Раздзел Уводзіны. Кароткая анатацыя праграмы




НазваРаздзел Уводзіны. Кароткая анатацыя праграмы
старонка1/3
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.52 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3
Змест праграмы


Раздзел 1. Уводзіны.

Раздзел 2. Інфармацыйная даведка.

Раздзел 3. Аналітыка-прагнастычнае абгрунтаванне.

Раздзел 4. Канцэпцыя жадаемага будучага школы.

Раздзел 5. Стратэгія і тактыка пераводу школы ў жадаемы стан.


Раздзел 1. Уводзіны.

Кароткая анатацыя праграмы


Праграма развіцця школы на 2011-2016 годы (далей Праграма) распрацавана ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, Законамі Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі”, "Аб правах дзіцяці", "Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (спецыяльнай адукацыі)", пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.04.1999г. №500 "Аб асноўных накірунках развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі", "Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 годы", зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.03.2005г. №150, Праграмай развіцця сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці на 2011-2016 годы, Праграмай развіцця сістэмы адукацыі Зэльвенскага раёна на 2011-2016 годы, Статутам школы.

Дадзеная Праграма вызначае змест дзейнасці школы па рэалізацыі прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, з'яўляецца арганізацыйнай асновай ажыццяўлення гэтай палітыкі, асновай арганізацыі і развіцця адукацыйнага працэсу.


Праграма арыентавана на рэалізацыю канцэптуальных палажэнняў, асноўных накірункаў рэфармавання і развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі на аснове дэмакратызацыі, гуманізацыі і гуманітарызацыі адукацыйнага працэсу, выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў у сферы адукацыі, забеспячэння адукацыйных запытаў сельскіх школьнікаў і павышэнню эфектыўнасці іх навучання.

Праграма развіцця дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” на 2011-2016 гады ўяўляе сабою доўгатэрміновы нарматыўна-упраўленчы дакумент, які характэрызуе дасягненні і праблемы, якія маюцца, асноўныя тэндэнцыі, галоўныя мэты, задачы і накірункі навучання, выхавання і развіцця вучняў і асаблівасці арганізацыі кадравага і метадычнага забеспячэння педагагічнага працэсу і інавацыйных пераўтварэнняў вучэбна-выхаваўчай сістэмы, асноўныя плануемыя канчатковыя вынікі, крытэрыі.

Школа павінна дапамагчы дзіцяці задаволіць свае адукацыйныя запыты, свае чалавечыя пачаткі, выпрацаваць станоўчую сістэму светапогляду.

У працэсе рэалізацыі Праграмы ў рамках дзейнасці школы прадугледжваецца развіццё інфармацыйнай мадэлі сацыяльна-адаптыўнай школы, якая дапаможа атрыманню сучасных ведаў, прадаставіць магчымасць кожнаму дзіцяці рэалізаваць свае патрэбнасці і здольнасці.

Мадэль школы многапрофільная сацыяльна-адаптыўная школа як адзіная сістэма ўзаемазвязаных блокаў: адукацыйнага, выхаваўчага, псіхалагічнай службы, інфармацыйнага, адміністрацыйнага кіравання.

Мэты праграмы:

  • павышэнне якасці адукацыі на ўсіх узроўнях яго атрымання з пазіцыі пераемнасці і неперарыўнасці,

  • абнаўленне зместу агульнай сярэдняй адукацыі за кошт школьнага кампанента базіснага вучэбнага плана і арганізацыі дадатковай адукацыі;

  • інфарматызацыя адукацыйнай дзейнасці ў школе.

  • забеспячэнне адзінства сістэмы адукацыі і выхавання, адпавядаючай сучаснаму этапу развіцця грамадства.

Задачы Праграмы:

  • забяспечыць атрыманне якаснай адукацыі на ўзроўні агульнаадукацыйнай школы, якая дазволіць стаць асновай непарыўнага працэсу адукацыі чалавека;

  • даць дзецям працоўную і прафесійную падрыхтоўку, дазваляючую забяспечыць іх паспяховую сацыяльную адаптацыю;

  • стварыць умовы для фізічнага развіцця вучняў, выкарыстання ў адукацыі здароўезберагаючых тэхналогій як умовы, якая забяспечвае жыццяздольнасць чалавека ў соцыуме;

  • арганізаваць адукацыйны працэс з улікам індывідуальных магчымасцей, патрэб і інтарэсаў, прадастаўлення максімума магчымасцей у самарэалізацыі і творчым развіцці.

Прынцыпы Праграмы

Паспяховае вырашэнне мэт і задач Праграмы прадугледжвае апору на лепшыя традыцыі і дасягненні айчыннай школы, сістэмы адукацыі раена, іх захаванне і развіцце, а таксама:

  • роўнасці правоў кожнага грамадзяніна на атрыманне адукацыі;

  • даступнасці адукацыі;

  • гуманізацыі адукацыі;

  • гуманітарызацыі адукацыі;

  • дэмакратызацыі адукацыі;

  • адзінства адукацыйных і выхаваўчых задач;

  • бесперапыннасці адукацыі і пераемнасці яе ступеняў;

  • паэтапнасці і паслядоўнасці правядзення пераўтварэнняў і іх карэкцыі з улікам дасягнутых рэзультатаў.


Раздзел ІІ. Інфармацыйная даведка аб школе


Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” арыентавана на навучанне і выхаванне вучняў, а таксама развіцце іх фізіялагічных, інтэлектуальных асаблівасцей, адукацыйных патрэб, з улікам іх магчымасцей, схільнасцей, здольнасцей. Гэта дасягаецца шляхам стварэння спрыяльных умоў для агульнаадукацыйнага, разумовага, маральнага і фізічнага развіцця кожнага вучня.

Кіраванне школай ажыццяўляецца на аснове дэмакратыі, галоснасці, самакіравання. Стратэгічнае кіраўніцтва адукацыйнай палітыкай належыць выбранаму прадстаўнічаму органу – Савету школы. Непасрэднае кіраванне педагагічным працэсам рэалізуе дырэктар школы і яго намеснікі па вучэбнай, выхаваўчай і гаспадарчай частцы.

Установа імкнецца да пабудовы сістэмы кіравання, якая спалучае ў сабе як дзяржаўныя , так і грамадскія формы.

Адрас установы: 231952, Гродзенская вобласць, Зэльвенскі раен, в. Дзярэчын, вул.Булака,7.

Установа мае цэнтральнае ацяпленне, люмінісцэнтнае асвятленне, халоднае водазабеспячэнне, каналізацыю, сталовую, спартыўную, актавую залы, абсталяваныя кабінеты. Бібліятэка мае ў сваім фондзе 8340 экзэмпляраў падручнікаў, 14656 экзэмпляраў мастацкай літаратуры.

Рэжым работы школы

Установа займаецца ў адну змену ў рэжыме пяцідзеннага вучэбнага тыдня для 1-9 класаў (шосты дзень тыдня арыентаваны на аргвнізацыю і правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў), шасцідзённага вучэбнага тыдня для 10-11 класаў.

Сувязі і супрацоўніцтва

Установа функцыяніруе як самастойная адукацыйная ўстанова ў сістэме “школа-СВК-ВНУ”. У школе пабудавана аптымальная мадэль пераходу прафесійна арыентаванай моладзі з структуры школы ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, зарыентаваная на адбор і давузаўскую падрыхтоўку выпускнікоў школы. Школа супрацоўнічае з СВК “Галынка” з мэтай арганізацыі прафарыентацыйнай работы з дзецьмі і работы па ўзмацненню матэрыяльнай базы школы

Установа падтрымлівае цесныя сувязі з Дзярэчынскім вучэбна-вытворчым камбінатам, Дзярэчынскай музычнай школай, Дзярэчынскім цэнтральным домам культуры, Дзярэчынскай сельскай бібліятэкай, Раённым домам рамёстваў.


Раздзел ІІІ. Аналіз стану работы ўстановы за 2009-2010 навучальны год


У 2009-2010 навучальным годзе ва ўстанове працавала 36 педагагічных работнікаў, з іх 32 (89 %) з вышэйшай адукацыяй, 4 (11 %) з сярэдняй спецыяльнай. Вышэйшую навучальную ўстанову ў гэтым годзе завочна закончыла выхавацель дзіцячага сада Карпук С.В.

Структура арганізацыі метадычнай работы ўключала 4 школьныя метадычныя аб’яднанні, дзейнасць якіх была накіравана на павышэнне тэарэтычнай і практычнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў установы. Вынікова працавалі метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў, метадычнае аб’яднанне настаўнікаў прыродазнаўчага цыклу.

Мэтанакіравана і сістэмна была арганізавана работа метадычных аб’яднанняў настаўнікаў гуманітарнага цыклу (кіраўнік Пачабыт Л.Ч.), настаўнікаў пачатковых класаў, выхавальнікаў, настаўнікаў дэфектолагаў (кіраўнік Квірынг А.М.).

Метадычная вучоба педагогаў дапаўнялася і працягвалася ў раённых метадычных фарміраваннях. Кіраўнікамі раённых метадычных фарміраванняў у 2009-2010 н.г. з’яўляліся настаўнікі ўстановы Гарбацэвіч І.К, Леута Н.В., Роўгач Г.С.. На базе ўстановы прайшлі заняткі раённых МА настаўнікаў гісторыі і геаграфіі, пачатковых класаў.

За 2009-2010 н.г. метадычны кабінет папоўніўся метадычнай прадукцыяй настаўнікаў Квірынг А.М., Леуты Н.В., Пачабыт Л.Ч., Мялехінай В.Дз, быў абагулены вопыт настаўніцы пачатковых класаў Пазняк Г.І. па тэме “Метады і прыёмы работы над сказам у пачатковай школе”.

Павысілася актыўнасць педагогаў установы па павышэнню свайго кваліфікацыйнага ўзроўню. Атэстацыю прайшлі 8 педагогаў. Вышэйшую катэгорыю атрымаў адзін педагог (Пазняк Г.І.), першую – пяць педагогаў (Свістун І.І., Кароль Н.Ю., Варабей Т.П., Пузач Н.М., Грынцэвіч М.М.), другую – два педагога (Сталпец Н.А., Каяла Н.В.) і Пузач Н.М. атрымала кваліфікацыю “выхавацель групы падоўжанага дня другой катэгорыі”.

За бягучы навучальны год вывучаны стан рэалізацыі асноўных адукацыйных мэт вучэбных прадметаў “Беларуская мова і літаратура”, “Тэхналогія і працоўнае навучанне”, пачатковых класаў. Адміністрацыя ўстановы трымала пастаянна на кантролі пытанне выканання вучэбных праграм, арганізацыі паўтарэння прадметнага матэрыялу і падрыхтоўкі да экзаменаў. За 2009-2010 н.г. вучэбныя праграмы і іх практычныя часткі па ўсіх прадметах выкананы ў поўным аб’ёме, акрамя вучэбнага прадмета “Замежная мова” (настаўніца Анацкая Т.В.).

Вялікая ўвага надавалася працэсу інфарматызацыі як аднаго з галоўных складаючых навучальна-выхаваўчай работы. Запушчаны ў работу новы кабінет інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій, створана адзіная лакальная сетка, запушчаны ў работу “ПараГраф”. Запоўнена база дадзеных па школьных падручніках “БиблиоГраф”.

Усе настаўнікі валодаюць неабходным мінімумам па выкарыстанню прадметных камп’ютэрных праграм.

Але ў дадзеным накірунку яшчэ існуе шэраг праблем і нявыкарыстаных рэзерваў. Патрабуе актывізацыі метадычная вучоба педагогаў па авалоданню камп’ютэрнымі тэхналогіямі: толькі 1 педагог мае сертыфікат карыстальніка інфармацыйных тэхналогій. Не створаны сайт установы, нагрузка вучэбнага кабінета інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій – 40 гадзін. Не з’яўляецца рэгулярным выкарыстанне камп’ютараў для работы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

У адпаведнасці з раённай праграмай “Маладыя таленты Зэльвеншчыны” удасканальвалася работа па выяўленню, падтрымцы і развіцці таленавітых дзяцей. Ва ўстанове дзейнічалі вучнёўскія навуковыя таварыствы. Была праведзена школьная навукова-практычная канферэнцыя, на якую былі прадстаўлены 9 вучнёўскіх работ. На раённую канферэнцыю было прадстаўлена 6 работ. Найбольш вынікова на іх выступілі Квірынг Іван у секцыі матэматыкі (кіраўнік Коўш В.М.) і Шынкарэвіч Надзея ў секцыі хіміі (кіраўнік Плаўская Г.М.).

На раённых прадметных алімпіядах вучні старэйшага звяна занялі 6 прызавых месц. Па 2 прызавыя месцы занялі вучні настаўніцы хіміі Плаўскай Г.М. і настаўніка працоўнага навучання Грынцэвіча М.М., па аднаму прызавому месцу занялі вучні па матэматыцы (настаўнік Коўш В.М.), па фізічнай культуры (настаўнік Бяляўскі А.М.). Для стымулявання адорыных вучняў са спецрахунка ўстановы былі выдзелены грашовыя сродкі для набыцця навагодніх падарункаў.

Разам з тым, у рабоце з адоранымі вучнямі педагагічным калектывам задзейнічаны не ўсе рэзервы і магчымасці. Яшчэ няма дасканалай сістэмы выяўлення і адбору вучняў, якія маюць схільнасць да ўдзелу ў алімпіядах па таму ці іншаму прадмету. На працягу апошніх 7 гадоў установа не займала прызавых месцаў на абласных алімпіядах. А ў гэтым годзе прызёры раённых алімпіяд не набралі патрабуемай колькасці балаў, каб прадстаўляўляць наш раён на вобласці. Ні адзін вучань установы не займаецца ў завочнай школе.

Вынікі анкетавання “Аналіз рэзультатыўнасці метадычнай работы” і “Ацэнка ступені ўплыву формаў метадычнай работы на асобасна-прафесійны рост педагога”, у якім прынялі ўдзел 26 педагогаў установы (79%), паказалі, што эфектыўнай метадычную работу ва ўстанове лічаць 24 педагога (72,2%). 25 педагогаў (75,7%) адказалі, што адчуваюць канкрэтна на сабе рэзультатыўнасць метадычнай работы. Даволі высока ацэньваецца ўплыў кансультацый больш вопытных калег (79%), метадычных фарміраванняў (67%), курсаў павышэння кваліфікацыі (88%), тэматычных педагагічных саветаў (67%), самаадукацыі (64%) на ўзровень развіцця педагогаў.

Разам з тым, трэба адзначыь шэраг недахопаў у выніках метадычнай работы, якія патрабуюць удасканалення. Як паказваюць вынікі алімпіяд, настаўнікам-прадметнікам і кіраўнікам метадычных аб’яднанняў неабходна палепшыць метадычнае суправаджэнне педагогаў з адоранымі вучнямі. Толькі 1 настаўнік (3%) прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі па рабоце з адоранымі вучнямі. Патрабуе актывізацыі метадычная вучоба педагогаў па авалодванню камп’ютэрнымі тэхналогіямі. Неабходна прадоўжыць інфармацыйна-метадычную падтрымку факультатыўных заняткаў, прыняць меры па актывізацыі ўкаранення эфектыўных форм, метадаў і тэхналогій навучання і выхавання. Патрабуе ўдасканалення метадычнае забеспячэнне дзейнасці настаўнікаў-дэфектолагаў па рэалізацыі кампетэнтнага падыходу ў рабоце з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У сувязі з тым, што маюць месца правапарушэнні сярод

школьнікаў, неабходна павысіць эфектыўнасць метадычнай вучобы класных кіраўнікоў па арганізацыі прафілактычнай работы з непаўналетнімі, якія схільныя да здзяйснення супрацьпраўных паводзін.

Існуе неабходнасць у актывізацыі метадычнай вучобы педагогаў дашкольнікаў па рэалізацыі мадэлі “Этнасад”.

Педагогі ўстановы не дзеляццца вопытам работы ў друку (за мінулы навучальны год ніводнай публікацыі).

Існуе неабходнасць па прыняцці дадатковых мер па абсталяванню прадметных кабінетаў неабходным вучэбным абсталяваннем, (кабінет музыкі, геаграфіі, нямецкай мовы), актывізацыі работы асобных настаўнікаў-прадметнікаў па падрыхтоўцы дыдактычнага і раздатачнага матэрыялу (Грынцэвіч М.М., Савосік Дз.Л.).

Ва ўстанове ў 2009-2010 н.г. навучалася 220 вучняў, з іх 203 (92 %) былі ахоплены факультатыўнымі заняткамі (раённы паказчык 96,1%, абласны - 80%).

На працягу навучальнага года дынаміка паспяховасці школьнікаў была станоўчай. Усе яны паспяхова завяршылі навучальны год. Сярэдні бал паспяховасці па ўстанове склаў 7,11 (па раёну 7,42). Па гэтаму паказчыку наша ўстанова займае 13 месца сярод 14 устаноў раёна.

Па выніках года вучэбныя дасягненні 12 (6,6%) вучняў адпавядаюць высокаму ўзроўню, 553 (29,3%) – дастатковаму, 60 (33,2%) – сярэдняму, 56 (30,9%) – здавальняючаму. Няма ніводнага вучня з нізкім узроўнем вучэбных дасягненняў. Павялічылася колькасць выдатнікаў – з 6 у мінулым навучальным годзе да 12 у гэтым навучальным годзе.

Навучанне на ўзроўні агульнай базавай адукацыі завяршылі і атрымалі пасведчанне аб базавай адукацыі 32 вучні 9-х класаў, а 1 (3%) (раённы паказчык 2,6 %) з іх атрымалі пасведчанне з адзнакай.

Складаным і напружаным быў 2009-2010 навучальны год для вучняў 11’ класаў, якія навучаліся па пераходным вучэбным плане і ім трэба было за 1 год засвоіць вучэбныя праграмы двух класаў і за 1 год завяршыць навучанне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі. Дзякуючы намаганням настаўнікаў яны паспяхова з гэтым справіліся.

Усе 20 выпускнікоў 11 класа завяршылі навучанне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі і атрымалі атэстаты, з іх 7 (35 %) узнагароджаны пахвальным лістом “За асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў. Але ў мінулым навучальным годзе няма ніводнага медаліста.

9 (45 %) выпускнікоў паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы (раённы паказчык 48,9 %); 6 (30 %) – у сярэднія спецыяльныя, 4 (20 %) – прафесіянальна тэхнічныя, 1 (5 %) - працаўладкаваны. Наша ўстанова займае 5 месца ў раёне па гэтаму паказчыку. Вызначыліся з далейшым навучаннем або працаўладкаваліся ўсе выпускнікі 9 і 11’ класаў.

Але пры гэтым у рабоце педагагічнага калектыву ўстановы назіраецца шэраг праблем. Недастаткова праводзіцца работа асобнымі настаўнікамі са слабапаспяваючымі вучнямі. Не назіраецца станоўчай дынамікі ў вучняў, якія маюць самы нізкі ўзровень ведаў па класе. Як сведчыць праверка класных журналаў, у большасці настаўнікаў –прадметнікаў назіраецца слабая накапляемасць адзнак на працягу чвэрці. Неабходны больш дзейсны кантроль

адміністрацыі ўстановы за якасцю правядзення ўрокаў настаўнікамі-прадметнікамі, ажыццяўленнем кантролю вучэбных дасягненняў вучняў.

З 1 верасня гэтага года ўступае ў сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. З мэтай азнаямлення бацькоў, настаўнікаў і вучняў з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” на канец навучальнага года былі праведзены педагагічны савет, агульнашкольны бацькоўскі сход, аформлены адпаведны інфармацыйны стэнд. Для якаснай арганізацыі адукацыйнага працэсу на пачатку навучальнага года неабходна прадоўжыць работу ў гэтым накірунку.

У 2009-2010 навучальным годзе ў 14 гуртках ва ўстанове займалася 196 вучняў (89 %), з іх 7 гурткоў – школьныя, 7 – ад цэнтра пазашкольнай работы. Накірункі гурткоў наступныя: прадметныя (5), тэхнічнай творчасці (2), дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (2), экалагічны (1), спартыўны (1), журналістыкі (3). Адзін гурток працаваў па месцы жыхарства вучняў, на базе Залацееўскага дзіцячага сада.

Спартыўнымі гурткамі і секцыямі былі ахоплены 181 вучань (83 %), раённы паказчык склаў 59 %.

Ва ўстанове былі створаны атрады ЮІДР, пажарнікаў-выратавальнікаў.

На мерапрыемствах рознага ўзроўню вучні ўстановы занялі 12 прызавых месц.

Разам з тым, ва ўстанове не выкарыстаны ўсе рэсурсы па задавальненню запытаў вучняў: не працуюць гурткі вакальнага і харэаграфічнага накірункаў, не створаны клубы юных пажарнікаў-выратавальнікаў, клуб ЮІД, клуб прафілактычнай накіраванасці.

Не задавальняе пастаноўка і рэзультатыўнасць фізкультурна-спартыўнай работы. У ІV-й раённай спартакіядзе школьнікаў 2009 года ўстанова заняла апошняе месца ў сваёй падгрупе. У многім гэта звязана з нізкай забяспечанасцю ўстановы спартыўным інвентаром і абсталяваннем (61% , па раёне 76,5 %).

Установе неабходна больш арыентавацца на работу з дзецьмі ў вячэрні час, суботнія і нядзельныя дні, распрацоўваць гібкія графікі работы ў канікулярны час з улікам пажаданняў школьнікаў і бацькоў.

Адміністрацыі ўстановы, настаўнікам фізічнай культуры ў новым навучальным годзе неабходна прыняць канкрэтныя меры па паляпшэнню становішча ў фізкультурна-спартыўнай рабоце, забеспячэнню ўстановы спартыўным інвентаром і абсталяваннем, эфектыўнаму выкарыстанню спартыўнай базы.

Асноўным накірункам у выхаваўчай рабоце з’яўлялася выхаванне ў вучняў патрыятызму, фарміраванне дзяржаўнай ідэалогіі праз рэалізацыю мерапрыемстваў падрыхтоўкі і святкавання 65-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Года роднай зямлі і Года якасці. Змястоўная і якасная работа ў гэтым накірунку праводзілася класнымі кіраўнікамі. Да дня Перамогі быў створаны віртуальны музей Вялікай Айчыннай вайны, установа прыняла ўдзел ва ўсіх раённых мерапрыемтвах і акцыях, прысвечаных 65-годдзю Вялікай перамогі. Так, у конкурсе праектаў “Каб не было вайны” установа заняла 3 месца, на занальным этапе раённага конкурса “Галасы гісторыі” – 2 месца.

Прыярытэтнай формай работы стала арганізацыя сацыяльна значымай дзейнасці дзяцей і падлеткаў. У час рэйду “Ветэран жыве побач” цімураўцы ўстановы наведалі 12 ветэранаў вайны і працы. У рамках акцыі “Дзякуй за жыццё” вучні аказалі дапамогу ўсім ветэранам вайны і працы, інвалідам і састарэлым мікрараёна ўстановы, якім была неабходна дапамога.

Высокую сацыяльную актыўнасць вучні і педагогі праявілі ў абласной акцыі “65 дрэў у гонар 65-годдзя Вялікай Перамогі”. Закладзены школьны сад, лесапаркавая зона.

Але не ў поўнай меры ў выхаваўчай рабоце выкарыстоўваецца музей лесу, які знаходзіцца ў зачаткавай стадыі, не наладжана сувязь з Зэльвенскім лясніцтвам. Патрабуе актывізацыі работа дзіцячых і юнацкіх аб’яднанняў, не абсталяваны належным чынам піянерскі пакой.

Значная ўвага педагагічным калектывам установы ўдзялялася фарміраванню ў вучняў навыкаў самадысцыпліны, культуры паводзін і пачуцця адказнасці перад грамадствам і дзяржавай. Маюць месца пазітыўныя зрухі ў дынаміцы правапарушэнняў і злачынстваў школьнікаў ва ўстанове. У 2009-2010 навучальным годзе вучнямі нашай школы не здзейснена ніводнага злачынства (у 2008-2009 – 1 злачынства). За 8 месяцаў 2010 года вучнямі ўстановы здзейснена 4 правапарушэнні з удзелам 6 вучняў, за адпаведны перыяд мінулага года – 6 правапарушэнняў з удзелам 9 вучняў, на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх за здзяйсненне розных правапарушэнняў пастаўлены 1 вучань, за аналагічны перыяд мінулага года – 4. Усе вучні, схільныя да правапарушэнняў былі ахоплены гурткавой работай. Па стану на 1 верасня 2010 года на ўліку ў ІСН знаходзіцца 1 вучань ўстановы. Але аб недастатковай рабоце ў дадзеным накірунку гавораць тыя факты, што 4 вучні ў мінулым навучальным годзе здзейснілі правапарушэнні паўторна. Колькасць вучняў, якія знаходзяцца на ўліку ў ІСН, зменшылася за кошт выбыцця вучняў з установы (5 вучняў) і толькі 4 вучні зняты з уліку на працягу навучальнага года.

Таму адміністрацыі ўстановы, класным кіраўнікам, СППС ў цесным узаемадзеянні з бацькамі, зацікаўленымі службамі неабходна прыняць дадатковыя меры па фарміраванню культуры правядзення вольнага часу і здаровага вобразу жыцця, прафілактыцы п’янства, асацыяльных, суіцыдальных паводзін сярод непаўналетніх.

На працягу навучальнага года паглыблялася работа па ахове правоў і законных інтарэсаў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

На 1 жніўня 2010 года ва ўстанове налічваецца 1 прыёмная і 2 апякунскія сем’і, у якіх выхоўваецца 4 дзяцей.

Больш актыўным стала выяўленне сацыяльна небяспечнага становішча дзяцей. Па стану на 01.08.2010 года ў школьным банку дадзеных у сацыяльна-небяспечным становішчы знаходзіцца 13 дзяцей, якія выхоўваюцца ў 8 сем’ях, 2 дзяцей з 2 сем’яў прызнаны патрабуючымі дзяржаўнай абароны, індывідуальнай работы і дадатковай педагагічнай увагі патрабуюць 9 сямей, у якіх выхоўваецца 22 дзіцяці. Але аб недастатковай рабоце ў гэтым накірунку гаворыць той факт, што 4 сям’і прызнаны знаходзячыміся у сацыяльна небяспечным становішчы не па ініцыятыве ўстановы, а пасля сігналаў іншых служб. 1 дзіця прызнана патрабуючым дзяржаўнай абароны пасля вынясення прадпісання пракурорам Зэльвенскага раёна.

Станоўчая работа з сем’ямі па вяртанню дзяцей з дзіцячага сацыяльнага прытулку. У 2009-2010 навучальным годзе з дзіцячага сацыяльнага прытулку вярнуліся 3 дзіцяці з 2 сямей, усе яны вернуты ў біялагічныя сем’і.

Разам з тым, неабходна адзначыць недастатковае ўзаемадзеянне ўсіх зацікаўленых па своечасоваму выяўленню сямейнай неблаганадзейнасці, прызнанні дзяцей знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы і патрабуючымі дзяржаўнай абароны.

Сістэма работы па ахове здароўя ў нашай установе будавалася па наступным накірункам: арганізацыя харчавання, фізкультурна – спартыўная работа, прафілактычная работа, арганізацыя аздараўлення вучняў і прапаганда ЗЛЖ. Да рэалізацыі гэтых накірункаў прыцягваліся вучні, бацькі, работнікі Дзярэчынскай амбулаторыі, работнікі культуры, работнікі РАУС, кінавідэапракат. Значная работа па дадзенай тэматыцы праводзілася самымі класнымі кіраўнікамі. На працягу года былі праведзены анкетаванні, трэнінгі, выхаваўчыя гадзіны па ЗЛЖ, прафілактыцы шкодных звычак, спартыўныя гульні. Былі арганізаваны і праведзены спартыўна-гульневыя спаборніцтвы прысвечаныя Дню абаронца Айчыны, Святу 8 сакавіка, Дню сям’і, дні здароўя. Рэгулярнымі з’яўляюцца гутаркі па прафілактыцы шкодных звычак, выкарыстання наркотыкаў, СНІДу. Вынікі медагляду школьнікаў рэгулярна аналізуюцца на нарадах пры дырэктары.

Гарачым харчаваннем за кошт дзяржаўнай датацыі забяспечаны ўсе вучні ўстановы.

У гэтым навучальным годзе на базе ўстановы ў час вясенніх і летніх канікул прайшлі аздараўленне 90 вучняў.

У 2010/2011 н.г. неабходна арганізаваць работу факультатываў па здароваму ладу жыцця, прадоўжыць работу па фарміраванню адказных небяспечных паводзін, весці пастаянную работу па прафілактыцы курэння, выкарыстання алкагольных напіткаў.

Напярэдадні прадстаячых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь патрэбна ўдзяліць асаблівую ўвагу правядзенню інфармацыйных і класных гадзін з вучнямі па тлумачэнню сацыяльнай накіраванасці нашай дзяржавы, яе палітычным і культурным развіцці, вывучэнню з вучнямі старэйшых класаў Канстытуцыі і выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

У сістэме ажыццяўлялася работа з бацькоўскай грамадскасцю. Структура педагагічнага ўсенавуча налічвала 4 аб’яднанні: клуб маладой сям’і, клуб “Вострыя вуглы выхавання”, клуб “Кантакт”, факультэт “Сем Я”. Павышэнню педагагічнай культуры бацькоў садзейнічаюць і праводзімыя штогод у раёне занальныя бацькоўскія канферэнцыі. У красавіку 2010 года бацькоўская грамадскасць прыняла ўдзел у канферэнцыі па тэме “Сямейны ачаг - залог поспеху асобы ў грамадстве”. Ва ўстанове дзейнічаюць савет ўстановы, папячыцельскі савет, праводзяцца бацькоўскія сходы, індывідуальная работа з бацькамі, сумесныя мерапрыемствы дзяцей, педагогаў і бацькоў.

У дзіцячым садзе выхоўвалася 32 дзіцяці, або 80 % ад агульнай колькасці дзяцей (раённы паказчык 89,2 %). Новай формай дашкольнай адукацыі былі ахоплены 9 дзяцей, якія наведвалі 1 адаптацыйную групу кароткачасовага знаходжання. 23 дашкольніка (100 % 4-6 гадоў) займаліся ў 2 гуртках. 75 % дзяцей займаліся ў гуртку на платнай аснове.

Педагагічны калектыў дзіцячага сада асаблівую ўвагу надаваў ахове і ўмацаванню здароўя дзяцей. 83 % дзяцей займаліся ў гуртку аздараўленчага профілю. У дзіцячым садзе праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, забяспечваецца аптымальны рухальны рэжым. Створаны спартыўная і гульнявыя пляцоўкі, пляцоўка па правілах дарожнага руху, якія патрабуюць даабсталявання. Паказчык захворваемасці дзяцей у дзіцячым садзе за 2009 год склаў 2,4 дня на адно дзіця (раённы паказчык 3,6).

Вучэбна-матэрыяльная база дзіцячага сада ўмацавалася на 1,3 млн. рублёў за кошт сродкаў спонсараў (індывідуальных прадпрымальнікаў Курапацкага А.В., Чудзілоўскай Ж.Б., СВК “Галынка”, дзярэчынскай праваслаўнай царквы). Забяспечанасць дзіцячага сада вучэбным і гульнявым абсталяваннем склаў 72 % (раённы паказчык 78,7 %).

Адукацыйна-выхаваўчы працэс у дзіцчым садзе здзяйсняецца па праграме “Пралеска”, выкарыстоўваюцца тэхналогіі беларускіх аўтараў, замежныя варыятыўныя праграмы. Працягвалася работа па стварэнню прадметна-развіваючага асяроддзя, дыферэнцыяцыі вучэбнай дзейнасці.

Прыярытэтнымі накірункамі дзейнасці дзіцячага сада ўстановы ў 2010-2011 навучальным годзе ў адпаведнасці з Праграмай развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2009-2014 гады з’яўляюцца ўкараненне новых форм арганізацыі дашкольнай адукацыі, задавальненне запытаў сям’і на адукацыйныя паслугі, у тым ліку на платнай аснове, фарміраванне здароўезберагаючай сістэмы, паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання, арганізацыі харчавання дзяцей. Неабходна ахапіць дашкольным грамадскім выхаваннем 91 % дзяцей ад 1 да 6 гадоў, давесці забяспечанасць сродкамі навучання і выхавання ў адпаведнасці з зацверджаным пералікам да 80%. Патрабуе далейшага ўдасканалення прадметна-развіваючае асяроддзе, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне. Птрабуе актывізацыі работа па рэалізацы мадэлі “Этнасад”.

Выкананыя даведзеныя на 2009 год прагнозныя паказчыкі. План пазабюджэтнай дзейнасці выкананы на 171,7%. Хаця ўстановай перавыкананы план пазабюджэтнай дзейнасці, але па дадзенаму паказчыку ў нас толькі 5 месца.ў табліцы рэйтынгу. Поўнасцю не выкананы план па зборы металалому і макулатуры. Не поўнасцю выкананы план нарыхтоўкі прадукцыі для школьнай сталовай.

Па выніках 2009 года ўстанова выканала план па платных адукацыйных паслугах на 171,7%. Але гэта адбываецца дзякуючы толькі асобным педработнікам школы (Мялехіна В.Д., Петрукевіч Л.І., Карпук С.В., Коўш В.М., Гарбацэвіч І.К., Роўгач А.А., Плаўская Г.М.). А трэба, каб практычна кожны педагог уносіў свой уклад у выкананне дадзенага паказчыка.

З мэтай эстэтычнага афармлення школьных памяшканняў набыты стэнды агульнай сумай 4.350.000 рублёў.Многа зроблена па добраўпарадкаванню тэрыторыі ўстановы. Але яе кветкава-дэкаратыўнае афармленне не адпавядае патрабаванням сучаснасці. Неабходна актывізацыя дзейнасці ўсяго педагагічнага калектыву і вучняў у гэтым накірунку.

  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Раздзел Уводзіны. Кароткая анатацыя праграмы iconГрупа 1 Анатацыя
Анатацыя – сціслае характарыстыка зместу кнігі, артыкула, рукапісу для агульнай арыентацыі чытачоў

Раздзел Уводзіны. Кароткая анатацыя праграмы iconЗмест ад аўтараў Уводзіны Раздзел I. Савецкі Саюз І краіны свету напярэдадні І ў пачатку Другой сусветнай вайны
Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь

Раздзел Уводзіны. Кароткая анатацыя праграмы iconРаздзел 2 Мэты, задачы І прынцыпы дадзенай праграмы
Зацвердзіць прыкладаемую праграму выхавання дзяцей І падлеткаў у Астравецкім раёне на 2006-2010 гады

Раздзел Уводзіны. Кароткая анатацыя праграмы iconРаздзел I. Асновы канстытуцыйнага ладу (артыкулы 1 20) раздзел II. Асоба, грамадства, дзяржава (артыкулы 21 63)
Раздзел VII. Фiнансава-крэдытная сiстэма Рэспублiкi Беларусь (артыкулы 132 136)

Раздзел Уводзіны. Кароткая анатацыя праграмы icon1. Уводзіны. Стан сістэмы выхавання, напрамкі рэалізацыі Праграмы І чакаемыя вынікі
Мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання навучэнцаў І дзяцей дашкольнай установы на 2011-2015 гады

Раздзел Уводзіны. Кароткая анатацыя праграмы iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Горацкі педагагічны каледж уа "Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова" Анатацыя сцэнарыя конкурсна-пазнавальнай праграмы
Асноўная мэта гэтага мерапрыемства – праз увасабленне свята “Масленка” у сцэнічным варыянце данесці да навучэнцаў узоры народнага...

Раздзел Уводзіны. Кароткая анатацыя праграмы iconУводзіны Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, к табе я ў думках залятаю І там душою спачываю
Уводзіны

Раздзел Уводзіны. Кароткая анатацыя праграмы iconУводзіны ў літаратуразнаўства вершаванне вучэбны комплекс Мінск
Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне: Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў-філолагаў І журналістаў/ В. П. Рагойша. — Мн.:...

Раздзел Уводзіны. Кароткая анатацыя праграмы iconПрапановы што да далейшага лёсу праграмы "Падарожжы Свабоды"
Галоўная мэта прыцягнуць да ўдзелу ў стварэньні праграмы як мага болей слухачоў

Раздзел Уводзіны. Кароткая анатацыя праграмы iconСпіс творчых работнікаў рэгіянальных тэлекампаній
Бародзіч Дзмітрый Аляксандравіч – галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя праграмы радыёвяшчання “Лепельскае мясцовае радыёвяшчанне”...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка