Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў




НазваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
старонка7/15
Дата канвертавання04.11.2012
Памер1.25 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   15

КРЫТЭРЫІ ацэнкі ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА

Напрамак спецыяльнасці “рэстаўрацыя вырабаў”


Частка 1 МАЛЮНАК

1 бал – патрабаванні поўнасцю не выкананы, праца пачата, выканана бессістэмна, або абітурыент адмовіўся ад далейшага выканання работы.

2 балы – галоўныя патрабаванні не выкананы, відавочная адсутнасць ведаў і навыкаў па асновах выяўленчага мастацтва.

3 балы – абітурыент выканаў нязначную частку патрабаванняў, пры гэтым дапусціў грубыя памылкі, якія сведчаць аб недастатковых ведах і навыках па асновах выяўленчага мастацтва.

4 балы – абітурыент не валодае большасцю кампанентаў выразных сродкаў акадэмічнага малюнка. Ён дапусціў значныя памылкі пры вырашэнні экзаменацыйнага задання, але валодае здавальняючымі ведамі па прадмеце.

5 балаў – у рабоце дапушчаны істотныя памылкі ў кампазіцыі, перспектыўнай і прасторавай пабудове, танальных адносінах.

6 балаў – у рабоце прадэманстравана адноснае веданне выяўленчай граматы і валоданне тэхнікай выканання, але маюцца памылкі у кампазіцыйным вырашэнні, канструкцыйнай пабудове і святлоценявой распрацоўцы.

7 балаў – абітурыент часткова не выканаў патрабаванні экзаменацыйнага задання, няўпэўнена валодае тэхнікай, але пры гэтым праяўляе правільнае разуменне задач і вытрымлівае паслядоўнасць іх рашэння.

8 балаў – работа адказвае асноўным патрабаванням экзаменацыйнага задання, але маюцца неістотныя недахопы або тэхнічная незавершанасць, якія не перашкаджаюць мастацкай цэльнасці.

9 балаў – работа абітурыента адпавядае патрабаванням экзаменацыйнага задання, выканана на дастаткова высокім мастацкім узроўні, праяўлена веданне акадэмічных правілаў і законаў малюнка.

10 балаў – абітурыент дасканала выканаў заданне згодна з патрабаваннямі, праявіў творчыя здольнасці пры вырашэнні пастаўленых задач, паказаў выдатнае валоданне мастацкімі тэхнікамі, перспектывай, прадэманстраваў уменні святлоценявой распрацоўкі, пошуку прапарцыянальных суадносін прадметаў і дэталей пастаноўкі; работа выканана на высокім мастацкім узроўні.


Частка 2 ЖЫВАПІС

1 бал – патрабаванні поўнасцю не выкананы, праца пачата, выканана бессістэмна, або абітурыент адмовіўся ад далейшага выканання работы.

2 балы – абітурыент завяршыў заданне, але праявіў прафесійную непадрыхтаванасць, не валодае неабходнымі для навучання па дадзенай прафесіі ведамі, навыкамі.

3 балы – абітурыент выканаў экзаменацыйнае заданне далёка не ў поўным аб’ёме, дапусціў грубыя памылкі ў тонава-кампазіцыйных і каларыстычных адносінах.

4 балы – абітурыент не валодае большасцю кампанентаў выразных сродкаў жывапісу. У рабоце дапушчаны значныя памылкі пры вырашэнні пастаўленай задачы, але абітурыент мае уяўленне аб асноўных выразных сродках жывапісу.

5 балаў – у рабоце дапушчаны істотныя памылкі кампазіцыйна-тонавага рашэння пастаноўкі на вызначаным фармаце паперы, колеравае рашэнне часткова адпавядае патрабаванням экзаменацыйнага задання.

6 балаў – у рабоце маюцца пэўныя памылкі ў кампазіцыйным вырашэнні і стварэнні каляровай гамы, але прадэманстравана веданне ў асноўным законаў стварэння жывапіснай работы.

7 балаў – абітурыент выканаў работу па асноўных паказчыках, праяўляе правільнае разуменне задач жывапісу і паслядоўнасць іх рашэння, але пры гэтым праявіў няўпэўненасць валодання тэхнікай абранага віду жывапісу.

8 балаў – работа адказвае асноўным патрабаванням экзаменацыйнага задання, а дробныя недахопы або тэхнічная незавершанасць не перашкаджаюць мастацкай цэльнасці працы.

9 балаў – работа абітурыента адказвае асноўным патрабаванням экзаменацыйнага задання, выканана на дастаткова высокім мастацкім узроўні, паказана веданне акадэмічных правілаў і законаў у жывапісе.

10 балаў – абітурыент дасканала выканаў заданне па жывапісе згодна з патрабаваннямі, праявіў творчыя здольнасці пры вырашэнні пастаўленых задач, паказаў упэўненае валоданне мастацкай тэхнікай жывапісу, каларыстычнай распрацоўкі, пошуку прапарцыянальных суадносін прадметаў і дэталей пастаноўкі; работа выканана на высокім мастацкім узроўні.


Частка 3 КАМПАЗІЦЫЯ

1 бал – патрабаванні поўнасцю не выкананы, праца пачата, выканана бессістэмна, або абітурыент адмовіўся ад далейшага выканання работы.

2 балы – атрымлівае абітурыент, які прадэманстраваў адсутнасць ведаў у галіне кампазіцыйнага вырашэння, патрабаванне экзаменацыйнага задання цалкам не выканана.

3 балы – атрымлівае абітурыент, які не праяўляе ведання асноўных палажэнняў аб сутнасці творчага працэсу, няўпэўнена вырашае кампазіцыйнае заданне, няўдала карыстаецца каларыстычнымі адносінамі, што адмоўна адбіваецца на агульным узроўні экзаменацыйнага задання.

4 балы – атрымлівае абітурыент, які праявіў прыблізнае веданне асноўных навыкаў па кампазіцыі, але паказаў неглыбокае разуменне ў раскрыцці зместу, валоданні тэхнікай каларыстычнага рашэння, культуры падачы закончанай работы.

5 балаў – атрымлівае абітурыент, які выконвае асноўныя патрабаванні экзаменацыйнага задання па кампазіцыі, але недасканала валодае ведамі кампазіцыйнага рашэння, дапускае пэўныя памылкі ў пластычным увасабленні тэматыкі і каларыстычным вырашэнні.

6 балаў – заслугоўвае абітурыент, які выканаў патрабаванні экзаменацыйнага задання на дастатковым узроўні; умее правільна кампанаваць работу на лісце паперы, вырашаць каларыстычныя пытанні з улікам выбранай тэмы і тэхнікі выканання, але не праявіў культуры падачы завершанай работы.

7 балаў – заслугоўвае абітурыент, які праявіў здольнасць свядома засвоіць і творча ўспрыняць усе патрабаванні экзаменацыйнага задання па кампазіцыі, але дапусціў пэўныя памылкі, якія асабліва не ўплываюць на якасны бок кампазіцыйнай работы.

8 балаў – заслугоўвае абітурыент, здольны вар’іраваць і камбінаваць элементы мастацкіх выразных сродкаў па кампазіцыі і не дапусціў пры выкананні экзаменацыйнай работы істотных памылак.

9 балаў – заслугоўвае абітурыент, які выканаў экзаменацыйнае заданне на дастаткова высокім мастацкім узроўні; праявіў веданне законаў і правілаў выяўленчага мастацтва і непасрэдна ў галіне кампазіцыйнага вырашэння.

10 балаў – заслугоўвае абітурыент, які валодае сістэматычнымі і глыбокімі ведамі праграмнага матэрыялу па кампазіцыі, дасканала выканаў экзаменацыйнае заданне, праявіў творчыя здольнасці пры вырашэнні пастаўленых задач, прадэманстраваў грунтоўныя навыкі і ўменні па пытаннях выяўленчага мастацтва.


КРЫТЭРЫІ ацэнкі ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ РЭЖЫСУРА”

Напрамак спецыяльнасці “РЭЖЫСУРА СВЯТ (НАРОДНЫЯ)”


ЧАСТКА 1 АКЦЁРСКАЕ МАЙСТЭРСТВА

0 балаў – абітурыент прафесійна непрыгодны (мае малавыразную знешнасць, моўныя дэфекты, адсутнічае мастацкі густ, зусім неразвітая псіхаэмацыянальнасць, адсутнічаюць артыстычныя здольнасці або адмовіўся чытаць верш, байку, урывак з прозы, танчыць, выканаць эцюд на заданую камісіяй тэму).

1-2 балы – абітурыент не валодае большасцю з ніжэйпералічаных кампанентаў (рэпертуар маламастацкі, невысокая культура мовы, абсалютная ўнутраная анемічнасць, адсутнасць эмацыянальнай думкі і сцэнічнага тэмпераменту, псіхафізічны заціск, неарганічнасць, адсутнасць сцэнічнага густу пры выкананні верша, байкі, ўрыўка з прозы, эцюда, песні, танца. Адсутнічаюць унутраная свабода, здольнасць да імправізацыі).

3 балы – абітурыент не валодае больш чым паловай з ніжэйпералічаных кампанентаў (прачытаў верш, байку, прозу тэхнічна правільна, але малавыразна, не разумее сэнсу твора, унутрана не свабодны, мае слабыя музычныя даныя, не рытмічны, малапластычны, малаэмацыянальны, не хапае фантазіі, абаяльнасці, здольнасці да мастацкай імправізацыі. Не вельмі высокі мастацкі ўзровень падабранага для экзаменацыйнага паказу матэрыялу, слабая культура мовы, адсутнасць арганічнасці сцэнічнага густу, малы кругагляд, прачытванне агульнай малаадукаванасці).

4 балы – абітурыент не валодае паловай з ніжэйпералічаных кампанентаў (больш-менш падабраны рэпертуар, але не вельмі высокая культура мовы, наяўнасць памылак у логіцы пры чытанні экзаменацыйнага матэрыялу, псіхафізічны заціск, адсутнасць здольнасці данесці сэнс тэксту да гледача, недахоп эмацыянальнасці, заразлівасці і слабаразвітая фантазія, памылкі пры выкананні музычнага і пластычнага заданняў).

5 балаў – абітурыент не валодае паловай з ніжэйпералічаных кампанентаў (без памылак прачытаў верш, басню, але яму не стае эмацыянальнасці, заразлівасці пры іх выкананні, здольнасці дзейнічаць і імправізаваць у прапануемых абставінах, фантазіраваць).

6 балаў – у абітурыента адсутнічаюць некалькі галоўных кампанентаў, што сведчаць аб адоранасці асобы і яго акцёрскім майстэрстве (недастатковая арганічнасць, не вельмі яскравае вобразнае мысленне).

7 балаў – у абітурыента адсутнічаюць тры з ніжэйпералічаных кампанентаў (псіхафізічны заціск, адсутнасць рэльефу пабудаванай думкі ў адным з твораў, дыкцыйная недакладнасць).

8 балаў – амаль выдатна – ставіцца ў выпадку, калі ў абітурыента адсутнічае адзін-два з ніжэйпералічаных кампанентаў (недастатковая эмацыянальнасць выканання).

9 балаў – выдатна – ставіцца за падбор абітурыентам разнастайнага, рознажанравага, высокамастацкага рэпертуару з яскрава выражанай тэмай і галоўнай думкай, эмацыянальнасць, яскравую выразнасць, пераканаўчасць і выразную пабудову галоўнай думкі пры чытанні літаратурных тэкстаў (басня, верш, урывак з празаічнага твора), высокую культуры мовы, сцэнічны тэмперамент, раскаванасць і арганічнасць існавання у прапануемых абставінах, вобразнае мысленне, але абітурыент не дастаткова валодае адным з ніжэйпералічаных кампанентаў (напрыклад, недастаткова праявіў сябе ў выніку псіхафізічнага заціску).

10 балаў – надзвычай выдатнаставіцца за падбор абітурыентам разнастайнага, рознажанравага, высокамастацкага рэпертуару з яскрава выражанай тэмай і галоўнай думкай, эмацыянальнасць, яскравую выразнасць, пераканаўчасць і выразную пабудову галоўнай думкі пры чытанні літаратурных тэкстаў (басня, верш, урывак з празаічнага твора), высокую культуры мовы, сцэнічны тэмперамент, раскаванасць і арганічнасць існавання у прапануемых абставінах, вобразнае мысленне, уменне імправізаваць, арыгінальна фантазіраваць і быць арганічным на сцэнічнай пляцоўцы пры выкананні эцюда, падрыхтаванага па заданню экзаменацыйнай камісіі. Пачуццё гумару, добрае валоданне пластыкай, уменне арыентавацца ў сцэнічнай прасторы, наяўнасць добрага музыкальнага слыху і пэўных вакальных даных, адчуванне рытму і ўменне, па неабходнасці, хутка змяняць рытмічную партытуру як пры выкананні сцэнічных эцюдаў, так і ў спевах, харэаграфічных і пластычных замалёўках. У плюс ідзе і валоданне адным альбо некалькімі музычнымі інструментамі, здольнасці ў выяўленчым мастацтве (малюнак, графічны эцюд), здольнасць да вершаскладання (наогул літаратурныя здольнасці).


ЧАСТКА 2 РЭЖЫСУРА

1–2 балы – абітурыент з’яўляецца прафесійна непрыгодным: не мае неабходных для дадзенай прафесіі ведаў, здольнасцей, навыкаў, мае вузкі кругагляд, невысокі ўзровень мыслення, або адмовіўся ад адказу.

3 балы – абітурыент зусім не цікавіцца гісторыяй, тэорыяй і практыкай нацыянальнай і святочнай культуры, неэрудыраваны, мае невысокі мастацкі густ, сцэнарны план свята зроблены абітурыентам на пасрэдным узроўні, а рэжысёрскае бачанне свята не толькі не адрозніваецца арыгінальнасцю, але і выкладаецца аднастайна, неупэўнена, сустракаюцца грубыя памылкі.

4 балы – абітурыент мае вузкі мастацкі кругагляд, малазнаёмы са святамі і абрадамі беларусаў, не вельмі цікавіцца гісторыяй, тэорыяй і практыкай нацыянальнай святочнай культуры, неэрудыраваны, мае пасрэдны мастацкі густ; мала выражана фантазія, уяўленне, арганізатарскія здольнасці, сцэнарны план зроблены на пасрэдным узроўні, а рэжысёрскае бачанне не адрозніваецца арыгінальнасцю; абітурыент не ўпэўнены пры абароне свайго свята, а ў адказах на пытанні экзаменацыйнай камісіі сустракаюцца значныя памылкі.

5 балаў – абітурыент мае сярэдні мастацкі кругагляд, але не цікавіцца святочным жыццём Беларусі і іншых краін, валодае пэўнымі ведамі ў сферы мастацкай культуры, але малаэрудыраваны, мэтанакіраваны на прафесію, не пазбаўлены арганізатарскіх здольнасцей, фантазіі, назіральнасці, але мае пасрэдны мастацкі густ, сцэнарны план свята і рэжысёрскае бачанне свята выканана дастаткова глыбока, але мае станоўчыя і адмоўныя бакі, вобразнае рашэнне свята хоць і дапушчальнае, аднак не адрозніваецца арыгінальнасцю, абарона рэжысёрскага праекта свята адбываецца дастаткова ўпэўнена, але сустракаюцца істотныя памылкі.

6 балаў – абітурыент мае не вельмі шырокі кругагляд, але знаёмы з традыцыяй святочнай культуры беларусаў, не адрозніваецца агульнай эрудыцыяй, мае мастацкі густ, арганізатарскія здольнасці і пэўны вопыт работы ў творчых калектывах, аднак сцэнарны план і рэжысёрскае бачанне выбранага свята недастаткова распрацавана самастойна, а нагадваюць копію сцэнарна-рэжысёрскіх распрацовак культасветустаноў дзяржавы, але абітурыент дастаткова ўпэўнена і пераканана даказвае свой пункт гледжання.

7 балаў – абітурыент мае пэўны мастацкі кругагляд, агульную эрудыцыю, мастацкі густ, арганізатарскія здольнасці і пэўны вопыт работы ў творчых калектывах, але не адрозніваецца багаццем фантазіі, сцэнарная распрацоўка свята выканана тэарэтычна правільна, аднак рэжысёрскае бачанне свята носіць неглыбокі характар, а апісанне вобразнага ўвасаблення ў мастацка-дэкаратыўным, пластычным, музычным афармленні – не пераканаўча, або ў рэжысёрскім праекце сустракаюцца памылкі.

8 балаў – абітурыент мае дастаткова шырокі мастацкі кругагляд у сферы традыцыйнай святочнай культуры, агульную эрудыцыю, арганізатарскія здольнасці, пэўны вопыт работы ў творчых калектывах, але не адрозніваецца багаццем фантазіі пры распрацоўцы рэжысёрскага асэнсавання свята, дастаткова яскрава апісвае вобразнае рашэнне свята ў мастацка-дэкаратыўным, музычным, пластычным і гукавым афармленні, але тым не менш яго рэжысёрскі праект свята ўтрымлівае нязначныя памылкі.

9 балаў – атрымлівае абітурыент, які мае дастаткова шырокі кругагляд у сферы традыцыйнай святочнай культуры беларусаў, праявіў наяўнасць багатай фантазіі, назіральнасці, ініцыятыўнасці, здольнасць лагічнай і паслядоўнай пабудовы сцэнарнага плана народнага свята і яго рэжысёрскага асэнсавання, прадэманстраваў агульную эрудыцыю ў сферы мастацкай культуры, мае мастацкі густ, арганізатарскія здольнасці, пэўны вопыт работы ў творчых калектывах.

10 балаў – абітурыент, які выявіў наяўнасць багатай фантазіі, абстрактнага мыслення, назіральнасці, ініцыятыўнасці, здольнасці да паслядоўнай і лагічнай пабудовы сцэнарнага плана народнага свята, яго рэжысёрскага асэнсавання (абгрунтаванне выбару, мэты і задачы свята), яго мясцовых і рэгіянальных асаблівасцей, традыцыйнай структуры і кампазіцыйнай пабудовы, яскравае апісанне вобразнага ўвасаблення свята, арыгінальнасць прасторавага і пластычнага вырашэння мастацка-дэкаратыўнага і музычнага, светлавога і гукавага афармлення; разглядае свята як комплекс абрадава-рытуальных, відовішчных, спартыўных і масава-гульнёвых дзей з удзелам прадстаўнікоў усіх узроставых катэгорый, мае арганізатарскія здольнасці і пэўны вопыт работы ў творчых калектывах, мае мастацкі густ, паказаў здольнасць самастойнага мыслення ў творча нечаканых сітуацыях.


ЧАСТКА 3 КАЛЁКВІУМ

1–2 балы – ставіцца ў выпадку, калі абітурыент з’яўляецца прафесійна непрыгодным: не мае неабходных для дадзенай прафесіі ведаў, здольнасцей, навыкаў, мае вузкі кругагляд, невысокі ўзровень мыслення, або адмовіўся ад адказу.

3 балы – ставіцца ў выпадку, калі абітурыент зусім не цікавіцца гісторыяй, тэорыяй і практыкай нацыянальнай і святочнай культуры, неэрудыраваны, мае невысокі мастацкі густ,

4 балы – ставіцца ў выпадку, калі абітурыент мае вузкі мастацкі кругагляд, малазнаёмы са святамі і абрадамі беларусаў, не вельмі цікавіцца гісторыяй, тэорыяй і практыкай нацыянальнай святочнай культуры, неэрудыраваны, мае пасрэдны мастацкі густ, малавыражана фантазія, уяўленне, арганізатарскія здольнасці.

5 балаў – ставіцца ў выпадку, калі абітурыент мае сярэдні мастацкі кругагляд, але не цікавіцца святочным жыццём Беларусі і іншых краін, валодае пэўнымі ведамі ў сферы мастацкай культуры, але малаэрудыраваны, мэтанакіраваны на прафесію, не пазбаўлены арганізатарскіх здольнасцей, фантазіі, назіральнасці, але мае пасрэдны мастацкі густ

6 балаў – ставіцца ў выпадку, калі абітурыент мае не вельмі шырокі кругагляд, але знаёмы з традыцыяй святочнай культуры беларусаў, не адрозніваецца агульнай эрудыцыяй, мае мастацкі густ, арганізатарскія здольнасці і пэўны вопыт работы ў творчых калектывах, аднак не прадэманстраваў агульную эрудыцыю ў сферы мастацкай культуры (веданне літаратурных, выяўленчых, драматургічных і кінематаграфічных твораў айчыннай і сусветнай класікі), не паказаў здольнасць самастойнага мыслення ў творча нечаканых сітуацыях, аднак дастаткова ўпэўнена і пераканана даказвае свой пункт гледжання ў вырашэнні творчых пытанняў аналітычнага асэнсавання свята.

7 балаў – ставіцца ў выпадку, калі абітурыент мае пэўны мастацкі кругагляд, агульную эрудыцыю, мастацкі густ, арганізатарскія здольнасці і пэўны вопыт работы ў творчых калектывах, але яго веды носяць недастаткова глыбокі характар, а яго роздумы аб вобразным вырашэнні свят іншымі рэжысёрамі ў мастацка-дэкаратыўным, пластычным, музычным афармленні ўтрымліваюць нязначныя памылкі, не выявіў дастатковыя веды літаратурных, выяўленчых, драматургічных і кінематаграфічных твораў айчыннай і сусветнай класікі, не паказаў здольнасць самастойнага мыслення ў творча нечаканых сітуацыях.

8 балаў – ставіцца ў выпадку, калі абітурыент мае дастаткова шырокі мастацкі кругагляд у сферы традыцыйнай святочнай культуры, агульную эрудыцыю, арганізатарскія здольнасці, пэўны вопыт работы ў творчых калектывах, але не адрозніваецца багаццем фантазіі пры раскрыцці рэжысёрскага рашэння свят, дастаткова яскрава апісвае вобраз свята ў мастацка-дэкаратыўным, музычным, пластычным і гукавым афармленні, але тым не менш яго роздумы аб творчым рашэнні свята іншымі рэжысёрамі ўтрымліваюць нязначныя памылкі, не выявіў дастатковыя веды літаратурных, выяўленчых, драматургічных і кінематаграфічных твораў айчыннай і сусветнай класікі.

9 балаў – заслугоўвае абітурыент, які мае дастаткова шырокі кругагляд у сферы традыцыйнай святочнай культуры беларусаў, праявіў наяўнасць багатай фантазіі, назіральнасці, ініцыятыўнасці, прадэманстраваў агульную эрудыцыю ў сферы мастацкай культуры, мае мастацкі густ, арганізатарскія здольнасці, пэўны вопыт работы ў творчых калектывах.

10 балаў – заслугоўвае абітурыент, які раскрыў усебаковыя веды ў сферы святочнай культуры беларусаў, ведае структуру традыцыйных народных свят каляндарнага цыкла, новыя святочныя формаўтварэнні, пабудаваныя на аснове народных традыцый, знаёмы з творчасцю рэжысёраў, фальклорных калектываў, вусна-паэтычнай і музычнай творчасцю беларускага народа, мае арганізатарскія здольнасці і пэўны вопыт работы ў творчых калектывах, мае мастацкі густ. Прадэманстраваў агульную эрудыцыю ў сферы мастацкай культуры (веданне літаратурных, выяўленчых, драматургічных і кінематаграфічных твораў айчыннай і сусветнай класікі), паказаў здольнасць самастойнага мыслення ў творча нечаканых сітуацыях.


КРЫТЭРЫІ ацэнкі ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ РЭЖЫСУРА”

Напрамак спецыяльнасці “Рэжысура свят (народныя)”

(на 2-гі курс)


1 АКЦЁРСКАЕ МАЙСТЭРСТВА

0 балаў – абітурыент прафесійна непрыгодны (мае малавыразную знешнасць, моўныя дэфекты, адсутнічае мастацкі густ, зусім неразвітая псіхаэмацыянальнасць, адсутнічаюць артыстычныя здольнасці або адмовіўся чытаць верш, байку, урывак з прозы, танчыць, выканаць эцюд на зададзеную камісіяй тэму).

1-2 балы – абітурыент не валодае большасцю з ніжэйпералічаных кампанентаў (рэпертуар маламастацкі, невысокая культура мовы, абсалютная ўнутраная анемічнасць, адсутнасць эмацыянальнай думкі і сцэнічнага тэмпераменту, псіхафізічны заціск, неарганічнасць, адсутнасць сцэнічнага густу пры выкананні верша, байкі, ўрыўка з прозы, эцюда, песні, танца. Адсутнічаюць унутраная свабода, здольнасць да імправізацыі).

3 балы – абітурыент не валодае больш чым паловай з ніжэйпералічаных кампанентаў (прачытаў верш, байку, прозу тэхнічна правільна, але малавыразна, не разумее сэнсу твора, унутрана не свабодны, мае слабыя музыкальныя даныя, не рытмічны, малапластычны, малаэмацыянальны, не хапае фантазіі, абаяльнасці, здольнасці да мастацкай імправізацыі. Не вельмі высокі мастацкі ўзровень падабранага для экзаменацыйнага паказу матэрыялу, слабая культура мовы, адсутнасць арганічнасці, сцэнічнага густу, малы кругагляд, прачытванне агульнай малаадукаванасці).

4 балы – абітурыент не валодае паловай з ніжэйпералічаных кампанентаў (больш-менш падабраны рэпертуар, але не вельмі высокая культура мовы, наяўнасць памылак у логіцы пры чытанні экзаменацыйнага матэрыялу, псіхафізічны заціск, адсутнасць здольнасці данесці сэнс тэксту да гледача, недахоп эмацыянальнасці, заразлівасці і слабаразвітая фантазія, памылкі пры выкананні музычнага і пластычнага заданняў).

5 балаў – абітурыент не валодае паловай з ніжэйпералічаных кампанентаў (без памылак прачытаў верш, басню, але яму не стае эмацыянальнасці, заразлівасці пры іх выкананні, здольнасці дзейнічаць і імправізаваць у прапануемых абставінах, фантазіраваць).

6 балаў – у абітурыента адсутнічаюць некалькі галоўных кампанентаў, што сведчаць аб адоранасці асобы і яго акцёрскім майстэрстве (недастатковая арганічнасць, не вельмі яскравае вобразнае мысленне).

7 балаў – абітурыент не валодае трыма з ніжэйпералічаных кампанентаў (псіхафізічны заціск, адсутнасць рэльефу пабудаванай думкі ў адным з твораў, дыкцыйная недакладнасць).

8 балаў – амаль выдатна – ставіцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае двума з ніжэйпералічаных кампанентаў (недастатковая эмацыянальнасць выканання, адсутнасць імправізацыі падчас правядзення гульнявой праграмы).

9 балаў – выдатна – ставіцца абітурыенту за: падбор разнастайнага, рознажанравага, высокамастацкага рэпертуару з яскрава выражанай тэмай і галоўнай думкай, эмацыянальнасць, яскравую выразнасць, пераканаўчасць і выразную пабудову галоўнай думкі пры чытанні літаратурных тэкстаў (басня, верш, урывак з празаічнага твора), высокую культуры мовы, сцэнічны тэмперамент, раскаванасць і арганічнасць існавання ў прапануемых абставінах, вобразнае мысленне, уменне імправізаваць, арыгінальна фантазіраваць і быць арганічным на сцэнічнай пляцоўцы пры выкананні эцюда, падрыхтаванага па заданню экзаменацыйнай камісіі, але не праявіў дадатковага валодання адным з ніжэйпералічаных кампанентаў (напрыклад, недастаткова праявіў сябе ў выніку псіхафізічнага заціску).

10 балаў – надзвычай выдатнаставіцца абітурыенту за падбор разнастайнага, рознажанравага, высокамастацкага рэпертуару з яскрава выражанай тэмай і галоўнай думкай, эмацыянальнасць, яскравую выразнасць, пераканаўчасць і выразную пабудову галоўнай думкі пры чытанні літаратурных тэкстаў (басня, верш, урывак з празаічнага твора), высокую культуры мовы, сцэнічны тэмперамент, раскаванасць і арганічнасць існавання ў прапануемых абставінах, вобразнае мысленне, уменне імправізаваць, арыгінальна фантазіраваць і быць арганічным на сцэнічнай пляцоўцы пры выкананні эцюда, падрыхтаванага па заданню экзаменацыйнай камісіі. Пачуццё гумару, добрае валоданне пластыкай, уменне арыентавацца ў сцэнічнай прасторы, наяўнасць добрага музыкальнага слыху і пэўных вакальных даных, адчуванне рытму і ўменне, па неабходнасці, хутка змяняць рытмічную партытуру як пры выкананні сцэнічных эцюдаў, так і ў спевах, харэаграфічных і пластычных замалёўках. У плюс ідзе і валоданне адным або некалькімі музычнымі інструментамі, здольнасці ў выяўленчым мастацтве (малюнак, графічны эцюд), здольнасць да вершаскладання (наогул літаратурныя здольнасці), уменне кіраваць ходам гульні, выкарыстоўваць розныя прыёмы актывізацыі удзельнікаў гульнявай праграмы.


2 РЭЖЫСУРА

1–2 балы – абітурыент з’яўляецца прафесійна непрыгодным: не мае неабходных для дадзенай прафесіі ведаў, здольнасцей, навыкаў, мае вузкі кругагляд, невысокі ўзровень мыслення, або адмовіўся ад адказу.

3 балы – абітурыент зусім не цікавіцца гісторыяй, тэорыяй і практыкай нацыянальнай і святочнай культуры, неэрудыраваны, мае невысокі мастацкі густ, сцэнарны план свята зроблены абітурыентам на пасрэдным узроўні, а рэжысёрскае бачанне свята не толькі не адрозніваецца арыгінальнасцю, але і выкладаецца аднастайна, няўпэўнена, сустракаюцца грубыя памылкі.

4 балы – абітурыент мае вузкі мастацкі кругагляд, малазнаёмы са святамі і абрадамі беларусаў, не вельмі цікавіцца гісторыяй, тэорыяй і практыкай нацыянальнай святочнай культуры, неэрудыраваны, мае пасрэдны мастацкі густ, мала выражана фантазія, уяўленне, арганізатарскія здольнасці, сцэнарны план зроблены на пасрэдным узроўні, а рэжысёрскае бачанне не адрозніваецца арыгінальнасцю, абітурыент не ўпэўнены пры абароне свайго свята, а ў адказах на пытанні экзаменацыйнай камісіі сустракаюцца значныя памылкі.

5 балаў – абітурыент мае сярэдні мастацкі кругагляд, але не цікавіцца святочным жыццём Беларусі і іншых краін; валодае пэўнымі ведамі ў сферы мастацкай культуры, але малаэрудыраваны; мэтанакіраваны на прафесію, не пазбаўлены арганізатарскіх здольнасцей, фантазіі, назіральнасці, але мае пасрэдны мастацкі густ; сцэнарны план свята і рэжысёрскае бачанне прапанаваных святочных дзей выкананы дастаткова глыбока, але маюць станоўчыя і адмоўныя бакі; вобразнае рашэнне свята і праграмы хоць і дапушчальнае, аднак не адрозніваецца арыгінальнасцю; абарона рэжысёрскага праекта свята і гульнявой праграмы адбываецца дастаткова ўпэўнена, але сустракаюцца істотныя памылкі.

6 балаў – абітурыент мае не вельмі шырокі кругагляд, але знаёмы з традыцыяй святочнай культуры беларусаў; не адрозніваецца агульнай эрудыцыяй, мае мастацкі густ, арганізатарскія здольнасці і пэўны вопыт работы ў творчых калектывах, аднак сцэнарны план і рэжысёрскае бачанне выбранага свята і сюжэтна-гульнявой або конкурснай праграмы недастаткова распрацаваны самастойна, а нагадваюць копію сцэнарна-рэжысёрскіх распрацовак культасветустаноў дзяржавы, але абітурыент дастаткова ўпэўнена і пераканана даказвае свой пункт гледжання.

7 балаў – абітурыент мае пэўны мастацкі кругагляд, агульную эрудыцыю, мастацкі густ, арганізатарскія здольнасці і пэўны вопыт работы ў творчых калектывах, але не адрозніваецца багаццем фантазіі; сцэнарная распрацоўка свята і сюжэтна-гульнявой або конкурснай праграмы выкананы тэарэтычна правільна, аднак рэжысёрскае бачанне носіць неглыбокі характар, а апісанне вобразнага ўвасаблення ў мастацка-дэкаратыўным, пластычным, музычным афармленні не пераканаўча, або ў рэжысёрскім праекце сустракаюцца памылкі.

8 балаў – абітурыент мае дастаткова шырокі мастацкі кругагляд у сферы традыцыйнай святочнай культуры, агульную эрудыцыю, арганізатарскія здольнасці, пэўны вопыт работы ў творчых калектывах, але не адрозніваецца багаццем фантазіі пры распрацоўцы рэжысёрскага бачання свята, дастаткова яскрава апісвае вобразнае рашэнне свята ў мастацка-дэкаратыўным, музычным, пластычным і гукавым афармленні, але тым не менш яго рэжысёрскі праект свята ўтрымлівае нязначныя памылкі, а яго аналіз і інтэрпрэтацыя твора мастацка-гульнявой дзейнасці недастакова дакладна адлюстроўваюць ідэйна-тэматычную накіраванасць, сцэнарна-рэжысёрскі ход і мастацкі вобраз дзеі.

9 балаў – у абітурыента дастаткова шырокі кругагляд у сферы традыцыйнай святочнай культуры беларусаў; праявіў наяўнасць багатай фантазіі, назіральнасці, ініцыятыўнасці, здольнасць да лагічнай і паслядоўнай пабудовы сцэнарнага плана народнага свята і яго рэжысёрскага асэнсавання, прадэманстраваў агульную эрудыцыю ў сферы мастацкай культуры, мае мастацкі густ, арганізатарскія здольнасці, пэўны вопыт работы ў творчых калектывах, але яго аналіз і інтэрпрэтацыя твора мастацка-гульнявой дзейнасці недастакова дакладна адлюстроўваюць ідэйна-тэматычную накіраванасць, сцэнарна-рэжысёрскі ход і мастацкі вобраз дзеі; не паказаў здольнасць самастойнага мыслення ў творча нечаканых сітуацыях, не можа раскрыць праблем развіцця сучаснай святочнай культуры.

10 балаў – заслугоўвае абітурыент, які паказаў усебаковыя веды ў сферы святочнай культуры беларусаў, ведае структуру традыцыйных народных святаў каляндарнага цыкла, новыя святочныя формаўтварэнні, пабудаваныя на аснове народных традыцый, знаёмы з творчасцю рэжысёраў, фальклорных калектываў, вусна-паэтычнай і музычнай творчасцю беларускага народа, ведае рэжысёрскую тэрміналогію, мае арганізатарскія здольнасці і пэўны вопыт работы ў творчых калектывах, мае мастацкі густ. Прадэманстраваў агульную эрудыцыю ў сферы мастацкай культуры (веданне літаратурных, выяўленчых, драматургічных і кінематаграфічных твораў айчыннай і сусветнай класікі), паказаў здольнасць самастойнага мыслення ў творча нечаканых сітуацыях, можа раскрыць праблемы развіцця сучаснай святочнай культуры, выявіў наяўнасць багатай фантазіі, абстрактнага мыслення, назіральнасці, ініцыятыўнасці, здольнасці да паслядоўнай і лагічнай пабудовы сцэнарнага плана народнага свята, яго рэжысёрскага асэнсавання (абгрунтаванне выбару, мэты і задачы свята), яго мясцовых і рэгіянальных асаблівасцей, традыцыйнай структуры і кампазіцыйнай пабудовы, яскравае апісанне вобразнага ўвасаблення свята, арыгінальнасць прасторавага і пластычнага вырашэння мастацка-дэкаратыўнага і музычнага, светлавога і гукавага афармлення; разглядае свята як комплекс абрадава-рытуальных, відовішчных, спартыўных і масава-гульнёвых дзей з удзелам прадстаўнікоў усіх узроставых катэгорый, мае мастацкі густ, паказаў здольнасць самастойнага мыслення ў творча нечаканых сітуацыях.


КРЫТЭРЫІ ацэнкі ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “ХАРЭАГРАФІЧНАЕ МАСТАЦТВА”

Напрамак спецыяльнасці «народны танец»
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   15

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2012...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў. Бібліятэка Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Камітэт па ахове кніжных помнікаў
...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconУмовы правядзення конкурсу
Умовы І парадак прыёму абітурыентаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт
Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПлан прыёму ва ўстанову адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" ў 2008 годзе

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Пракапцова Вера Паўлаўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры беларускай І сусветнай мастацкай культуры ўстановы...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconКрытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў па беларускай літаратуры на ўступных экзаменах 2012 года
Рэспубліцы Беларусь, на 2012 г. (Праграма зацверджана загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23. 12. 2011 №813)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка