Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі




НазваАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі
Дата канвертавання04.11.2012
Памер65.24 Kb.
ТыпДокументы


Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама


Установа адукацыі

“Аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа”


Інфармацыя. Першапачатковыя прыёмы работы з камп’ютэрам.


6 клас, інфарматыка


Акулік Галіна Іванаўна

Настаўнік матэматыкі і інфарматыкі

УА “Аношкаўская дзяржаўная

агульнаадукацыйная сярэдняя школа”


Аношкі, 2008

Тэма: Інфармацыя. Першапачатковыя прыёмы работы з камп’ютэрам.

Тып урока: Абагульненне і сістэматызацыя ведаў

Форма правядзення: гульня-падарожжа па станцыях.

  1. Востраў “Знаёмы тэрмін”

  2. Востраў “Трэніроўка”

  3. Востраў “Цікавая задачка”

  4. Востраў “Надрукуй-ка”

  5. Востраў “Адкажы”

Мэта: 1) Абагульніць і сістэматызаваць веды і уменні вучняў па раздзелах 1-2

2) фарміраваць практычныя навыкі работы з клавіятурай

3) Выхоўваць павагу к думкам другіх пры рабоце ў групах і

самастойнасць пры выкананні практычных заданняў.

Ход урока


І. Арганізацыйны момант. Матывацыя.


Сёння ў нас не зусім звычайны ўрок. Ён казачны. Усе вы добра ведаеце казку пра калабка. Сёння галоўны яе герой – наш госць. Калабок падарожнічае па станцыях і хоча паглядзець, як вучні 6 класа звычайнай вясковай школы, якія ўпершыню пачалі вывучаць школьны курс інфарматыкі, асвойваюць гэты прадмет.

Выконваючы заданні кожнай станцыі, мы абагульнім веды па тэмах: “Уводзіны” і “Першапачатковыя прыёмы работы з камп’ютэрам”.


ІІ. Актуалізацыя комплексу ведаў.

1.Станцыя “Знаёмы тэрмін”

Першы востраў называецца “Знаёмы тэрмін”

Вучні дзеляцца на дзве групы.

Заданне 1

Па чарзе выцягваюць заданні і, хуценька выбраўшы , хто будзе абараняць групу, даюць правільны вусны адказ.

Пытанні:

  1. Што разумеецца пад інфармацыяй?

  2. Што называецца носьбітамі інфармацыі?

  3. Якія носьбіты інфармацыі вы ведаеце?

  4. Як называецца інфармацыя, запісаная лічбамі

  5. Які орган чалавека распазнае гукі?

  6. Інфармацыя, прадстаўленая ў выглядзе фотаздымка

  7. Від інфармацыі, які ўспрымаецца органамі дотыку чалавека.

  8. Орган чалавека, які ўспрымае форму, аб’ём і колер прадметаў.

  9. Орган нюху, які ўспрымае і распазнае пах.

  10. Пералічыце віды інфармацыі па спосабах ўспрыняцця чалавекам

  11. Якія ёсць віды інфармацыі па форме прадстаўлення.

  12. Што такое праграма? (Паслядоўнасць каманд, складзеных чалавекам для камп’ютэра)

  13. Што такое праграмнае забеспячэнне? (Сукупнасць праграм, створаных для камп’ютэра)

  14. Для чаго прадназначана аперацыйная сістэма? (Забяспечвае ўзаемасувязь чалавека з камп’ютэрам і работу ўстройстваў камп’ютэрам. Пры ўключэнні камп’ютэра аперацыйная сістэма загружаецца ў аператыўную памяць і застаецца там да яго выключэння. Аперацыйная сістэма рэагуе на каманды карыстальніка. Калі каманда зададзена правільна, то яна выконваецца, а калі няправільна – то аперацыйная сістэма перадае паведамленне аб памылцы)

  15. Якая аперацыйная сістэма нашых камп’ютэраў? ( Windows-98,2000)

Заданне 2

Вызначце, да якога віду інфармацыі па форме прадстаўлення адносяцца малюнкі.

2. Станцыя “ЗАДАЧКА”


1) Прачытаем умову задачы.

Маша, Оля, Лена і Валя – цудоўныя дзяўчынкі. Кожная з іх іграе на якім-небудзь музычным інструменце і умее набіраць на камп’ютэры тэксты на адной з замежных моў, які вывучае ў школе. Інструменты і замежныя мовы у іх розныя.

Маша грае на раялі. Дзяўчынка, якая вывучае французскую мову, грае на скрыпцы. Оля грае на віяланчэлі, а Лена не вывучае нямецкую мову. Маша не вывучае іспанскую мову, а Оля – англійскую. Валя не вывучае французскую, Лена не грае на арфе, а віяланчэлістка не вывучае іспанскую мову.


Вызначце, хто якую мову вывучае і хто на якім інструменце іграе.


Маша вывучае_______________, грае ________________

Оля вывучае ________________, грае ________________

Лена вывучае _______________, грае ________________

Валя вывучае _______________, грае ________________

2) Запоўнім умову задачы ў табліцу:





Маша

Оля

Лена

Валя

Інструменты













Замежная мова














3) Самастойна прадумаць рашэнне задачы.

4) Рашэнне задачы:

- Калі Лена не грае на арфе, то на чым яна грае? (На скрыпцы)

- Што мы ведаем пра дзяўчынку, якая грае на скрыпцы? (Вывучае французскі)

- Значыць Лена вывучае....(французскую мову)

- На чым тады грае Валя? (На арфе)

- Якую мову не вывучае Оля? (англ, іспанскую)

- Значыць яна можа вывучаць або ........, або...........(ням. або франц.)

- Але ці можа Оля вывучаць французскую мову? (Не, бо яе вывучае Лена)

- Значыць Оля вывучае ......... (нямецкую мову)

- Што вывучаюць Маша і Валя? (Або англ. або іспанскую)

- Што ведаем пра Машу? (Не іспанскую)

- Значыць, Маша вывучае....... (англійскую)

- Адсюль вынікае, што Валя вывучае ....... (іспанскую мову)

5) Запішам адказ задачы.

Маша вывучае англійскую, іграе на раялі

Оля – нямецкую, на віяланчэлі.

Лена – французскую, на скрыпцы.

Валя – іспанскую, на арфе.

3. Станцыя “ТРЭНІРОЎКА”

На гэтай станцыі пакажам калабку, як трэба карыстацца праграмай “Трэнажор Алёнка” для таго, каб навучыцца хутка працаваць з клавіятурай.

Практычная работа за камп’ютэрам. (5 мін)

Устаноўка: Калі пачуеце музыку, выйсці з праграмы.

Ф І З К У Л Ь Т Х В І Л І Н К А

Мы печатали, решали.

Мы совсем, совсем устали.

Мы немножко отдохнём

И опять писать начнём.

А для этого сначала

Поглядим-ка мы направо.

Головку влево повернём,

Три раза весело кивнём.

Попрыгаем немножко,

Глянем раз-другой в окошко,

Вот готовы мы опять

Урок наш продолжать.

ІІІ. САМАСТОЙНАЕ ПРЫМЯНЕННЕ ВЕДАЎ


4. Станцыя “НАДРУКУЙ-КА”


Для таго, каб Калабок паспяхова і хутка пакаціўся да наступнай станцыі “Надрукуй-ка” , давайце надрукуем тэкст яго песенькі на рускай мове ў праграме WordPad:

Я, колобок, колобок.

По амбару метён,

По сусечкам скребён,

На сметане мешан,

В печку сажён,

На окошке стужён.

Я от дедушки ушёл,

Я от бабушки ушёл,

В гости к вам я пришёл.


5. Станцыя “Адкажы”

На 5-й станцыі Калабок прапануе адказаць на пытанні тэста


ІV. АНАЛІЗ І АЦЭНКА


На гэтым практычная работа закончана . Давайце ацэнім работу кожнага вучня ў класе і параўнаем яе з самаацэнкай кожнага з вас.


V. РЭФЛЕКСІЯ


  • Вось наш Калабок і прайшоў усе станцыі. Давайце перавернем назвы станцый і паглядзім, што нам падрыхтаваў Калабок.

  • ШТО ВЕДАЕШ, НАСІЦЬ НЕ ЦЯЖКА.

  • Як вы разумееце гэту прыказку?

Так, дзеці, правільна. Тыя веды і навыкі, якія вы атрымліваеце на ўроках інфарматыкі, і не толькі, спатрэбяцца вам у далейшым пры вывучэнні школьных праграм і наогул, у жыцці.

- А цяпер я папрашу, каб кожны з вас пакінуў свае пытанні, пажаданні або незадавальненні наконт урока.


На дошцы прыклеены відарысы:

Партфеля (што карыснага і цікава было на ўроку)

Канверта (для пытанняў настаўніку па незразумелай тэме)

Карзіны (што нецікава было на ўроку)


Вучні запісваюць свае ўражанні на лістках і крэпяць іх к адпаведным малюнкам.


Літаратура



  1. Пупцев, А.Е. Информатика . Опорные конспекты. / А.Е. Пупцев, А.И.Лапо – Минск: ООО “Новое знание”, 2006

  2. Овчинникова Л.Г. Информатика. Рабочая тетрадь для 6 класса

/ Л.Г.Овчинникова – Минск “Аверсэв”, 2007


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі
Малюнкавы дыктант (надрукаваць першую літару, 1 вучань на дошцы, астатнія ў сшытках)

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Мэта: стварыць умовы для фарміравання ў вучняў экалагічнай культуры І беражлівых адносін да вады

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі
Адукацыйныя: стварыць умовы для вывучэння новага матэрыялу; садзейнічаць авалодванню ведамі па тэме «Дыскрэтная будова рэчыва»

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі "аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Прывітанне, сябры. Вы згаджаецеся са мною, што дзень сёння цудоўны І такі ж самы настрой у нас будзе на ўроку

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Звесткі збіраліся з некалькіх крыніц. Збіральнік слухаў апавядальніка, І запісваў усе пазалітаратурныя словы ў кантэксце, цэлы сказ....

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Установа адукацыі
Знайдзіце І зачытайце словы І выразы, якія адлюстроўваюць спрытнасць хлопчыка ў рабоце?

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Па бацьку – да чацвёртага. Гэта звязана, верагодна, з тым, што маміна радня цікавілася сваім радаводам, а татава мама, мая бабуля...

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Установа адукацыі " Навасёлкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Пазакласнае мерапрыемства ў 3 класе ў рамках педагагічнага праекта “Укараненне мадэлі школы патрыятычнага выхавання на аснове нацыянальных...

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Хракавіцкі дзіцячы сад"
Музычная зала ўпрыгожана саматканымі дыванамі, ручнікамі. Стаяць лавы, святочны стол. Гучыць музыка ( грамзапіс). У залу ўваходзіць...

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама
Абсталяванне : партрэт Янкі Купалы, зборнікі”Тры паэмы”,заданні на картках па групам,запіс мелодыі “Спадчына”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка