Тэма "Службовыя часціны мовы І выклічнік"




НазваТэма "Службовыя часціны мовы І выклічнік"
Дата канвертавання04.11.2012
Памер36.04 Kb.
ТыпДокументы
Тэма "Службовыя часціны мовы і выклічнік"


Тып ўрока: урок паўтарэння і абагульнення вывучанага.


Абсталяванне: падручнік, карткі.


Мэта: - абагульніць і сістэматызываць тэарытычныя звесткі аб службовых часцінах мовы;

- дапамагчы вучням засвоіць агульную характарыстыку і спецыфіку службовых часцін мовы, іх ролю ў будове словазлучэнняў і сказаў, адрозненне ад самастойных часцін мовы;

- выпрацоўваць уменне бачыць службовыя часціны мовы ў тэксце, вызначаць з якімі самастойнымі часцінамі мовы яны ўжыты.


Ход работы

І. Арганізацыйны момант

II. Агучванне тэмы і мэтаў урока

Настаўнік: Тэма нашага ўрока "Службовыя часціны мовы і выклічнік". Сёння мы з ўзнавім веды па службовых часцінах мовы, паспрабуем разабрацца, у чым заключаецца спецыфіка службовых часцін мовы, чым яны адрозніваюцца ад самастойных часцін мовы, а таксама будзем вучыцца бачыць службовыя часціны мовы ў тэксце і вызначаць, з якімі часцінамі мовы яны ўжытыя.


ІIІ. Паўтарэнне вывучанага

  • Колькі часцін мовы ў беларускай мове? На якія разрады яны падзяляюцца?

  • Назавіце самастойныя часціны мовы? Чаму яны так называюцца?

  • Пералічыце службовыя часціны мовы? Чаму яны атрымалі такую назву?

  • Якая часціна мовы не адносіцца ні да самастойных, ні да службовых часцін мовы? Якую ролю яна выконвае ў маўленні?


ІV. Праца над тэмай

1. На дошцы запісаныя сказы.


Заданне: Якімі часцінамі мовы з’яўляюцца выдзеленыя словы? Адказ абгрунтуйце.


А мы сабе працягваем пісаць, не зважаючы на званок.

Не кідай хлеб, каб ён цябе не кінуў.

Бяры кошык і пойдзем у грыбы.

Воз стаяў насупраць хаты.

Пасля ён усё ж такі расказаў мне гэтую гісторыю


2. Праца каля дошкі.

Выклікаюцца два вучні. Заданне на картках.

Настаўнік: Ходзім, едзем, але не заўсёды правільна называем, куды і адкуль. Мы крыўдзім прыназоўнік, няправільна яго ўжываем.


І картка

Пастаўце прыназоўнікі ў наступныя прыклады:


Пасылка ... Прыбалтыку; вылятай ... Сахалін; прыехаў ... Беларусь; пабываў ... Полацку; пішу ліст ... Мсціслаўль; прыехала ... Пінск; працаваў ... Уфе; паслалі ... Украіну; апынуўся ... горадам;

дзесьці ... Мінскам.


II картка

Пераклад на беларускую мову

Заботился о своих птицах; действуйте согласно постановлению; пиши по старому адресу; летит быстрее птицы; они смеялись над ним; женился на однокласснице; сходи на ключ за водою; буду скучать о деревне; между деревьями разноцветные домики; друг моложе меня; в вашей работе более 10 ошибок; увидишь собственными глазами.


Астатнім вучням даецца заданне скласці звязнае  апавяданне ў навуковым стылі аб прыназоўніках.


3. Заданне на картках


Сярод дадзеных спалучэнняў слоў знайдзіце словазлучэнні і выпішыце іх у сшытак.

Аркуш з надпісам, не забывай, паехаць у вёску, паміж Прыпяццю і Дзвіной, насустрач ветру, забыты навек, ехаць уздоўж ракі.


4. Паўтарэнне правапісу часціц.


Настаўнік: Успомніце, як пішуцца часціцы не, ні з іншымі часцінамі мовы.


Заданне на картках


Выберыце неабходную часціцу, напішыце яе разам або асобна.

а) Якія тут рэцэпты (не,ні) пішы, (не, ні) якая (не,ні) выручыць аптэка.

б) Няхай жа ў нашыя дзверы (не,ні) разу (не,ні) грукне зіма.

в) Гукае нас жывымі галасамі яшчэ (не,ні) знаны і дзівосны свет.

г) Але (не,ні) дзе пазбыцца (не,ні) магчыма (не,ні) клопатаў, (не,ні) радасных турбот.

д) З дарогі адкрываўся (не,ні) абсяжны далягляд


5. Займальная задача


Да юнака падышлі трое знаёмых. Першы спытаў: "Як ты закончыў школу?"

Другі ўсклікнуў: "Як, ты закончыў школу!"

Трэці сказаў: "Раскажы, як ты закончыў школу"

Чым адрозніваюцца гэтыя сказы па сэнсе, будове і інтанацыі?

Якой часцінай мовы з'яўляецца часціна як?


( 1-прысл. сп. дзеяння; 2- часціца; 3- злучнік )


V. Дамашняе заданне: с. 111, практ. 185 (выпісаць з тэксту службовыя часціны мовы)


VI. Рэфлексія:

  • я ведаю добра...

  • выклікалі цяжкасці заданні...

  • трэба працаваць над...


VII. Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне і каменціраванне адзнак

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма \"Службовыя часціны мовы І выклічнік\" iconТэма: "Службовыя часціны мовы" «Злучнік» мэты
Прыназоўнік як часціна мовы”, “Злучнік як часціна мовы”, “Часціца як часціна мовы”

Тэма \"Службовыя часціны мовы І выклічнік\" icon§ 14. Тыповыя сінтаксічныя функцыі часцін мовы. Пераход адных часцін мовы ў другія
Прачытайце тэкст, у якім ідзе гаворка пра тыповыя сінтаксічныя функцыі часцін мовы. Дапоўніце яго звесткамі пра тое, якія яшчэ сінтаксічныя...

Тэма \"Службовыя часціны мовы І выклічнік\" iconУрок лічэбнік як часціна мовы лічэбнік абазначае: лік, колькасць
Увага! Не ўсякае слова, што выражае колькасць, адносіцца да лічэбніка. Лікавае значэнне могуць перадаваць іншыя часціны мовы: назоўнік...

Тэма \"Службовыя часціны мовы І выклічнік\" iconСа спашукальнікам І з саіскальнікам, ці Правапіс прыставак
Напрыклад, абаперціся ці абперціся, даследаванне ці даследванне. Правапіс прыставак І суфіксаў, канчаткаў у “Правілах” (1959) быў...

Тэма \"Службовыя часціны мовы І выклічнік\" iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

Тэма \"Службовыя часціны мовы І выклічнік\" iconУрок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма
Тэма: Замацаванне вывучанага. Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў Назоўным І вінавальным склонах

Тэма \"Службовыя часціны мовы І выклічнік\" icon7 клас тэма
Прыназоўнік як часціна мовы”, “Злучнік як часціна мовы”, “Часціца як часціна мовы”

Тэма \"Службовыя часціны мовы І выклічнік\" iconПраца з тэкстам
Працуючы з рознымі тыпамі тэкстаў, вучні вызначаюць тып тэксту, яго стыль, вучацца падбіраць загалоўкі, знаходзяць неабходныя часціны...

Тэма \"Службовыя часціны мовы І выклічнік\" iconПраверачная работа па тэме "Прыназоўнік"
...

Тэма \"Службовыя часціны мовы І выклічнік\" iconУрок беларускай мовы Тэма: "Тыпы скланення. Тыпы асноў"
Актуалізацыя ведаў пра назоўнік як часціну мовы, характарыстыку зычных гукаў праз арганізацыю жывога дыялога

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка