Навэнна да маці божай будслаўскай




НазваНавэнна да маці божай будслаўскай
Дата канвертавання04.11.2012
Памер29.23 Kb.
ТыпДокументы
НАВЭННА ДА МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ
чытаецца ў кожную сераду
ў Будслаўскім санктуарыі


Уступная малітва

(першы варыянт)


Маці Божая Будслаўская, з пакораю і даверам стаім мы сёння перад Тваім цудоўным абразом, пракнучы скласці да падножжа Твайго алтара нашы радасці і клопаты, нашы перамогі і слабасці. Мы верым, шт Бог чытае ў чалавечых душах, як у разгорнутай кнізе. Кнігу нашых душаў адкрываем цяпер перад Табою, о Маці і Пані наша. Прачытай у ёй, просім, пра ўсе нашыя надзеі і сумненні, пра ўсе просьбы і падзякі. На ўсё, чым мы з’яўляемся і што маем, узглянь мацаю свайго мацярынскага Сэрца і пажадай зразумець і выслухаць нас.

Наш давер умацоўвае вопыт усіх тых, хто да нас кленчыў перад Тваім абразом і быў выслуханы, а таксама духоўна ўзмоцнены. Калі яны вярталіся адсюль дамоў, то адчувалі палёгку, бо знайшлі тут апеку і разуменне сваёй найлепшай Маці.

Ты – Маці Касцёла і збіраеш вернікаў вакол сябе. Сёння мы з Табою тут, у нашым санктуарыі. Тое, што мы належым да Касцёла, Маці якога Ты з’яўляешся, - гэта наша радасць і наш гонар. Па праўдзе кажучы, наша воля няўстойлівая, думкі часам бессэнсоўныя, а сэрцы не заўсёды цалкам адкрытыя, аднак мы прагнем ажыўляльнай ласкі Твайго пасрэдніцтва перад Богам, каб тое, што ў нас недасканалае і слабое, было асвечана і ўмацавана.


(другі варыянт)


Маці Божая, мы сабраліся перад Тваім абразом, з якога Ты валадарыш над намі, я якога аздараўляеш і суцяшаеш нас. Тваю апеку спазналі не толькі мы самі, але таксама бацькі нашы і продкі нашыя. Яны перадалі нам гэтую духоўную спадчыну, з якой цяпер мы чэрпаем і з якой жывём.

Мы верым, што як Каралева нашага санктуарыя, Ты атуляеш сваёю мацярынскаю апекаю ўсіх, хто моліцца ў гэтым месцы. Будзь жа Маці Касцёла, будзь Валадаркаю нашай Айчыны, Валадаркаю нашых сем’яў, Валадаркаю кожнага чалавека, які схіляе сваю галаву ў гэтым касцёле.

Мы верым, што Ты аздараўляеш. Вылечы нашае кволае сумленне, нашую непадатлівую волю; дай таксама здароўе і сілу нашаму целу.

Мы верым, што Ты суцяшаеш усіх, хто моліцца да Цябе. Аддалі ад нас любую праяву роспачы, суцяшай нас у адчаі; суцяшай не толькі тады, калі няма нікога, хто б нас любіў, але і тады, калі мы самі не ўмеем нікога любіць.

Мы верым, што Ты – наша Маці. Нашай Маці перадаём мы свае просьбы, як і тыя просьбы, што на працягу пяці стагоддзяў узносілі да Цябе ў гэтым месцы слабыя і гаротныя, але верныя сэрцам, якім патрэбна была Твая дапамога.


Агульныя тэксты для абодвух варыянтаў


Маці і Каралева наша,

за тое, што Ты ёсць з намі, праслаўляем Цябе, Маці Божая;

за тое, што на працягу пяці стагоддзяў Ты валадарыш у Будслаўскім санктуарыі, праслаўляем Цябе, Маці Божая;

за тое, што Ты суцяшаеш нас, праслаўляем Цябе, Маці Божая;

за тое, што Ты аздараўляеш нас, праслаўляем Цябе, Маці Божая;

за тое, што Ты з’яўляешся пасрэдніцай перад Богам, праслаўляем Цябе, Маці Божая;

за тое, што Ты – наша найлепшая Маці, праслаўляем Цябе, Маці Божая;

за тое, што Ты – дарыцелька Божай ласкі, праслаўляем Цябе, Маці Божая;

Не стамляючыся праслаўляць Цябе, дзякуем Табе, Маці Будслаўская;

за ўсе атрыманыя ласкі, дзякуем Табе, Маці Будслаўская;

за ўсе выслуханыя просьбы, дзякуем Табе, Маці Будслаўская;

за суцешаных у смутку, дзякуем Табе, Маці Будслаўская;

за выратаваных ад роспачы, дзякуем Табе, Маці Будслаўская;

за вызваленых з няволі граху, дзякуем Табе, Маці Будслаўская;

за вылечаных ад боязі, дзякуем Табе, Маці Будслаўская;

за ўмацаваных у веры, дзякуем Табе, Маці Будслаўская;


Дзякуючы за Таю мацярынскую апеку над намі, аб далейшым клопаце за нас, просім за нас, просім Цябе, наша Маці;

каб Евангелле пастаянна набывала новых і шчырых вызнаўцаў, просім Цябе, наша Маці;

каб Святы Айцец і ўсе душпастыры навукаю і прыкладам творча умацавалі Касцёл Хрыстовы, просім Цябе, наша Маці;

каб наша Айчына цешылася багаццем хрысціянскіх звычаяў справядлівасцю і павагай, просім Цябе, наша Маці;

каб нашы сем’і былі прыкладам любові і ахвярнасці, просім Цябе, наша Маці;

каб наша моладзь верна і нястомна захоўвала веру бацькоў нашых, просім Цябе, наша Маці;

каб нашы дзеці непахісна ўзрасталі ў Хрыстовых прынцыпах жыцця, просім Цябе, наша Маці;


Просім Цябе, Маці Будслаўская, атулі шчыраю апекаю ўсіх, хто сумняваецца; а ўсіх, хто заблукаў, і ўсіх грэшнікаў давядзі да Хрыста. Дай радасць усім незадаволеным і самотным. Як адна сям’я, Маці якой Ты з’яўляешся, мы хочам у радасці ісці да Хрыста.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Навэнна да маці божай будслаўскай iconПерэгрынацыя копіі абраза маці божай будслаўскай падчас года веры 2012–2013 Набажэнствы падчас трыдуума І перэгрынацыі абраза
Маці Божай Будслаўскай, распачынаецца за тры дні да запланаванага прыбыцця абраза. Матэрыялы па падрыхтоўцы да перэгрынацыі павінны...

Навэнна да маці божай будслаўскай iconПад апекаю маці божай падхорнай
Мы прыходзім на дзве гадзіны раней, абыходзім палаты, размаўляем з хворымі, раздаём цудоўныя медалікі Маці Божай, часопісы «Ave Maria»,...

Навэнна да маці божай будслаўскай iconСвятыні Беларусі, што згадваюцца ў даведніку, І святары, якія ў ІХ служылі
Маці Божай Ружанцовай (пабудаваны ў 1908; зачынены І разабраны ў 1930-я) (с. 24, 256, 394)

Навэнна да маці божай будслаўскай iconНавэн н а да Мац І Божай Будслаўскай Уступная малітва
Будслаўскім санктуарыі, асвяці нас сваёю ласкаю. Асвяці наш розум, каб мы больш поўна І глыбока пазнавалі праўду. Умацуй нашую волю,...

Навэнна да маці божай будслаўскай iconІі пешая пілігрымка Гудагай – Будслаў
Пілігрымка распачынаецца 1 ліпеня св. Імшой а 00 у санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у м. Гудагай. Шлях да Будслава раскладзены на...

Навэнна да маці божай будслаўскай iconАркадзя Куляшова "Маці"
Вашчанка “Непакорныя”, А. Марачкін “Маці”, фотаздымак манумента маці-патрыётцы А. Ф. Купрыянавай у г. Жодзіна); стылізаваныя малюнкі,...

Навэнна да маці божай будслаўскай iconМаці ступлю на родны свой парог— Насустрач маці. Пытаецца: "Ну што, сынок, Стаміўся, мабыць?" А у самой сляза з вачэй Цячэ паволі. Душу самотай апячэ, Агорне болем. За плечы ціхенька крану Сівую маці, Яе ласкава прыхіну

Навэнна да маці божай будслаўскай iconУрок белорусской литературе
Абсталяванне: партрэт С. Грахоўскага, дзіцячыя малюкі мам, плакат з жанчынай-маці, выстава кніг, сачыненні вучняў па тэме, асабістыя...

Навэнна да маці божай будслаўскай iconМаці пачатак усіх пачаткаў, апора І надзея
Народная мудрасць сцвярджае: “Бацька фармуе розум, а маці лашчыць цела, душу”. І гэта сапраўды так. Мужчына імкнецца прадоўжыць сябе...

Навэнна да маці божай будслаўскай iconМаці пачатак усіх пачаткаў, апора І надзея
Народная мудрасць сцвярджае: “Бацька фармуе розум, а маці лашчыць цела, душу”. І гэта сапраўды так. Мужчына імкнецца прадоўжыць сябе...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка