Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў




НазваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
старонка6/15
Дата канвертавання04.11.2012
Памер1.25 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15

2 ГАРМОНІЯ

Пісьмовая работа:


Адзнака

Колькасць памылак

10

0

9

1

8

2

7

3-4

6

5-6

5

7-8

4

9-10

3

11-12

2

13-14

1

15-16


Памылкамі лічацца:

паралельны рух галасоў квінтамі, актавамі, прымамі;

“скрытая” актава і квінта (рух сапрана скачком, а баса – плаўна ў адзін бок да інтэрвала актавы ці квінты, што ствараецца паміж басам і сапрана);

вядзенне ўсіх галасоў у адным напрамку;

няправільнае падваенне тонаў у акордзе (за выключэннем асобных выпадкаў, калі падваенне тэрцыі ці квінты абумоўлена правіламі вырашэння септакордаў);

рух галасоў на павялічаныя інтэрвалы;

няправільнае вырашэнне септакордаў;

пярэчанне;

перанос аднаго акорда праз тактавую лінію;

няправільная гарманізацыя кадансаў (знаходжанне кадэнцыі не на яе сапраўдным месцы, прастаўленне К 64 на слабай долі такта);

парушэнне законаў функцыянальнай логікі (S апасля D, VI апасля IV, IV апасля II).


Вусны адказ:

1 бал – абітурыент не мае ніякіх ведаў па гармоніі ці адмовіўся ад адказу.

2 балы – адсутнасць навыкаў і ўменняў выканання практыкаванняў на фартэпіяна, спалучэння, вырашэння акордаў, секвенцыравання.

3 балы – недастатковае веданне асноўных сродкаў гармоніі, вялікая колькасць памылак пры вырашэнні, спалучэнні акордаў, секвенцыраванні.

4 балы – фрагментарнае выкананне заданняў білета, валоданне несістэматызаванымі ведамі па асобных раздзелах гармоніі, істотныя памылкі пры выкананні заданняў.

5 балаў – выкананне заданняў білета ў медленым тэмпе з істотнымі памылкамі (5-6), выпраўленымі з дапамогай выкладчыка.

6 балаў – выкананне ўсіх заданняў з памылкамі (3-4), выпраўленымі з дапамогай выкладчыка.

7 балаў – валоданне дастаткова высокім узроўнем ведаў па гармоніі, выкананне заданняў з нязначнымі памылкамі (1-2), выпраўленымі самастойна.

8 балаў – высокі ўзровень ведаў па ўсіх раздзелах гармоніі, добрыя практычныя навыкі ігры на фартэпіяна практыкаванняў па гармоніі, наяўнасць 1-2 недакладнасцей, выпраўленых самастойна.

9 балаў – глыбокія тэарэтычныя веды і выдатныя практычныя навыкі работы па гармоніі.

10 балаў – бездакорнае выкананне ўсіх заданняў, вельмі высокі ўзровень ведаў і ўменняў па гармоніі, праяўленне зацікаўленасці прадметам, творчых схільнасцей, эрудыцыі.


КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА”

Спецыялізацыя “кампаратыўнае мастацтвазнаўства”


ЧАСТКА 1 ГІСТОРЫЯ МАСТАЦТВАЎ (вусна)

1 бал – уяўленне аб гісторыі мастацтваў у агульных рысах са спробай адрознення асобных відаў і жанраў без вызначэння іх сутнасці.

2 балы – агульнае ўяўленне аб гісторыі мастацтваў, адрозненне іх відаў і жанраў па відавочных прыметах з недакладным вызначэннем іх сутнасці.

3 балы – арыентацыя ў найбольш агульных пытаннях у галіне гісторыі мастацтваў з уяўленнем пра асобныя іх віды і жанры.

4 балы – частковае выкарыстанне і ўзнаўленне ведаў у галіне гісторыі мастацтваў, асобных іх відаў і жанраў без выяўлення іх суадносін у межах мастацкай культуры.

5 балаў – няпоўнае выкарыстанне ведаў у галіне гісторыі мастацтваў, асобных іх відаў і жанраў са спробай выяўлення іх суадносін у межах мастацкай культуры.

6 балаў – дэманстраванне ведаў не ў поўным аб’ёме з выкарыстаннем недастатковай колькасці прыкладаў у галіне гісторыі мастацтваў, асобных іх відаў і жанраў з недастаткова абгрунтаваным выяўленнем іх суадносін у межах мастацкай культуры.

7 балаў – недастаткова поўнае і глыбокае дэманстраванне ведаў з выкарыстаннем прыкладаў у галіне гісторыі мастацтваў, асобных іх відаў і жанраў, іх суадносін у галіне мастацкай культуры.

8 балаў – дэманстраванне поўных і глыбокіх ведаў з выкарыстаннем дастатковай колькасці прыкладаў у галіне гісторыі мастацтваў, асобных іх відаў і жанраў, іх суадносін у межах мастацкай культуры і наогул цывілізацыі.

9 балаў – свабоднае валоданне матэрыялам у галіне гісторыі мастацтваў, сістэматызацыя інфармацыі з выяўленнем суадносін асобных відаў і жанраў мастацтва, з выкарыстаннем інтэгратыўнага метаду і выказваннем асабістага погляду на мастацтвазнаўчы матэрыял у новых умовах кампаратыўнага аналізу.

10 балаў – свабоднае аперыраванне ведамі ў галіне гісторыі мастацтваў, сістэматызацыя даных з выяўленнем суадносін асобных відаў, жанраў мастацтваў, з выкарастаннем інтэгратыўнага метаду і ўменнем трансфармаваць мастацтвазнаўчы матэрыял у новых умовах кампаратывістыкі.


ЧАСТКА 2 ГІСТОРЫЯ МАСТАЦТВАЎ (пісьмова)

1 бал – павярхоўнае ўяўленне аб гісторыі мастацтваў, іх відавой і жанравай разнастайнасці, няздольнасць да асэнсавання прапанаванага мастацкага матэрыялу і пісьмовага выказвання сваіх думак.

2 балы – агульнае ўяўленне аб гісторыі мастацтваў, іх відавой і жанравай разнастайнасці, адсутнасць самастойнага падыходу да асэнсавання прапанаванага мастацкага матэрыялу, слабая схільнасць да пісьмовага выказвання сваіх думак.

3 балы – арыентацыя ў найбольш агульных праблемах гісторыі мастацтваў з уяўленнем спецыфікі выразных сродкаў розных відаў мастацтваў, адсутнасць творчага падыходу ў асэнсаванні прапанаванага мастацкага матэрыялу, слабая здольнасць да паслядоўнага выказвання сваіх думак у пісьмовай форме.

4 балы – дэманстраванне агульных, несістэматызаваных ведаў у галіне мастацтваў, схільнасць да самастойных абагульненняў у межах прапанаванага мастацкага матэрыялу, валоданне навыкамі пісьмовага выказвання.

5 балаў – дэманстраванне пашыраных, але несістэматызаваных ведаў у галіне мастацтваў, слабая схільнасць да самастойных абагульненняў і асацыятыўнага мыслення, уласны погляд на прапанаваны мастацкі матэрыял, уменне пісьмова яго выказваць.

6 балаў – недастаткова поўнае дэманстраванне ведаў у галіне мастацтваў, схільнасць да інтэгратыўнага падыходу пры аналізе разнастайных відаў і жанраў мастацтваў, асабісты погляд на прапанаваны мастацкі матэрыял, уменне яго абгрунтаваць у пісьмовай форме аўдыёвізуальнага аналізу твораў музычнага і выяўленчага мастацтва.

7 балаў – дэманстраванне пашыраных ведаў у галіне гісторыі мастацтваў, здольнасць да параўнальнага супастаўлення з’яў, жанраў, стылістычных прыёмаў, арыгінальны характар мыслення на прапанаваны мастацкі матэрыял у вызначаных межах, уменне пісьмовага выказвання сваіх меркаванняў.

8 балаў – дэманстраванне сістэматызаваных грунтоўных ведаў у сферы гісторыі мастацтваў, іх жанравай спецыфікі, творчы асабісты погляд на прапанаваны мастацкі матэрыял, рознабаковае яго асэнсаванне ў кантэксце культуралагічных аналогій, здольнасць да паслядоўнага выказвання сваіх думак у пісьмовым аўдыёвізуальным аналізе твораў музычнага і выяўленчага мастацтва.

9 балаў – свабоднае арыентаванне ў розных відах мастацтваў, веданне спецыфікі і вобразнай мовы, дэманстраванне асацыятыўнага характару мыслення, умення свядома і аператыўна трансфармаваць прапанаваны мастацкі матэрыял, пашыраць яго кантэкстуальныя межы, дэманстраваць асобаснаць падыходаў, лагічна кампанаваць уласныя меркаванні ў цэльнай пісьмовай форме аўдыёвізуальнага аналізу твораў музычнага і выяўленчага мастацтва.

10 балаў свабоднае арыентаванне ў розных відах мастацтваў, веданне спецыфікі іх вобразнай мовы, дэманстраванне асацыятыўнага маслення, умення адчуваць і арыгінальна трансфармаваць прапанаваны мастацкі матэрыял, пашыраць яго кантэкстуальныя межы за кошт уласнай агульнай адукаванасці, вобразна-паэтычна выказваць адпаведныя думкі ў пісьмовай форме аўдыёвізуальнага аналізу твораў музычнага і выяўленчага мастацтва.


ЧАСТКА 3 КАЛЁКВІУМ

1 бал – распазнаванне падчас аўдыяльнага (візуальнага) вызначэння аднаго твора музычнага ці выяўленчага мастацтваў з дзесяці прапанаваных.

2 балы – распазнаванне падчас аўдыяльнага (візуальнага) вызначэння двух твораў музычнага ці выяўленчага мастацтваў з дзесяці прапанаваных.

3 балы – распазнаванне падчас аўдыяльнага (візуальнага) вызначэння трох твораў музычнага ці выяўленчага мастацтваў з дзесяці прапанаваных.

4 балы – распазнаванне падчас аўдыяльнага (візуальнага) вызначэння чатырох твораў музычнага ці выяўленчага мастацтваў з дзесяці прапанаваных.

5 балаў – распазнаванне падчас аўдыяльнага (візуальнага) вызначэння пяці твораў музычнага ці выяўленчага мастацтваў з дзесяці прапанаваных.

6 балаў – распазнаванне падчас аўдыяльнага (візуальнага) вызначэння шасці твораў музычнага ці выяўленчага мастацтваў з дзесяці прапанаваных.

7 балаў – распазнаванне падчас аўдыяльнага (візуальнага) вызначэння сямі твораў музычнага ці выяўленчага мастацтваў з дзесяці прапанаваных.

8 балаў – амаль поўнае распазнаванне падчас аўдыяльнага (візуальнага) вызначэння твораў музычнага ці выяўленчага мастацтваў (восем твораў з дзесяці прапанаваных).

9 балаў – амаль поўнае распазнаванне падчас аўдыяльнага (візуальнага) вызначэння твораў музычнага ці выяўленчага мастацтваў (дзевяць твораў з дзесяці прапанаваных).

10 балаў – поўнае распазнаванне падчас аўдыяльнага (візуальнага) вызначэння твораў музычнага ці выяўленчага мастацтваў (дзесяць твораў з дзесяці прапанаваных).


КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ "САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ"


Частка 1 КУЛЬТУРНА-АДПАЧЫНКАВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

1-2 балы – абітурыент прафесійна непрыгодны (не мае неабходных для дадзенай прафесіі ведаў, здольнасцей, навыкаў, мае вузкі кругагляд, невысокі ўзровень мыслення), або адмовіўся ад адказу.

3 балы – абітурыент зусім не цікавіцца практыкай культурна-адпачынкавай дзейнасці, не эрудзіраваны, мае невысокі мастацкі густ, сцэнарна-пастановачнае заданне зроблена ім на пасрэдным узроўні, прапанаваныя кампаненты лагічна не звязаны паміж сабою, у абітурыента не хапае фантазіі, здольнасцей да мастацкай імправізацыі, арыгінальнасці.

4 балы – абітурыент мае вузкі мастацкі кругагляд, мала знаёмы з асаблівасцю арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці, не вельмі цікавіцца практыкай культурна-адпачынкавай дзейнасці, не эрудзіраваны, мае пасрэдны мастацкі густ, сцэнарна-пастановачнае заданне зроблена ім на пасрэдным узроўні, абітурыент не ўпэўнены пры абароне распрацаванага эпізода праграмы, а ў адказах на пытанні экзаменацыйнай камісіі сустракаюцца значныя памылкі.

5 балаў – абітурыент мае сярэдні мастацкі кругагляд, але праяўляе цікавасць да арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці, мала эрудзіраваны, не пазбаўлены арганізатарскіх здольнасцей, фантазіі, назіральнасці, арыгінальнасці, але мае пасрэдны мастацкі густ, сцэнарна-пастановачнае заданне выканана, але мае станоўчыя і адмоўныя бакі; яго рашэнне хоць і дапушчальнае, аднак не адрозніваецца арыгінальнасцю; абарона распрацаванага эпізода адбываецца дастаткова ўпэўнена, але сустракаюцца істотныя памылкі.

6 балаў – абітурыент мае не вельмі шырокі кругагляд, але знаёмы з арганізацыяй культурна-адпачынкавай дзейнасці асобы, не адрозніваецца агульнай эрудыцыяй, мае мастацкі густ, арганізатарскія здольнасці і пэўны вопыт работы ў аматарскіх мастацкіх калектывах, аднак сцэнарна-пастановачнае заданне не дастаткова распрацавана самастойна, а нагадвае копію знаёмых распрацовак культурна-адпачынкавых устаноў дзяржавы, прапанаваныя кампаненты не зусім лагічна звязаны паміж сабой.

7 балаў – абітурыент мае пэўны мастацкі кругагляд, агульную эрудыцыю, мастацкі густ, арганізатарскія здольнасці і пэўны вопыт работы ў аматарскіх мастацкіх калектывах, але не адрозніваецца багаццем фантазіі; сцэнарна-пастановачнае заданне выканана тэарэтычна правільна, аднак пастановачнае бачанне яго носіць неглыбокі характар, не адрозніваецца арыгінальнасцю; абарона распрацаванага эпізода адбываецца дастаткова ўпэўнена, але сустракаюцца некаторыя памылкі.

8 балаў – абітурыент мае шырокі мастацкі кругагляд у культурна-адпачынкавай дзейнасці, агульную эрудыцыю, арганізатарскія здольнасці, пэўны вопыт работы ў аматарскіх мастацкіх калектывах; з'яўляўся вядучым ці арганізатарам культурна-адпачынкавых праграм, пры распрацоўцы сцэнарна-пастановачнага задання дастаткова лагічна спалучае прапанаваныя кампаненты, праяўляе вобразнае рашэнне, але дапускае нязначныя памылкі.

9 балаў – заслугоўвае абітурыент за шырокі мастацкі кругагляд і густ (ведае значныя падзеі ў культурным жыцці дзяржавы, цікавіцца тэорыяй і практыкай арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці); з'яўляўся ўдзельнікам аматарскага мастацкага калектыву, мае пэўны вопыт у арганізацыі і правядзенні культурна-адпачынкавых праграм, пры распрацоўцы сцэнарна-пастановачнага задання праявіў арыгінальнасць, багацце фантазіі, лагічна аб'яднаў прапанаваныя кампаненты паміж сабой адзіным сюжэтам, абарона распрацаванага эпізода адбываецца дастаткова ўпэўнена.

10 балаў – заслугоўвае абітурыент, які знаёмы са значнымі культурнымі падзеямі дзяржавы, цікавіцца гісторыяй, тэорыяй і практыкай арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці, з'яўляецца ўдзельнікам аматарскага мастацкага калектыву, мае пэўны вопыт у арганізацыі і правядзенні культурна-адпачынкавых праграм, мае высокі ўзровень мастацкага густу, шырокі кругагляд, багацце фантазіі; сцэнарна-пастановачнае заданне адрозніваецца арыгінальнасцю кампазіцыйнай пабудовы, нестандартным бачаннем, прапанаваныя кампаненты лагічна звязаны паміж сабою адзіным сюжэтам, абарона распрацаванага эпізода адбываецца яскрава і ўпэўнена.


Частка 2 МАСТАЦКАЯ ТВОРЧАСЦЬ

1-2 балы – абітурыент прафесійна непрыгодны, паказаў поўную няздольнасць займацца творчай дзейнасцю або адмовіўся выконваць творчыя нумары.

3 балы – абітурыент слаба валодае творчымі задаткамі і здольнасцямі, у яго рэпертуар маламастацкі, пры выкананні верша (байкі), песні, танца адсутнічаюць здольнасці да імправізацыі, эмацыянальнасць і артыстызм.

4 балы – атрымлівае абітурыент, калі яго выступленне адбываецца на здавальняючым прафесійным узроўні; не вельмі высокая культура мовы, рэпертуар маламастацкі, невысокі ўзровень выканання музычна-пластычнага нумара, адсутнічаюць эмацыянальнасць і артыстызм.

5 балаў – абітурыент не валодае паловай кампанентаў, адпавядаючых 10 балам. Пры выкананні верша (байкі), музычна-пластычнага нумара дапускае памылкі, рэпертуар маламастацкі, невысокі ўзровень мастацкага густу, яму нестае эмацыянальнасці, артыстызму і імправізацыі ў прапанаваных абставінах.

6 балаў – абітурыент валодае амаль усімі неабходнымі прафесійнымі данымі: выразна прачытаў байку (верш) або выканаў музычна-пластычны нумар, але мастацкі густ выкананых нумароў невысокага ўзроўню. У абітурыента недастатковая эмацыянальнасць і сцэнічная свабода пры імправізацыі ў прапанаваных абставінах.

7 балаў – абітурыент добра валодае амаль усімі неабходнымі прафесійнымі данымі: культурай мовы ці музычна-пластычнымі здольнасцямі, якасцю выбару рэпертуару, але фантазія і імправізацыя, вобразнае мысленне ў прапанаваных абставінах на недастаткова высокім узроўні.

8 балаў – абітурыент паспяхова валодае культурай мовы ці музычна-пластычнымі здольнасцямі, якасным выбарам рэпертуару, добрым мастацкім густам, у яго прысутнічае сцэнічны тэмперамент, эмацыянальнасць, фантазія і вобразнае мысленне, але пры выкананні нумару ці імправізацыі яму нестае свабоды і раскаванасці на сцэнічнай пляцоўцы.

9 балаў – абітурыент выдатна валодае ўсімі прафесійнымі данымі: добрым узроўнем культуры мовы, мастацкай выразнасцю, дыкцыйнай дакладнасцю ці выдатнымі музычна-пластычнымі здольнасцямі. Пры выбары рэпертуару праявіў высокі ўзровень мастацкага густу. Выкананне адрозніваецца дастатковай эмацыянальнасцю, артыстызмам, свабодай паводзін на сцэнічнай пляцоўцы, праяўляе фантазію і імправізацыю ў прапанаваных абставінах.

10 балаў – атрымлівае абітурыент, які яскрава валодае ўсімі прафесійнымі данымі: высокім узроўнем культуры мовы, выразнасцю, дыкцыйнай дакладнасцю ці бліскучымі музычна-пластычнымі здольнасцямі. У выкананні нумару ён творча асэнсоўвае і глыбока пранікае ў сутнасць матэрыялу, яскрава, артыстычна і эмацыянальна перадае асноўную ідэю выкананага твора. У яго цікавы і разнастайны рэпертуар, высокі ўзровень мастацкага густу. Абітурыент валодае багатай фантазіяй і вобразным бачаннем, сцэнічным тэмпераментам і свабодна можа імправізаваць у прапанаваных абставінах.


Частка 3 КАЛЁКВІУМ

1-2 балы – абітурыент прафесійна непрыгодны. Не мае неабходных для дадзенай прафесіі спецыяльных ведаў, мае вузкі кругагляд, невысокі ўзровень мыслення, не мае асабістага вопыту ўдзелу ў арганізацыі і правядзенні культурна-адпачынкавых праграм або адмовіўся ад адказу.

3 балы – абітурыент не валодае інфармацыяй аб культурным жыцці Рэспублікі Беларусь. Не мае асабістага вопыту ўдзелу ў арганізацыі і правядзенні культурна-адпачынкавых праграм. Кола і ступень цікавасці да пытанняў арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці – нізкія.

4 балы – абітурыент мае вузкі кругагляд, мала знаёмы з асаблівасцямі арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці, не цікавіцца праблемамі культурнага жыцця краіны, асабісты вопыт удзелу ў арганізацыі і правядзенні культурна-адпачынкавых праграм нязначны.

5 балаў – абітурыент мае сярэдні кругагляд, мала знаёмы з арганізацыяй культурна-адпачынкавай дзейнасці, мае нязначны асабісты вопыт удзелу ў арганізацыі і правядзенні культурна-адпачынкавых праграм.

6 балаў – абітурыент мае нешырокі кругагляд па пытаннях культурнага жыцця краіны, знаёмы з арганізацыяй культурна-адпачынкавай дзейнасці асобы, мае вопыт работы ў аматарскіх мастацкіх калектывах і культурна-адпачынкавых праграмах. Яго адказ не адрозніваецца арыгінальнасцю.

7 балаў – абітурыент мае пэўны кругагляд, знаёмы з культурнымі падзеямі свайго рэгіёна, краіны. З’яўляецца ўдзельнікам аматарскіх мастацкіх калектываў і культурна-адпачынкавых праграм. Яго адказ не адрозніваецца арыгінальнасцю.

8 балаў – абітурыент мае шырокі кругагляд. Прымае актыўны ўдзел у культурна-адпачынкавай дзейнасці, яго адказ не зусім адрозніваецца асабістым поглядам на сучасныя праблемы культурнага жыцця краіны.

9 балаў – заслугоўвае абітурыент за шырокі кругагляд, на дастатковым узроўні арыентуецца ў культурным жыцці дзяржавы, цікавіцца тэорыяй і практыкай арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці, з'яўляецца ўдзельнікам аматарскага мастацкага калектыву, мае вопыт у арганізацыі і правядзенні культурна-адпачынкавых праграм. Пры адказе ўносіць некаторыя прапановы па паляпшэнні арганізацыі культуры правядзення вольнага часу асобы.

10 балаў – заслугоўвае абітурыент, які цікавіцца культурнымі падзеямі дзяржавы, гісторыяй, тэорыяй і практыкай арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці, з'яўляецца ўдзельнікам аматарскага мастацкага калектыву, мае пэўны вопыт у арганізацыі і правядзенні культурна-адпачынкавых праграм, шырокі кругагляд, уносіць значныя прапановы па паляпшэнні арганізацыі культуры правядзення вольнага часу асобы.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2012...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў. Бібліятэка Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Камітэт па ахове кніжных помнікаў
...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconУмовы правядзення конкурсу
Умовы І парадак прыёму абітурыентаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт
Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПлан прыёму ва ўстанову адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" ў 2008 годзе

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Пракапцова Вера Паўлаўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры беларускай І сусветнай мастацкай культуры ўстановы...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconКрытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў па беларускай літаратуры на ўступных экзаменах 2012 года
Рэспубліцы Беларусь, на 2012 г. (Праграма зацверджана загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23. 12. 2011 №813)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка