"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?"

Назва"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?"
Дата канвертавання04.11.2012
Памер21.42 Kb.
ТыпДокументы

Hlod0730noch

"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?"

Сёньня выканкам Беларускай фэдэрацыі футболу прызначыў новага галоўнага трэнэра нацыянальнай каманды. Ім стаў 59-гадовы Бэрнд Штангэ з Нямеччыны. У начных досьледах мы пагаворым пра юнацкі і дзіцячы футбол. Працягне Уладзімер Глод.

Спартыўны аглядальнік газэты “Салідарнасьць” Сяргей Аляхновіч лічыць, што прызначэньне новага галоўнага трэнэра карэнным чынам ня зьменіць сытуацыю ў беларускім футболе:

“Нацыянальная зборная гэта толькі пік футбольнай піраміды. І калі фундамэнт заснаваны на даволі дрэнным бэтоне, дык новае прызначэньне нічога не вырашыць.

На мой погляд, пачынаць патрэбна ўсё з нізоў. Але ж, улічваючы тое, што наша нацыянальная каманда – гэта галоўная каманда краіны, то ёй і аддаецца ўся ўвага. А дзіцячаму і юнацкаму футболу ў нас ўдзяляецца значна менш увагі, чым гэта патрэбна”.

Галоўны рэдактар газэты “Все о футболе” Яўген Вясьнін сам факт прызначэньня замежнага спэцыяліста лічыць станоўчым: маўляў ён прынясе нешта новае ў падрыхтоўку, у яго можна будзе павучыцца:

“Але без падняцьця ўзроўню юнацкага футболу, без сучаснай матэрыяльнай і мэтадалягічнай базы ў ім, у нас нічога добрага ня будзе. У нас юнацкі футбол застаўся на ўзроўні 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя. “База настолькі ў заняпадзе, што акрамя цэнтру ў Драздах, дзе трэніруюцца выхаванцы школы “Зьмена”, ды адкрытага летась цэнтру ў Гомелі, у краіне фактычна больш нічога няма. Усё астатняе: гэта – каменны век. Паглядзіце, на чым трэніруюцца выхаванцы школаў алімпійскага рэзэрву? Гэта ж сапраўдныя гароды. І мэтадалёгія ў нас адсталая, і сучаснай літаратуры мала, і інвэнтару якаснага няма. Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?”

Паводле Сяргея Аляхновіча, заробкі дзіцячага футбольнага трэнэра складаюць максымум 300 даляраў на месяц.

Тэму заробкаў уздымае і заслужаны трэнэр Беларусі Генадзь Невяроўскі, які працуе і працаваў менавіта з дзецьмі, моладзьдзю. Ён гаворыць, што цяпер сярод ягоных калегаў засталося мала кваліфікаваных спэцыялістаў, працуюць многія трэнэры зь іншых відаў спорту. Чаму так адбываецца, калі ў Акадэміі фізычнага выхаваньня па-ранейшаму існуе катэдра футболу, якая штогод выпускае адпаведных спэцыялістаў?

“Ніхто ня хоча ісьці на нашы заробкі. Маладыя спэцыялісты ідуць, куды заўгодна, толькі не адпаведна спэцыяльнасьці. А той жа інвэнтар?! Раней яго дзецям куплялі за дзяржаўныя грошы. А цяпер дзеці купляюць мячы, дзеці купляюць форму, дзеці купляюць бутцы. Багатым гэта па сілам, а сярэднія і бедныя гэтага пацягнуць ня могуць”.

Уладзімер Глод, Менск

Для адводкі: А цяпер некалькі біяграфічных зьвестак пра новага трэнэра нацыянальнай каманды Беларусі ў футболе. Бэрнд Штангэ трэніраваў нацыянальныя каманды ГДР, Аману, Іраку.

Апошняй ягонай камандай быў клюб “Апалон Лімасол” на Кіпры. Бэрнд Штангэ прывёў яе да першага месца ў нацыянальным чэмпіянаце.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?\" iconНу, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?
Юрыя Пунтуса. Ім стаў замежны спэцыяліст 59-гадовы Бэрнд Штангэ з Нямеччыны. Ці з прызначэньнем новага настаўніка могуць вырашыцца...

\"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?\" icon"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?"
Сёньня выканкам Беларускай фэдэрацыі футболу прызначыў новага галоўнага трэнэра нацыянальнай каманды. Ім стаў 59-гадовы Бэрнд Штангэ...

\"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?\" iconАлесь захварэў І доктар прадпісала зрабіць абследаванне. Сказала, што ад яго вынікаў будзе залежаць, ці неабходна будзе Алесю ісці ў бальніцу на аперацыю або
Яму нічога не хацелася рабіць: не цікавілі яго ні здымкі з любімых фільмаў, ні камп’ютэрныя гульні, ні тэлевізійныя праграмы. Апетыту...

\"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?\" iconRaZam us®. Конкурс малых праектаў заяўка на удзел у праграме raZam us ®
Хто будзе гэта рабіць, як будзе арганізавана І хто будзе ўдзельнічаць ў мерапрыемствах?

\"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?\" iconУ пракуратуру горада Мінска
Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу І суду, не будзе...

\"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?\" icon220004 г. Мінск, вул. Ракаўская, 38
Бяляцкі Аляксандар Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага перасьледу й суду, не будзе...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка