Алесь Менскi " Веру ў цябе"




НазваАлесь Менскi " Веру ў цябе"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер26.88 Kb.
ТыпДокументы

Творческий Дом – www.tvordom.com – Алесь Менскi

Веру ў цябе”.

«Заплянаваны на 14 траўня рок-канцэрт салідарнасьці зь Беларускім ліцэем аказаўся сарваны. Дырэктар клюбу "Рэактар” Аляксей Кучко за тры дні да акцыі паведаміў, што канцэрт з праграмы здымае, не падаўшы ніякіх зразумелых прычынаў.», - вось такая навіна з'явілася на сайце ліцэю 12 траўня. На гэтым канцэрце павінна была адбыцца прэзэнтацыя другога ліцэйскага дыску. Шмат беларускіх гуртоў пагадзіліся падтрымаць ліцэй ў “Рэактары”, сярод іх былі Zet, Garadzkija, Indigo, Pomidoroff. Не атрымалася...

Нягледзячы на перашкоды і дзякуючы дапамозе розных арганізацый (сярод якіх ніводнай дзяржаўнай), супольны музычны праект “Веру ў цябе” быў выдадзены БМА-group і Беларускай службай Польскага Радыё.

Нельга параўнаць “Я люблю ліцэй” і “Веру ў цябе”. Першы ліцэйскі дыск быў з музыкай для ўнутранага карыстання, а другі больш, як адзначае афіцыйны сайт, касмапалітычны. Увогуле з гэтым можна пагадзіцца.

На дыску 17 трэкаў:

  1. 9 раніцы...ліцэй

  2. Fruits

  3. Келіх

  4. Лёс

  5. Я не хачу паміраць

  6. Ніткі

  7. Постаць

  8. Кахаю-люблю

  9. Коткі й самалёты

  10. Рукі

  11. Мне сумна

  12. Трускалкі

  13. Hotel “Belarus”

  14. Гарадзкія анёлы

  15. Некалькі соцень імёнаў

  16. Боль

  17. Выпускная

Якія былі запісаны:

The Medium Tension(2,6,11,14,15)

Коткі сёньня на выгуле (1,3,7,9,12,17)

[bi:p] (10)

Павал Супаненка (4,8)

Любоў Аношка (5)

Андрэй Хадановіч (13)

Trajektoryja (16)

Нельга заўважыць адзінага стылявога напрамку кампазыцый. Я пачуў і блюз, і рок, і панк, і джаз. Больш за ўсё мне падабалася музыка гурта “The Medium Tension”. Іх песьні могуць на доўгі час затрымацца ў гіт-парадзе беларускай рок-музыкі на Тузіне. У складзе гурта граюць Зьміцер Лаеўскі(гітара), Макс Цурко(бубны), Аліса Няхай(сьпеў), Рома Цыбульскі(гітара), Воля Какшынская(сьпеў). Усе яны выпускнікі 2003 году, але працягваюць падтрымліваць ліцэй і зараз.

Больш за ўсіх трэкаў для кружэлкі запісаў гурт “Коткі сёньня на выгуле”. У складзе гурта сьпяваюць і граюць Адэля Дубавец, Наста Клімовіч, Юля Крыварот, Рома Цыбульскі (гітара). Галасы дзяўчынак нікога не пакінуць абыякавымі. “Каб з Таўэрскага маста саскочыць, ужо трэба ў пашпарт брытанская віза.” Вось як у такіх умовах можна быць вольнай коткай?... Але ў дзяўчынак усё атрымаецца, бо “коткам усё фіялетава”.

Негледзячы на цяжкае становішча музыкаў яскравы аптымізм праходзіць праз амаль усі песьні. Але ж “Боль” застаецца ў сэрцах ліцэістаў. Сэрца баліць за мову, баліць за народ, палае ад суму, гарыць ад тугі, што бел-чырвона-белыя ня бачна ў небе сьцягі. Будуць бачны! У гэтым упэўнены не толькі музыкі, але ўсі ліцэісты. Ім пашанцавала навучацца ў коласаўскім. Яны гэта разумеюць, таму імкнуцца зрабіць усё магчымае і для ліцэю, і для мовы, і для краіны ўвогуле.

Кіраўніком і прадусарам праэкту выступіў Франак Вячорка. Усё пачынаецца з малога, адразу кіраўнік дыску, а потым... Спадзяюся, што ў хуткім часе сын пераўзыйдзе свайго бацьку.

Раю набыць гэты дыск перш за ўсё тым, хто не абыякавы да будучыні Беларусі і беларускага року. Канешне музыкам яшчэ не хапае прафесіяналізму і майстэрства, але жадання ўсё гэта набыць вельмі шмат, а гэта галоўнае. Жадаю музыкам трымацца і верыць. А ўсім астатнім слухаць беларускую музыку. Адным словам, адпачніце па-ліцэйску!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алесь Менскi \" Веру ў цябе\" iconСпяваюць усюды аб цябе, пра цябе

Алесь Менскi \" Веру ў цябе\" iconПаважаны сябра! Вітаем цябе на свабодзе!
Калі ты быў арыштаваны, да цябе прымяняліся рэпрэсіі ў сувязі з падзеямі 19. 12. 2010, ты можаш звярнуцца па дапамогу па наступных...

Алесь Менскi \" Веру ў цябе\" iconЦябе няма. Цябе І не было

Алесь Менскi \" Веру ў цябе\" iconF# я хачу Да Цябе Да Цябе Да Цябе П: Hm g а

Алесь Менскi \" Веру ў цябе\" iconПтушатнік Алесь Марціновіч
Марціновіч Алесь. Птушкі з пакінутых гнёздаў. Гісторыя ў асобах. Мінск, 2007. – 318 с

Алесь Менскi \" Веру ў цябе\" iconПетрашкевіч Алесь
Петрашкевіч Алесь нарадзіўся 01. 05. 1930 г у вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і

Алесь Менскi \" Веру ў цябе\" iconЦябе не спыталі! Але цябе падставілі!
Трэцяга кастрычніка патаемна былі зацверджаныя праўкі ў законы пра грамадскія аб’яднанні, партыі І ў Крымінальны кодэкс, а таксама...

Алесь Менскi \" Веру ў цябе\" icon«папараць-кветка зацв I тае для цябе ў бду»
Загадам рэктара бду №417-од ад 08. 10. 2009 аб´яўлена правядзенне вiктарыны «папараць-кветка зацвiтае для цябе ў бду»

Алесь Менскi \" Веру ў цябе\" iconТы нарадзіўся І адразу стаў сынам ці дачкой жанчыны І мужчыны, якія для цябе з’ўляюцца самымі дарагімі І блізкімі людзьмі на свеце мамай І татам. У тваім, як
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбу І сям’і, у якім досыць дэталёва распісаны правы І абавязкі тваіх бацькоў у дачыненні да цябе,...

Алесь Менскi \" Веру ў цябе\" iconАлесь гарун 1887-1920
У дарэвалюцыйнай Расіі быў узако-нены стары стыль. Можна дапусціць, што ў выпісцы, прызначанай для афіцыйнай дзяржаўнай установы,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка