Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў




НазваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
старонка5/15
Дата канвертавання04.11.2012
Памер1.25 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15

Памылкамі лічацца:

  • паралельны рух галасоў квінтамі, актавамі, прымамі;

  • “скрытая” актава і квінта (рух сапрана скачком, а баса – плаўна ў адзін бок да інтэрвала актавы ці квінты, што ствараецца паміж басам і сапрана);

  • вядзенне ўсіх галасоў у адным напрамку;

  • няправільнае падваенне тонаў у акордзе (за выключэннем асобных выпадкаў, калі падваенне тэрцыі ці квінты абумоўлена правіламі вырашэння септакордаў);

  • рух галасоў на павялічаныя інтэрвалы;

  • няправільнае вырашэнне септакордаў;

  • пярэчанне;

  • перанос аднаго акорда праз тактавую лінію;

  • няправільная гарманізацыя кадансаў (знаходжанне кадэнцыі не на яе сапраўдным месцы, прастаўленне К 64 на слабай долі такта);

  • парушэнне законаў функцыянальнай логікі (S апасля D, VI апасля IV, IV апасля II).


Вусны адказ:

1 бал – абітурыент не мае ніякіх ведаў па гармоніі ці адмовіўся ад адказу.

2 балы – адсутнасць навыкаў і уменняў выканання практыкаванняў на фартэпіяна, спалучэння, вырашэння акордаў, секвенцыравання.

3 балы – недастатковае веданне асноўных сродкаў гармоніі, вялікая колькасць памылак пры вырашэнні, спалучэнні акордаў, секвенцыраванні.

4 балы – фрагментарнае выкананне заданняў білета, валоданне несістэматызаванымі ведамі па асобных раздзелах гармоніі, істотныя памылкі пры выкананні заданняў.

5 балаў – выкананне заданняў білета ў павольным тэмпе з істотнымі памылкамі (5-6), выпраўленымі з дапамогай выкладчыка.

6 балаў – выкананне ўсіх заданняў з памылкамі (3-4), выпраўленымі з дапамогай выкладчыка.

7 балаў – валоданне дастаткова высокім узроўнем ведаў па гармоніі, выкананне заданняў з нязначнымі памылкамі (1-2), выпраўленымі самастойна.

8 балаў – высокі ўзровень ведаў па ўсіх раздзелах гармоніі, добрыя практычныя навыкі ігры на фартэпіяна практыкаванняў па гармоніі, наяўнасць 1-2 недакладнасцей, выпраўленых самастойна.

9 балаў – глыбокія тэарэтычныя веды і выдатныя практычныя навыкі работы па гармоніі.

10 балаў – бездакорнае выкананне ўсіх заданняў, вельмі высокі ўзровень ведаў і ўменняў па гармоніі, праяўленне зацікаўленасці прадметам, творчых схільнасцей, эрудыцыі.


КРЫТЭРЫІ ацэнкі ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “МАСТАЦТВА ЭСТРАДЫ”

Напрамак спецыяльнасці “спевы”


ЧАСТКА 1 ВАКАЛ

1-2 балы – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 80% кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам, мае нізкую культуру выканання, грубыя інтанацыйныя памылкі, неразвітыя музыкальныя здольнасці, адсутнасць унутранай свабоды, эмацыянальнасці, здольнасці да самастойнага мастацкага мыслення.

3 балы – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 70% з кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам. Ёсць праблемы з музычным слыхам і інтанаваннем, дэманструе нізкі ўзровень выканальніцкага майстэрства.

4 балы – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае на якасным ўзроўні 60 % кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам (дэманструе добра падабраны рэпертуар, але невысокае майстэрства выканання і наяўнасць інтанацыйных памылак; не валодае пэўным стылем музыкі; не здольны пераканаўча данесці вобразны змест твора).

5 балаў – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае на якасным ўзроўні большай паловай з ніжэйпералічаных кампанентаў.

6 балаў – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 3-4 кампанентамі з ніжэйпералічаных (выконвае творы інтанацыйна граматна, без памылак, але без дастатковай выразнасці, эмацыянальнасці; не валодае пэўным стылем музыкі; дэманструе невысокі ўзровень выканальніцкага майстэрства).

7 балаў – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 2-3 кампанентамі, якія адпавядаюць 10 балам.

8 балаў – ставяцца ў выпадку, калі на ўступных іспытах абітурыент не праявіў дастатковага валодання адным з ніжэйпералічаных кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам (магчыма, ў выніку псіхафізічнага заціску).

9 балаў – ставяцца за высокамастацкае выкананне экзаменацыйнай праграмы; пераканаўчае раскрыццё вобразнага зместу твораў, валоданне пэўным стылем музыкі, высокамастацкі рэпертуар, стабільнае інтанаванне і пачуццё рытму; праяўленыя эмацыянальна-сцэнічны тэмперамент, артыстызм.

10 балаў – ставяцца за дасканалае выкананне экзаменацыйнай праграмы, высокае выканальніцкае майстэрства; пераканаўчае раскрыццё вобразнага зместу твораў, глыбокае асэнсаванне іх тэксту; надзвычайныя вакальныя магчымасці, бездакорнае валоданне голасам, вялікі дыяпазон і тэмбравую прыгажосць голасу; высокую культуру сцэнічных паводзін, пэўную іх свабоду, артыстызм; дасканалае вакальнае інтанаванне і пачуццё рытму; высокамастацкі рэпертуар; наяўнасць надзвычайна шырокага стылістычнага дыяпазону; высокую эмацыянальнасць выканання; праяўленне непаўторнай творчай індывідуальнасці.


ЧАСТКА 2 САЛЬФЕДЖЫА

1 бал – абітурыент не мае ведаў і слыхавых навыкаў па сальфеджыа або адмовіўся ад адказу.

2 балы – фрагментарнае выкананне аднаго або двух заданняў, грубыя памылкі пры інтанаванні і азначэнні на слых. Непераадольныя цяжкасці пры чытанні з ліста.

3 балы – абітурыент паказвае недастатковыя веды і нізкі ўзровень слыхавых навыкаў, цяжкасці ў слыхавым аналізе, выпраўляемыя толькі з дапамогай педагога. Наяўнасць памылак (7-8) пры інтанаванні і чытанні з ліста.

4 балы – выкананне не ўсіх прапанаваных заданняў, цяжкасці ў чытанні з ліста. Памылкі (5-6) пры спяванні інтанацыйных практыкаванняў і слыхавым аналізе, выпраўляемыя з дапамогай педагога.

5 балаў – выкананне заданняў пры запаволеным тэмпе адказу. Памылкі (3-4) пры спяванні інтанацыйных практыкаванняў і слыхавым аналізе, выпраўляемыя з дапамогай педагога. Некаторыя інтанацыйныя і рытмічныя недакладнасці ў чытанні з ліста.

6 балаў – выкананне ўсіх заданняў з некаторымі памылкамі (2-3), выпраўляемымі самастойна або з нязначнай дапамогай педагога.

7 балаў – абітурыент робіць нязначныя памылкі (1-2) у слыхавых і інтанацыйных формах заданняў, самастойна выпраўляючы іх. Пісьменнае чытанне з ліста.

8 балаў – правільнае выкананне ўсіх заданняў, наяўнасць некалькіх недакладнасцей (2-3), самастойна выпраўляемыя абітурыентам.

9 балаў – упэўненае выкананне ўсіх заданняў, наяўнасць 1-2 недакладнасцей, самастойна выпраўляемыя абітурыентам.

10 балаў – абітурыент дэманструе свабоднае, беспамылковае выкананне ўсіх заданняў, дэманструе зацікаўленасць прадметам і творчыя здольнасці.

Да памылак належаць:

  • няправільны запіс вышыні і (або) працягласці гуку;

  • няправільны запіс значных унутрытанальных альтэрацый, альтэрацый на этапах адхіленняў;

  • адсутнасць нотнага знака;

  • грубае парушэнне правілаў групоўкі працягласцей у такце;

  • запіс актавай ніжэй або вышэй рэальнага гучання;

  • запіс у іншай танальнасці або метры.

Да недакладнасцей належаць:

  • замена паўзы падоўжанай нотай або лігай і наадварот;

  • нязначнае парушэнне правілаў унутрытактавай групоўкі працягласцей;

  • запіс энгарманічнага варыянту храматычнага гуку ў выпадках, якія дазваляюць такую варыятыўнасць;

  • пропуск альбо прысутнасць лішняга ключавога знака, калі гэта не пацягнула змену танальнасці;

  • незахаванне правілаў напісання шцілей, паўз, ліг, калі гэта не прыводзіць да сур'ёзных скажэнняў музычнага тэксту.


Крытэрыі ацэньвання пісьмовай працы (дыктанта):

Адзнака

Колькасць памылак у тэксце да 40 знакаў

10

0

9

1

8

2

7

3

6

4-5

5

6-7

4

8-10

3

11-15

2

16-19

1

20…


ЧАСТКА 3 ТЭОРЫЯ МУЗЫКІ

Вусны адказ:

1 бал – адсутнасць якіх-небудзь тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў па тэорыі музыкі.

2 балы – грубыя памылкі і неадольныя цяжкасці пры адказе на тэарэтычнае пытанне, якія абітурыент не ў стане выправіць нават з дапамогай педагога.

3 балы – цяжкасці пры адказе на тэарэтычнае пытанне (неведанне спецыяльнай тэрміналогіі, адсутнасць неабходных ведаў). Наяўнасць памылак (7-8), якія выпраўляюцца толькі з дапамогай экзаменатара.

4 балы – часткова правільны адказ, які, аднак, змяшчае тэрміналагічныя і смыславыя памылкі (5-6), якія абітурыент не ў стане выправіць самастойна.

5 балаў – не досыць поўны адказ на тэарэтычнае пытанне. Памылкі (3-4) выправляюцца з дапамогай педагога.

6 балаў – тэарэтычны адказ у цэлым правільны, но змяшчае некалькі паняційных памылак (2-3), якія выпраўляюцца з нязначнай дапамогай педагога.

7 балаў – пісьменнае валоданне тэарэтычным матэрыялам. Адказ на пытанне змяшчае асобныя памылкі (1-2), якія самастойна выпраўляюцца абітурыентам ці з нязначнай дапамогай педагога.

8 балаў – досыць поўны і правільны адказ на тэарэтычнае пытанне. Наяўнасць некалькіх тэрміналагічных недакладнасцей (3-4), якія самастойна выпраўляюцца абітурыентам.

9 балаў – упэўнены адказ на тэарэтычнае пытанне. Наяўнасць 1-2 недакладнасцей, якія самастойна выпраўляюцца абітурыентам. Свабодная ілюстрацыя прыкладамі з тэарэтычнага матэрыялу.

10 балаў – свабоднае, беспамылковае валоданне тэарэтычным матэрыялам. Вывады паказваюць самастойнасць суджэнняў, прафесійны кругагляд і эрудыцыю абітурыента. Уменне звязваць тэарэтычны матэрыял з канкрэтнымі музычнымі прыкладамі.


Крытэрыі ацэнкі пісьмовай работы:

Асноўным крытэрыем вынясення ацэнкі з’яўляецца колькасць памылак. Наяўнасць 3-4 недакладнасцей лічыцца памылкай.

Памылкі:

  • Поўнасцю невыкананае заданне

  • Парушэнне структуры зададзеных гукарадаў, інтэрвалаў, акордаў, адсутнасць неабходных знакаў альтэрацыі

  • Няправільнае голасавядзенне пры вырашэнні інтэрвалаў і акордаў

  • Памылковае абазначэнне інтэрвалаў і акордаў

  • Памылковае вызначэнне ладатанальнасці меладычнага фрагмента, ладатанальнасці вырашэння інтэрвала ці акорда

  • Памылкі ў ключавых знаках танальнасці

  • Парушэнні норм групавання працягласцей ў прастых ці складаных размерах.

Недакладнасці:

  • Памылковае накіраванне шцілю

  • Няпоўнае абазначэнне інтэрвала ці акорда

  • Невыразнае размяшчэнне па вертыкалі гукаў інтэрвала ці акорда

  • Варыянтнасць групавання ў складаных размерах (па долях ці па простых тактах)

  • Запіс энгарманічнага варыянта храматычнага гуку ў выпадках, якія дапускаюць такую варыятыўнасць.


Табліца ўліку памылак у пісьмовай рабоце:

Ацэнка

Колькасць памылак

10

0

9

1-2

8

3-4

7

5-7

6

8-10

5

11-14

4

15-20

3

21-25

2

26-36

1

37...



КРЫТЭРЫІ ацэнкі ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “МАСТАЦТВА ЭСТРАДЫ”

Напрамак спецыяльнасці “спевы”

(на 2-гі курс)


1 ВАКАЛ

1-2 балы – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 80% кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам, мае нізкую культуру выканання, грубыя інтанацыйныя памылкі, неразвітыя музычныя здольнасці, адсутнасць унутранай свабоды, эмацыянальнасці, здольнасці да самастойнага мастацкага мыслення.

3 балы – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 70% з кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам. Ёсць праблемы з музычным слыхам і інтанаваннем, дэманструе нізкі ўзровень выканальніцкага майстэрства.

4 балы – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае на якасным ўзроўні 60 % кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам (дэманструе добра падабраны рэпертуар, але невысокае майстэрства выканання і наяўнасць інтанацыйных памылак; не валодае пэўным стылем музыкі; не здольны пераканаўча данесці вобразны змест твора).

5 балаў – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае на якасным ўзроўні большай паловай з ніжэйпералічаных кампанентаў.

6 балаў – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 3-4 кампанентамі з ніжэйпералічаных (выконвае творы інтанацыйна граматна, без памылак, але без дастатковай выразнасці, эмацыянальнасці; не валодае пэўным стылем музыкі; дэманструе невысокі ўзровень выканальніцкага майстэрства).

7 балаў – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 2-3 кампанентамі, якія адпавядаюць 10 балам.

8 балаў – ставяцца ў выпадку, калі на ўступных іспытах абітурыент не праявіў дастатковага валодання адным з ніжэйпералічаных кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам (магчыма, ў выніку псіхафізічнага заціску).

9 балаў – ставяцца за высокамастацкае выкананне экзаменацыйнай праграмы; пераканаўчае раскрыццё вобразнага зместу твораў, валоданне пэўным стылем музыкі, высокамастацкі рэпертуар, стабільнае інтанаванне і пачуццё рытму; праяўленыя эмацыянальна-сцэнічны тэмперамент, артыстызм.

10 балаў – ставяцца за дасканалае выкананне экзаменацыйнай праграмы, высокае выканальніцкае майстэрства; пераканаўчае раскрыццё вобразнага зместу твораў, глыбокае асэнсаванне іх тэксту; надзвычайныя вакальныя магчымасці, бездакорнае валоданне голасам, вялікі дыяпазон і тэмбравую прыгажосць голасу; высокую культуру сцэнічных паводзін, пэўную іх свабоду, артыстызм; дасканалае вакальнае інтанаванне і пачуццё рытму; высокамастацкі рэпертуар; наяўнасць надзвычай шырокага стылістычнага дыяпазону; высокую эмацыянальнасць выканання; праяўленне непаўторнай творчай індывідуальнасці.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2012...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў. Бібліятэка Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Камітэт па ахове кніжных помнікаў
...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconУмовы правядзення конкурсу
Умовы І парадак прыёму абітурыентаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт
Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПлан прыёму ва ўстанову адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" ў 2008 годзе

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Пракапцова Вера Паўлаўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры беларускай І сусветнай мастацкай культуры ўстановы...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconКрытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў па беларускай літаратуры на ўступных экзаменах 2012 года
Рэспубліцы Беларусь, на 2012 г. (Праграма зацверджана загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23. 12. 2011 №813)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка