто знайшоў усе словы?

— Якое слова лiшняе?

(Чачотка, таму што парная зычная ў сярэдзiне слова, у астатнiх словах - у канцы, усе заканчваюцца на зычны гук, чачотка - на галосны).


Заданне: выбраць сказ, якi адпавядае дадзенай схеме.


Зiмой мядзве.ь спiць у цеплым б.рлагу.

Мядзве.ь будуе свае цеплае жылле да х.ладоў.

Мядзве.ь будзе спаць у сваiм б.рлагу да вясны.


1_______ ________ ________ _ ________ ________.


2_______ _______ ________ ________ _______ __ _____.


Праверка. Слайд 18

1 варыянт- першая схема

2 варыянт- другая схема

Слайд 19

Слайд 20 «Мядзведзь у берлагу».

Як вы думаеце, аб чым марыць мядзведзь, калi спiць у берлагу?

Складзiце вусна сказ.


Работа па падручнiку

Практыкаванне 181

— Вусна (лiтару ўстаўляем пры дапамозе фiшак з лiтарамi)


— Чым яшчэ вам знаёма Белавежская пушча? (Там знаходзіцца рэзідэнцыя Дзеда Мароза)


Слайд 21 «Дзед Мароз»

Дзе. Маро.

—Устаўце вусна патрэбныя лiтары, падбярыце праверачныя словы.


Фiзкультхвiлiнка

—Дзед Мароз для вас падрыхтаваў падарунак, але пакажа яго толькi пасля таго , як вы выканаеце заданне .

Работа ў групе.


1 i 2 групы

3 і 4групы

Праверка

Якая група не зрабiла памылак?

Што вам дапамагло выканаць заданне правiльна?

Якiм правiлам вы карысталіся, каб правiльна выканаць гэта заданне?

Падвядзенне вынiкаў

Слайд 22

Над якiм правiлам працавалi на ўроку?

Як праверыць парную зычную ў слабай пазiцыi?

Калi cпатрэбяцца нам атрыманыя веды i ўменнi?

Прыдумайце словы на гэта правiла.


Тэст

Так, не (+, -)

1.Каб напiсаць слова з парнай зычнай у слабай пазiцыi, трэба слова змянiць так, каб пасля зычнай стаяла галосная.

2. г д дз дж ж з – гэта глухiя зычныя гукi

3. П х т ц ч ш с – гэта глухiя зычныя гукi


4. У слове лебедзь на канцы пiшацца ць.


5. Праверачным словам да слова рыбка з’яўляецца рыба.

Праверка. Слайд 23

+ - + - +


Ацанiце сваю работу на ўроку.


Дзед Мароз — дзецям

Слайды 24 – 25 «Рэзiдэнцыя Дзеда Мароза»


Гучыць запіс:

Малайцы, вы добра працавалi на ўроку, вiншую вас з надыходзячым Новым годам i чакаю вас да сябе ў госцi.

Памятайце мой наказ:


Без мацi Беларусi,

без беларускай мовы

вы будзеце сiротамi,

вам стануць сцежкi вузкiмi.


I ў радасцi, i ў скрусе

гарнiце ў сэрцы словы,

расцiце беларусамi,

расцiце беларускамi!

Вучыце сваю родную мову, размаўляйце на мове сваiх продкаў.

Дзякуй за працу на ўроку.


Дамашняе заданне па выбару.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Парныя звонкія І глухія зычныя гукі. ІХ абазначэнне на пісьме iconКолькі звонкіх зычных гукаў у наступных словах?
Якія словы атрымаюцца, калі глухія зычныя замяніць на парныя звонкія ў словах соль, Толя, хаціна?

Парныя звонкія І глухія зычныя гукі. ІХ абазначэнне на пісьме iconТэма: Звонкія І глухія, шыпячыя І свісцячыя зычныя гукі. Мэта
Мэта: Фарміраваць у вучняў уменні адрозніваць звонкія ад глухіх, свісцячых ад шыпячых; развіваць уменні правільнага вымаўлення звонкіх...

Парныя звонкія І глухія зычныя гукі. ІХ абазначэнне на пісьме iconАлімпіяда па беларускай мове для 6 класа
Выпісаць спачатку словы, у якіх звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля – словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца

Парныя звонкія І глухія зычныя гукі. ІХ абазначэнне на пісьме iconПадоўжаныя зычныя, ІХ вымаўленне І правапіс
У якіх словах гэтыя гукі вымаўляюцца з большай працягласцю(падоў-жана) І як такое вымаўленне перадаецца на пісьме?

Парныя звонкія І глухія зычныя гукі. ІХ абазначэнне на пісьме iconКантрольная работа па тэме "Гукі І літары", 2 клас, 1 паўгоддзе
Запісаць сказ, падкрэсліць літары, што абазначаюць галосныя гукі адной рыскай, а зычныя – дзвюма

Парныя звонкія І глухія зычныя гукі. ІХ абазначэнне на пісьме icon§ Моцная І слабая пазіцыі галосных І зычных гукаў у беларускай мове
Так, напрыклад зычны [з] у слове вазы ператвараецца ў іншыя гукі ў словах воз, возчык, вазіць, везці: во[с], во[ш]чык, ва[з']іць,...

Парныя звонкія І глухія зычныя гукі. ІХ абазначэнне на пісьме iconПрамежкавы залік
Тэма: Спосабы класіфікацыі гукаў. Паняцце аб артыкуляцыйнай І акустычнай класіфікацыях гукаў. Зычныя І галосныя гукі

Парныя звонкія І глухія зычныя гукі. ІХ абазначэнне на пісьме iconВікторыя Трыфанава
Галосныя крычалі, што толькі яны сапраўдныя. Зычныя трымаліся сваёй думкі. Мяккія маўчалі. У ІХ не было сталага меркавання. А глухія…...

Парныя звонкія І глухія зычныя гукі. ІХ абазначэнне на пісьме iconДля абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара
Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] І мяккі [дз'] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д І...

Парныя звонкія І глухія зычныя гукі. ІХ абазначэнне на пісьме iconФанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаэпія Фанетыка. Аб’ект вывучэння фанетыкі, яе задачы
У беларускай мове налічваецца 39 зычных гукаў, кожны з якіх мае адметныя артыкуляцыйныя прыкметы, І 6 галосных. Беларуская мова належыць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка