Ягора Новікава "Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канцахіі стагодзьдзя"




НазваЯгора Новікава "Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канцахіі стагодзьдзя"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер18.89 Kb.
ТыпДокументы
Stud1221kniha


Cёньня ў Музэі беларускай літаратуры адбылася прэзэнтацыя кнігі Ягора Новікава “Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канцаХІІ стагодзьдзя”. Дасьледаваньне аналізуе розныя бакі вайны і можа быць цікавае як аматарам гісторыі, так і ўсім, хто цікавіцца палітыкай і ваеннай справай. На прэзэнтацыі пабывала Іна Студзінская.


(гучыць музыка)


Імпрэза гэтая адбывалася ў невялічкай ўтульнай зале літаратурнага музэя, дзе на сьценах разьвешаныя калядныя мастацкія працы дзетак, пад гукі музыкі ў выкананьні гурту старажытнай беларускай музыкі “Брэдзіс”.


Асноўным прадметам сур’ёзнай дасьледчай працы маладога гісторыкі Ягора Новікава зьяўляецца вайна як найважнейшы фактар палітычнай гісторыі. Праўда, калега спадара Новікава Алег Трусаў сьцвярджае, што войны значна раней за пятае стагодзьдзе, яшчэ ў бронзавы век, калі зьявіліся бронзавыя баявыя сякеры кельтаў.


(Трусаў: ) “Іншая справа, я разумею Ягора, што няма пісьмовых крыніцаў, а археалягічныя крыніцы вельмі слабыя. Таму ён і пачаў дасьледаваць праз тысячагодзьдзе пазьней. Але тым ня менш, гэтая кніжка вартая тым, што Ягор ўпершыню пісаў гэтую кніжка як гісторык незалежнай дзяржавы, як чалавек, які разумеў, што беларус нічым ня горшы за рускага, немца, ірлянца. Што мы – цэнтар Эўропы – увесь час выжывалі дзякуючы вайне. Іншая справа, што беларуская нацыя сама войны разьвязвала вельмі рэдка, яна ў асноўным баранілася. І баранілася вельмі ўмела. Беларусы – адны зь лепшых ваяроў Эўропы. Мужнасьць беларусаў можна параўнаць толькі са швэйцарцамі, ірляндцамі”.


Ягор Новікаў разглядае імкненьне людзей да палітычнай магутнасьці ў якасьці аднаго з асноўных рухавікоў гісторыі і прасочвае эвалюцыю вайны ад інструмэнту ў барацьбе за магутнасьць да самадастатковага фактару гісторыі.


Храналягічна дасьледваньне ўключае так званы «далітоўскі» пэрыяд раньняга сярэднявечча. Чаму менавіта ваенная гісторыя, тлумачыць аўтар дасьледаваньня.


(Новікаў: ) “Ваенная – таму што як любому мужчыну, мне ўласьціва імкненьне а спаборніцтва, да перамог, да змаганьня. І другое, гэта тое, што вайна зьяўляецца, мабыць, самым яскравым тэстам ля чалавека і для грамадзтва, дзе праяўляецца самае лепшае і самае горшае. Карані ваеннай гісторыі ніхто не дасьледаваў. Паколькі вайна – гэта інструмэнт палітыкі, то так ці інакш яна ўпісваецца ў кантэкст палітычнай гісторыі”.


Кніга чытаецца не як навуковае дасьледаваньне, а як мастацкі эпічны твор. Рэдактар кнігі Уладзімер Канановіч адзначыў такую вартасьць:


(Канановіч: ) “Калі мы глянем, якія крыніцы выкарыстоўвае аўтар –самыя разнастайныя, як на старажытных мовах– латыні, грэцкай, так і на сучасных, перад ўсім, на ангельскай, нямецкай, францускай”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ягора Новікава \"Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канцахіі стагодзьдзя\" icon1. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Палітычная І эканамічная гісторыя Беларускіх земляў ў другой палове XVII xviii ст

Ягора Новікава \"Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канцахіі стагодзьдзя\" icon100 вандровак ягора маёрчыка
Чарнобыльская зона й ахоўныя запаведнікі, памежныя раёны й глыбінка, куда ні разу не зазіраў ніводзен карэспандэнт, наркаманскія...

Ягора Новікава \"Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канцахіі стагодзьдзя\" icon3. рэлігія І культура беларускіх земляў у ІХ – ХІІІ стст
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі ХІІ – ХVІІІ стст. / Аўтар тэксту І склад. Н. Ф. Высоцкая. – Мн., 1984

Ягора Новікава \"Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канцахіі стагодзьдзя\" iconПытанні да экзамену па гісторыі Беларусі (ч ) для студэнтаў 2 курса гістарычнага І завочнага факультэтаў спец."Гісторыя айчынная І ўсуагульная" І "Гісторыя. Ангілійская мова"
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае афармленнне беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – першая палова ХІХ ст.)

Ягора Новікава \"Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канцахіі стагодзьдзя\" icon3. Федэратыўная структура І
У хіу – ху ст тэрыторыя вкл уяўляла сукупнасць шматлікіх земляў, групы якіх розніліся паводле сваіх тэрытарыяльных паўнамоцтваў....

Ягора Новікава \"Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канцахіі стагодзьдзя\" iconДзеля таго, каб ахарактарызаваць сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у першай палове XIX ст., трэба прааналізаваць адпаведную літаратуру па тэме
Адзначыць перадумовы І накірункі пашырэння прамысловай рэвалюцыі ў перадавых краінах Еўропы

Ягора Новікава \"Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канцахіі стагодзьдзя\" iconНадрукавана: Акуліч У. А. Няздзейсненыя распрацоўкі беларускіх вучоных-эканамістаў у накірунку "Гісторыя эканамічнай думкі Беларусі": урокі мінулага // Матер
Надрукавана: Акуліч У. А. Няздзейсненыя распрацоўкі беларускіх вучоных-эканамістаў у накірунку “Гісторыя эканамічнай думкі Беларусі”:...

Ягора Новікава \"Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канцахіі стагодзьдзя\" iconНашай Нівы" актывізавала дыскусіі вакол "
Хтосьці ўяўляе газэту як культурніцкі праект: што на пачатку ХХ стагодзьдзя, што І цяпер – праз сто гадоў. “Якой бы вы хацелі бачыць...

Ягора Новікава \"Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канцахіі стагодзьдзя\" iconЛашкевіч, С. А. Асаблівасці знешнепалітычнай актыўнасці Вялікага Княства Літоўскага (1569-1600 гг.) / С. А. Лашкевіч. – Мінск: бду, 2010. – 114 с
Анішчанка, Я. К. Збор твораў: у 6 т. – Т. 6: Ураднікі беларускіх земляў вкл у першай палове XVIII ст.: спісы на рускай мове / Я....

Ягора Новікава \"Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канцахіі стагодзьдзя\" icon«гісторыя беларусі»
Першапачатковае засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (каменны век)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка