Марціна Скарсезы «Адступнікі»




НазваМарціна Скарсезы «Адступнікі»
Дата канвертавання04.11.2012
Памер14.95 Kb.
ТыпДокументы
Zhba1019kino

- Доообры вечар! На гэтым тыдні увага прыкаваная да новага фільму Марціна Скарсезы «Адступнікі». Майстар крымінальных драм вяртаецца да формы у рымэйку ганконгскага гіта «Падвойная ракіроўка». У амэрыканскім варыянце падзеі адбываюцца ў асяродзьдзі ірляндзкай злачыннай групоўкі.

(гукавы фрагмэнт)

Скарсезе запрасіў выдатную акторскую каманду на чале з Джэкам Нікалсанам, да якога далучыліся Мэтт Дэман і Леанарда ды Капрыё. Прыхільнікі крутога паліцэйскага стылю будуць задаволены: Скарсеза песьні не сапсаваў. Але другіх «Банд Ню-Ёрку» усё ж такі не атрымалася. Можа таму, што кожны (нават самы лепшы) рымэйк проста пераказвае тое, што ўжо зрабілі раней іншыя людзі.

- У нэгатыўным сэнсе больш за ўсе ўразіў расейскі трылер «Ліфт». Рэжысэр Усевалад Плоткін наглядзеўся танных заходніх жахаў і вырашыў, што можа зрабіць ня горш. Маладога хлопца, тэнісістку-наркаманку, артыстычнага дамушніка, красуню-мэдычку, таямнічага мужыка з нажом ён паслаў у бясконцае падарожжа на звычайным ліфце.

(гукавы фрагмэнт)

Сцэнарнага матэрыялу не хапае, акторам проста няма чаго рабіць. І падабраныя, дарэчы, яны не найлепшым чынам: няма ансамблю, кожны грае нешта сваё. Вось і застаецца назіраць як доўга падаюць зь неба гэтыя бяскрылыя анёлы. Адзінае жаданьне – каб гэта ўсё нарэшце скончылася. І фінальнае забойства сустракаеш ледзь не авацыяй.

- А зараз -- мой асабісты выбар. І зноў рарытэт -- хуліганскае рок-кіно «Шасьціструнны самурай». Нікому не вядомы амерыканец Лэнс Манджы восем гадоў таму спалучыў самурайскі эпас з рок-н-рольнай настальгіяй. Атрымалася экстравагантнае кіно пра дзікі сусьвет, у якім музыкі б’юцца на мячах за гонар лічыцца каралём рок-н-рола.

(гукавы фрагмэнт)

Музыку запісала каманда савецкіх эмігрантаў з красамоўнай назвай Red Elvises – Чырвоныя Элвісы. Ды і сам фільм падаецца трызьненьнем старасьвецкага рокера – фаната Элвіса Прэслі і Бадзі Холі. Гэты крыху нязграбны фільм зроблены за сьмешныя грошы, але з фантастычным імпэтам і аўтарскай свабодай.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Марціна Скарсезы «Адступнікі» iconЛеанід Дайнека з унучкай
Вёска Змітраўка 2-я Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці, звычайная сям’я руплівых калгаснікаў Тэклі Іванаўны І марціна Сцяпанавіча,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка