Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека 8




НазваКонкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека 8
Дата канвертавання28.10.2012
Памер139.87 Kb.
ТыпКонкурс



Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/

Выпуск 18 (530)

(31 мая 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:




Фэст маладзёвай журналістыкі “Твой стыль” адбыўся! 2

Кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Коўне 3

Гродзенскія ўлады за дадатковую атэстацыю гідаў 4

Вандроўка на роварах для старшакласнікаў 5

Школа менеджэраў моладзевых НДА запрашае да ўдзелу 6

Інтэграцыйны намётавы летнік «Круглае возера-2012» 7

7

Моўная школа для моладзі 7

Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! 8

Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека 8

Cемінары па эфектыўных метадах матывацыі і ацэнкі 8

уверх 9

Фотаконкурс “Хачу такім быць у старасці” 9




Падзеі:



уверх

Фэст маладзёвай журналістыкі “Твой стыль” адбыўся!


Кульмінацыяй Фэсту стала ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў нацыянальнага конкурса для маладых журналістаў. На перамогу ў трох асноўных і ў сямі спецнамінацыях прэтэндавала больш за сто аўтараў!

Акрамя дыпломаў лаўрэаты конкурса атрымалі памятныя прызы ад арганізатараў і партнёраў Фестывалю. Пераможцы трох асноўных конкурсных намінацый атрымалі магчымасць прайсці стажыроўку на тэлеканале «Белсат». Яшчэ некалькі чалавек змогуць наведаць навучальныя мерапрыемствы ў Швецыі і Літве.

Вось поўны спіс пераможцаў конкурсу:

Намінацыя “Маё пакаленне”:

1-е месца: Вольга Дэксніс, Вілейка, артыкул “Першая суррагатная маці ў Вілейцы”.

2-е месца: Юлія Лыткіна, Гродна, артыкул “Жыллёва-камунальныя баталіі альбо Зямля – гарадская, дом – калгасны”.

3-е месца: Аляксандр Ярашэвіч, Мінск, артыкул “Беларускія спэцслужбы абвесьцілі вайну панкам ды анархістам”.

Намінацыя “Свет вачыма”:

1-е месца: Даша Сапранецкая, Мінск, за фота “Поколения”.

2-е месца: Аліна Патышнева, Віцебск, за фота “Изнанка улиц”.

3-е месца: Наталля Клімовіч, Гродна, за фота “Дарога, жыццё і смерць”.

Намінацыя «Твой стыль»:

1-е месца: Валерыя Кустава, за інтэрв’ю з Аляксеем Дударавым “У мастацтве праўды больш, чым у жыцці…”.

2-е месца: Вікторыя Церашонак, за інтэрв’ю з вязнем канцлагера Аўшвіц «Спасибо, что сохранили этот ад».

3-е месца: Кацярына Карпіцкая, за інтэрв’ю з удзельнікамі ансамблю песен і пляскі «Зорька».

Пераможцы спецыяльных намінацый ад партнёраў Фестывалю:

Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі”:

Заснавальнік намінацыі – Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»

1-е месца: Людміла Мінкевіч, Мінск.

«Нестандартная Беларусь»:

Заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана”

1-е месца: Алесь Анішчук, Брэст.

2-е месца: Аляксандр Лойка, Мінск.

3-е месца, Людміла Мінкевіч, Мінск і Аляксандр Лойка, Мінск.
Спецыяльную ўзнагароду ў гэтай намінацыі атрымала таксама Адар’я Гуштын, Мінск.

Еўрапейская будучыня Беларусі”:

Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь”

У межах намінацыі вызначаўся лепшы матэрыял (артыкул, відеа- ці радыё матэрыял), прысвечаны тэме беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, праблемам, дзеянням і перспектывам у гэтай сферы, асобам, якія зрабілі вялікі ўнесак у пашырэнне беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва.

1-е месца: Аксана Рудовіч, Мінск.

«Беларускае мысленне і адукацыя»:

Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы Універсітэт”.

1-е месца: Таццяна Гурыновіч, Маладэчна.

2-е месца: Валянціна Міронава, Гомель.

3-е месца: Яся Каралевіч-Картэль, Мінск.

Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідэрства ў Беларусі:

Заснавальнік намінацыі – сайт ampby.org
1-е месца: Андрэй Елісееў, Мінск.

2-е месца: Вікторыя Грышанава, Брэст.
3-е месца: Ігар Кабакін, Ліда.

Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі”:
Заснавальнік намінацыі – польскі часопіс пра медыі PRESS.
1-е месца. Аляксандра Шукевіч, Мінск.

Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”

Намінацыя заснаваная Таварыствам “Зяленая сетка”

1-е месца: Аксана Рудовіч, Мінск.

Свае прызы на Фестывалі атрымалі і пераможцы першага агульнанацыянальнага ФотаБатла, праведзенага напярэдадні Фестывалю.

Падчас цырымоніі закрыцця фэсту пад гукі ўласна створанага гімна атрымалі пасведчанні выпускнікі «Школы маладога журналіста - 15». Удзельнікі юбілейнага набору гарадзенскай  ШМЖ зрабілі сімвалічныя падарункі сваім рэдактарам-куратарам, выкладчыкам і кіраўнікам праграмы.

Набор новых удзельнікаў «Школы маладога журналіста» пачнецца ў верасні бягучага года. У адрозненні ад папярэдніх гадоў, упершыню ў гэтай праграме будзе знятая верхняя ўзроставая мяжа, што дасць магчымасць удзелу ў праекце і асобам старэйшым за 25 год.

Паводле http://3sektar.by

уверх

Кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Коўне


Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі (зарэгістраваная ў Літве) далучылася да кола партнёраў у справе правядзення Другога Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 28-30 верасня 2012 года (Коўна, Літва).

Эксперты Асамблеі плануюць зрабіць шырокі ахоп даследванняў няўрадавага сектара Беларусі, якія робяцца ў межах розных навуковых дысцыплінаў (сацыялогія, палітычная навука, права ды інш.). Адначасова акадэмічны складнік будзе спалучаны  з прэзентацыяй вынікаў практычна-арыентаваных праектаў і маніторынгаў, што ажыццяўляюцца ўласна арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. Такім чынам да ўдзелу ў гэтай тэматычнай секцыі заахвочваюцца як навукоўцы, што прадстаўляюць розныя гуманітарныя навукі, так і даследчыкі з незалежных фабрык думкі ды грамадскіх арганізацый.

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі праводзіцца ўжо ў другі раз. Ён збярэ каля двухсот адмыслоўцаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі і рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. У межах Кангрэсу плануецца абмеркаванне праблемаў рэгіянальнага развіцця, стасункаў Беларусі з іншымі краінамі ды арганізацыя актуальных навуковых і грамадскіх дыскусій. Сёлета Кангрэс будзе прысвечаны тэме “Паварот да Беларусі: ідэі, мэтады, канцэпцыі”.

Арганізатары Кангрэсу: кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый пад эгідай Універсітэту Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь).

Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства можна знайсці на сайце: www.icbs.lt .

Заяўкі на ўдзел у Кангрэсе прымаюцца да 15 чэрвеня на электронны адрас: icbs@palityka.org

Прэс-рэліз Асамблеі НГА.


уверх

Гродзенскія ўлады за дадатковую атэстацыю гідаў


У лісце на імя Прэм’ер-міністра чыноўнікі  прапаноўваюць увесці атэстацыю, падобную на іспыт з тэарэтычнай і практычнай часткай. Гэтым будзе займацца метадычны цэнтр, напрыклад, на базе абласнога ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму.

Калі ў Польшчы гіда-нелегала чакае штраф у памеры 180-200 долараў, то ў Літве – да тысячы долараў, - прыводзіць словы  намесніка начальніка упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Міхаіла Кажуры “Гродзенская праўда”. – Лічу, што такая мера апраўданая і прайм альная ў Беларусі, у тым ліку ў нашай вобласці. Часта сталі сустракацца некваліфікаваныя замежныя спецыялісты, якія банальна не ўмеюць праводзіць экскурсіі. Да ўсяго ў некаторых выпадках такія гіды трактуюць гісторыю на ўласны капыл.

 Гродзенскія экскурсаводы, з якімі ўдалося паразмаўляць карэспандэнту “Твайго стылю”, паставіліся да магчымага новаўвядзення з непаразуменнем.

Усе беларускія гіды-экскурсаводы і без гэтага праходзяць атэстацыю ў Міністэрстве спорту і турызму. Неабходнасць мець  яшчэ і рэгіянальную атэстацыю  альбо дадаткова плаціць мясцоваму экскурсаводу можа прывесці да таго, што вазіць экскурсіі ў Гродна для турфірм будзе проста непрыбыткова.

Гродзенскі краянзаўца і атэставаны экскурсавод Ігар Лапеха:

Я не бачу, дзеля чаго гэта патрэбна.

У нас і так па законе маюць права праводзіць экскурсіі сэртыфікаваныя беларускія экскурсаводы (як і ў любой іншай краіне). Калі экскурсію праводзіць нелегал – ён парушае закон, гэта зразумела.

Нашыя экскурсаводы здаюць экзамен у Мінску. Хіба гэтага недастаткова?  Альбо яны хочуць удасканаліць падрыхтоўку экскурсаводаў? Не разумею, у чым праблема.

 Паводле прапановы гродзенскіх чыноўнікаў права праводзіць экскурсіі ў Беларусі змогуць атрымаць і замежныя экскурсаводы, але толькі прайшоўшы атэстацыю ў тым абласным цэнтры, на тэрыторыі якой адбудзецца экскурсія. Тое ж тычыцца і беларускіх экскурсаводаў.

 Паводле http://t-styl.info

уверх



А
бвесткі
:

уверх

Вандроўка на роварах для старшакласнікаў


Вандроўка па Беларусі для падлеткаў 15-17 гадоў ладзіць у чэрвені Гродзенскі цэнтр турызму і краязнаўства. Для ўдзелу неабходны толькі ровар, даведка пра стан здароўя і дазвол ад бацькоў.

Харчаванне ўдзельнікаў аплочвае Гродзенскі цэнтр турызму і краязнаўства.

Кіраваць вандроўкай будзе дасведчаны інструктар, які ладзіць падобныя выезды цягам 24 гадоў. Ён адзначае, што неабавязкова быць дасведчаным сур’ёзным спартсменам, галоўнае мець ровар і нейкія навыкі. Калі падлеткі катаюцца па горадзе, яны змогуць удзельнічаць і ў вандроўцы.

Паход будзе дастаткова сур’ёзны і цікавы: з начлегам у намётах, самастойным гатаваннем ежы на вогнішчы. Рамантыкі хопіць.

 Калі група будзе сфармаваная, падлеткі, іх бацькі і інструктар канчаткова вызначаць маршрут. Намёткі ўжо ёсць, але пажаданні ўдзельнікаў могуць быць улічаны.

 Ахвотныя да ўдзелу могуць звяртацца да 1 чэрвеня па адрасе: г. Гродна, зав. Тэлеграфны, 2. Тэлефон для даведак +375 29 7806950.

уверх

Міжнародныя валанцёрскія летнікі “Замкі Беларусі-2012”

РГА "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА" запрашае маладзёнаў ва ўзросце 18-25 гадоў да ўдзелу ў міжнародных валанцёрскіх летніках.

Міжнародны англамоўны летнік у м. Ружаны (16-28 ліпеня) і рускамоўны - у в. Залессе (11 - 25 ліпеня) ладзяцца ў межах праграмы "Замкі Беларусі".

Падчас валанцёрскіх летнікаў прадугледжана наступная праца: уборка на тэрыторыі гістарычных аб'ектаў, праца па азеляненні, будаўнічыя працы.

У праграме летнікаў: навучальныя трэнінгі і майстар-класы, культурніцкія мерапрыемствы, экскурсіі, турыстычныя паходы.

Падрабязныя анонсы праектаў і спасылкі на электронныя заяўкі - у дадатку.

Каб узяць удзел у летніках, неабходна запоўніць ан-лайн анкету па спасылках:

Залессе:

https://docs.google.com/spreadsheet/viewform?formkey=dGRYZjlQTktqZV9ESlBic3hWUkNodXc6MQ

Ружаны:

https://docs.google.com/spreadsheet/viewform?formkey=dFdIYUZkUlVzU1lRVUZ4cnNlMUlCU2c6MQ

Апошні тэрмін падачы заявак - 15 чэрвеня.

Падрабязная інфармацыя пра летнікі – на сайце: https://www.box.com/s/b324222c9c212a080e9a

Паводле рассылкі


уверх

Школа менеджэраў моладзевых НДА запрашае да ўдзелу


Хочаце зрабіць сваю арганізацыю эфектыўнай і паспяховай? Навучыцца кіраваць інфармацыяй і людзьмі? Думаць стратэгічна і ведаць, куды весці арганізацыю? Прыходзьце ў Школу менеджараў моладзевых НДА 2012!

Праграма «Школа менеджараў моладзевых НДА 2012» разлічана на прадстаўнікоў моладзевых арганізацый і ініцыятыў Беларусі і складаецца з наступных этапаў:

1. Адукацыйны: 5 семінараў, 4 трэнінгі ключавых кампетэнцый менеджэра, дыстанцыйнае навучанне.

2. Практычны: распрацоўка і рэалізацыя праектаў арганізацыйнага развіцця ў сваіх арганізацыях.

Мэта праграмы — падрыхтоўка менеджэраў для моладзевых НДА Беларусі, якія будуць забяспечваць працэсы кіравання і арганізацыйнага развіцця ў сваіх арганізацыях.

Змястоўную праграму і графік мерапрыемства Школы менеджэраў гл. ніжэй — у Дадатку 1 і Дадатку 2.

Моладзевыя і дзіцячыя арганізацыі і ініцыятывы Беларусі павінны дэлегаваць для ўдзелу ў Школе сваіх двух прадстаўнікоў, адзін з якіх АБАВЯЗКОВА павінен быць удзельнікам (сябрам) кіраўнічага органа арганізацыі.

У рамках семінара № 1 Школы (першаснага) будзе прадстаўлена падрабязная інфармацыя аб змесце і метадалогіі “Школы менеджараў моладзевых НДА 2012”, а таксама будуць абмяркоўвацца ўзаемныя правы і абавязкі АМП і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у Школе.

Пасля семінара № 1 пачнецца працэс арганізацыйнай дыягностыкі. Па выніках дыягностыкі арганізацыі змогуць вызначыцца, ці жадаюць яны распрацаваць і рэалізаваць план арганізацыйных зменаў.

Калі арганізацыі вызначыліся працягваць удзел у праекце, то іх прадстаўнікі змогуць прыняць удзел у наступных чатырох семінарах Школы з умовай абавязковага ўдзелу ў кожным семінары і дэлегаваннем ім паўнамоцтваў на распрацоўку і рэалізацыю планаў арганізацыйнага развіцця ў сваіх арганізацыях.

Па выніках навучання арганізацыя заключае з адным са сваіх прадстаўнікоў (на свой выбар) двухгадовы кантракт на працу ў якасці менеджэра для рэалізацыі плану арганізацыйнага развіцця сваёй арганізацыі.

Каб прыняць удзел у навучальным курсе, неабходна даслаць на адрас manager2012amp@gmail.com запоўненыя анкеты-заяўкі ад кожнага ўдзельніка і ліст-рэкамендацыю ад арганізацыі (можна даслаць адзін ліст на двух сваіх прадстаўнікоў)

Апошні тэрмін падачы заяўкі  - 14 чэрвеня, 18.00.

Усе пытанні можна задаваць па электроннай пошце manager2012amp@gmail.com ці па тэлефоне +375297760422.

Анкета ўдзельніка Школы на беларускай і рускай мовах.

Апісанне Школы на беларускай і рускай мовах.

Паводле http://ampby.org

уверх


Інтэграцыйны намётавы летнік «Круглае возера-2012»


Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднанне «Розныя-Роўныя» запрашае моладь да ўдзелу ў інтэграцыйны намётавым летніку-семінары з 7 па 17 ліпеня.

Летнік «Круглае возера» - гэта ўнікальнае асяроддзе, якое змяняе людзей, адкрывае для іх новыя далягляды, нагадвае аб тым, пра што нельга забываць.

Месца правядзення: лес, беоаг Плешчаніцкага вадасховішча.

Удзельнікі: моладзь ад 18 да 32 гадоў, у тым ліку людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

У праграме інтэграцыйнага летніка-семінара – вялікая колькасць развіццёвых і адукацыйных мерапрыемстваў. Моладзь навучыца працаваць у камандзе і атрымае навыкі, якія спрыяюць эфектыўнаму кіраванню ўласным часам. Яны навучацца развязваць канфліктныя сітуацыі і кіраваць сваім жыццём, даведаюцца, як паводзіць сябе ў сітуацыях, калі стэрэятыпы і забабоны перашкаджаюць нармальным чалавечым стасункам.

Тым, хто зацікавіўся, неабходна азнаёміцца з умовамі ўдзелу і накіраваць анкету-заяўку арганізатарам.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 25 чэрвеня.

Анкету і правілы ўдзелу глядзі на сайце www.rrby.org

Кантакты: 220104, г. Мінск, вул. М. Лынькова 8-4. Факс: 8017-242-07-67, МТС 8029-555-68-38 (у любы час), different-equal@mail.ru

Паводле рассылкі БМГА “Розныя- Роўныя”


уверх







Не спазніся!


уверх

Моўная школа для моладзі


Моўная Школа “Pontes» гэта тыднёвы (3-12 ліпеня ў Вільні, 2-7 ліпеня ў Каўні), інтэнсіўны курс польскаe мовы для моладзі (да 24 гадоў), які ладзіцца студэнтамі з Польшчы. 

Апошні тэрмін запісу на ўдзел – 6 чэрвеня.

Заявачны фармуляр можаш спампаваць тут і даслаць яго на адрас: kmpontes@wp.pl (даць загаловак файлу згодна ўзору bl_j_maszewicz.doc).

Паводле  http://pontes.cba.pl/index.php?load=bl

уверх

Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!


Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! у трэці раз расчыніў свае дзверы для ўдзельнікаў конкурснай праграмы і пачаў прыём работ да ўдзелу ў намінацыях і конкурсах Фестывалю.

Апошні тэрмін прыёму працаў – 11 чэрвеня.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў прэс-службу Фестывалю AD.NAK!:

Алесь Плотка, Тэл.: (29) 394-82-04, adnak@budzma.org

уверх

Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека


 Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2012 год.

Тэрміны правядзення Летніх школ па правах чалавека:

Школа першага набору

1 – 9 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 7 чэрвеня ўключна)

Школа другога набору

10 – 18 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 14 чэрвеня ўключна)

Школа трэццяга набору

23 -- 31 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 21 чэрвеня ўключна)

Школа чацвёртага набору

1 – 9 жніўня (заяўкі прымаюцца да 28 чэрвеня ўключна)

У выпадку, калі Вы маеце дадатковыя пытанні, звяртайцеся на адрас: belschool@gmail.com

Форма  рэгістрацыі на ўдзел у конкурсе – па спасылцы http://spring96.org/be/news/52307.

Паводле рассылкі Belschool

уверх

Cемінары па эфектыўных метадах матывацыі і ацэнкі


Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка».

І. 18–19 ліпеня 2012 г.: семінар-знаёмства з метадам актыўнай ацэнкі (для настаўнікаў усіх прадметаў усіх школьных узроўняў, метадыстаў);

ІІ. 20–21 ліпеня 2012 г.: cемінар-падтрымку для для настаўнікаў і метадыстаў, якія маюць досвед выкарыстання метаду актыўнай ацэнкі.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету (doc 25,5 Kb) і даслаць яе  на адрас aacenka@gmail.com .

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - да 30 чэрвеня ўключна.

Паводле aacenka.by

уверх

Фотаконкурс “Хачу такім быць у старасці”


Да ўдзелу запрашаюцца прафесійныя і непрафесійныя фатографы ва ўзросце 14-31 года.

Конкурс ладзіць ГА “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” у межах праекта «Трэці ўзрост – шансы для сацыяльнага ўключэння».

Апошні тэрмін – да 1 ліпеня.

Кантакты – Таццяна Баленда, 8044-7977343 Velcom, 8033-3350503 МТС

Сайт: www.basw-ngo.by. Эл.пошта: 3-age@basw-ngo.by

Паводле рассылкі БАСР



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека 8 iconКонкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека 5
Успаміны афіцэра польскай арміі Станіслава Ліса-Блонскага “Балахоўцы” пераклалі, дадалі прадмову І каментары, падрыхтавалі да друку...

Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека 8 iconКонкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека 8
Твой стыль”, які пройдзе ў Гродне 25-27 мая, майстар-класы, прэзентацыі рэгіянальных інфармацыйных выданняў, ток-шоў Журналістыка...

Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека 8 iconАнкета-заяўка на ўдзел у трэн І нгу «Грамадзянскі ўдзел: адстойванне І прасоўванне інтарэсаў грамадскасці»
Бюро абсе па дэмакратычных інстытутах І правах чалавека (бдіпч) І еўрапейская Камісія запрашаюць вас узяць удзел у праекце, скіраваным...

Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека 8 iconБазавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека
Школа правоў чалавека для адукатараў, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека,...

Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека 8 iconАдозва да кандыдатуры Беларусі на сяброўства ў Радзе аан па правах чалавека
Сямнаццатага траўня Генэральная асамблея аан будзе прымаць рашэньне аб новых сябрах Рады па правах чалавека, галоўнага воргану Аб’яднаных...

Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека 8 iconПавышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай І нефармальнай сферы. На працягу Курса ўдзельнікі змогуць
Арт (Чарнігаў, Украіна)1, у партнерстве з беларускімі спецыялістамі ў галіне адукацыі па правах чалавека, запрашае Вас узяць удзел...

Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека 8 iconКонкурс эсэ па правах чалавека 5
Зычым у Новым Годзе цікавых І насычаных падзеяў, задавальнення І эфектаў ад працы, а таксама энергіі І моцнага здароў’я!

Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека 8 iconРэгістрацыйная форма прэтэндэнта на ўдзел у паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека
...

Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека 8 iconКонкурс інфармацыйна адукацыйных летніх праектаў
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай І інфармацыйнай дзейнасці педагогаў І адукатараў у летні перыяд

Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека 8 iconКонкурс эсэ па правах чалавека 5
Для збору сродкаў на стварэнне рэабілітацыйных цэнтраў у Гродне І брэсце, набыцця спецыяльных платформ, інвалідных вазкоў, спартыўнай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка