Ягор Маёрчык, Сіманіцкая Рудня (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці)




НазваЯгор Маёрчык, Сіманіцкая Рудня (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці)
Дата канвертавання04.11.2012
Памер100.23 Kb.
ТыпДокументы
majo0722(GeaRudnia)


палітычная геаграфія

сіманіцкая рудня


Эфір 22 ліпеня


Ягор Маёрчык, Сіманіцкая Рудня (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці)


Мальвіну з дзіцячай казкі “Залаты ключык” памятаюць усе. Гэткая рамантычная дзяўчынка-кветка з блакітнымі валасамі і вялікімі вачамі. Сваёй прывабнай зьнешнасьцю яна скарыла сэрцы П’еро і Бураціны.


Мальвіна Юшкевіч зь вёскі Сіманіцкая Рудня не такая вядомая, але яна таксам заслугоўвае, каб яе апісалі. Сядэрняга веку спадарыня. Насуперак халоднаму і хмарнаму лету, ейныя рукі і твар ўжо пасьпелі загарэць да чырвона-бронзавага колеру. Апранутая кабета як і ўсе вяскоўцы. Строй не такі ўжо сьвяточна-ўрачысты, бо ледзь не ўвесь дзень яна праводзіць на агародзе ды ў хляву.


Спадарыне Юшкевіч крыху бракуе хараства казачнай Мальвіны. Патрэбнае яно дзеля таго, каб памягчэлі сэрцы чыноўнікаў мясцовай вертыкалі.


(Мальвіна Юшкевіч: ) Капаю тут граду. Ды пойду ў такім во… То на каго старшыня лагодняей паглядзіць: на мяне ці на таго, што прыйдзе ў духах?


(Карэспандэнт: ) Вы набудзьце сабе духі.


(Мальвіна Юшкевіч: ) А! Ну, так, яны ёсьць. Але ўсё адно запытаюцца: “Дзе ты робіш?” “Даяркай” “Ну, і ідзі адсюль.”


(Карэспандэнт: ) У вас ёсьць сьвяточны строй? Апранаеце сьвяточны строй і прыходзіце да старшыні. Можа, іншы эфект будзе?


(Мальвіна Юшкевіч: ) Як робім самі, вось і ўся увага, бо ніхто не дапаможа. Ніхто! Ні Лукашэнка, ні старшыня сельскага савету. У наш час і жыцьцё такое, што мы нікому нідзе не патрэбныя.


У Мальвіны Юшкевіч ёсьць свой П’еро – гэта ейны муж Уладзімер. У дадзены момант – беспрацоўны. На апошнім месцы ён, так бы мовіць, разыйшоўся з начальствам у поглядах. А тым часам пакуль стаіць на біржы, дапамагае жонцы па гаспарадцы.


(Уладзімер Юшкевіч: ) Я зьбіраў малако. Яны зразаюць тлустасьць. Навока паставяць “3,4”. Я такой каровы ня бачыў, каб тлустасьць была “3,4”! “3,8” – гэта будзе самая такая пустая кароўка. Кажу: “Гаспадар жа праверыць!” “Нічога! – кажуць. – Ты яму стаў такую!” На што я буду з чалавекам сварыцца? Я пырехаў і людзям усё распавёў. У нас такое: устаеш у пяць і лягаеш у 12 гадзінаў ночы. Жывем зь зямлі. На градах з матычкаю працую. Луплю ва ўсю! Гэта бабская праца, але яна сама не щпраўляецца. А я стаў і пагнаў.


(Карэспандэнт: ) Па ягады ды па грыбы ходзіце?


(Уладзімер Юшкевіч: ) Натуральна, ходзім. Нармалёва набіраем – кіляграмаў па трыццаць, нават болей. І за кошт гэтага жывем.


(Карэспандэнт: ) За сэзон колькі можна зарабіць?


(Уладзімер Юшкевіч: ) Тысячаў 500, блізу мільёна зарабіць можна. Але зараз усё гэта бяруць за капейкі. Гэтыя шпікулянты тута-ка за 2 тысяы кіляграм набудуць, завязе і прадасьць за пяць ці за шэсьць.


(Карэспандэнт: ) А хто вам перашкаджае ўзяць уласнага коніка, паставіць на воз вёдры ды паехаць і здаць?


(Уладзімер Юшкевіч: ) Цябе хутка задавяць, калі ты будзеш гэтым займацца.


(Карэспандэнт: ) У вас тут мафія?


(Уладзімер Юшкевіч: ) А яна зараз усюль! Усюль!!


(Карэспандэнт: ) А ўлада нейкая ў вёсцы ёсьць ці не?


(Уладзімер Юшкевіч: ) А сюды ніхто не прыязджае! На што ім гэтыя людзі? Пляваць яны хацелі на гэтых людзей! Яны клапоцяцца толькі пра сябе. Пра людзей яны ніякім чынам не клапоцяцца.


Лес абкружае Сіманіцкую Рудню з чатырох бакоў. Гэтыя мясьціны лічацца самымі грыбнымі ў Лельчыцкім раёне Гомельшчыны.


Апошнімі гадамі тут склалася цэлая сістэма. Мясцовае насельніцтва суцэльна перакваліфікавалася ў грыбнікоў. Перакупнікі езьдзяць па вёсках ды зьбіраюць ураджай. І цераз накалькіх пасярэднікаў лісіцы ды баравікі ўрэшце рэшт трапляюць на кірмашы ды ў рэстарацыі буйных гарадоў Беларусі і прылеглых краінаў.


Для насельнікаў Рудні хата Аўгеньні Рэмчынскай – гэта своеасаблівы нарыхтоўчы пункт. Гаспадыня як раз і ёсьць адным з ланцугоў у згаданай схеме.


(Рэмчынская: ) Выбачайце, што мы такія касматыя і абыякія – на агародзе была.


(Карэспандэнт: ) Гэта ж не тэлебачаньне. Вы не бойцеся за сваю касматасьць.


(Рэмчынская: ) Я не баюся! І па грыбы і па ягады ходзім. Летась я чатыры мяхі грыбоў насушыла. На 200 даляраў прадала. Яшчэ белыя грыбы салілі. Намарынавала дзесьці 120 жбанкоў.


(Карэспандэнт: ) Колькі жбанкоў?!


(Рэмчынская: ) 120.


(Карэспандэнт: ) Вы зараз прыёмшчыцай працуеце?


(Рэмчынская: ) Я пэнсіянэрка. Але калі хтосьці папросіць мяне прыняць грыбы, то я прыму. А крутыя бізнэсмэны прыязджаюць і забіраюць. А мы для іх сабіраем. Я загатовіла, яны забралі і мне там нешта заплацяць. Але ня тое, што я сваю цану усталёўваю.


(Карэспандэнт: ) А чаму самі не ўсталёўваеце?


(Рэмчынская: ) У мяне ўсё ёсьць: і бочкі, і шалі. Але трэба мець каналы збыту, патрэбная машына. А калі яны ў мяне пастаяць, яны прападуць. А я сама хажу па 2-3 разы на дзенб у лес. У нас такія тут людзі, што ледзь поўзаюць, а ў лес ідуць. Хто толькі можа хадзіць, усе там. Нават тыя, каму па 80 гадоў і тое ідуць з кійком у лес.


Яскравым прыклад таго, што зьбіральніцтву грыбоў падуладныя ўсе ўзросты – гэта Марыя Герман. Бабульцы ўжо блізу васьмідзесяці.


(Карэспандэнт: ) Па ягады ды па грыбы ходзіце?


(Герман: ) Калі ёсьць час, дык схажу.


(Карэспандэнт: ) “Ня цяжка нагінацца па грыбы ды ягады?”


(Герман: ) А чаму, сынок, ня цяжка? Зайдзе у лес… вось лісічка, вось лісічка і вось лісічка. Пуц на каленцы! Пазьбіраў, пазьбіраў і пайшоў далей. Каленцы баляць і ногі баляць. Прыйдзеш… здаецца, толькі щпасьці ды паляжаць. Паляжыць трохі ўстане і зноў топчышся”.


(Карэспандэнт: ) “Што зь імі робяць. Як іх апрацоўваюць?”


(Герман: ) “Прынесьці. Памылі іх, пачысьцілі, адварылі. Алеі на патэльню налілі. Іх паклалі туды і хай закіпаюць. Туды цыбулькі, туды часнака, туды кропу і ўсялякае заправы. Адхаладзіў. За іх у жбанок і закруціў”.


Як бы Марыя Герман не наракала на сваё здароўе, але яна дагэтуль трымае худобу і засевае надзелы. Калі грыбоў назьбірае больш за патрэбнае, прадае іх.


Заробленныя грошы хутчэй за ўсё подуць на аўтобусныя квіткі. Сын нарэшце атрымаў кватэру. Хоць горад бабе Марыі не да спадобы, аднак езьдзіць яна туды ня так ужо і рэдка – у госьці да ўнукаў.


(Герман: ) Хораша! Прыгожа тут і лес зялёны. Але ніхто ня хоча, сынок, тут заставацца. На што вам маладым такое жыцьцё ў гэтым пяску, у камарах і горы? Ці ня лепей Жыць у горадзе? У мяне ў Мазыры сын ё. Атрымаў кватэру. Заехала я да яго. Над шляхам тая кватэра, на пятым паверсе. Як зараве машына – я ў ванко, як зараве машына – я ў ванко. Яны рагочуць зь мяне і сьмяюцца: “Дурная баба! Яна ў вёсцы машынаў ня бачыць! Яна бы толькі стаяла і машыны лічыла.” А іх тут няма нідзе. На тыдзень адна праедзе, а там яны ляцяць і ляцяць.


(Карэспандэнт: ) “Як людзі да ўладаў ставяцца?”


(Герман: ) “Жыць стала плепей. Кажуць добры наш гэты ўправіцель менскі. Як яго? Гарбачэнка? Ці Ганачэнка? Як яго?”


У Сіманіцкай Рудне засталіся адныя толькі пенсіянэры. Аднак улетку з пачаткам вакацыяў тут можна пачуць і дзіцячыя галасы.


На лес, раку, грыбы ды ягады “гарадзкія” глядзяць з шырока расплюшчанымі вачамі. Аднагодкі зь вёсак і мястэчкаў часу не марнуюць. Іх-та прыслалі сюды не адпачываць, а досьведу набірацца.


(Карэспандэнт: ) “Завуць цябе як?”


(Дзяўчынка: ) “Сьвета”.


(Карэспандэнт: ) “Год табе колькі?”


(Сьвета: ) “Дзевяць. Я тут прыехала на канікулы да бабы зь дзедам”.


(Карэспандэнт: ) “У лес па грыбы ходзіш?”


(Сьвета: ) “Хаджу”.


(Карэспандэнт: ) “Шмат назьбірала?”


(Сьвета: ) “Багата! Кубачак. Я назьбірала лісіцаў і пасамацыла, а баба зварыла мне суп”.


(Карэспандэнт: ) “Бацькі твае дзе працуюць?”


(Сьвета: ) “Маці нідзе не працуе. А бацька дома працуе. То з цэглай працуе, то падмуркі кладзе. Маці раней лісічку нарыхтоўвала. За-га-таўліцелі прыязджалі, забіралі грбы і давалі грошы”.


(Карэспандэнт: ) “Атырмлівалася, што гэта была маціна праца?”


(Сьвета: ) “Так. А я сястру даглядала”.


(Карэспандэнт: ) “Малайчынка!”


Атрыманыя за грыбы грошы падзеляць на дзве няроўныя часткі. Большая асядзе ў хованках. Адтуль іх будуць даставаць па адной купюры ды так, каб дацягнуць да наступнага сэзону.


На меньшую частку вяскоўцы дазволяць сабе пашыкаваць. А гэта значыць, што выручкі ў тутэйшай краме адразу паболее.


Па той бок прылаўкі – Валя Ліпская.


(Ліпская: ) “Гэта толькі адзін побыт ёсьць на гарэлку, віно, цыгарэты, соль і цукар. Я ж не магу прымусіць людзей нешта набываць! А пляну даюць 3 мільёны на гэты во пэнсіянэраў. Хлеб прывозяць праз два дні на трэці. 20 боханаў хлеба за дзень не разьбіраюць”.


(Карэспандэнт: ) “Не прадалі вы хлеб. Яго сьпісваюць?”


(Ліпская: ) “Ніхто нічога не спісвае! Забірай дадому і еж. Прыязджае санстанцыя. “Чаму пратэрмінаваны тавар?” Яго зьнішчаюць. Я свае грошы плачу яшчэ за той тавар, што зьнішчылі. У дадатак я на 10-15 базавых велічыняў атрымліваю штрафу. Пратэрмінаваны хлеб, нягодная пернікі ці кансэрвы – усё забіраеш дадому. Дзяцей гэтым накарміла, сьвіней і цяля. А якая мне з гэтага выгада? На 0,4 стаўкі толькі працую?ы Атрымліваю я 15 тысячаў. І трое дзяцей маю. Каб ня тыя грыбы і ягады, я бы прапала. Я за іхны кошт толькі і жыву. Зь дзецьмі пайду і нанашу столькі, што мне трэба месяцаў два рабіць”.


(Карэспандэнт: ) “Плюньце вы на гэтую працу ды хадзце па грыбы і ягады!”


(Ліпская: ) “Я тады “дзцячых” не атрымаю. За кошт таго, што я атрымаю 100 тысячаў дзіцячых, я трымаюся за гэтыя 15 тысячаў”.


Прадачка Валя Ліпская не хавае радасьці ад таго, што ў краму пацякуць грошы. Але гандлёвае шчасьце будзе нядоўгім. Восенью жыхары Сіманіцкай Рудні па-тужэй зацягнуць паясы.


І так да наступнага лета.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ягор Маёрчык, Сіманіцкая Рудня (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці) iconЯгор Маёрчык, Застаўе (Драгічынскі раён, Берасьцейскай вобласьці)
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Ягор Маёрчык, Сіманіцкая Рудня (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці) iconЯгор Маёрчык, Сіманіцкі Млынок. Лельчыцкі раён Гомельшчыны (Баба Каця: ) "Хадзі сынок! Як бы мала мы не стаялі, але лепей пасядзець. Так?"
Баба Каця: “Магчыма. Я нешта паганае скажу, табе гэта трэба будзе выкінуць, каб на цябе там не сварыліся”

Ягор Маёрчык, Сіманіцкая Рудня (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці) iconЯгор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны
Два колы інваліднай каляскі –– ёсьць адзіным сродкам перасоўваньня пенсіянэркі Ванды Лагун

Ягор Маёрчык, Сіманіцкая Рудня (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці) iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Сіманіцкая Рудня (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці) iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Сіманіцкая Рудня (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці) iconЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён Гомельшчыны
Дажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў існаваньня вёскі. Распытваю жыхарку паселішча Ніну Марозаву

Ягор Маёрчык, Сіманіцкая Рудня (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці) iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новік-Пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Ягор Маёрчык, Сіманіцкая Рудня (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці) iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён, Берасьцейшчына
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новіка-пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Ягор Маёрчык, Сіманіцкая Рудня (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці) iconЯгор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Сіманіцкая Рудня (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці) iconЯгор Маёрчык, Ганцавіцкі раён Берасьцейшчыны
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка