Навучанне чытанню Тэма




НазваНавучанне чытанню Тэма
Дата канвертавання28.10.2012
Памер47.5 Kb.
ТыпДокументы
Навучанне чытанню

Тэма: Гукі [н], [н’]. Літары Н, н


Мэты: 1) Пазнаёміць з новымі зычнымі гукамі і літарамі Н, н; працягваць работу па развіццю артыкуляцыйнага апарата і фанематычнага слыху


  1. Развіваць уяўленне, памяць, лагічнае мысленне; удакладняць і папаўняць слоўнікавы запас



  1. Выхоўваць уважлівыя адносіны да блізкіх, добрыя адносіны да жывёл, цікавасць і жаданне чытаць


Абсталяванне: Буквар А. Клышкі, карткі для работы ў парах, карткі-размалёўкі з літарай Н, індыв. лінеечкі для ацэньвання, малюнкі з выявамі кветак, куфэрак з прадметамі (яблык, акуляры, напарстак, клубок, цукерка)


Ход урока

І Арганізацыя класа

Так, шаноўныя, маўчок,

пачынаецца ўрок.

Сёння наўроку мы пазнаёмімся з новымі зычнымі гукамі і літарамі Н, н.

Будзем чытаць склады і словы з новай літарай.

Будзем вучыцца выразна гаварыць і ўважліва слухаць.

Будзем развіваць уяўленне, памяць, мысленне.


Я жадаю вам плённай працы. Спадзяюся, што вы будзеце актыўнымі і ўважлівымі.


ІІ Моўная размінка


Н.: Паглядзіце на малюнак, у каго мы сёння ў гасцях?

В.: У бабулі.

Н.: У каго з вас ёсць бабуля? Раскажыце, якая яна? Што любіць рабіць?


У бабулі ў садзе многа кветак. Заплюшчыце вочкі, уявіце іх.

1) Давайце панюхаем іх. Павольны глыбокі ўдых, затрымаем дыханне, запомнім пах кветак, доўгі поўны выдых. (3-4 разы)

А цяпер нюхаем усе кветкі, змешваем пахі. Кароткія хуткія ўдыхі і доўгі выдых.(3-4 разы)

Якое ўражанне засталося?

2) Давайце разгледзім кветкі, якія мы нюхалі.

Паказваюцца выявы кветак

Вымавіце са здзіўленнем: о-о-о!

Чаму вы здзівіліся?

Як называюцца гэтыя кветкі?


Вымавіце з зачараваннем а-а-а !

Чаму вы зачараваліся?

Што гэта за кветка?

Што вы ведаеце пра ружу?


Вымавіце сярдзіта у-у-у !

Чаму вы сталі сярдзітымі?

Што вы ведаеце пра шыпшыну?


Вымавіце радасна: і-і-і !

Чаму вы абрадаваліся?

Што гэта за кветка?


Кветкі выстаўляюцца на наборнае палатно.

Паглядзіце, якія прыгожыя кветкі ў садзе ў бабулі. Як вы думаеце, ці няма тут кветкі, якая заблудзілася?

Якая гэта кветка? Чаму вы так вырашылі?

В.: Шыпшына – гэта лясная кветка, астатнія садовыя.

3)Н.: У бабулі ёсць любімая ўнучка. Бабуля зрабіла ўнучцы падарунак. Хочаце даведацца які? Тады прачытайце.


КУПІЛА БАБУСЯ КАРАЛІ МАРУСІ


Што гэта? Вучымся вымаўляць скорагаворку.

Гульня “Далёка-блізка”(Паўтараем спачатку толькі вуснамі, затым шэптам, затым ў поўны голас, зноў шэптам і толькі вуснамі).

Гульня “Пытанне-адказ” (я пытаюся, выдзяляючы голасам адно слова, вы адказваеце, выдзяляючы гэтае ж слова).


Вучні ацэньваюць свой удзел у моўнай размінцы на чароўных лінеечках, якія ляжаць на парце ў кожнага. Настаўнік ацэньвае работу усяго класа на дошцы.


ІІІ Актуалізацыя апорных ведаў


Н.: У бабулі ёсць яшчэ адзін любімчык. Хочаце даведацца, хто гэта? Тады глядзіце, што ён у бабулі сцягнуў.

Настаўнік дастае з куфэрка прадметы(клубок, акуляры, цукерка,яблык,напарстак, яблык) і паказвае вучням.


Заданне: Вылучыць са слова першы гук, знайсці адпаведную літару ў касе і выставіць на наборнае палатно.

К А Ц Я Н Я

Ён вялікі свавольнік, але бабуля вельмі яго любіць. А як завуць бабулінага любімчыка вы даведаецеся, калі папрацуеце ў парах.

Раздаюцца карткі для работы ў парах. Вучні вызначаюць, што кацяня завуць Пушок.


Праводзіцца самаацэнка і ацэнка работы класа на дадзеным этапе ўрока.


ІV Фарміраванне ўяўленняў пра гукі [ н ] , [ н’]

а)У бабуліным куфэрку шмат цікавага. Загадваюцца загадкі, адгадкі вывешваюцца на малюнках.

Нажніцы, напарстак, ніткі.

Які гук аб’ядноўвае гэтыя словы? Што можаце расказаць пра яго?

Дзеці даюць характарыстыку гукам [н], [н’]. Праводзіцца гукавы аналіз слова ніткі.

б) Вы, напэўна, крыху стаміліся. Палажыце галаву на парту, апусціце плечы, заплюшчыце вочы.Паслухайце апавяданне пра бабулю і ўнучку. Запомніце словы, у якіх ёсць новыя гукі.

Летам на вуліцы ярка свеціць сонейка. На агародзе ў бабулі багата агародніны. Але вось бяда! На капусту напалі вусені. Бабуля збірае іх у слоік. А Маруся кажа:

- Зараз я табе дапамагу, бабуля!

Пабегла Маруся ў двор, а назад ідзе і нясе кош. А ў кашы былі кураняты. Выпусціла Маруся іх на градкі. Кураняты пачалі кляваць вусеняў. Бабуля сказала ўнучцы:

- Ты малайчына, Маруся!

Якія словы з новымі гукамі запомнілі?

в) Чытаю словы з гукамі [н], [н’].Калі гук у пачатку слова – рукі ўверх, пляскаем у далоні, калі гук у сярэдзіне слова – рукі перад сабой. Калі гук у канцы слова – па каленях.

Ацаніць дадзены этап урока.


V Фарміраванне ўяўленняў пра літары Н , н

Н.: Ці ведаеце вы літару Н? Размалюйце яе на сваіх картачках.

Паглядзіце на алфавіт, назавіце суседзяў літары Н.

А якая бывае літара Н? Для чаго патрэбна вялікаяя? А маленькая?


Фізкультхвілінка

Раз, два, тры, чатыры,пяць

Пайшоў коцік пагуляць.

А за ім браткі-блізняткі

Жыць не могуць без зарадкі.

Скачуць, бегаюць, штурхаюцца

І пад стол хаваюцца.

Потым маршыруюць пакуль не пачуюць:

Годзе, коцікі, гуляць,

Час нам байкі пачынаць.


VI Практыкаванне ў чытанні тэкстаў з літарай н

Паглядзіце на дошку. Трэба дапамагчы бабулі. Гатовы?

Чытаем хорам:

Но-но-но – мы паехалі ў ... (кіно)

На- на- на – мы ўбачылі ... (слана)

Ну-ну-ну – пачакаем мы ... (вясну)


Чытанне складоў па-аднаму (склады вывешаны на дошку)


VII Работа па падручніку


Чытанне верша настаўнікам.

На што падобна літара н?

Знайдзіце словы, у якіх ёсць літара н.

Знайдзіце кветку у падручніку, назва якой вам не вядома.

Паказваецца вялікі малюнак.

Хто можа прачытаць , як называюцца гэтыя кветкі?

НАСТУРКІ

На якія групы можна падзяліць малюнкі ў падручніку?


VIII Вынікі ўрока. Рэфлексія


Каму было цікава сёння на ўроку?

Каму было цяжка? Што выклікала цяжкасці?

Што новага сёння даведаліся?

Славесная ацэнка работы кожнага вучня.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Навучанне чытанню Тэма iconБеларускае чытанне (навучанне чытанню)

Навучанне чытанню Тэма iconНавучанне чытанню ў 1 класе
Мэта: Стварыць умовы для знаёмства вучняў з гукамі [б] І [б’] І літарай, якая ІХ абазначае; садзейнічаць навучанню на слых адрозніваць...

Навучанне чытанню Тэма iconНавучанне чытанню ў 1 класе
Мэта: дапамагчы дзяцям навучыцца чытаць словы тыпу “Саша”, “Паша”; стварыць умовы для замацавання ўмення чытаць адкрытыя склады (з...

Навучанне чытанню Тэма iconБеларуская мова (навучанне пісьму) Тэма
Давайце ўсміхнемся адзін аднаму. Я рада зноў бачыць на вашых тварах усмешкі І думаю, што сённяшні ўрок прынясе вам толькі радасць...

Навучанне чытанню Тэма iconЗацверджана загад 03. 01. 2012 №
Матэматыка Працоўнае навучанне (Д) Працоўнае навучанне (6) Фізічная культура І здар

Навучанне чытанню Тэма iconПрацоўнае навучанне ў пачатковых класах арганічная састаўная частка адзінай сістэмы навучання, выхавання І развіцця вучняў
Працоўнае навучанне ў пачатковых класах — арганічная састаўная частка адзінай сістэмы навучання, выхавання І развіцця вучняў. Мэтай...

Навучанне чытанню Тэма iconУрок 3 тэма
Тэма: Вершы Петруся Броўкі «Калі ласка» І яўгеніі Янішчыц «Мова»: параўнальны аналіз

Навучанне чытанню Тэма iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

Навучанне чытанню Тэма iconУрок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма
Тэма: Замацаванне вывучанага. Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў Назоўным І вінавальным склонах

Навучанне чытанню Тэма iconУрок па літаратурнаму чытанню ў 3 "А" класе
Праверка дамашняга задання. Актуалізацыя ведаў пра разделе вуснай народнай творчасці

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка