План-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма




НазваПлан-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма
Дата канвертавання04.11.2012
Памер39.26 Kb.
ТыпУрок

Аўтар: настаўнік пачатковых класаў Зубенка Н.П.


План-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе


Тэма: В. Феранц. “Сняжынкі”.

Мэта і задачы ўрока:

    • узбагачаць лексікон вучняў зімовымі словамі і выразамі;

    • стварыць умовы для фарміравання навыка свядомага і правільнага чытання; уменць знаходзіць у тэксце вобразныя моўныя сродкі і ўжываць іх у звязных моўных выказваннях;

    • садзейнічаць развіццю мовы вучняў і выхаванню свядомых адносін да свайго асабістага жыцця


Ход урока

І. Арганізацыя ўрока

ІІ. Праверка дамашняга задання

В. Корзун “Першы снег” – на памяць.

ІІІ. Маўленчая размінка.

1.На дошцы – загадка М. Парукава:

Матылі насіліся,

Над зямлёй кружыліся.

А як долу ўпалі –

Белым пухам сталі.

Загадка завучваецца на памяць, пры чытанні адпрацоўваецца выразнае вымаўленне галосных гукаў.

  • Назавіце адгадку. (Сняжынкі.)

а) З чым параўноўваюцца сняжынкі?

б) Што агульнага ўбачыў аўтар паміж матылямі і сняжынкамі? Паміж пухам і сняжынкамі?

IV. Падрыхтоўка да ўспрымання тэксту В. Феранца “Сняжынкі”.

1.На дошцы запісаны словы:

Снег апускаліся весела

Снегавы згушчаліся шчыльна

Сняжынка гразіліся засыпаць павольна

- З кожным словам першага слупка ўтварыце словазлучэнне ці пабудуйце неразвіты сказ.

- Хто або што можа выконваць дзеянні, запісаныя ў другім слупку? (Сняжынкі, хмары).

2. На дошку выстаўляюцца карткі, на кожнай з якіх запісана па аднаму слову: весела, шчыльна, павольна, хутка, незадаволена, мітусліва, гнеўна, глуха, панура.

- Дадзеныя словы паспрабуйце спалучыць з дзеяннямі, запісанымі на дошцы ў другім слупку. Са словазлучэннем снегавыя хмары пабудуйце развітыя сказы.

- Як вы лічыце, пра што пойдзе гаворка ў творы Васіля Франца “Сняжынкі”?

- Паслухайце тэкст і знайдзіце ў ім пацвярджэнне сваім меркаванням.

V. Аналіз твора.

1. Вучні чытаюць тэкст “Сняжынкі”- ланцужком

а) адказваюць на пытанні 1 -6 (ст.13).

б) – Разгледзьце малюнак да твора. Адшукайце ў тэксце радкі, якія адпавядаюць малюнку. Абгрунтуйце свой выбар. Зачытайце апісанне хмар.

- Як вы разумееце сказ “Хмары складаліся з незлічонага мноства сняжынак”? Падбярыце да слова незлічоны сінонімы.

- Як доўга хмары рыхтаваліся высыпаць снег на зямлю? (Некалькь дзён).

- Чаму, на ваш погляд, хмары не спяшаліся вызваліцца ад снегу? (Яны набіраліся сілы, назапашвалі вялікую колькасць сняжынак, каб затым адразу, умомант накрыць зямлю снегам.)

- Падбярыце словы, якія характарызуюць колер снегавых хмар. Хмары якія? (Цёмна-сінія, шэрыя, шызыя, свінцовыя, сівыя і да т. п.)

- Назавіце галоўных герояў твора. (Дзве сняжынкі.)


Фізкультмінутка

(пад музыку)

Мы сняжынкі, мы пушынкі,

Мы сняжынкі-балерынкі,

Мы танцуем дзень і ноч.

Усе мы дрэвы пабялілі
Дахі пухам замялі,

Дываном зямлю закрылі,

Ад марозаў збераглі.

Зайкі скачуць

Скок-скок-скок!

Ды на беленькі сняжок.

Прысядаюць слухаюць:

Ці не ідзе дзе воўк.

Раз-сагнуцца, разагнуцца,

Два нагнуцца пацягнуцца.

Тры-у далоні тры хлапкі,

Галавою тры кіўкі.

На чатыры- рукі шырай.

Пяць-рукамі памахаць,

Шэсць – за парту ціха сесці.


2.Работа ў парах: з прапанаванага набору слоў выберыце патрэбныя для характарыстыкі адной і другой сняжынкі.

Словы для характарыстыкі сняжынак (запісаны на дошцы): асцярожная, бязлітасная, вясёлая, гарэзлівая, нясмелая, лёгкадумная, сумная, непрытульная, жыццярадасная, смелая, цікаўная.

  • Абгрунтуйце свой выбар.

  • Якая са сняжынак прынесла больш карысці на зямлі?

  • Які добры след пакінула пасля сябе першая сняжынка? (На тым месцы, дзе яна растала, вырас жытнёвы каласок.)

  • Хто дапамог сняжынцы засланіць зямлю ад лютых маразоў? Падмацуйце адказ радкамі з тэксту

  • Чаму жыццё другой сняжынкі было вельмі кароткае і пра яе больш ніхто не ўспомніў?

  • Пацвердзіце адказ радкамі з тэксту. Як вы разумееце сэнс сказа “З усяе сілы трымалася сняжынка за сучок, каб толькі не ўпасці”?

  • Для чаго яна прыкладвала свае сілы і намаганні? (Каб захаваць уласнае жыццё.)

  • Чаму гэтых сіл у яе не хапіла? (Яна была адна, ніхто не прыйшоў ёй на дапамогу.)

  • Якая галоўная думка тэксту? (Кожны сам выбірае ў жыцці сваю дарогу.)


VІ. Заданні на ўзнаўленне зместу твора (самастойная работа).

Навучыцца выразна чытаць тэкст В. Феранца “Сняжынкі”, зрабіць да яго графічныя малюнкі, кожны падпісаць радкамі з тэксту( праверка самастойнай работы праводзіцца настаўнікам, вучні каменціруюць свае малюнкі)

VII. Дамашняе заданне

Падрыхтаваць выразнае чытанне размовы сняжынак па асобах;

Сціслы пераказ апавядання.

VII. Рэфлексія

- Каго зацікавіла гэта апавяданне? Чым?

- Што вам запомнілася больш за ўсё?

- Як чалавек павінен пражыць сваё жыццё?

- Як вы лічыце, на уроку мы сёння навучыліся чаму-небудзь?

- Якая сняжынка будзе служыць прыкладам у вашым жыцці?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

План-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

План-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма iconКонкурс Тэма
Тэма: Урок смутку па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” (Урок пазакласнага чытання ў 11 (9) класе, 4 чвэрць, красавік...

План-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма iconУрок: беларуская літаратура
План-канспект урока беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме: “Янка Купала. “Раскіданае гняздо”. Пошукі маладым пакаленнем шляхоў...

План-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма iconУрока у 9´класе Тэма урока
Мэта урока: забяспечыць асэнсаванае засваенне паняцця “сілы пругкасці”, відау дэфармацыі, закона Гука

План-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма iconПлан-канспект урока Тэма: "Добрыя пачуцці – добрыя адносіны"
Мэта: актывізаваць веды, уменні, навыкі па тэме; садзейнічаць развіццю іншамоўнага маўлення вучняў; выхоўваць інтарэс да вывучэння...

План-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма iconПлан-канспект урока па беларускай літаратуры ў 9 класе
Хмаркі”, адзначыць фальклорную аснову твора; выявіць спрадвечныя маральна-этычныя прынцыпы беларусаў на прыкладзе верша “Калыханка”...

План-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма iconПлан-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс)
Бсс, ІХ будову, сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі, ролю ў тэксце, умовы пастаноўкі двукроп’я ў бсс

План-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма iconЛітаратурнае чытанне
Звернемся думкамі да прошлага ўрока літаратурнага чытання. Аб чым мы вялі размову на прошлым уроку? (Выказванні дзяцей)

План-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма iconКанспект урока гісторыі беларусі ў 8 класе
Мэта: вызначыць палітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай пасля Люблінскай уніі

План-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма iconУрок асноўная форма арганізацыі вучэбных заняткаў. Сучасныя патрабаванні да ўрока беларускай мовы. Пабудова ўрока ў залежнасці ад яго зместу
Пытанні да экзамену ў летнюю сесію па дысцыпліне “Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання” для студэнтаў 5 курса...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка