Академия министерства внутренних дел республики беларусь




НазваАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Дата канвертавання04.11.2012
Памер64.19 Kb.
ТыпДокументы
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «АКАДЕМИЯ

МИНИСТЕРСТВА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ»

СЛЕДСТВЕННО-ЭКСПЕРТНЫЙ ФАКУЛЬТЕТ


Командный зачет


Команда АРГУМЕНТ


ГРАЖДАНСКОЕ ПРАВО И ПРОЦЕСС,
ХОЗЯЙСТВЕННОЕ ПРАВО И ПРОЦЕСС


ЗУБАКИНА ЮЛИЯ ЛЕОНИДОВНА, 5 курс дневное отделение, капитан,

8 029 626 10 41

СИДОРЦОВ ЮРИЙ ЮРЬЕВИЧ, 5 курс дневное отделение, 8 029 263 85 81

ВАЛЕСЮК АЛЕКСЕЙ ДМИТРИЕВИЧ, 5 курс дневное отделение, 8 029 255 00 22

ГРАНКОВСКИЙ КОНСТАНТИН ВАЛЕРЬЕВИЧ, 4 курс дневное отделение, 8 029 684 61 29

ШКАРАДЁНОК МАРИНА ВАЛЕРЬЕВНА , 4 курс дневное отделение, 8 029 575 95 38


ЗАПАСНЫЕ

БОРИСОВА ЖАННА АНДРЕЕВНА, 3 курс дневное отделение, 8 029 162 33 10

ЧЕРВИНСКИЙ ЕВГЕНИЙ ВАСИЛЬЕВИЧ, 3 курс дневное отделение, 8 029 592 28 97


МИНСК, 2008

Прававая адзнака казуса

Паміж ААТ «Нафтаперапрацоўчы завод» (далей – НПЗ) і ТАА «Рось» (паклажадаўцам) у 2005 г. заключаны дагавор захавання бензіну ў колькасці 20 тон. Тэрмін захавання вызначаецца момантам патрабавання, гэта сведчыць пра тое, што НПЗ мае права па сканчэнні звычайнага пры дадзеных абставінах тэрмiну захавання патрабаваць ад ТАА «Рось» узяць назад бензін, даўшы яму для гэтага разумны тэрмiн. Дадзенае палажэнне вынiкае з ч.3 арт.779 ГК Рэспублікі Беларусь .

4 чэрвеня 2006 г. агульным сходам удзельнікаў ТАА «Рось» прыняла рашэнне аб ліквідацыі i прызначыла ліквідатара. У адпаведнасці з Дыкрэтам Прэзідэнта Республікі Беларусь ад 16 сакавіка 1999 г. № 11 (у рэд. ад 26 чэрвеня 2008 г. № 19) “Аб упарадкаванні дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (сканчэннi дзейнасцi) суб’ектаў гаспадаркі» і Грамадзянскім Кодэксам Рэспублікі Беларусь (ч.3 арт. арт. 58,59) з моманту назначэння ліквідатара да яго пераходзяць паўнамоцтвы па кіраванню справамі ТАА «Рось». Ліквідатар прымае ўсе магчымыя меры да выяўлення крэдытораў і атрыманню дэбiтарскай запазычанасцi; сканцэктроўвае грашовыя сродкі камерцыйнай арганізацыі на адзіным разліковым (тякучым) і валютным рахунках у адным банку, зачыняе ўсе рахункі ў другіх банках; ацэньвае маёмасць камерцыйнай арганізацыі, якая ліквідуецца; зацвяржае каштарыс расходаў па ліквідацыі камерцыйнай арганізацыі, у тым ліку па дзейнасці ліквідатара ў перыяд яго працы; пасля разлiкаў з крэдыторамі складае ліквідацыйны баланс і зацвярджае яго ўласнікам. 10 студзеня 2007 г. ТАА «Рось» ліквідавана. З гэтага вынiкае сканчэнне дзейнасцi без пераходу правоў і абавязкаў у парадку правапрыемства да другiх асоб з моманту ўнясення ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Праз 1 год і 4 дні (14 студзеня 2008 г.) з моманту ліквідацыі ТАА «Рось» НПЗ звярнуўся ў агульны суд з заявай аб прызнанні 1,670 тон бензіну безгаспадарчай маёмасцю і перадачы яго ва ўласнасць НПЗ. У дадзеным выпадку падведамаснасць вызначана правiльна, справа падлягае разгляданню у агульным судзе ў парадку асобай вытворчасці (п.5 ч.1 арт.361 ГПК Рэспублікі Беларусь). Для таго, каб НПЗ, фактычны ўладальнік, стаў уладальнікам бензіну, неабходна 1,670 тон бензіну прызнаць безгаспадарчай маёмасцю, гэта значыць вызначыць факт адказу ТАА «Рось» ад права ўласнасці на рэшткі бензіна (ч.1 арт.226 ГК Рэспублікі Беларусь). У ч.1 арт. 227 ГК Рэспублікі Беларусь гаворыцца пра тое, што пакiнутыя ўласнікам рэчы з мэтаю адказу ад права ўласнасці на іх (арт.237 ГК), могуць звяртацца другім асобам ў сваю ўласнасць. Дзеяннi ТАА «Рось» сведчаць аб яго адхіленні ад валодання, карыстання і распараджэння рэшткамі бензіну без намеру захаваць нейкія правы на гэту маёмасць. У момант ліквідацыі ліквідатарам не былі ўлічаны рэшткі бензіну ў прамежкавым ліквідацыйным балансе.

Можна ўявіць, што заснавальнікі ТАА “Рось”, каб пазбегнуць адказнасці перад крэдзіторамі, у момант ліквідацыі наўмысна схавалі рэшткі бензіну. У гэтым выпадку заснавальнікамі ТАА “Рось” застаюцца ўласнікі бензіну і пасля ліквідацыі. Усё добра, калі б не тое, што ўлічваюцца ўмовы задачы: ТАА “Рось” ліквідавана 10 студзеня 2007 г. (запіс ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў), а НПЗ з заявай аб прызнанні бензіну безгаспадарчым і прызнанні права ўласнасці звярнулася 14 студзеня 2008 г. (праз год), пры гэтым ні якіх з боку ўласнікаў ліквідаванага ТАА “Рось” пярэчанняў не паступіла. На мой погляд, неабходна гаварыць аб адмове ад права ўласнасці на рэшткі бензіну.

Зыходзячы з таго, што ТАА «Рось» ліквідавана, гэта значыць адсутнічае бок па дагавору захавання (паклажадацель) і дзеянні якой сведчаць аб адказе ад рэшткі бензіну, НПЗ мае права звярнуцца ў суд дзеля прызнання маёмасці, пераданай яму па дагавору захавання, безгаспадарчай і прызнанні права ўласнасці на такую маёмасць.

Заява аб прызнанні безгаспадарчай падаецца ў суд па месцы знаходжання юрыдычнай асобы, якая ўвайшла ва ўладанне гэтымi рэшткамi бензiну, гэта значыць па месцы знаходжання НПЗ, як уступiўшага ў кiраванне. У заяве павінна быць указана, якая рэч належыць да прызнання безгаспадарчай, акрэслены яе асноўныя адметныя рысы, а таксама прыведзены доказы, якія сведчаць аб пакiданнi рэчы ўласнікам без намеру захаваць права ўласнасці на яе, і доказы, якiя сведчаць аб уступленні заявадаўцы ва ўласнасць рэччу (ст.379 ГПК Рэспублікі Беларусь).

Рашэнне інспекцыі МПС аб накладанні арышту і канфіскацыі маёмасці з’яўляецца неправамоцным, што далей было вызначана рашэннем гаспадарчага суда ад 4 лютага 2008 г. аб прызнанні рашэння інспекцыі НПЗ ад 29 студзеня 2008 г. несапраўдным, якое апеляцыйная інстанцыя ад 19 сакавіка 2008 г. пакінула без змянення. У дадзеным выпадку падведамаснасць вызначына правільна. Гаспадарчы суд першай інстанцыі разглядае заявы аб прызнанні несапраўдным рашэння інспекцыі МПС у парадку вытворчасці, прадугледжаннай гл. 25 Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па справах аб праверцы законнасці ненарматыўных прававых актаў дзяржаўных органаў. У адпаведнасці з арт. 100, 229 Гаспадарчага працэссуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры разгляданні спраў аб прызнанні несапраўднымі ненарматыўных актаў дзяржаўных органаў або іных іншых асоб абавязак доказу законнасці акта, які аспрэчваецца, ўскладаецца на орган або асобу, якая яго прыняла, гэта значыць на інспекцыю МПС. Арышт маёмасці з’яўляецца спосабам забяспячэння выканання падатковых абавязкаў (п. 1.5, ч. 1 арт. 49 Падаткавага Кодэкса Рэспублікі Беларусь). Аб якіх падаткавых абавязках гаворыцца, кали ТАА “Рось” ліквідавана ў працэсе ліквідацыі ў рэгіструючы орган прадстаўляюцца дакументы, адным з якіх з’яўляецца даведка падатковага органа аб адсутнасті запазычаннасті перад бюджэтам (п. 63, Дыкрэта Пэзідэнта Республікі Беларусь ад 16 сакавіка 1999 г. № 11 (у рэд. ад 26 чэрвеня 2008 г. № 19).

Як вынікае з гэтага, патрабаванні інспекцыі МПС аб прызнанні бензіну безгаспадарчым і перадачы яго ва ўласнасць дзяржаве ў выніку таго, што пасля канфіскацыі ў НПЗ перастаў з’яўляцца законным уладальнікам маёмасці не абгрунтаваныя, так як рашэнне інспекцыі МПС прызнана несапраўдным, фізічнага перамяшчэння бензіну не было.

Заява аб прызнанні бензіну безгаспадарчым і перадачы яго ў маёмасць дзяржаве падана ў агульны суд. У дадзеным выпадку падведамаснасць вызначына правільна, гэту справу належыць разглядаць агульным судом ў парадку асабістай вытворчасці (п. 5, ч.1, арт. 361 ГПК Рэспублікі Беларусь). Аднак узнікае пытанне, ці мае права інспекцыя МПС звяртацца з такой заявай? Ізыходзячы з ч. 3 арт. 362, ч. 1 арт, 379 ГПК Рэспублікі Беларусь такім правам надзелена толькі асоба, якое ўступае ў кіраванне маёмасцю (бензінам), суд адказвае ў прыняцці заявы, а калі яна ўжо прынята, як у нашым выпадку, то спыняецца вытворчасць па справе. Такім чынам, справа, якая ўзбуджана агульным судом 17 сакавіка 2008 г. па заяве інспекцыі МПС, аб прызнанні бензіну безгаспадарчым і набыцці права ўласнасці дзяржавай, належыць спыніць пастанаўленнем суда. Як вынік, узбуджаная справа НПЗ ад 14 студзеня 2008 г., прыпыненая 30 студзеня 2008 г. і адноўленая 22 сакавіка 2008 г., разглядаецца агульным судом у парадку асобай вытворчасці. Па заяве НПЗ ад 14 студзеня 2008 г. суд прызнае рэшткi бензiну безгаспадарчымi, рэшткi паступаюць ва ўласнасць НПЗ як фактычнага ўладальнiка.


Спіс выкарыстанай літаратуры:

1) Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь ад 15.03.1994 N 2875-XII ( у рад. ад 17.11.2004);
2) Грамадзянскі Кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 1998 г. N 218-З (у рад. ад 20.06.2008 N 347-З);

3) Грамадзянска працэсуальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1999 г. N 238-З ( у рад. ад 21.07.2008 N 417-З);

4) Гаспадарчы працэсуальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь 15 снежня 1998 г. N 219-З (са змян., унесеннымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 12.11.2003 N 508);

5) Падаткавы Кодэкс Рэспублікі Беларусь 19 снежня 2002 г. N 166-З ( у рэд. ад 26.12.2007 N 302-З);

6) Дыкрэт Прэзідэнта Республікі Беларусь ад 16 сакавіка 1999 г. № 11 (у рэд. ад 26 чэрвеня 2008 г. № 19) “Аб упарадкаванні дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (сканчэннi дзейнасцi) суб’ектаў гаспадаркі»;

7) Пастанаўленне Міністэрства па падаткам і зборам Рэспублікі Беларусь 30 лістапада 2006 г. N 117 “Аб зацвярджэнні інструкцыі аб організацыі працы інспекцыі Міністэрства па падаткам і зборам Рэспублікі Беларусь з арыштаванай, канфіскаванай, выяўленай маёмасцю” (у рад. ад 12.08.2008 N 70);

8) Закон Рэспублікі Беларусь 26 снежня 2007 г. N 302-З “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь і прызнанні і прызнанні страціўшымі сілу некаторых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусьі іх асабовых палажэнняў па пытаннях падаткаабладання”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconГосударственный пограничный комитет республики беларусь министрерство внутренних дел республики беларусь
О внесении изменений и дополнения в постановление Государственного пограничного комитета Республики Беларусь, Министерства внутренних...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Восстановление социальной справедливости при реализации уголовной ответственности

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Соотношение принципа публичности и принципа диспозитивности в республике беларусь

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconСписок авторов работ первой, второй и третьей категорий
Учреждение образования «Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь»

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconУказ Президента Республики Казахстан от 20 ноября 1996 г. N 3228
О воинских символах Пограничной службы Комитета национальной безопасности Республики Казахстан, Министерства внутренних дел Республики...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Парламента Рэспублікі Беларусь у сучаснай сістэме вышэйшых органаў дзяржаўнай улады. Акрамя таго, неабходна не забываць, что толькі...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Жамойцкага у складзе Рэчы Паспалітай абодвух народаў (далей вкл). Аўтар паспрабуе акрэсліць кампетэнцыю І дзейнасць павятовых соймікаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка