Лекцыя Еўропа І Беларусь ў раннім І высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.)




НазваЛекцыя Еўропа І Беларусь ў раннім І высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.)
Дата канвертавання04.11.2012
Памер222.42 Kb.
ТыпДокументы
Лекцыя 2. Еўропа і Беларусь ў раннім і высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.)

5. Зараджэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі

6. Эканамічны ўклад, грамадскі і палітычны лад першых дзяржаўных ўтварэнняў на тэрыторыі Беларусі.

11. Язычніцтва на землях Беларусі

12. Увядзенне хрысціянства і яго ўплыў на развіццё культуры беларускіх зямель.

13. Пісьменнасць і асвета ў Беларусі ў 9 – 13 стст. Е. Полацкая, К. Тураўскі, К. Смаляціч.

14. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна – прыкладное мастацтва ў Беларусі ў 9 – 13 стст.


Пытанне 5. Зараджэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі.

Па канспекту.

Пытанні і заданні да Пытання 5.

1. Што такое аповесць мінулых часоў?

2. Хто такія западнікі?

3. Хто такія слвянафілы?

4. Раскажыце легенду аб прызванні варагаў на княжэнне?

5. Ахарактарызуйце адным сказам становішча Полацкага княства у часы праўлення Рурыка, Алега, Ігара, Святаслава?

6. Раскажыце коратка пра міжусобную вайну якая пачалася паміж сынамі Святаслава пасля яго смерці.

7. Раскажыце падрабязна пра канфлікт які адбыўся ў 980 г. у Полацкім княстве.

8. Чаму гэты канфлікт меў працяг у 988 г.? Апішыце працяг гэтага канфлікта.

9. Як і чаму у Кіеве з’явілася Брачыславава падврье? Раскажыце пра дзейнасць Брачыслава Із’яславіча.

10. Чаму Усяслаў Брачыславіч пачаў будоўлю сафійскага сабора у Полацку?

11. Чаму 3 сакавіка 1067 г. адбылася бітва на Нямізе а Мінск быў спалены?

12. Якім чынам Усяслаў і два яго сыны трапілі у Кіеўскі поруб?

13. Якім чынам Усяслаў Брачыславіч вызваліўся і вярнуў сабе полацкі псад?

14. Як менскі князь Глеб трапіў у кіеўскі поруб?

15. раскажыце пра высылку полацкіх князёў канстанцінопаль?

16. Пералічыце ўдзелы на якія распалася Полацкае княства.

17. Раскажыце коратка пра крыжацкую і татарскую навалу.

18. Што можна сказаць пра Рурыкавічаў з асярдка якіх князёў вйшаў Міндоўг.

19. Калі як і чаму загінуў князь Тур?

20. Уладзімір Святаславіч адправіў Святаполка разам з маці у Тураў?

21. Чаму Святаполк яго Жонка і каталіцкі епіскап Рэйнберн апынуліся у кіеўскай турме і як яны вызваліліся?

22. Што напісаў манах Нестар пра барацьбу за ўладу якая разгарнулася пасля смерці Уладзіміра Святаславіча?

23. Што напісаў манах Эймунд пра барацьбу за ўладу якая разгарнулася пасля смерці Уладзіміра Святаславіча?

24. Які быў лёс Тураўскага княства пасля смерці Яраслава Мудрага?

25. Раскажыце ўсё магчымае пра тураўскага князя Юрыя Яраславіча.

26. Што можна сказаць пра грамадскае жыццё Турава?


Пытанне 6. Эканамічны ўклад, грамадскі і палітычны лад першых дзяржаўных ўтварэнняў на тэрыторыі Беларусі.

Па канспекту.

Пытанні ізаданні да пытання 6

1. Якім чынам князь і дружына у славян сталі пастаяннай з’явай?

2. Раскажыце пра палюддзе.

3. Раскажыце пра пагосты.

4. Хто ў Кіеўскай Русі называўся людзьмі?

5. Хто такія закупы?

6. Хто такія радовічы?

7. Хто такія чэлядзь і хто халопы?

8. Што можна сказаць пра лёс рабоў ва усходне-славянскіх землях?

9. Якія населеныя пункты называліся сёламі а якія вёскамі?

11. Што значыць памесце?

12. Што значыць даць памесце да жывата і да волі?

13. Што значыць вотчына?

14. Чым становішча радовіча адрозніваецца ад становішчыа прыгоннага?

15. На каго падраздзяляўся клас феадалаў у 9 – 13 ст?

16. якую маёмасць мела кожнае падраздзяленне?

17. Як можна было стаць дружыннікам.

18. Ці былі выпадкі, што баярамі станавіліся былыя рабы.?

20. Раскажыце пра веча і полк?

21. Якія функцыі выконваў князь у горадзе?

22. Апішыце планіроўку ўсходнеславянскага горада?


Пытанне 11. Язычніцтва на землях Беларусі.

Язычніцкія вераванні. «Язычніцтва» – гэта ўмоўны тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні, што існавалі да ўзнікнення трох сусветных рэлігій (будызму, хрысціянства, ісламу). Назва паходзіць ад царкоўнаславянскага слова «языцы», пад якім, згодна Новаму запавету Бібліі, разумеліся народы, проціпастаўленыя першахрысціянскім абшчынам.

Да ўвядзення хрысціянства ва ўсходніх славян была досыць развітая язычніцкая вера якая ў многім супадала з хрысціянскімі ўяўленнямі. Трэба адзначыць, што беларускае язычніцтва значна адрозніваецца ад расійскага і значна больш падобна на хрысціянства чым расійскае. Так у рускім язычніцтве галоўным стваральным богам Лічыцца Род а ў Беларусаў Бялун або Белбог.

Бялун гэта благаабразны стары з белай сівой барадой і белымі сівымі доўгімі валасамі, апрануты ў белае адзенне. Стварыў ён зямлю ўся яна такая чысценькая кругленькая як яйка. Стварыў жывел раслін людзей, ды некуды адлучыўся. Але пабачыў Белунова тварэнне Чарнабог, і так яму стала зайздросна так, яму стала крыўдна, што ён так можа тварыць. Спусціўся Чарнабог на зямлю і пачаў там усё граміць. Куды плюне, там балота куды стукне нагой ці кулаком там гара. А потым Чарнабог залез пад зямлю і там зрабіў сваё царства Пекла. Белбог вярнуўся, даведаўся, аб тым, што зрабіў Чарнабог але зямлю бурыць не стаў бо там жылі ўжо людзі і жывёлы. Ну а далей Чарнабог пачаў падгаворваць людзей на дрэнныя справы а Белбог на добыя.

Іншыя легенды кажуць, што Белбог і Чарнабог разам стваралі Зямлю, потым пасварыліся.

Як бы там не было, але адначасова я расказаў і аб стварэнні пекла. Славяне лічылі, што Зніч, бог паграбальнага агню і суддзя ў замагільным свеце адпраўляў пасля смерці Злых да Чарнабога ў царства, дзе тых потым мучаюць. Добрыя ж людзі пасля смерці адпраўляліся ў Вырай. Відаць ад слова “Вырай” паходзіць слова “Рай”. Вырай гэта краіна якая знаходзіцца на поўдні. Пры жыцці туды могуць дабрацца толькі птушкі і то толькі, тыя якія былі бязгрэшнымі, грэшныя птушкі гінуць па дарозе. Тым не менш нашы продкі, лічылі смяротным грахом забіваць птушак, што ляцяць у Вырай. Пасля смерці ў вырай маглі дабрацца толькі бязгрэшныя душы. Цікава, што ў пекла можна была трапіць таксама толькі пасля смерці, і таксама была істота якая магла трапіць ў Пекла і пры жацці, гэта змяя. Змеі лічыліся слугамі Чарнабога, зімой ён даваў ім прытулак ў Пекле а вясной яны адтуль вярталіся. Па гэтай прычыне Пекла часам называлі Гадзючы Вырай.

Важна памятаць, што беларусы хоць і размяшчалі Вырай і пекла ў канкрэтных месцах, Пекла – пад зямлёй, вырай – ці то на поўдні ці то на небе але былі перакананы, што туды трапляюць толькі пасля смерці. Такім чынам Вырай і Пекла гэта той свет – свет мёртвых. Цікава, што славяне якія жылі ў старажытнасці на тэрыторыі сучаснай Расіі называлі наш свет Явь (на яву) а замагільны свет Навь. Па між імі цячэ вогненная рака Смародзіна, праз яе перакінуты Калінаў мост. Па Калінаву масту можа прайсці толькі бязгрэшная душа, прайшоўшы па масту добры чалавек апынаецца ў Выраі. Грэшная з яго зрываецца у вогненную раку, якая была адначасова і варотамі ў Пекла.

Язычніцтва гэта перш за Усё мнагабожжа. Так Бялун быў вярхоўным богам але ў яго была жонка і сын Пярун былі і сваякі іншыя богі і багіні.

Пярун бог грому і маланкі, вайны і пакравіцель князёў і іх дружын.

Сварог быў богам неба.

Дажбог з'яўляўся сынам Сварога і богам дажджу.

Хорс лічыўся богам Сонца.

Вялес (Волас) – бог жывёлагадоўлі.

Стрыбог кіраваў вятрамі, якія наганялі дажджавыя хмары.

Зніч – суддзя ў замагільным свеце.

Мокаш – багіня ўрадлівасці і хатняга ачага, прадзення і іншых жаночых спраў. Пасля прыняцця хрысціянства яе пераіменавалі ў святую Параскеву Пятніцу. Славяне-язычнікі лічылі пятніцу днём Мокашы і у гэты дзень нельга было прасці. Яшчэ Мокаш багіня грошай.

Былі яшчэ багі, ад якіх, залежалі будучы ўраджай, жыццё і побыт людзей. Сярод іх Ярыла, Купала, Аўсень, Каляда, замацаваныя за пэўнымі порамі года.

Лада або Лёля – багіня кахання.

Яга цікавае бажаство. Славяне яе ўяўлялі як маладую прыгожую цяжарную жанчыну, бо Яга – багіня цяжарнасці. Але калі прыйшло хрысціянства, чамусці іменна на гэту багіню хрысціяне ўзвялі паклёп. Яны сталі гаварыць аб ёй як аб старй агіднай і злой ведзьме. Той самай, што крадзе Іванушак з дапамогай гусей лебедзей. Прыблізна ў 16 стагоддзі хрысціяне часткова рэабілітавалі Ягу – вярнулі ёй дабрыню. Цяпер яна стала дапамагаць Івану Царэвічу перамагчы Кашчэя.

Былі сваякі і ў Чарнабога, дарэчы, некатораыя з іх не такія дрэнныя як сам Чарнабог. Напрыклад, самы вядомы і паважаемы з цёмных багоў гэта Вялес (Волас) – бог жывёлагадоўлі.

Ох – цікавае бажаство, якое адносіцца таксама да цёмных, але робіць толькі добрае. Няшчасны чалавек пачне бедаваць і охаць у слых і, такім чынам, выкліча Оха. Старэнькага добрага дзядка. Яму можна паплакацца ў жылетку, ён абавязкова суцешыць і надасць вам трохі аптымізму. Ох мае яшчэ адно імя – Бядуля.

Зюзя – бог зімы і марозу, Жыжаль – бог агню. Гэтыя багі могуць быць злымі а могуць быць і добрымі, у залежнасці ад абставін.

А вось кладнік гэта злое бажаство. У яго многа золата ён апрануты ў золата, і каштоўныя каменні, вартуе тысячы кладаў, але ён такі скупы, што не карыстаецца сваім золатам. Ежу або просіць як міласціну, або крадзе таму ён заўжды галодны і худы. Кладнік хавае сваё золата не толькі ад людзей але і ад іншых кладнікаў. Кладнікі б’юцца за золата, крадуць клады адзін у аднаго, але ім не прыходзіць у галаву думка, што за золата можна купіць сабе ежы, ці адзення ці яшчэ чаго патрэбнага. Так гэтыя няшчысныя істоты і жывуць у нястачы і ў голадзе але ў золаце. Павучальная гісторыя, праўда?

Мысленнае дэва, гэта дрэва якое карнямі дасягае Пекла, ствол праходзіць праз мір людзей а крона дасягае міру светлых багоў які называецца Багонь. Па дрэву можна схадзіць з Неба ў Пекла і вярнуцца назад. Гэта могуць рабіць багі, з міру людзей гэта маглі рабіць некаторыя шаманы ці валхвы. У маш час сімвал мысленнага дрэва гэта навагодняя ёлка.

Пытанні і заданні да пытання 11.

1. Дайце вызначэння тэрміна язычніцтва.

2. Раскажыце пра Белуна і Чарнабога.

3. Што такое Вырай і што такое Гадзючы Вырай?

4. Раскажыце пра Явь Навь і Калінаў мост?

5. Пералічыце асноўны славянскіх багоў.

6. Больш падрабязна раскажыце пра Мокаш і Ягу.

7. пералічые цёмных славянскіх багоў.

8. Больш падрабязна раскажыце пра Оха і Кладніка.

9. Раскажыце пра мысленнае дрэва.


Пытанне 12. Увядзенне хрысціянства і яго уплыў на развіццё культуры беларускіх зямель.

Да увядення хрысціянства адносіны паміж людзьмі і багамі будаваліся па прынцыпе ты мне я табе. Калі славянін хацеў дажджу на свае палі ён маліўся і прыносіў ахвяры Дажбогу. Калі дажбог не даваў дажджу славянін браў пугу і лупцаваў ідал Дажбога. Тое самае і з князем, пакуль князь падабаўся вечу ён княжыў калі не падабаўся яго выганялі пугамі. Уладзімір жа вырашыў змяніць гэты парадак на сваю карысць.

Болей і болей мацнела княжацкае аднаўладдзе, развіваліся земляробства, гандаль, рамяство. Усё гэта выклікала патрэбу ў новых поглядах. Узнікала неабходнасць у цесных сувязях з іншымі дзяржавамі, якія тады станавіліся хрысціянскімі.

Азнаямленню з хрысціянствам садзейнічаў паход усходніх славян у 907 г. у Візантыю. У ім удзельнічалі полацкія воіны. Славяне-язычнікі мелі магчымасць блізка пазнаёміцца з новай для іх верай.

Найбольш важнай гістарычнай вехай у распаўсюджванні хрысціянства сярод усходніх славян быў 988 г. Вялікі князь кіеўскі Уладзімір Святаславіч прымусіў кіеўлян хрысціцца, гэта значыць прыняць хрысціянскую рэлігію. Вы павінны ведць са школы, што калі Уладзімір захацеў змяніць мнагабожжа на адзінабожжа. Да яго прыйшлі святары чатырох рэлігій: іўдзеі, мусульмане каталікі і праваслаўныя. Іўдзйская рэлігія была адхілена, бо забараняла есці сала. Уявіце сабе ўкраінца без сала. Мусульманства была адвергнута таму, што забараняла не толькі сала есці але і ужываць алкаголь. Уладзімір так і сказаў “Віно есьм веселіе Русі не можа без яго быці”. Каталіцтва была адхілена таму, што ў каталіцтве лічылася, што Папа Рымскі важнейшы за караля ці князя. Уладзімір не хацеў дзяліцца ўладай ў сваё дзяржаве з Папай Рымскім, што поўнасцю зразумела і апраўдана. Толькі праваслаўе, ці візантыйскае хрысціянства адпавядала усім патрабаванням Уладзіміра. Дарэчы, афіцыйна хрысціянства падзялілася на праваслаўе і каталіцтва толькі ў 1054 годзе пасля Уладзіміра. Не афіцыйна гэты падзел існаваў з чацьвёртага века.

3 гістарычных крыніц вядома, што першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве былі Рагнеда, яе сын Ізяслаў і наступныя князі. Летапіс сведчыць, што пасля прыняцця хрысціянства Ізяслаў стаў князем і быў вельмі набожным.

У XII ст. адбывалася шпаркае будаўніцтва цэркваў і манастыроў. У адным толькі Полацку было пабудавана не менш за дзесяць мураваных (каменных) цэркваў і заснавана тры манастыры. Драўляных цэркваў будавалі намнога больш, чым каменных.

Царква – слова грэчаскага паходжання. У перакладзе на беларускую мову азначае «божы дом». Паняцце “царква” мае два значэнні. Па-першае, гэта рэлігійная арганізацыя, якая аб'ядноўвае паслядоўнікаў хрысціянскай рэлігіі. Па-другое, царква – будынак для хрысціянскага набажэнства, памяшканне для вернікаў (прыхаджан), якія тут моляцца.

Для кіраўніцтва дзейнасцю царквы ў буйных гарадах і княствах пачалі стварацца епархіі. (Епархія – царкоўная акруга велічынеё з княства, якой кіраваў епіскап.) Адсюль вынікае, што епіскап — гэта кіраўнік епархіі. Мяркуюць, што ў Полацку епархія ўзнікла ў 992 г. Епархія ў Тураўскім княстве была заснавана ў 1005 г. Першым яе епіскапам стаў Фама.

Распаўсюджванне новай рэлігіі мела вельмі істотныя гістарычныя вынікі. Яны ў асноўным былі станоўчымі. Перш за ўсё хрысціянская вера ўзвышала чалавека над прыродай. Толькі чалавеку, вучыла царква, Бог даў розум і душу, a Ісус Хрыстос сваімі пакутамі дараваў яму вечнае жыццё. Шчыра веруючы хрысціянін адчуваў сябе найвышэйшай з істот, якія жывуць на Зямлі, вянцом усёй прыроды.

Вера ў вечнае жыццё, імкненне трапіць у рай натхнялі людзей рабіць дабро, дапамагаць бедным, цярпліва пераносіць пакуты зямнога жыцця. Налажэнне рук на сябе, вучыла царква, ёсць цяжкі грэх. Нават у час смяротнай небяспекі, страшных пакут і выпрабаванняў у чалавека заставалася надзея на Бога. Гэта ўмацоўвала жыццёвыя сілы людзей.

Хрысціянства ў параўнанні з язычніцтвам паляпшала маральны стан грамадства. Хрысціянскія запаведзі (нормы паводзін): шануй бацьку твайго і маці тваю, не забі, не ўкрадзі, не падмані – садзейнічалі ўсталяванню добрых адносін паміж людзьмі, з прыходам хрысціянства знікла мнагажэнства.

Распаўсюджванне хрысціянства садзейнічала развіццю пісьменнасці і адукацыі. Пры цэрквах і манастырах адкрываліся школы, перапісваліся кнігі. Царкоўнікі былі не толькі адукаванымі людзьмі, але і дарадчыкамі ў справах.

На беларускіх землях разгарнулася каменнае будаўніцтва. Саборы, цэрквы і манастыры сталі самымі прыгожымі і велічнымі будынкамі таго часу. Іх хараство далучала веруючых людзей да высокага мастацтва, уносіла ў іх паўсядзённае жыццё радасць пазнання прыгожага.

Разам з тым царква багацела за кошт вернікаў, набывала землі разам з сялянамі. Сама яна ператваралася ў феадала, якому насельніцтва плаціла царкоўную дзесяціну (дзесятую частку сваіх даходаў).

Фанатычна (без меры) веруючыя людзі адыходзілі ад грамадскага жыцця, мучылі сябе голадам, холадам, хваробамі і заўчасна паміралі. Яны не клапаціліся аб тым, каб сваім нашчадкам стварыць лепшыя ўмовы жыцця.

Пытанні і заданні да пытання 12

1. Ахарактарызуйце ўзаемадносіны паміж простым славянінам і багамі да прыняцця хрысціянства і як гэта адбівалася на ўзаемаадносінах з князем?

2. Чаму 988 г. вельмі важная дата?

3. Святары якіх рэлігій прыйшлі да Уладзіміра прапанаваць свае паслугі? 4. Чаму ўсе яны былі адхілены акрамя праваслаўнага хрысціяніна?

5. Хто былі першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве?

6.Як перакладаецца слова царква? 7. Пералічыце два значэнні гэтага слова.

8. Калі ў Полацку і калі ў Тураве былі ўтвораны Епархіі? 9.Што такое епархія?

10. Пералічыце пяць станоўчых вынікаў да якіх прывяло хрысціянства.

11. Да якіх двух адмоўных вынікаў прывяло хрысціянства?


Пытанне № 13. Пісьменнасць і асвета на землях Беларусі. Е. Полацкая, К. Тураўскі, К. Смаляціч, А. Смаленскі.


Наяўнасць ва ўсходніх славян у дахрысціянскія часы пісьменнасці з’яўляецца прадметам спору для гісторыкаў. Частка іх пераканана, што пісьменнасць ва ўсходнеславянскіх землях з’явілась толькі з увядзеннем хрысціянства. Іншыя распавядаюць пра “чэрты і рызы” – сістэму пісьма ў нашых продкаў, што існавала тут у часы язычніцтва. Да такіх вучоных адносяцца Фадзей Валанскі і Генадзь Берневіч яны даказалі, што этрускі папярэднікі рымлян на Апенінскам паўвостраве гэта славяне. Народ этрускаў пакінуў пасля сябе многа пісмовых помнікаў, у тым ліку і знакаміты Фестскі дыск. Навукоўцы ўсіх краін не маглі і не могуць іх прычытаць да сённяшняга часу. А вось вучоныя царскай Расіі навучыліся чытаць этрускую пісменнасць ужо ў пачатку 19 ст. таму, што яны для прачытання тэкстаў выкарыстоўвалі старажытнаславянскую мову. Тэксты якія такім чынам агучваюцца нават зразумелыя для нас сённяшніх бо падобны на 30 % на сучаную беларускую мову. Такім чынам этрускі, настаўнікі рымлян – славяне, нашы продкі.

З увядзеннем хрысціянства ў Беларускіх землях распаўсюдзілась спачатку глаголіца а потым кірыліца, якія прынята лічыць грэчаскім алфавітам, што быў прыстасаваны пад патрэбы славянскай фанетыкі.

Самыя раннія помнікамі кірылічнага пісьма на тэрыторыі Беларусі адносяцца да 11 ст. Гэта надпіс на камяні Сафійскага сабора ў Полацку і “Тураўскае евангелле” якое з’яўлецца сапраўдным творам мастацтва. Яно ўпрыгожана заглаўнамі літарамі, што намаляваны чырвонай сіняў і зялёнай фарбай.

Да помнікаў пісьменнасці 12 ст. адносяцца Рагвалодавы камяні знойдзеныя ў рэчышчы Заходняй Дзьвіны з выявамі крыжа і надпісамі “Господи, помози рабу своему Борису” і такі ж Рагавалодаў камень каля Оршы. Да гэтага ж часу адносіцца грэбень з літарамі славянскага алфавіту, знойдзены ў Брэсце. Вялікую навуковую каштоўнасць маюць берасцяныя граматы, што былі абнаружаны пры раскопках Віцебска і Мсціслаўля. Граматы сведчаць аб тым, што пісаць і чытаць ў 12 ст. умелі не толькі царкоўнаслужыцелі і знаць але і простыя людзі. Узорам пісьменнасці Турава 12 ст. з’яўляецца “Сказанне аб мніху Марціне”. У ім гаворыцца аб цяжкім жыцці манаха пустэльніка ў келлі Барысаглебскага манастыра.

Ефрасіння Полацкая 1104 – 1167. Князёўна Прадслава дачка Полацкага князя Святаслава, што быў малодшым сынам Усялава Чарадзея. Каб не выходзіць замуж ў 12 год пастрыглась у манахіні. Першапачаткова жыла ў прыбудове Полацкага Сафійскага Сабора і перапісывала кнігі, потым заснавала жаночы і мужчынскі манастыры а пры іх школы і майстэрні па перапісывнню кніг. На свае сродкі пабудавала царквў Спаса, заказала ювеліру Лазару Богшы знакаміты крыж а ў 1167 адправілась у Іерусалім да гроба Гасподня. Пад час гэтага падарожжа памерла. Е. Полацкая першая ва ўсходнеславянскіх землях жанчына, што залічана да ліку святых. Зараз яна з’яўляецца аборонцай Беларусі.

Кірыла Тураўскі 1130 – 1182. Сын заможных бацькоў які адмовіўся ад багацця і прыняў манаскі пострыг. Будучы манахам ён многа чытаў і займаўся самаадукацыяй, дзякуючы чаму ў хуткім часе стаў добрым прамоўцай і атрымаў вялікі аўтарытэт сярод царкоўнікаў. За мастацтва прыгожа гаварыць Кірылу Тураўскага празвалі златавустам. У 1158 г. ён стаў Тураўскім епіскапам. Пасля сябе ён пакінуў вялікую па тым часе літаратурную спадчыну: 30 малітваў, 8 слоў павучэнняў, 3 прытчы. Самым лепшым яго творам з’яўляецца прытча “аб душы і целе або аб кульгавам і сляпым”.

Кліменці Смаляціч царкоўны дзеяч 12 ст. гады нараджэння і смерці дакладна не вядомы. Першы ў гісторыі славянскі мітрапаліт. Да яго і доўгі час пасля яго Мітрапалітамі былі грэкі якіх прысылаў у Кіеў канстанцінопальскі патрыярх. Ім было напісана “Пасланне да прасвітара Фамы”, дзе аўтар абгрунтоўвае права Кіеўскай мітраполіі на незалежнасць ад Канастанцінопаля.

Аўрамі Смаленскі царкоўны дзеяч 12 ст. гады нараджэння і смерці дакладна не вядомы. Адзін з лідэраў праваслаўнай царквы ў Смаленскім княстве, які быў не проста святаром і манахам, але і сапраўдным духоўным пастырам для смалян. Для гістарычнай навукі цікавы не столькі сам Аўрамі, колькі кніга якая распавядае аб яго жыцці. Кніга называецца “Жыціе Аўрамія Смаленскага”, што было напісана ў 1240 г. Манахам Яфрэмам. У гэтай кнізе ўпершыню ў гісторыі ўжыта пісьмовая Беларуская мова. Кніга з’яўляецца доказам таго, што на беларускай мове гаварылі і пісалі ўжо ў 1240 г.

Пытанні і заданні да пытання 13.

1. Якія дзьве кропкі гледжання існуюць па паваду ўзнікнення пісьменнасці ў славян?

2. Што пісалі Генедзь Берневіч і Фадзей Валанскі па павду этрускаў і па поваду славянскай пісьменнасці?

3. Якія помнікі кірылічнага пісьма адносяць да 11 ст. у Беларусі?

4. Раскажыце пра помнікі пісьма, якія адносяцца да 12 ст?

5. Раскажыце пра Ефрасінню Полацкую?

6. Раскажыце пра Кірылу Тураўскага.

7. Раскажыце пра Кліменція Смаляціча.

8. Раскажыце пра аўрамія Смаленскага.


Пытанне № 14. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў Беларусі ў 9 – 13 ст.

Пасля прыняцця хрысціянства на тэрыторыі Беларусі распаўсюдзіўся візантыйскі крыжова-купальны архітэктурны стыль. Трапіўшы на беларускую глебу ён раздзяліўся на дзьве архітэктурныя школы полацкую гродзенскую(пад словам “школа” тут разумеецца спосаб будаўніцтва).

Да полацкай архітэктурнай школы адносяцца такія помнікі архітэктуры як Сафійскі сабор, Спасаефрасіньеўскыя царква, царква Бельчыцкага манастыра і інш. Асноўнай прыкметай полацкай архітэктурнай школы з’яўляецца спосаб кладкі сцяны які называецца тэхніка схаванага рада. Спачатку клаўся рад з плінфы (плінфа – цагліна 30 на 30 н 3 см) потым рад з булыжнага камяню, потым зноў з плінфы і зноў з камяню і так ад падмурка да самага даху. Рады з булыжніку паміж радамі плінфы хавалісь за тоўстым слоем цэмянкі (цэмянка, вапенны росчын які да другой паловы 19 ст. выкарыстовываўся замест цэментавага). Такім чынам сцяна атрымлівалася шэрай у чырвоную палосачку. Пасля завяршэння ўзвядення ўся сцяна тынкавалась і бялілась.

Да гродзенскай архітэктурнай школы адносяцца Барысаглебская або Каложская царква ў Гродне, Ніжняя царква, рэшткі княжацкага замка і яшчэ тры гродзенскія царквы, што да нашага часу не захаваліся. Пры пабудове гэтых цэркваў выкарыстовываўся звычайны спосаб кладкі але звонку ў сцяну ўмуровываўся ўзор з шліфаваных валуноў і маёлікавай пліткі (маёліка – каляровае шкло). Таксама ў сцены ўмуровываліся збаны галаснікі, якія, само сабой разумеецца, выходзілі вусцем унутр памаяшкання (гэта разумеюць далека не ўсе студэнты:). Галаснікі патрэбны для паляпшэння акустыкі. Падлога цэркваў гродзенскай архітэктурнай школы таксама выкладалась з маёлікавай пліткі.

Унутры праваслаўныя храмы аздабляліся іконамі і фрэскамі. Фрэскі гэта выявы зробленыя на сырой атынкоўцы. Атынкоўка сохне прыблізна 8 гадзін, за гэты час старажытны мастак павінен быў паспець поўнасцю намаляваць выяву святога ці якую-небудзь біблейскую падзею. Малюнак на сырой атынкоўцы заховываўся вякамі. Фрэскі і іконы выконвалісь па грэчаскім канонам (патрабаванням). Згодна канонам твары людзей мелі тонкія рысы, вялікія вочы, постаці былі занаддта выцягнуты вертыкальна.

У 13 ст. на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца шматлікія данжоны – трыдцацімятровыя цыліндрычныя вежы, якія будавалісь для прыкрыцця гарадскіх варот у час аблогі. Да нашых дзён на тэрыторыі Беларусі захавалыся толькі адна “Белая” вежа у горадзе Камянцы Брэсцкай вобласці.

Шэдэўрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва гэтай эпохі стаў крыж Ефрасінні Полацкай створаны ў 1161 г. ювелірам Лазарам Богшай. Галоўным упрыгожваннем гэтага крыжа з’яўляюцца выявы святых, выкананыя ў тэхніцы перагародчатых эмалей. Контурны малюнак рабіўся з залатога дроту і напайваўся на залатую пласціну потым расфарбовываўся каляровым шлом, у гэтай тэхналогіі няма нічога складанага калі не ўлічваць тое, што агульная плошча малюнка ледзь перавышала квадратны см.; пры гэтым работа выконвалась у 12 ст. калі не было яшчэ дасканалых аптычных прыбораў.

Такім чынам архітэктура выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў Беларусі ў 9 – 13 ст. дасягнула высокага узроўню.

Пытанні ізаданні да пытання 14

1. Які архітэктурны стыль распаўсюдзіўся ў Беларусі пасля прыняцця хрысціянства і на якія школы ён падзяліўся, трапіўшы на Беларускую глебу?

2. Раскажыце пра полацкую архітэктурную школу?

3. Раскажыце пра полацкую архітэктурную школу?

4. Раскажыце пра фрэскі?

5. Што такое Данжон? Раскажыце пра Белую Вежу?

6. Раскажыце пра крыж Ефрасінні Полацкай?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Лекцыя Еўропа І Беларусь ў раннім І высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.) iconЕўропа І Беларусь ў раннім І высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.)
Лекцыя Еўропа І беларусь ў раннім І высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.)

Лекцыя Еўропа І Беларусь ў раннім І высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.) iconI. Арганізацыйны момант. Знаёмства вучняў з планам урока, стварэнне псіхаэмацыянальнай атмасферы
Мэта: спрыяць фарміраванню ў вучняў цэласнага ўяўлення пра тэрыторыю рассялення ўсходніх славян, пра этапы фарміравання ў ІХ дзяржаўнасці...

Лекцыя Еўропа І Беларусь ў раннім І высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.) iconЮ. В. Черняк «29» мая 2012 г
Тэма 2 Грамадска-палітычны лад І права на Беларусі ў перыяд усталявання дзяржаўнасці ўсходніх славян (IX-XIII ст.) (2 гадзіны)

Лекцыя Еўропа І Беларусь ў раннім І высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.) iconПланы семинарских занятий по дисциплине «История государства и права Беларуси»
Тэма 2 Грамадска-палітычны лад І права на Беларусі ў перыяд усталявання дзяржаўнасці ўсходніх славян (IX-XIII ст.) (2 гадзіны)

Лекцыя Еўропа І Беларусь ў раннім І высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.) iconЛекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Лекцыя Еўропа І Беларусь ў раннім І высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.) iconЛекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Лекцыя Еўропа І Беларусь ў раннім І высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.) iconЕўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)
Лекцыя Еўропа І беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Лекцыя Еўропа І Беларусь ў раннім І высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.) iconТэма 2 "Старажытнае грамадства. Беларусь у раннім сярэднявякоўі."
Зараджэнне І развіццё жывёлагадоўлі І земляробства. Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага І бронзавага вякоў. Эвалюцыя шлюбна-сямейных...

Лекцыя Еўропа І Беларусь ў раннім І высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.) iconЛекцыя Культура Беларусі перыяду сярэдневечча
Фарміраванне беларускага этнасу. Станаўленне старабеларускай мовы І развіццё літаратуры

Лекцыя Еўропа І Беларусь ў раннім І высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.) iconЛекцыя Культура Беларусі перыяду сярэдневечча
Фарміраванне беларускага этнасу. Станаўленне старабеларускай мовы І развіццё літаратуры

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка