Тэма: Усе прафесіі важны, усе прафесіі патрэбны




НазваТэма: Усе прафесіі важны, усе прафесіі патрэбны
Дата канвертавання04.11.2012
Памер29.17 Kb.
ТыпДокументы
Кл. гадзіна 4 клас

Тэма: Усе прафесіі важны, усе прафесіі патрэбны

Мэта: расшыраць паняцце аб працы як пастаянным клопаце аб людзях, аб сабе; паказаць значэнне чалавека як працаўніка, умельца, майстра сваёй справы; пазнаёміць з прадстаўніками розных прафесій і рэзультатамі іх працы.

Форма правядзення: прэс-канферэнцыя

Падрыхтоўчая работа: запрашаюцца бацькі, выпускаецца газета “Усе прафесіі патрэбны”, рыхтуюцца пытанні “журналістамі, картачкі з назвамі выданняў: “Раніца”, “Адзін дома”, “Вясёлка”, “Лесавічок” і інш.; выстава малюнкаў “Мае бацькі на рабоце”і вырабаў, якія зроблены сваімі рукамі, патрэбнае для конкурсаў.

Ход гадзіны

I Аб’яўленне тэмы гадзіны

Нават маленькія дзеці ведаюць, што трэба працаваць. Працуем, за рэзультаты працы атрымліваем зарплату, а яшчэ атрымліваем задавальненне, радасць. Прафесій вельмі многа. Хутка вам прыдзецца выбіраць сваю прафесію. Для таго, каб выбраць яе правільна, трэба ведаць, якія якасці і веды спатрэбяцца для пэўнай прафесіі. Аб некаторых прафесіях мы сёння даведаемся на нашай прэс-канферэнцыі.

II Уступная гутарка

  • Што такое прэс-канферэнцыя?

Прэс – азначае, што ў мерапрыемстве будуць удзельнічаць прадстаўнікі прэсы – журналісты; канферэнцыя – сход спецыялістаў па якіх-небудзь пытаннях.

На нашай сустрэчы ў якасці журналістаў будзеце выступаць вы, а расказваць пра свае прафесіі будуць прадстаўнікі розных прафесій.

III Пытаемся – адказвайце

Перад дзецьмі выступаюць бацькі – людзі розных прафесій.

Дзеци задаюць пытанні. Прыкладныя пытанні:

  • Дзе вы вучыліся? Што вывучалі?

  • Колькі гадоў вы працуеце?

  • Ці падабаецца вам ваша прафесія?

  • А аб чым вы марылі ў дзяцінстве?

  • Чаму вы выбралі іменна гэтую прафесію?

  • Раскажыце цікавы выпадак звязаны з вашай працай.

  • Чым вы займаецеся ў вольны час?

  • Якія цяжкасці сустракаюцца ў вашай рабоце?

  • Ці многа трэба вучыцца, каб добра працаваць?


IV Выстава малюнкаў, вырабаў, зробленых сваімі рукамі

Дзеці расказваюць пра працу сваіх родных, пра свае вырабы.


- Дзе працуе твая мама? Тата?

- Ці цяжка працаваць на такой рабоце?

- З чаго зроблены гэты выраб?


Вынік. Мы пагаварылі аб многіх прафесіях і зразумелі, што трэба любіць сваю справу, многа ведаць аб ёй, трэба мець умелыя рукі і, канешне, быць працалюбівым. Ваша праца – вучоба, па-гэтаму пастарайцеся набыць як мага больш ведаў, каб выбраць добрую прафесію і працуючы атрымліваць задавальненне.


V Запрашаем у гульню “Адгадай прафесію”

1. Пералічваюцца інструменты, дзеці называюць прафесію.

  • Тэрмометр, шпрыц, стэтаскоп ….

  • Гаечны ключ, адвёртка ….

  • Указка, падручнік, ручка ….

  • Ложка, нож, чарпак …

  • Вагі, калькулятар, гіры …

  • Пэндзлі, фарбы, палітра, папера, альбом …

  • Ануча, вядро, швабра …




  1. Гульня “Загадай прафесію”

Мікрагрупы дагаворваюцца паміж сабою і загадваюць прафесію. Затым з дапамогай пантанімы паказваюць, што робіць прадстаўнік гэтай прафесіі. Усе астатнія вучні адгадваюць, якая прафесія загадана.

  1. Варыянт гульні. Вядучы загадвае прафесію, а ўсе астатнія задаюць яму пытанні, на якія можна адказаць толькі “Так” ці “Не”.

  • Працуе на заводзе?

  • Не.

  • Шые адзенне?

  • Не.

  • Машыны? І так далей.

VI Працоўная эстафета

  1. Спаборнічаюць медсёстры. (Забінтоўваюць палец.)

  2. Конкурс цырульнікаў. (Робім прычоску або пляцём косы)

  3. Конкурс павароў. (Гатовім салат ці бутэрброд)


VII Падвядзенне выніка

  • Які ж мы вывад зробім для сябе? (Усе прафесіі патрэбныя. Трэба рыхтаваць сябе да будучага.)

Дзеці дзякуюць гасцям і ўручаюць ім сувеніры. Зробленыя сваімі рукамі.

Падрыхтавала Богдан Г. М,

Таркачоўскі дз/с - СШ

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Усе прафесіі важны, усе прафесіі патрэбны iconНовых метадычных матэрыялаў, паступіўшых у аддзел методыка-аналітычнай работы
Ххі стагоддзя прад’яўляе да прафесіі бібліятэкара ўсё больш высокія патрабаванні, робіць яе ўсё больш складанай І творчай

Тэма: Усе прафесіі важны, усе прафесіі патрэбны iconВ. Няфёдава: "Усё ў жыцьці можна зьмяніць: апроч сьмерці І капрамонту"
На ўсе гэтыя сродкі плянавалі адрамантаваць 881,6 тысячы квадратных мэтраў жытла. Тэма сёньняшніх “Начных досьледаў” – капітальныя...

Тэма: Усе прафесіі важны, усе прафесіі патрэбны iconРасейская радыёстанцыя "Эхо Москвы" цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што толькі каля траціны жыхароў Беларусі падтрымліваюць цяпер ідэю аб’днаньня з
Каму патрэбны такі саюз, калі нас прыгнечваюць такім чынам?”– заявіў А. Лукашэнка. Аднак усё можна паправіць, але ўсё залежыць ад...

Тэма: Усе прафесіі важны, усе прафесіі патрэбны iconКаляндарна–тэматычнае планаванне па курсу "Асновы выбару прафесіі" ў 9 класе на 2012/2013 навучальны год Колькасць гадзін: 35

Тэма: Усе прафесіі важны, усе прафесіі патрэбны iconЗадача Знак
Я хачу, каб вы на сваю далонь паклалі ўсё дрэннае, што з вамі здарылася, усе непрыемныя думкі, павярнуліся да акенца І дзьмухнулі...

Тэма: Усе прафесіі важны, усе прафесіі патрэбны iconПраграма ўступнага іспыту па прадмету "Педагогіка" для абітурыентаў па спцыяльнасці
Педагог – прафесійны выхавальнік, настаўнік, выкладчык. Гісторыя прафесіі, прычыны яе з’яўлення

Тэма: Усе прафесіі важны, усе прафесіі патрэбны iconНавучальна- педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа п. Юбілейны
Здзейсняць кантроль за арганізацыя І методыкай правядзення курса “Асновы выбару прафесіі”

Тэма: Усе прафесіі важны, усе прафесіі патрэбны iconПрафесійная арыентацыя ў школе
Мэта: фарміраванне гатоўнасці вучняў да абгрунтаванага выбару шляху далейшага навучання І свядомага выбару прафесіі

Тэма: Усе прафесіі важны, усе прафесіі патрэбны iconТлумачальнаязап І с к а
Вядучая мэта курса “Пчалярства” падрыхтоўка школьнікаў да самастойнай працоўнай дзейнасці, прафарыентацыя да набыцця прафесіі пчаляра....

Тэма: Усе прафесіі важны, усе прафесіі патрэбны iconНавэнна да маці божай будслаўскай
Кнігу нашых душаў адкрываем цяпер перад Табою, о Маці І пані наша. Прачытай у ёй, просім, пра ўсе нашыя надзеі І сумненні, пра ўсе...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка