Конкурс гістарычнага фотакалажа 8 Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый 8 Конкурс Сусветнага банка 8 Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў 8 Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў»




НазваКонкурс гістарычнага фотакалажа 8 Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый 8 Конкурс Сусветнага банка 8 Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў 8 Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў»
Дата канвертавання28.10.2012
Памер139.28 Kb.
ТыпКонкурс



Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

Выпуск 13 (481)

( 14 красавіка 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:




Рок-канцэрт у гродзенскай кірсе адменены з-за жалобы 2

Фэст экскурсаводаў у Гродне адменены 2

Гродзенскія гісторыкі пра жыццё паміж Захадам і Усходам. 2

У Смаргоні распачалі навучанне для сталых людзей 3

У Гродне пройдзе Школа зялёнага актывіста 4

Скайп-канферэнцыя “25 гадоў Чарнобыльскай трагедыі” 4

Конкурс відэаролікаў ад Гісторыка-археалагічнага музея 5

5

Моладзевы абмен у Арменіі 5

Конкурс падтрымкі грамадскіх ініцыятываў 6

Грант на ўдзел у праграме падтрымкі творчых людзей 6

Праграмы польска-беларускіх моладзевых абменаў 7

Конкурс гістарычнага фотакалажа 8

Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый 8

Конкурс Сусветнага банка 8

Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў 8

Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў» 9

Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі 9

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі 9




Падзеі:



Шаноўныя чытачы!

Кроніку” цяпер можна чытаць на вэб-пляцоўцы па адрасе http://3sektar.by/

 уверх

Рок-канцэрт у гродзенскай кірсе адменены з-за жалобы


Пра гэта аднаму з арганізатараў канцэрта 12 красавіка паведаміў пастар лютэранскай абшчыны. Акустычны рок-канцэрт быў запланаваны на 16 красавіка. Фармальнай прычынай яго адмены сталі трагічныя падзеі, звязаныя з выбухам у сталічным метро.

Удзел у канцэрце збіраліся ўзяць Паша Нёманскі, Ігар Куралік, Вася “Хіпар” Валошчык, Саша Дзянісаў (панк-фармацыя “Кальян”), Жэня “Пост” Нікіцін (гурт “Прощай радио”), Ваня Пачывалаў (гурт “Некоторое отсутствие пуговиц”).

 Сваім выступам музыкі збіраліся звярнуць увагу грамадскасці на стан храма.

 Рок-музыка ў кірсе мусіла гучаць упершыню.

Як паведаміў "Твайму стылю" лідэр "Кальяну" і адзін з арганізатараў канцэрту Алесь Дзянісаў, новая дата канцэрту пакуль невядомая.

уверх


Фэст экскурсаводаў у Гродне адменены


У сувязі з жалобай, абвешчанай пасля тэрарыстычнага акту ў мінскім метро, бясплатныя экскурсіі па Гродне, прымеркаваныя да Міжнароднага дня помнікаў і памятных мясцін, пераносяцца.

Фэст экскурсаводаў, які трэці год запар ладзіцца ў Гродне, сёлета планаваўся 16-17 красавіка.

Як паведамілі арганізатары мерапрыемства “Твайму стылю”, новыя даты правядзення Фэста пакуль не вядомыя.

Сачыце за навінамі.

уверх


Гродзенскія гісторыкі пра жыццё паміж Захадам і Усходам.


14 красавіка Гарадзенскі калегіум запрашае на дыскусійную сустрэчу на тэму “Жыццё паміж Захадам і Усходам – гэта нашае шчасце ці цывілізацыйны праклён?”.

Свой погляд на праблему прадставяць гісторыкі Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч і Сяргей Токць.

 Мы, беларусы, жывем на памежжы Захада і Усхода, але лічым сябе еўрапейскай нацыяй, і нават не дапускаем думкі, што можа быць іначай. Жыць на памежжы – гэта ўвесь час змагацца за сябе і сваё месца на гэтай зямлі.

 Як на нас, на станаўленне нашай нацыі ўплывала і ўплывае гэтае існаванне паміж Захад і Усходам? Жыццё паміж Захад і Усходам - гэта нашае шчасце ці цывілізацыйны праклён?

Вядучыя гродзенскія гісторыкі сцвярджаюць – беларусы: нацыя Памежжа, і гэта нашая перавага над іншымі народамі.

Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч і Сяргей Токць - аўтары ўнікальнай манаграфіі “Белорусы: нация Пограничья”, якая выйшла ў выдавецтве ЕГУ, ацэняць уплыў цывілізацыйнага Памежжа на лёс беларускай нацыі.

У кантэксце гэтага Памежжа разглядаюцца асноўныя этапы палітычнай і культурнай гісторыі беларускіх земляў да канца 18 ста, аналізуюцца асаблівасці фармавання беларускай нацыі ў 19-пач. 20 стст. і закранаецца праблема беларускай культуры памяці на прыкладзе Другой сусветнай вайны.

 Дыскусія ладзіцца Гарадзенскім Рухам за Свабоду па адрасе: Гродна: Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

Пачатак у 18.30.

Паводле http://t-styl.info


уверх

У Смаргоні распачалі навучанне для сталых людзей


21 красавіка ў Смаргоні распачнецца двухмесячны курс нефармальнага навучання для пажылых людзей. Праект рэалізуе РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам абслугоўвання насельніцтва «Цёплы дом».

Тэма першай сустрэчы «Што значыць заставацца сучасным чалавекам?». Пасля знаёмства ўдзельнікаў і дыскусіі пра разуменне мэты курса і яго вынікаў адбудзецца міні-трэнінг «Эфектыўная камунікацыя і кіраванне канфліктамі» з акцэнтам на развіццё разумення паміж людзьмі розных пакаленняў.

Па выніках сустрэчы ўдзельнікі вызначаць тэмы наступных сустрэч.

Пенсіянеры, якія скончаць навучальны курс, атрымаюць пасведчанне і змогуць ініцыяваць правядзенне ўласных курсаў і гурткоў для сталых людзей.

Удзел у навучанні бясплатны.


уверх





А
бвесткі
:

уверх


У Гродне пройдзе Школа зялёнага актывіста


Зацікаўленых у экалагічнай тэматыцы жыхароў Гродзенскага рэгіёна на двухдзённы пачатковы трэнінг запрашае экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”.

Заняткі пройдуць 28-29 мая.

У праграме:

  • Гісторыя экалагічнага руху

  • Глыбінная экалогія. Аднаўленне сувязі з Зямлёй, заняткі на прыродзе

  • Біярэгіяналізм. Мы нарадзіліся тут

  • Права на навакольнае асяроддзе. Мастацтва выжывання

  • Змена клімату. Нязручная праўда.

  • Што такое ўстойлівае развіццё. Думаем глабальна, дзейнічаем лакальна.

  • Наша агульная будучыня. Што я магу змяніць самастойна? Дзеля чаго і з кім аб’ядноўвацца?

  • Асноўныя інструменты экалагічнага актывіста.

Лепшыя навучэнцы атрымаюць магчымасць трапіць на тыднёвы трэнінг другога ўзроўню

на прыродзе.

Каб трапіць на трэнінг у гродзенскую школу зялёнага актывіста, неабходна запоўніць анкету і адправіць яе на эл.адрас school.meister2010@gmail.com.

Апошні тэрмін - да 22 траўня.

Анкету можна знайсці па спасылцы http://greenbelarus.info/files/anketa_sza2011.doc


уверх

Скайп-канферэнцыя “25 гадоў Чарнобыльскай трагедыі”


ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” сумесна з амбасадай Украіны ў Беларусі запрашае вам прыняць удзел у міжнароднай скайп-канферэнцыі “25 гадоў Чарнобыльскай трагедыі. Урокі і актуаліі”, якая адбудзецца 20 красавіка ў Мінску.

Удзел у канферэнцыі прымуць эксперты ў галіне “мірнага атама” з Украіны, Беларусі і Літвы.

Мэта канферэнцыі – абмеркаваць “плюсы” і “мінусы” “мірнага атама”, выслухаць адмыслоўцаў у галіне аховы здароўя і навакольнага асяроддзя, экспертаў ў галіне будаўніцтва АЭС і выкарыстання атамнай энергіі.

Ганаровы госць канферэнцыі – прафесар Юрый Бандажэўскі, першы рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту, які зараз узначальвае каардынацыйна-аналітычны цэнтр “Экалогія і здароўе”, створаны ў Кіеве рашэннем Еўрапарламенту.

Акрамя таго, чакаецца удзел у канферэнцыі прадстаўнікоў інстытута “Сосны”, Нацыянальнай акадэміі Навук, дырэкцыі будаўніцтва АЭС ў Астраўцы, прадстаўнікоў урадавых і няўрадавых арганізацый з Украіны, Літвы і Беларусі.

Пачатак скайп-канферэнцыі 20 красавіка ў 11.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Старавіленская, д. 51 (Амбасада Украіны).

Для удзелу ў міжнароднай скайп-канферэнцыі “25 гадоў Чарнобыльскай трагедыі. Урокі і актуаліі” прастаўнікам СМІ трэба не пазней за 14 красавіка даслаць на адрас БАЖ (press@baj.by) наступныя звесткі:

  1. Імя і прозвішча ўдзельніка

  2. Сродак масавай інфармацыі (газета, радыё, тэлебачанне, Інтэрнэт-СМІ), які ўдзельнік прадстаўляе

  3. Кантакты удзельніка (мабільны тэлефон, E-mail).

У тэме ліста абавязкова трэба пазначыць "Скайп-канферэнцыя “25 гадоў Чарнобыльскай трагедыі. Урокі і актуаліі”.

Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

уверх

Конкурс відэаролікаў ад Гісторыка-археалагічнага музея


У межах праекта “Музей у сучасным свеце. Дыялог” Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей ладзіць конкурс, пераможцы якога змогуць бясплатна наведаць музей падчас святочнай акцыі “Дзень і ноч у музеі”.

Відэаролік павінны быць створаны ў выглядзе адрасаванага гледачу відэаманалога, які доўжыцца не больш за 4 хвіліны.

Апавяданне ў ім мусіць весціся ад асобы Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Здымкі ў экспазіцыі музея і на яго тэрыторыі для ўдзельнікаў конкурса  праводзяцца бясплатна пры наяўнасці квітка, які гэта пацвярджае.

Конкурсныя работы прымаюцца ў музеі па адрасе: вул. Замкавая, 20, каб. 11.

Апошні тэрмін - да 10 траўня.

За інфармацыяй звяртайцеся па тэл.: 74-32-94, 8 (029) 7860942, e-mail: grodno_museum@tut.by


уверх

Моладзевы абмен у Арменіі


Грамадскае аб’яднанне “Белая Кава” ў супрацы з Union Peuple et Culture (Францыя), Bund Deutscher PfadfinderInnen Hamburg (Германія), World Independant Youth Union (Арменія) пры падтрымцы праграмы Моладзь у Дзеянні Еўрапейскага Саюза (http://ec.europa.eu/youth/index_en.htm, www.salto-youth.net) запрашае моладзь ад 18 да 25 гадоў да ўдзелу ў моладзевым абмене «Looking quiet - quite different», які адбудзецца з 5 па 13 ліпеня ў Арменіі.

Мэта абмену: даць магчымасць глухім маладым людзям і моладзі са слыхам з краін Еўрасаюза і Краін Усходняй Еўропы і Каўказа сустрэцца ў Арменіі і даведацца пра культуру адно аднаго, развіць камунікацыйныя навыкі.

Моладзь са слыхам і з яго адсутнасцю з розных краін з рознай культурнай і сацыяльнай спадчынай змогуць развіць новыя навыкі камунікацыі як з пункту гледжання культурнай розніцы, так і з пункту гледжання інтэграцыі.

Метадалогія: падчас абмену будуць арганізаваныя майстар-класы па фатаграфіі, вэб-дызайну, відэа.

Кожная краіна будзе прадстаўленая 6 удзельнікамі ( 3 глухімі і 3 са слыхам) лідэрам групы і сурдаперакладчыкам

Умовы ўдзелу:

Арганізатары аплочваюць харчаванне, пражыванне і 70% кошту праезда.

Унёсак удзельніка – 30 еўра.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 20 красавіка.

За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на эл.адрас oartsiukh@gmail.com


уверх




Конкурс падтрымкі грамадскіх ініцыятываў


Абвешчаны конкурс падтрымкі грамадскіх ініцыятываў, якія ўмацоўваюць каштоўнасці дэмакратыі і незалежнасці.

Мэтай конкурсу зяўляецца пашырэнне каштоўнаснага складніку ў грамадскай дзейнасці.

Да ўдзелу запрашаюцца зарэгiстраваныя і незарэгiстраваныя беларускія грамадскія арганiзацыi і iнiцыятывы.

Тэрмін завяршэньня праектаў - 30 верасня.

Заяўкі дасылайце на электронны адрас: smgr2011@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак - 20 траўня.

Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў далучаным файле "konkurs2011.doc".

Паводле рассылкі belngo.info


уверх

Грант на ўдзел у праграме падтрымкі творчых людзей


Праграма Фонда Ракфеллера пры падтрымцы Інстытута міжнароднай адукацыі (ЗША) дае асобным суіскальнікам альбо творчым групам да 4 чалавек магчымасць чатырохтыднёвага пражывання ў Цэнтры “Бэлладжо” (Lago di Como, поўнач Італіі).

Удзельнікі праграмы атрымаюць магчымасць абмеркавання з калегамі з іншых краін перспектываў рэалізацыі творчых праектаў для вырашэння наступных актуальных праблем развіцця сучаснага грамадства:

-Глабальныя праблемы развіцця аховы зароўя,

-Змена клімату і навакольнае асяроддзе

-Урбанізацыя

-Сацыяльная і эканамічная бяспека

-Забеспячэнне глабальнай бяспекі (харчаванне, водныя рэсурсы).

Адначасова ў Цэнтры “Бэлладжо” пражываюць да 12 удзельнікаў праграмы, якія прадстаўляюць розныя краіны. Мэта праграмы – стварэнне найбольш спрыяльных умоваў для абмеркавання творчых праектаў.

Удзельнікам праграмы вылучаюцца асобныя памяшканні з усімі выгодамі, харчаванне, бясплатны інтэрнэт, бібліятэка.

Транспартныя выдаткі – за кошт саміх удзельнікаў.

Для ўдзелу ў праграме неабходна:

1.Падрыхтаваць праектную прапанову (для пісьменнікаў – да 1250 словаў, для прадстаўнікоў іншых творчых прафесій – да 250 словаў).

2.Кароткую біяграфічную даведку (не больш за 4 старонкі).

3.Прыкласці інфармацыйныя матэрыялы, якія характарызуюць вашую творчую дзейнасць (публікацыі, відэа і г.д.).

4. Тры рэкамендацыйныя лісты.

Усе матэрыялы рыхтуюцца на ангельскай мове. Форма заяўкі запаўняецца online.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 траўня.

Тэрмін побыту – 4 тыдні ў тэрмін з 16 лютага да 9 жніўня 2012 года.

Падрабязная інфармацыя і формы для падрыхтоўкі заяўкі – на сайце

www.rockefellerfoundation.org/bellagio-center/residency-programs .

З пытаннямі звяртайцеся: Інстытут міжнароднай адукацыі (Масква), тэл.: +7 (495) 935-83-53, e-mail Talonov@iie.ru, www.iie.ru

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Праграмы польска-беларускіх моладзевых абменаў


Міністэрства адукацыі Польшчы абвяшчае адкрыты конкурс прапаноў «Пазнаёмся са сваім суседам: Польска-беларускія сустрэчы дзяцей і моладзі".

Да разгляду прымаюцца прапановы, датычныя адукацыйных абменаў дзяцей і моладзі з Польшчы і Беларусі, працягласцю 10 – 14 дзён, на тэрыторыі Польшчы.

Праекты павінны спрыяць навязанню кантактаў паміж польскай і беларускай моладзю, забяспечваць актыўны ўдзел моладзі ў супольных семінарах, сустрэчы з экспертамі ў галіне моладзевай палітыкі, візіты ў культурніцкія і адукацыйныя ўстановы, узаемапазнанне культур.
Беларускімі партнёрамі ў праекце могуць быць школы, адукацыйныя ўстановы, няўрадавыя арганізацыі, рэлігійныя ўстановы, нефармальныя моладзевыя групы.

Апошні тэрмін падачы заявак – 9 траўня.

Уся інфармацыя пра конкурс (абвестка, агульныя правілы, прынцыпы налічэння субсідый)

Падаць заяўку он-лайн
Паводле http://nastaunik.info

уверх







Не спазьніся!


уверх

Конкурс гістарычнага фотакалажа


Да 18 красавіка - Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў Ініцыятыўная група «Фэста Экскурсаводаў 2011, МГА "Гісторыка", ГА "Беларускі камітэт ІКАМОС" і партал газеты "Туризм и отдых" абвяшчаюць конкурс гістарычнага фотакалажа.

Апошні тэрмін – 27 красавіка.

Падрабязная інфармацыя і ўмовы ўдзелу – на сайце http://tio.by/page/4054.

уверх

Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый


ЕГУ, Праграма «Сацыяльныя трансфармацыі ў Памежжы (Беларусь, Украіна, Малдова)», пры фінансавай падтрымцы Карпарацыі Карнэгі, Нью-Йорк і адміністратыўным садзеянні Амерыканскіх Саветаў па міжнароднай адукацыі абвяшчаюць конкурс на атрыманне грантаў для правядзення індывідуальных даследаванняў.

Апошні тэрмін падачы заявак – 22 красавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – на сайце

http://n-europe.eu/education/2011/03/21/granty_na_issledovaniya_v_ramkakh_programmy_sotsialnye_transformatsii_v_pograni

уверх

Конкурс Сусветнага банка


Сусветны банк абвяшчае Конкурс Сацыяльнага развіцця 2011 для беларускіх грамадскіх арганізацый.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 21 красавіка.

Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс – на сайце

http://www.ngo.by/news/98005e98fe7d.html

Паводле http://www.ngo.by


уверх

Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў


Эстонскі цэнтр Усходняга Партнёрства ладзіць навучальны курс “Міжнародныя адносіны і еўрапейская інтэграцыя” ў Таліне.

Апошні тэрмін падачы заявак - 29 ліпеня.
Падаць заяўку на ўдзел можна тут: http://www.edk.edu.ee/default.asp?wa_site_id=2
Падрабязнасьці тут:  http://ehu.lt/news/notice/000019737/
Паводле рассылкі belngo.info


уверх

Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў»


Універсітэт імя Міколаса Рамэрыса і Transparency International Літвы запрашаюць студэнтаў, выпускнікоў і маладых спецыялістаў на летнік, які адбудзецца ў Вільні з 11 да 15 ліпеня.

Фармуляр заяўкі на стыпендыю можна запоўніць тут.

Апошні тэрмін набору ўдзельнікаў - 15 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя – на сайце http://tischool.lt/

уверх

Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі


Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый, пад эгідай Універсітэту Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) абвяшчае збор заявак для ўдзелу ў Першым міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 23-25 верасня 2011 года (Коўна, Літва).

Больш падрабязную інфармацыю пра канцэпцыю мерапрыемства, арганізатараў і партнёраў можна знайсці на сайце Кангрэса: www.icbs.lt.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 ліпеня.

Калі ласка, дасылайце Вашыя заяўкі на адрас: icbs@palityka.org.

Паводле http://ldk.clio.lt

уверх

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі


Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі.

Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2c

Кантакт: Кацярына Ермаловіч, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл.

+375296162309, Skype: ermkatusha

Паводле рассылкі БАСР

уверх



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс гістарычнага фотакалажа 8 Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый 8 Конкурс Сусветнага банка 8 Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў 8 Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў» iconКонкурс Рады Еўропы І eyp для маладых журналістаў 3 Фестываль мастацтваў для людзей з абмежаваннямі 3 Конкурс відэа «Свабода ад табачнага дыму»
Слухачы узв, які створаны ў Гродне з ініцыятывы грамадскага аб'яднання «Цэнтр «Трэці сектар», працуюць на карысць грамадства

Конкурс гістарычнага фотакалажа 8 Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый 8 Конкурс Сусветнага банка 8 Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў 8 Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў» iconКонкурс гістарычнага фотакалажа 5
Першая спроба панарамнага асвятлення І аналізу падзеяў 19 снежня 2010 года, якія вызначылі бягучую палітычную сітуацыю ў Беларусі,...

Конкурс гістарычнага фотакалажа 8 Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый 8 Конкурс Сусветнага банка 8 Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў 8 Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў» iconКонкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы 6
Для маладых людзей ва ўзросце 18-25 гадоў з Беларусі І украіны, якія актыўна спрыяюць стварэнню моладзевай прэсы, з’яўляюцца актыўнымі...

Конкурс гістарычнага фотакалажа 8 Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый 8 Конкурс Сусветнага банка 8 Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў 8 Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў» iconКонкурс "Будзь у Трэцім!" 4 Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! 4 Семінар для маладых праваабаронцаў 5 Конкурс «Як я правёў лета»
Яго ладзіць мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак” у супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі

Конкурс гістарычнага фотакалажа 8 Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый 8 Конкурс Сусветнага банка 8 Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў 8 Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў» iconВсеукраинский конкурс «djuice гранты» нашел своих победителей
«djuice гранты» и представителей компании «Киевстар». По результатам конкурса студенты в разных регионах Украины получили от молодежного...

Конкурс гістарычнага фотакалажа 8 Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый 8 Конкурс Сусветнага банка 8 Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў 8 Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў» iconКонкурс для журналістаў на тэму "ес-беларусь 2010"
Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь працягвае конкурс на тэму адносін паміж ес І беларуссю ў 2010 годзе. Да ўдзелу...

Конкурс гістарычнага фотакалажа 8 Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый 8 Конкурс Сусветнага банка 8 Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў 8 Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў» iconКонкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў 4
Саму ідэю гродзенскія студэнты перанялі ў мінчукоў, якія зладзілі ўжо паўсотні падобных сустрэч

Конкурс гістарычнага фотакалажа 8 Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый 8 Конкурс Сусветнага банка 8 Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў 8 Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў» iconКонкурс для маладых пісьменнікаў І перакладчыкаў 6
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

Конкурс гістарычнага фотакалажа 8 Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый 8 Конкурс Сусветнага банка 8 Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў 8 Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў» iconАнкета-заяўка на удзел у конкурсе для маладых журналістаў
Назвы заяўленых на конкурс матэрыялаў з пазначэньнем намінацыі, на якую падаюцца матэрыялы

Конкурс гістарычнага фотакалажа 8 Гранты на даследаванні сацыяльных трансфармацый 8 Конкурс Сусветнага банка 8 Стыпендыі для маладых беларускіх актывістаў 8 Летнік «Антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідэраў» iconАдукацыйная паездка ў чэхію для актывістаў нда І журналістаў
Чэшская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” паведамляе, што ў беларускіх актывістаў няўрадавых арганізацыяў І журналістаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка