Слова святога кірыла аб кніжным чытанні I навуцы




НазваСлова святога кірыла аб кніжным чытанні I навуцы
Дата канвертавання04.11.2012
Памер17.55 Kb.
ТыпДокументы
СЛОВА СВЯТОГА КІРЫЛА АБ КНІЖНЫМ ЧЫТАННІ I НАВУЦЫ

Паслухайце, братове, і ўразумейце, дзеці, як належыць нам вераваць у адзінага Бога, у Тройцы існага,— у Бацьку і Сына і Духа Святога,— і спадзявацца на яго аднаго, і павучацца, схіліўшыся да святых кніг — Евангелля, Апостала, Парамійніка, Псалтыра і іншых, а да адрочаных кніг не звяртацца ніколі. Адрочаныя ж: Астраномія і Зора-лік, Соннік, Зёльнік, Чароўнік, Птушыныя Чары, Громнік, Каляднік і Жэрабнік. Бо прароцтвы лжывыя ў іх, на святых паклёпы ўзводзяцца. Кнігамі гэтымі д'яблаў пры-вабліваюць і гутараць з імі. У параўнанні са святымі кнігамі гэтыя маняць і невукаў дураць. А ім падобныя кнігі халдзейскія і элінскія байкі — таксама кашчунныя. А калі запытае які вар'ят, чаму святыя трымалі гэтыя кнігі,— ты адказвай: святыя мелі розум добры і некрыва-душны, дадзены ім ад Бога; чытаючы гэтыя кнігі, жылі не паводле вучэння іх, а па слову прарока і апосталаў. Ерэтыкі ж і святыя кнігі чыталі, але, не маючы добрага розуму ад Бога,— здрадзілі і сталі адетупнікамі Божымі, і ўемярдзела душа іх ад гэтага смуроду, зруйнаваўся прастол, на якім спачуваў іхні розум, і не стала месца яму, і ён ад іх збег, а ўсяліўся ў іх д'яблавы розум. I распладзі-лася ў ерэтыках вучэнне д'яблава, і пачалі зневажаць яны Бога, не разумеючы кніжных прыпавесцяў, не слухаючы разумных, не прымаючы правільнага вучэння і настаўні-каў ненавідзячы, якія навукай сваёй прыводзілі іх да вечнага жыцця (а той, хто не слухае і не скараецца,— ідзе да вечнай пакуты). Яшчэ раней Павел-апостал наказваў аддаць непакорлівых і непаслухмяных д'яблу на ката-ванне. А святыя бацькі, не здолеўшы розум вар'яцкі і непакорны гэтых ерэтыкоў наставіць вучэнню кніжна-му,— не аддавалі іх сатане на пакуту, а пракліналі, бо ведалі, што той іх не пакарае, а чакае іх вечная мука, калі будуць скаваны яны разам з д'яблам — настаўнікам іх, бо ён — непакорны настаўнік для ўсіх непакорных. Так пішаі Павел да святых, епіскапаў і святароў: «Калі хто спаку-сіцца невуцтвам кніжным, навучыце таго; калі ж не паслу-хае вас і не скарыцца пасля першага і другога пакаран-ня — хай будзе пракляты!» Калі ж зараз Многія марнасло-вы не скараюцца і пасля сотага — што станецца з тымі! Хіба не будуць яны разам з праклятымі?

Мы ж, братове, станем пакорлівыя і паслухмяныя, будзем выконваць Боскія наказы кніг святых, у мудрасць іх паглыбляючыся; не п'яным розумам, а цвярозым уша-нуем жыццё з усімі ўміронымі праведнікамі дзеля Хрыста Ісуса, Госпада нашага, якому ўзносім хвалу.

3 Беларуская літаратура, 10 кл.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Слова святога кірыла аб кніжным чытанні I навуцы iconТурыстычнае агенцтва Бірс Трэвел
Аглядная экскурсія па горадзе Ліда (касцёл Узвышэння Святога Крыжа XVІІІ ст., царква Святога Міхаіла Арханёла І кляштар піяраў XVІІІ...

Слова святога кірыла аб кніжным чытанні I навуцы iconТурыстычнае агенцтва Бірс Трэвел
Аглядная экскурсія па горадзе Ліда (касцёл Узвышэння Святога Крыжа XVІІІ ст., царква Святога Міхаіла Арханёла І кляштар піяраў XVІІІ...

Слова святога кірыла аб кніжным чытанні I навуцы iconЗнак Святога Крыжа у імя Айца І Сына, І Духа Святога. Амэн
Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так I на зямлi

Слова святога кірыла аб кніжным чытанні I навуцы iconЗнак Святога Крыжа у імя Айца І Сына, І Духа Святога. Амэн
Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так I на зямлi

Слова святога кірыла аб кніжным чытанні I навуцы iconАркадзь Смоліч як сінтэзуючая постаць у беларускай эканамічнай навуцы 1920-х гг
Арсеня Ліса, навукова-даследніцкая дзейнасць А. Смоліча засяроджвалася галоўным чынам на эканамічнай навуцы: “у перыяд 1924-1929...

Слова святога кірыла аб кніжным чытанні I навуцы iconКанспекты дапаможных матэрыялаў для катэхезаў
Выхаванне павагі да Святога Пісання, таму, што яно з’яўляецца кнігай, у якой Пан Бог адкрываецца чалавеку І гаворыць яму аб сваёй...

Слова святога кірыла аб кніжным чытанні I навуцы iconКонкурс на экалагічную тэматыку 8 Назіранне за выбарамі: тэорыя І практыка 9 10 Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша 10 Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру»
Пра Беларусь, якой ужо няма, а таксама ментальнасць беларусаў, людскую мараль, каханне І цуды святога Францыска пойдзе гаворка на...

Слова святога кірыла аб кніжным чытанні I навуцы iconКонкурс на экалагічную тэматыку 8 Назіранне за выбарамі: тэорыя І практыка 9 10 Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша 11 Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру»
Пра Беларусь, якой ужо няма, а таксама ментальнасць беларусаў, людскую мараль, каханне І цуды святога Францыска пойдзе гаворка на...

Слова святога кірыла аб кніжным чытанні I навуцы icon«Моладзь у навуцы – 2009»

Слова святога кірыла аб кніжным чытанні I навуцы iconПаведамленне дзеля прэсы сустрэча спадарынi Мiрэй Мюссо, Амбасадарa Францыi у Беларусi, з прадстаунiкамi руху «Малады фронт» з нагоды Дня святога Валянцiна
Дня святога Валенцiна, спадарыня Мiрэй Мюссо, Амбасадар Францыi у Беларусi, сустрэлася з чатырма прадстаунiкамi руху «Малады фронт»,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка