Начная аблога 17 кастрычніка




НазваНачная аблога 17 кастрычніка
Дата канвертавання04.11.2012
Памер23.74 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 17 кастрычніка


У суполцы Жывога Журналу by_politics
абмяркоўваюць інтэрвію з каардынатарам Хартыі’97 Дзьмітрыем Бандарэнкам. Спадар Бандарэнка лічыць, што неарганізаванасьць удзельнікаў Эўрапейскага маршу, які прайшоў у Менску 14 кастрычніка, была вынікам правакацыяў з боку спэцслужбаў. Камэнтары ўдзельнікаў суполкі:


“Колькі можна шукаць вінаватых у спэцслужбах?!”


“Чаго Бандарэнка трызьніць? Яны ж заклікалі народ на вуліцу – народ прыйшоў. А далей – народ вольны сам замаўляць сабе й песьні, і танцораў. Інакш і раней бандарэнкам трэ’ было ва ўлётках пісаць: людцы, прыходзьце, пройдземся на Бангалор, паглядзім на горад наш родны...”


“Зянонаў комплекс: усё вакол спэцслужбаў”.


На форумах парталу TUT.by абмяркоўваюць навіну пра тое, што апэрацыя па перасадцы сэрца ў Беларусі будзе каштаваць 250 тысячаў даляраў. Пра гэта паведаміў інтэрнэт-рэсурс Заўтра тваёй краіны Вось некалькі меркаваньняў:


“Я ўжо лепей памру, а кватэру дзіцяці перадам. Нават калі ўлічыць, што ўзровень прыбыткаў у нашай краіне ніжэй у 50 разоў, чым у краінах, у якіх гэтая перасадка каштуе такіх грошай. Ужо пасаромеліся б пра гэта казаць. Ці гэта чарговы бізнэс нашай палітычнай эліты? Пагатоў што асноўны дастаўца органаў – Кітай”.


“Там жа ж напісана – каштуе не пацыенту, а дзяржаве”.


“Ясная справа, што простым сьмяротным на перасадку сэрца разьлічваць няма чаго. Грошай зарабіў – і памяняў сардэчка. Хоць адных грошай у нас таксама бывае мала...”


Агенцтва БелТА сёньня паведаміла пра міжнародны літаратурны конкурс паэтаў і празаікаў у Дрэздэне. (цытую) "Разам зь іншымі аўтарамі з краінаў Эўропы ўдзел у ім прынялі таксама дзьве паэткі з Гомеля – Лілія Вялічка і Эма Прыбыльская, а таксама празаік Юры Юркавец зь Менску"... Юрась Юркавец памёр сёлета 2 жніўня.


Сайт Беларуская жаба вырашыў адзначыць 70-гадовы юбілей пісьменьніка і палітыка Мікалая Чаргінца й стварыць з гэтай нагоды каляж: тут спадар Чаргінец выяўлены ў вобразе расейскага клясыка Аляксандра Пушкіна – з бакенбардамі і ў вопратцы XIX стагодзьдзя.


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Радыё Свабода

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 17 кастрычніка iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 17 кастрычніка iconНачная аблога 29 кастрычніка
Курапаты на Дзяды, якое адбылося 28 кастрычніка ў Менску ды ўвогуле абменьваюцца ўражаньнямі ад учорашняй акцыі

Начная аблога 17 кастрычніка iconНачная аблога 11 кастрычніка
Эўрапейскага маршу” ісьці 14 кастрычніка па дазволеным уладамі маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Аўтары згаданай заявы...

Начная аблога 17 кастрычніка iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

Начная аблога 17 кастрычніка iconНачная аблога 31 кастрычніка
Жыве Беларусь” І “бт хлусіць”, зробленыя маркерам на шыльдзе амбасады Беларусі ў Маскве. Што праўда, на заўвагу міліцыянта Іванюковіч...

Начная аблога 17 кастрычніка iconНачная аблога 15 кастрычніка
Думаць трэба было ня зараз, а ў 96-ым, калі й на мітынгі па 50 тысячаў прыходзіла, І прэса была незалежная, І радыё а цяпер адзін...

Начная аблога 17 кастрычніка iconНачная аблога 9 кастрычніка
Чаму беларусы прыйдуць на Эўрапейскі марш”. ant1killer робіць акцэнт на сацыяльных праблемах: студэнтам адмянілі льготы, маладым...

Начная аблога 17 кастрычніка iconНачная аблога 4 кастрычніка
Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт мае “фантастычную дарагавізну”, “непрадуманае...

Начная аблога 17 кастрычніка iconНачная аблога 4 кастрычніка
Зісэра у часе канфэрэнцыі “Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт “фантастыча дарагі”,...

Начная аблога 17 кастрычніка icon"Начная аблога" 30 кастрычніка 2006
Малады Фронт” Зьмітром Дашкевічам. Сяржук піша: “Прапаную апублікаваць у сеціве фота судзьдзі І абвінаваўцы ды іхныя біяграфіі. Краіна...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка