Гэй, каляда, каляда




НазваГэй, каляда, каляда
Дата канвертавання04.11.2012
Памер30.52 Kb.
ТыпДокументы




Гэй, каляда, каляда!..

Польскія калядкі


І мы пастушкамі...

(My też pastuszkowіe...)


І мы пастушкамі,

нібы каралямі,

на возе, на возе

з капэлаю едзем.

Марозам вясель нас,

марозе, марозе.

Грай, кажа Езус, Бартак, – брачу!

Стой, хлопча, басэтлю я зладжу

і смык мой, і смык мой.


Бартосік нясілкі –

ані валасінкі

на смыку, на смыку.

Хлапец не шманае,

за хвост ён хапае

кабылу для шыку,

і ўцінае ў сваю шалмаю,

аж Езус з пялюшак гукае –

даволі, даволі.


Здароў, жаніх-братка,

пара йсці да статка

сцяжынкай, сцяжочкай.

Шавель! – Езус губкай:

дай мёду ім з кубкам

і з бочкай, і з бочкай.

Ой, дзяку, Дзіцятка, пакорна! –

Налітыя брухі па горла!

Хвала Табе Пане!


Гэй, у дзень народзін...

(Hej, w dzіeń narodzenіa...)


Гэй, у дзень народзін, у дзень і ў гадзіну

спрадвечнага Бога адзінаму Сыну

песні спявайма, хвалу Богу давайма.

Гэй, калядка, калядка.


Радзіла Панна нябеснае дзіцятка,

у яслі паклала святое ягнятка

Пастухі спяваюць, на гусельках граюць.

Гэй, калядка, калядка.


Як толькі пастушкі пра тое пачулі,

Адразу ў Бэтляем уподбег памкнулі,

Вітаючы дзіцятка, малое ягнятка,

Гэй, калядка, калядка.


Езу, пекны квеце...

(Jezu, ślіczny kwіecіe...)


Езу, пекны квеце,

яўлены ў свеце,

чаму родзішся зімою,

маразы нясеш з сабою,

а не ў цёплым леце,

а не ў цёплым леце?

Езу, немаўлятка,

ты не панянятка,

не ў палацах уходжаны,
ў бедным хляве народжаны,

між быдла – ягнятка,

між быдла – ягнятка.


Пекная лілея

Паненка Марыя

чыста ружа – пекна, гожа,

не шукае панскіх ложаў,

у яслях спавівае,

у яслях спавівае,

а вослік з цяляткам

стаяць ля дзіцятка

і грэюць сваім дыханнем,

і кленчаць, Сыну і Панне,

чалом б’юць, – калядка,

калядка, калядка!


Анёл з неба будзіць

найперш – каго любіць:

Пастушаткі, уставайце,

Пана ў ясельках вітайце,

Ён вас прыгалубіць!

Ён за вас парупіць!

Пастушкі усталі

Пана прывіталі,

хто там песняй, хто там лірай,

хто дарункам, ласкай шчырай

Пана шанавалі,

Пана шанавалі.


Голя, голя! Пастыры з поля...

(Hola, hola, pasterze z pola...)


Голя-голя, пастыры з поля!

Гэй, Пана вітайце,

і дарункі складайце.

Заклікаюць анёлкі:
Гэй, браточкі-пахолкі,

ідзіце і бяжыце

ды быдла ў хлеў ганіце.

Ў торбы сыр, на радзіны

да малюткі, дзяціны!

Здайма ў яслях Пану

нашу учту й пашану,

Пойдзем усе з вяселлем

у гэты яго Бэтлеем.

Пойдземце, дударочкі,

пойдземце, бубнарочкі.

Валясю! Кубасю! гудзіце,

Станасю! Вайтасю! дудзіце:

Ой дына, ой дына, ой дына,

хай жыве Пан Езус дзяціна!


Голя, хлопцы, хутчэй у яслі!

Усе Пана вітайце,

хто што маеце, – дайце.

Масла ці куранятка

для малога дзіцятка,

сыру клінок, цыбулькі,

для маладой матулькі,

грушкі, сліўкі і хлеба

для дзядуленькі Язэпа.

Просім цябе, наш Малец,

Зямлі-неба Пасланец,

прыняць дар, добры Пане,

на які хлопцаў стане,

прымі ўсё сардэчна,

бо любім цябе вечна.

Банасю! Галасю! гудзіце,

Бартосю! Пакосю! дудзіце:

Ой дына, ой дына, ой дына,

хай жыве Пан Езус дзяціна!


Перакладзена з нотнага архіву “Капэлы Адраджэнне” і Віктара Скорабагатава


пераклад з польскай – Васіль Сёмуха


© Васіль Сёмуха, пераклад, 2010



prajdzisvet.org

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гэй, каляда, каляда iconПрыпеу: Ой, Каляда, Каляда

Гэй, каляда, каляда iconМы чакаем каляда?

Гэй, каляда, каляда iconВеткаўскі Старое Сяло Ішла Каляда калядуючы

Гэй, каляда, каляда iconАгульныя веткаўскі Старое Сяло Ішла Каляда калядуючы

Гэй, каляда, каляда iconАгульныя веткаўскі Старое Сяло Ішла Каляда калядуючы

Гэй, каляда, каляда iconКонкурс школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?" 7
Учора ў 18. 30 каардынатарка Школы маладога журналіста -15 Юлія Каляда вітала маладых людзей, што прыйшлі на свой першы занятак па...

Гэй, каляда, каляда iconДа конкурсу дапускаюцца выканаўцы (саліст, дуэт, група выканаўцаў) школьнага ўзроту. Конкурс праводзіцца ў два этапы
Палажэнне аб правядзенні гарадскога вакальнага конкурсу сярод вучняў школ г. Гомеля “Эх, Каляда, Калядзіца!”

Гэй, каляда, каляда iconСцэнарый вечарыны: "А ў нас сёння Каляда " Мэта
Мэта: Паглыбіць І канкрэтызаваць веды вучняў пра вусную народную творчасць – каляндарную І сямейна-абрадавую паэзію – І яе адметнасць...

Гэй, каляда, каляда iconСцэнарый адукацыйна-выхаваўчага модуля "Гэй ты, воўчанька!"
Сцэна ўпрыгожана пад лясную паляну. Аформлена выстава малюнкаў па модулю. Гучыць музыка, ыходзяць трое вучняў

Гэй, каляда, каляда iconЯк жа мне цяпер жыць на белым свеце?
Ліса: Гэй, касавокі, не бачыш куды разагнаўся?! Дрэнна ўсё ж, скажу табе па шчырасці, мець касыя вочы. Так І ўтапіцца можна…

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка