Прывітаньне! Наша чарговая выправа ў беларускае Сеціва 14 сьнежня




НазваПрывітаньне! Наша чарговая выправа ў беларускае Сеціва 14 сьнежня
Дата канвертавання28.10.2012
Памер37.16 Kb.
ТыпДокументы
Padb1214abloga-1


Прывітаньне! Наша чарговая выправа ў беларускае Сеціва 14 сьнежня.


На форуме «Палітыка» парталу Тут.Бай форуме «Палітыка» абмяркоўваецца заява міністра ўнутраных спраў Беларусі Ўладзімера Навумава аб тым, што ў краіне няма палітзьняволеных. Захар камэнтуе: «Цалкам згодны, у нас жа няма палітычных артыкулаў у Крымінальным кадэксе. Значыць, няма й палітычных зьняволеных. Толькі ён не падумаў, што палітычную афарбоўку зьняволенаму надае ня кодэкс, а грамадзкая думка. За што б ні сідзеў той жа Казулін (пра гэта праз месяц забылі), у кожнага чалавека ягонае зьняволеньне асацыюецца з прэзыдэнцкімі выбарамі (пра гэта будуць памятаць і праз сто гадоў)». Нехта PanSportsmen парыруе: “Артыкул Крымінальнага кодэксу — адзін, без афарбоўкі. Калі ня верыце, паспрабуйце паўтарыць палітычныя подзьвігі Казуліна. Потым параўнаем тэрміны, ваш і Казуліна. Усё, што Казулін атрымаў звыш вашага тэрміну, згаджуся прызнаць "палітычна офарбаваным".


У суполцы сайту блогаў Жывы Журнал community.livejournal.com/minsk_byminsk_by карыстальнік over_vic_vella, адзін з удзельнікаў сакавіцкіх падзеяў на плошчы, выказваецца з нагоды прэзэнтацыі кнігі “Верым. Можам. Пераможам”, на якую яго не запрасілі: “Магу прадбачыць, што калі й быў там хтосьці з рэгіёнаў, то адзінкі. Гэта ўжо нават не стыль працы нашых лідэраў апазыцыі — гэта, на мой погляд, паказчык узроўню іх палітычнай культуры. Здаецца, што яны робяць усе, каб адштурхнуць ад сябе людзей з рэгіёнаў. Пра нас успамінаюць, калі трэба сабраць нейкія подпісы, альбо забясьпечыць масоўку на мерапрыемстве. І пакуль будзе панаваць гэты “сындром кальцавой дарогі”, пакуль менскія лідэры не зразумеюць, што за яе межамі знаходзіцца ня толькі шлях да Варшавы ці Масквы, а таксама там — Беларусь і ў ёй жывуць людзі, то нічога ў іх не атрымаецца”. У камэнтарах да запісу sashatheone адзначае: «Дарма гэты чалавек пакрыўдзіўся: кніга мае прыкладна 700 аўтараў ці нават больш. Калі ўсіх у адным месцы сабраць — невядома чым скончыцца. Проста, відаць, у журналістаў (аўтар нататкі, наколькі я зразумеў, журналіст) абвостранае пачуцьцё што да прызнаньня менавіта іхных аўтарскіх заслуг. Прасьцей варта быць, гэта ж не камэрцыйнае выданьне».

На гэтым зробім паўзу, каб сустрэцца праз некаторы час.


Padb1214abloga-2


Сайт “Гарадзенскі блог. Часопіс гораду з карцінкамі” “Гарадзенскі блог. Часопіс гораду з карцінкамі” blog.grodno.net вывесіў сёньня такую аб’яву Конрада: “Калядная вечарына для дзетак-беларусаў і іх бацькоў адбудзецца ў Гродне 26-а сьнежня. У гарадзкім Палацы тэкстыльшчыкаў вас чакаюць у 17.30. Праграма мерапрыемства даволі вялікая : у ёй сьпевы і танцы, калядкі і мерапрыемствы для дзетак, выступ хору “Бацькаўшчына”.


Гомельскі бард Вячаслаў Клімовіч ва ўласным ЖЖ-дзёньніку Вячаслаў Клімовіч v-klimovich.livejournal.com распачаў дыскусію адносна настальгіі па СССР: “Я раней ніколі не размаўляў па-беларуску, але калі даведаўся падчас навучаньня ў каледжы мастацтваў, якую культуру мы прафукалі, я пачаў да мовы ставіцца беражліва і з павагай, у тым ліку і як да мовы першай эўрапейскай канстытуцыі. Я ў цяперашні час вывучаю музычную культуру Падняпроўя і разумею, які складаны і ўнікальны па сваёй арганізацыі культурны пласт аналізую. А таксама разумею, колькі ўсяго страчана з-за адсутнасьці ў свой часякой-небудзь нацыянальнай самасьвядомасьці».


Фарумчане сайту Melody">Diva.by ва ўсю абмяркоўваюць тэму блізкіх ужо навагодніх сьвятаў. Нехта Melody дзеліцца досьведам: “І ў катэджах, і ў маёнтках гаспадары прадстаўляюць паслугі па прыгатаваньню навагодняга стала, на 14 чал. гэта 300 даляраў у нашым выпадку было. Думаю, што сума цалкам прымальная, меню дастаткова разнастайнае. Аднак праблема ў тым, што ўсе невялікія катэджы ужо разабралі. Хаця, калі пашукаць, думаю, можна нешта знасьці і за меншы кошт».


Дасылаць свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24. “Начная аблога”, Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся…

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прывітаньне! Наша чарговая выправа ў беларускае Сеціва 14 сьнежня iconПрывітаньне! Наша чарговая выправа ў беларускае Сеціва 14 сьнежня
Нехта PanSportsmen парыруе: “Артыкул Крымінальнага кодэксу — адзін, без афарбоўкі. Калі ня верыце, паспрабуйце паўтарыць палітычныя"...

Прывітаньне! Наша чарговая выправа ў беларускае Сеціва 14 сьнежня iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Прывітаньне! Наша чарговая выправа ў беларускае Сеціва 14 сьнежня iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Прывітаньне! Наша чарговая выправа ў беларускае Сеціва 14 сьнежня iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Прывітаньне! Наша чарговая выправа ў беларускае Сеціва 14 сьнежня iconПрывітаньне Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка
Прывітаньне” Час наведаць беларускае Сеціва І зірнуць, чым жыло яно сёньня, 3 кастрычніка

Прывітаньне! Наша чарговая выправа ў беларускае Сеціва 14 сьнежня iconПрывітаньне! Вось чым жыло сёньня беларускае Сеціва
Адзін з міліцыянтаў ня вытрымаў: “Чего Вы все в наш Минск поприезжали?” Тут ня вытрымаў я, адказаўшы: “У адрозьненьні ад Вас, я нарадзіўся...

Прывітаньне! Наша чарговая выправа ў беларускае Сеціва 14 сьнежня iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва

Прывітаньне! Наша чарговая выправа ў беларускае Сеціва 14 сьнежня iconПрывтаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывтаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі

Прывітаньне! Наша чарговая выправа ў беларускае Сеціва 14 сьнежня iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу". У студыі Севярын Квяткоўскі
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць навіну пра магчымасьць паставак у Беларусь газу ня толькі з Расеі. Вось некаторыя водгукі...

Прывітаньне! Наша чарговая выправа ў беларускае Сеціва 14 сьнежня iconПрывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць намер ўраду ажыццявіць праграму вяртаньня ў Беларусь колішніх суайчыньнікаў. Для былых суайчыньнікаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка