Дзяржаўная ўстанова адукацыі " Вучэбна педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад сярэдняя школа Свіслацкага раёна"




НазваДзяржаўная ўстанова адукацыі " Вучэбна педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад сярэдняя школа Свіслацкага раёна"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер79.51 Kb.
ТыпДокументы


Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Свіслацкага раёна”








Выконваў: вучань 9 класа Курбат Дзяніс

Фатограф: вучань 8 класа Плескачэўскі Ал-др

Кіраўнік: настаўнік геаграфіі Барэль С.П.


Грынкі 2011г.

Змест


1. Месцазнаходжанне аб’екта 3

  1. Метадычны пашпарт праекта 4

  2. Тэорыя 5

  3. Наша крыніца 8

  4. Правілы паводзін у прыродзе 10

  5. Дадаткі 11



Месцазнаходжанне аб’екта




Метадычны пашпарт праекта.

Абласны экалагічны праект ”Крыніцы Гродзеншчыны”


Мэты конкурса:

а) Развіццё і ўдасканаленне краяведчай і эколага- асветніцкай работы сярод вучняў школы, павышэнне экалагічнай культуры насельніцтва.

б) Садзейнічанне паляпшэнню забеспячэння насельніцтва вобласці пітной вадой.

в) Удасканаленне рэгулявання рэжыма агульнага водакарыстання, ахова водных рэсурсаў і добраўпарадкаванасць крыніц Гродзеншчыны.


Задачы праекта:

  • выяўленне месцазнаходжання крыніц на тэрыторыі Гродзенскай вобласці;

  • пашпартызацыя выяўленых крыніц, іх улік, гідралагічная і санітарна- гігіенічная ацэнка;

  • добраўпарадкоўваць і арганізаваць эксплуактацыю крыніц;

  • экалагічнаен выхаванне, узраджэнне і развіццё народных традыцый, звязаных з захаваннем прыродных багаццяў роднага краю.



Узрост вучняў: 5 -9 класы


Тэорыя…


Пытанням экалогіі і аховы прыроды ўдзяляецца вялікая ўвага ў Канцэпцыі развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Для поўнага разумення ўзаемасувязі чалавека і прыроды, акрамя тэарытычных аспектаў, павінна шырока выкарыстоўвацца і практычная дзейнасць. Гарманічнае спалучэнне тэорыі і практыкі фарміруюць адказныя адносіны вучняў да навакольнага асяроддзя.

Крыніца – знаёмае з дзяцінства кожнаму беларусу слова. Яно, як правіла, звязана з чымсьці непазнаным, магічным, таямнічым, цудадзейным.

З крыніцамі звязаны многія легенды, паданні і іншыя элементы фальклору, народныя звычаі.

Добраўпарадкаваныя крыніцы з даўніх часоў з’яўляліся найважнейшым кампанентам архітэктурных ансамбляў шляхецкіх сядзіб, некаторыя аб’ектамі рэлігійных культаў. Многія крыніцы маюць гістарычную і культурную каштоўнасць.

Такім чынам, да сённяшняй пары крыніцы з’яўляюцца важнейшым кампанентам прыроднай і гісторыка – культурнай спадчынасці Беларусі.


Ёсць многа азначэнняў слова КРЫНІЦА:

Тое ж выцек, выплаў, начацце, начаціе, цеч (пачынае), ключ.

  1. Струмень вады, які б’е з зямлі.

  2. Падземны струмень на схіле гары.

  3. Падземная вада, якая выходзіць на паверхню.

  4. Месца выйсця імклівых струменяў, ключоў на плошчы ямы ў 10 метраў.

  5. Невысыхаючая лугавая старыца, участак вады на балоце, дзе вада не замярзае.

  6. Гнілое балота, язвіна.

  7. Тванкае балота

  8. Вір (і там зверху вада круціцца)

  9. Прорва, акно ў балоце, дзе трасушчае месца.

  10. Невялікі вадаём каля выхаду падземных вод; жывая рэчка.

  11. Частка ракі, якая зімой не замярзае.

  12. Капаная студня на нізкім крынічлівым месцы, ад якой цячэ ручаёк.

  13. Ключ, які выцякае з берагавога схілу рова, ракі, возера і стаўка, а таксама на роўным месцы.

  14. Кадаўб, зруб вакол ключа ў яме, каб яна не аплывала.

  15. Пачатак ракі або ручая.

  16. Месца, дзе бяруць ваду для піцця.

  17. Месца на рэчцы, дзе мыюць бялізну.

  18. Штучная сажалка на полі для паення жывёлы.

  19. Крынічная прорва на багністым месцы; непраходнае балота.

  20. Рыбалоўнае месца, невялічкае возера.

Крынічка.

- Тое ж крыніцка, крынічанька, крынічачка, крынічуліначка, крынічулічка.

- Невялікая крыніца.

- . Месца на рацэ, якое не замярзае зімой.

- Маленькі, слабы ключ.

Крыніцы з даўніх часоў служылі мясцовымі ключамі пітной вады. Вада ў іх адрознівалася чысцінёй і высокімі смакавымі якасцямі. Крыніцы маюць важнае значэнне ў жыўленні рэк і другіх паверхневых вадаёмаў, падтрыманні воднага балансу і захаванні стабільнасці біягеацэнозаў. Па гідрахімічных асаблівасцях вады крыніц можна меркаваць пра стан падземных вод у дадзеным рэгіёне.


Цікава ведаць:

Згодна класіфікацыі ў цяперашні час крыніцы падраздзяляюцца на тры асноўныя тыпы:

  1. Рэакрэны

  2. Лімнакрэны

  3. Гелакрэны



У Беларусі распаўсюджаны крыніцы з адносна нізкай тэмпературай (халодныя), якая змяняецца на працягу года ў параўнальна вузкіх межах.Тэмпература вады ў іх і яе гадавыя амплітуды вызначаюцца ў першую чаргу глыбінёй залягання ваданоснага слоя і аб’ёмам падземных вод, якія паступаюць за адзінку часу на паверхню. Чым глыбей размешчаны ваданосны слой, тым ніжэй тэмпература падземных вод і ніжэйшая тэмпература вады ў крыніцы.


Наша крыніца

Цякла тут з лесу невялічка

Травой заросшая крынічка,

Абодва берагі каторай

Лазняк, ракітнік абступалі;

Бруіліся ў цяньку іх хвалі

І ў луг чуць значнаю разорай

Ішлі спакойна між чаротаў,

Рабілі многа заваротаў,

Аж покі ў Нараў не ўцякалі.

Новая зямля”

Якуб Колас

Так з любоўю пісаў Якуб Колас у сваім творы “Новая зямля” пра крыніцы. Гэтыя словы, з невялікай зменай (слова Нёман зменена на Нараў) найбольш поўна падыходзяць да тэмы нашых даследаванняў. Такія, травой заросшыя крыніцы, ёсць і ў нашай мясцовасці, на тэрыторыі Свіслацкага лясніцтва Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”.

Тэрыторыя нашага краю размешчана на паўднёвым захадзе Гродзенскай вобласці. З захаду праходзіць дзяржаўная граніца Рэспублікі Беларусь з Польскай Рэспублікай (11 км). У тэктанічных адносінах Свіслацкі раён прымеркаваны да паўднёвых схілаў Беларускай антэклізы. Большую частку займае Прыбугская раўніна. Паверхня тэрыторыі нашага краю ўзгорыста- раўнінная. Раён, дзе знаходзяцца крыніцы належыць да Нёманскага гідралагічнага раёна. Рака Пясец не ўпадае ў Нёман. Мы даследавалі пачатак ракі Пясец, які з’яўляюцца прытокамі ракі Калонкі, якая ў сваю чаргу з’яўляецца правым прытокам ракі Нараў. Назву ракі я не знайшоў у тапанімічным слоўніку беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў, але лічу, што назва пайшла ад назвы жывёлы. Хоць у размове з мясцовымі старажылымі я не знайшоў гэтаму падцверджанне.


Крыніцы з’яўляюцца найбольш уразлівым тыпам паверхневых вадаёмаў. У выніку меліяратыўных работ знікла некалькі крыніц на рацэ Калонка, якая працякае каля вёскі Грынкі. Таму шукаць крыніцы мы паехалі на тэрыторыю Свіслацкага лясніцтва Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”. Тэмпература вады ў крыніцы 8,5º С.

Добраўпарадкаванасць крыніц і прылягаючых тэрыторый, неабходна выконваць па індывідуальным праектах, пасля заключэння спецыялістаў- гідрагеолагаў, выкарыстоўваючы экалагічна бяспечных прыродных матэрыялаў (камень, драўніна). Не рэкамендуецца ўпарадкоўваць крыніцы шляхам устаноўкі цэментных альбо іншых труб у месцах выхаду падземных вод на паверхню.Таму мы талькі расчышчалі тэрыторыю каля крыніц. Капітальныя гідратэхнічныя збудаванні, запруды, вадаводы не павінны будавацца ў месцах выхаду падземных вод на паверхню, а толькі ніжэй па цячэнню крынічнага ручайка. Гэтую работу мы аставілі на наступны год.





Знаходзячыся ў паходзе, мы заўсёды карыстаемся Правіламі паводзін у прыродзе, якія распрацавалі вучні нашай школы:

Нельга: Трэба

- разбураць помнікі прыроды і культуры, ламаць галіны, рубаць дрэвы, разводзіць вогнішчы каля дрэў;

- пакідаць пасля сябе смецце;

- разбураць мурашнікі;

- нішчыць птушыныя гнёзды, браць птушанят з гнёздаў;

- несці дахаты з лесу малых жывёл і птушак. У няволі яны гінуць;

- рваць вялікія букеты;

- рваць расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу: ландышы, пралескі, гарлачыкі і г. д.;

- збіраць грыбы, вырываючы іх з каранямі;

- тмоцна размаўляць у лесе, крычаць, шумець. Гэта турбуе птушак і звяроў;

- таптаць траву, ламаць кусты.

- разводзіць вогнішчы ў спецыяльна адведзеных месцах;

- для кастра выкарыстоўваць сухастой;

- смецце закопваць;

- ахоўваць мурашнікі; памятаць, што мурашы- санітары лесу;

- клапаціцца аб пярнатых сябрах, падкормліваць іх, прывабліваць у сады, агароды і паркі;

- складаць маленькія букецікі, а лепей любавцца кветкамі на прыродзе. Нясці іх дахаты ў сваім сэрцы;

- ахоўваць расліны і жывёлы, занесеныя ў Чырвоную кнігу;

- грыбы збіраць,акуратна зразаючы, каб не пашкодзіць грыбніцу;

- у лесе трэба памятаць аб лясных жыхарах і аб тым, як яны рэагуюць на нашы паводзіны

Я лічу, што прырода нам не дасталася ў спадчыну ад бацькоў, а мы ўзялі яе на карыстанне ў сваіх нашчадкаў.


Дадатак 1





Дадатак 2







Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \" Вучэбна педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад сярэдняя школа Свіслацкага раёна\" iconВучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабравольскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” непасрэдна...

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \" Вучэбна педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад сярэдняя школа Свіслацкага раёна\" iconН. І. Парамонава Метадычная скарбонка
Дзяржаўная ўстанова адукацыі,,Грынкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \" Вучэбна педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад сярэдняя школа Свіслацкага раёна\" iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" Педмайстэрня па вершы Уладзіміра Дубоўкі "о беларусь, мая шыпшына"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \" Вучэбна педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад сярэдняя школа Свіслацкага раёна\" iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \" Вучэбна педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад сярэдняя школа Свіслацкага раёна\" iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \" Вучэбна педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад сярэдняя школа Свіслацкага раёна\" iconУрок гісторыі Беларусі ў 6 класе
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Юркавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \" Вучэбна педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад сярэдняя школа Свіслацкага раёна\" iconМерапрыемства «Поле цудаў «Мы- беларусы!»
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \" Вучэбна педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад сярэдняя школа Свіслацкага раёна\" iconПравапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \" Вучэбна педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад сярэдняя школа Свіслацкага раёна\" iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \" Вучэбна педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад сярэдняя школа Свіслацкага раёна\" iconРазвіццё лагічнага мыслення пры рашэнні задач
Дзяржаўная установа адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Рудаяварскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная установа”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка