Нефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця




НазваНефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця
Дата канвертавання04.11.2012
Памер23.88 Kb.
ТыпДокументы
«Нефармальная адукацыя ў Беларусі – да паляпшэння якасці жыцця»


20-27 верасня ў Беларусі традыцыйна адбудзецца “Тыдзень нефармальнай адукацыі-2009”, ініцыятарамі якога сталі грамадскія аб’яднанні, што працуюць у сферы нефармальнай і грамадзянскай адукацыі.


На працягу сямі дзён прадстаўнікі недзяржаўных, бізнэс і адукацыйных структур рознага накірунку будуць абмяркоўваць і дэманстраваць, як з дапамогай нефармальнай адукацыі павысіць якасць жыцця”

Паляпшэнне якасці жыцця, сярод іншых вызначэнняў, можа разумецца таксама як мажлівасць свабоднага выбару чалавекам розных ладаў жыцця. Чым большая разнастайнасць ладаў жыцця прадстаўлена для выбару, тым вышэй якасць жыцця чалавека. Нефармальная адукацыя (НФА) у такім падыходзе можа разглядацца як інструмент, які дазваляе зразумець, убачыць і далучыцца да ўсёй разнастайнасці існуючых і мажлівых ладаў жыцця, а таксама як эфектыўны інструмент, які садзейнічае фарміраванню ключавых сацыяльных, грамадзянскіх і іншых кампетэнцый, неабходных для гэтага.


Мэта “Тыдня нефармальнай адукацыі-20009” – прадэманстраваць не толькі пашырэнне разнастайнасці адукацыйных прадуктаў, прадстаўленых у Беларусі, але і разнастаўнасць саміх пастаўшчыкоў паслуг у галіне НФА


Асаблівасцю “Тыдня НФА” у гэтым годзе стануць тэматычныя акцэнты кожнага дня:

  1. Прадстаўляем разнастайнасць: ад танцавальных гурткоў да экспертных семінараў.

  2. НФА: методыкі, тэхнікі, падыходы.

  3. НФА: перашкоды і бар’еры на шляху паляпшэння якасці жыцця.

  4. Прафесіяналізм і павышэнне кваліфікацыі ў НФА: абмен вопытам паміж бізнэсам, НДА і царкоўнымі адукацыйнымі ініцыятывамі

  5. НФА: пашырэнне кампетэнцый як шлях да павышэння якасці жыцця.

  6. НФА – унікальнае беларускае “ноу-хау”

  7. Разам да павышэння якасці жыцця: планы і перспектывы.

Усе мерапрыемствы размеркаваны па тэматычных днях. Цэнтральнай падзеяй стане круглы стол “Нефармальная адукацыя ў паляпшэнні якасці жыцця: праблемы і перспектывы”, запланаваны на 22 верасня 2009 г. Ініцыятары круглала стала ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый” прапануюць у фармаце панэльных дыскусій абмеркаваць ролю, месца, мажлівасці і шляхі развіцця НФА у паляпшэнні якасці жыцця. Сярод запрошаных дакладчыкаў – эксперты з Беларусі, Латвіі, Германіі.


Наведаць семінары па пермакультуры і па змяненні клімату, а таксама паспрабаваць свае сілы на майстар-класы па роспісе “эка” – сумак запрашае Экатаварыства “Зялёная сетка”.

Тым, каго больш цікавяць прыкладныя веды, арганізатары прапануюць стаць удзельнікам круглага стала “Мажлівасці Інтэрнэт-тэхналогій у павышэнні канкурэнтаздольснасці моладзі на рынку працы” (МГА “Фокус-група”) і наведаць прэзентацыю “Сам сабе турагент альбо як вандраваць актыўна, цікава і эканомна” (ГА “ВІТ”).

І гэта далека не ўсё, чаму можна будзе навучыцца на “Тыдні нефармальнай адукацыі-2009”. На свае семінары, трэнінгі, прэзентацыі, ралевыя гульні, майстар-класы запрашаюць ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”, МГА “Адукацыя без межаў”, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, БМГА “Новыя твары”, ТАА “Цэнтр креатыўных тэхналогій “Квадратны апельсін”, ТАА “Адкрыты навучальны цэнтр РАТРЫС” і інш.

Мерапрыемствы адбудуцца ў Мінску, Гродна, Брэсце, Гомелі. Пазнаеміцца з падрабязнай праграмай “Тыдня НФА-2009”, а таксама даведацца пра месца і час правядзення розных мерапрыемстваў можна на сайтах www.adukatar.net, www.methodology.by, www.eurobelarus.info. А таксама ў каардынатара Тыдня Яніны Зінчанка aha.info@gmail.com

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Нефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця iconНефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця!
Дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця людзей была галоўнай мэтай ІІІ фестывалю нефармальнай...

Нефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця iconЯкасць жыцця беларусаў можна павысіць намаганнямі нефармальнай адукацыі
Круглы стол “Нефармальная адукацыя ў паляпшэнні якасці жыцця: праблемы І перспектывы” адбудзецца ў Мінску 22 верасня 2009 г у рамках...

Нефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця iconПрэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця!
Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Германіі, Польшчы, Расіі, Таджыкістана І украіны, якія падзеляцца досведам працы І абмяркуюць...

Нефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця iconНефармальная адукацыя аб Беларусі І для Беларусі

Нефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця iconІнфармацыя аб праекце
Пагадненне мэраў” з'яўляецца асноўнай ініцыятывай Еўрапейскага Саюза, якая аб'ядноўвае мясцовыя І рэгіянальныя ўлады ў дачыненні...

Нефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця iconПрэс рэл І з пагадненне мэраў усход
Пагадненне мэраў” з'яўляецца асноўнай ініцыятывай Еўрапейскага Саюза, якая аб'ядноўвае мясцовыя І рэгіянальныя ўлады ў дачыненні...

Нефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця iconПлан работы Тучанскага нпк на май 2012 г
Абласны бацькоўскі сход “Ад якасці ўзаемадзеяння – да якасці выхавання, да якасці жыцця – нашага І дзяржавы”

Нефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця iconАдукацыя натыкнулася на сцяну, І больш не можа ісці наперад. Таму трэба
Яна прадстаўляе сабою вельмі дзейны метад паляпшэння вучнёўскіх вынікаў, асабліва для тых, хто мае праблемы з вучобай. Актыўная ацэнка...

Нефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця iconАб некаторых асаблівасцях геаграфічнага вывучэння якасці жыцця насельніцтва рэспублікі беларусь
Тэрмін “якасць жыцця” з’явіўся ў звароце ў сярэдзіне ХХ ст., калі стала відавочным, што катэгорыя “узровень жыцця” не адлюстроўвае...

Нефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця iconMake hurtok. Make youself" Як нефармальная адукацыя звязаная з модным прынцыпам "live long styding" адказ на семінары "Грамадзянскага форума"
Як нефармальная адукацыя звязаная з модным прынцыпам “live long styding” адказ на семінары “Грамадзянскага форума”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка