Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў




НазваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
старонка3/15
Дата канвертавання04.11.2012
Памер1.25 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15

Крытэрыі ацэнкі пісьмовай работы:

Асноўным крытэрыем вынясення ацэнкі з’яўляецца колькасць памылак. Наяўнасць 3-4 недакладнасцей лічыцца памылкай.

Памылкі:

  • Поўнасцю невыкананае заданне

  • Парушэнне структуры заданых гукарадаў, інтэрвалаў, акордаў, адсутнасць неабходных знакаў альтэрацыі

  • Няправільнае голасавядзенне пры вырашэнні інтэрвалаў і акордаў

  • Памылковае абазначэнне інтэрвалаў і акордаў

  • Памылковае вызначэнне ладатанальнасці меладычнага фрагмента, ладатанальнасці вырашэння інтэрвала ці акорда

  • Памылкі ў ключавых знаках танальнасці

  • Парушэнні норм групавання працягласцей ў прастых ці складаных размерах.

Недакладнасці:

  • Памылковае накіраванне шцілю

  • Няпоўнае абазначэнне інтэрвала ці акорда

  • Невыразнае размяшчэнне па вертыкалі гукаў інтэрвала ці акорда

  • Варыянтнасць групавання ў складаных размерах (па долях ці па простых тактах)

  • Запіс энгарманічнага варыянта храматычнага гуку ў выпадках, якія дапускаюць такую варыятыўнасць.


Табліца ўліку памылак у пісьмовай рабоце:

Ацэнка

Колькасць памылак

10

0

9

1-2

8

3-4

7

5-7

6

8-10

5

11-14

4

15-20

3

21-25

2

26-36

1

37...



КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ”

Напрамак спецыяльнасці “тэатральная творчасць”


ЧАСТКА 1 АКЦЁРСКАЕ МАЙСТЭРСТВА

1-2 балы – абітурыент не ведае 80% кампанентаў, адпавядаючых 10 балам. У яго маламастацкі рэпертуар; невысокая культура мовы; пры выкананні верша, байкі, урыўка з прозы, эцюда, песні, танца дапускае шэраг грубых памылак; не мае прыродных даных: музыкальнага слыху (або ён не распрацаваны), пластычнасці, пачуцця рытму; адсутнічаюць унутраная свабода, эмацыянальнасць, здольнасць да імправізацыі.

3 балы – абітурыент не ведае 70% кампанентаў, адпавядаючых 10 балам. Ён прачытаў верш, байку, урывак з прозы тэхнічна правільна, але малавыразна; не разумее сэнсу твора; унутрана несвабодны; мае слабыя музыкальныя здольнасці; не зусім пластычны, эмацыянальны. У яго не хапае фантазіі, прывабнасці, здольнасці да мастацкай імправізацыі; не вельмі высокі ўзровень падабранага для экзаменацыйнага паказу матэрыялу, абітурыент не валодае культурай мовы, эмацыянальнасцю, абаяльнасцю, здольнасцямі да імправізацыі, да выканання музычна-пластычных заданняў.

4 балы – абітурыент не ведае 60% кампанентаў, адпавядаючых 10 балам. У яго добра падабраны рэпертуар, але не вельмі высокая культура мовы; у цэлым правільнае чытанне экзаменацыйнага рэпертуару, але наяўнасць нязначных памылак; адсутнасць здольнасці данесці сэнс тэкстаў да гледача, недахоп эмацыянальнасці і слабаразвітая фантазія; памылкі пры выкананні музычнага і пластычнага заданняў.

5 балаў – абітурыент не валодае большай паловай кампанентаў, адпавядаючых 10 балам; без памылак прачытаў верш, байку, урывак з празаічнага твора, але яму не стае эмацыянальнасці, артыстычнасці пры іх выкананні, здольнасці дзейнічаць і імправізаваць у прапанаваных абставінах, фантазіраваць; не развіты музыкальны слых і пачуццё рытму.

6 балаў – абітурыент не валодае 3-4 кампанентамі, якія адпавядаюць 10 балам (напрыклад, яму не хапае эмацыянальнасці, артыстызму пры выкананні рэпертуару, здольнасці дзейнічаць у прапанаваных абставінах).

7 балаў – абітурыент не валодае 2-3 кампанентамі, якія адпавядаюць 10 балам, але ён здольны да імправізацыі, выканання музычна-пластычных заданняў.

8 балаў – на ўступных іспытах абітурыент не праявіў дастатковага валодання адным з кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам (напрыклад, недастаткова праявіў сябе па прычыне псіхафізічнага заціску), але ў яго дастаткова добра падабраны рэпертуар, ён валодае культурай мовы, здольны да выканання муэычна-пластычных заданняў, мае музыкальны слых і адчуванне рытму.

9 балаў – атрымлівае абітурыент за падбор высокамастацкага рэпертуару; эмацыянальнасць і пераканаўчасць пры чытанні тэкстаў (байка, верш, урывак з празаічнага твора); праявіў высокую культуру мовы; сцэнічны тэмперамент; “вобразнае” мысленне і асэнсаванне твораў рэпертуару; уменне дзейнічаць і імправізаваць у прапанаваных абставінах; уменне фантазіраваць; пачуццё гумару; добрае валоданне пластыкай; наяўнасць музыкальнага слыху і адчуванне рытму.

10 балаў – атрымлівае абітурыент за высокі мастацкі густ пры падборы рэпертуару, які перавышае агульныя патрабаванні для паступаючых (2-3 байкі, некалькі вершаў, урыўкаў з празаічных твораў); эмацыянальнасць і пераканаўчасць пры чытанні тэкстаў; праявіў высокую культуру мовы; сцэнічны тэмперамент; “вобразнае” мысленне і асэнсаванне твораў рэпертуару; уменне дзейнічаць і імправізаваць у прапанаваных абставінах; уменне фантазіраваць; пачуццё гумару; выдатнае валоданне пластыкай; наяўнасць музыкальнага слыху і адчуванне рытму.


ЧАСТКА 2 РЭЖЫСУРА

1-2 балы – абітурыент з’яўляецца прафесійна непрыгодным; не мае неабходных для навучання па дадзенай прафесіі ведаў, здольнасцей, навыкаў; не захоплены абранай прафесіяй; мае вузкі светапогляд, невысокі ўзровень мыслення або адмовіўся ад адказу.

3 балы – абітурыент зусім не цікавіцца гісторыяй, тэорыяй і практыкай нацыянальнага і сусветнага тэатра; неэрудыраваны; мае невысокі мастацкі густ; безыніцыятыўны; аналіз п’есы зроблены ім на пасрэдным узроўні, задума ж спектакля не толькі не адрозніваецца арыгінальнасцю, але і выкладаецца аднастайна, няўпэўнена, сустракаюцца грубыя памылкі.

4 балы – абітурыент мае вузкі мастацкі кругагляд, малазнаёмы з асноўнымі пошукамі і здабыткамі нацыянальнай і замежных рэжысёрскіх школ; не вельмі цікавіцца гісторыяй, тэорыяй і практыкай нацыянальнага і сусветнага тэатра; неэрудыраваны; мае пасрэдны мастацкі густ; слабавыражаны фантазія, уяўленне, назіральнасць, арганізатарскія і педагагічныя здольнасці; малаініцыятыўны; аналіз п’есы зроблены ім на пасрэдным узроўні, а задума спектакля не адрозніваецца арыгінальнасцю; пры абароне сваёй задумы абітурыент не ўпэўнены, а ў адказах на пытанні экзаменацыйнай камісіі сустракаюцца значныя памылкі.

5 балаў – абітурыент мае сярэдні мастацкі кругагляд, але цікавіцца тэатральным жыццём Беларусі і замежных краін; пры адказе не дапускае памылак, аднак малазнаёмы з асноўнымі пошукамі і здабыткамі нацыянальнай і замежных рэжысёрскіх школ; не мае вызначанай грамадска-творчай пазіцыі; малаэрудыраваны, але мэтанакіраваны на прафесію; мае пасрэдны мастацкі густ, але не пазбаўлены арганізатарскіх і педагагічных здольнасцей, фантазіі, назіральнасці, увагі; не вельмі ініцыятыўны; рэжысёрскі аналіз п’есы выкананы дастаткова глыбока, але мае станоўчыя і адмоўныя бакі; рэжысёрскае бачанне п’есы, прынцыпы пластычна-прасторавага вырашэння, асвятлення, сцэнаграфіі і іншыя хоць і дапушчальныя, аднак не адрозніваюцца арыгінальнасцю; абарона рэжысёрскай задумы адбываецца дастаткова ўпэўнена, але сустракаюцца істотныя памылкі.

6 балаў – абітурыент паказаў не вельмі шырокі мастацкі кругагляд, але знаёмы з асноўнымі пошукамі і здабыткамі нацыянальнай і замежных рэжысёрскіх школ; мае грамадска-творчую пазіцыю, але не адрозніваецца агульнай эрудыцыяй; мае мастацкі густ, арганізатарскія і педагагічныя здольнасці; назіральны і ініцыятыўны; распрацоўка абранай п’есы выканана ім тэарэтычна правільна, аднак рэжысёрскі аналіз выбранай п’есы не адрозніваецца арыгінальнасцю, хутчэй нагадвае копію бачанай у тэатры або па тэлебачанні работы, але абітурыент трымаецца дастаткова ўпэўнена і абгрунтавана даказвае свой пункт гледжання.

7 балаў – абітурыент мае пэўны мастацкі кругагляд, знаёмы з асноўнымі пошукамі і здабыткамі нацыянальнай і замежных рэжысёрскіх школ; мае трывалую грамадскую і творчую пазіцыю; эрудыраваны; мае мастацкі густ, арганізатарскія і педагагічныя здольнасці; назіральны і ініцыятыўны, але не адрозніваецца багаццем фантазіі; распрацоўка абранай п’есы выканана тэарэтычна правільна, аднак рэжысёрскі аналіз, хоць і дастаткова арыгінальны, неглыбокі, а апісанне вобразнага ўвасаблення п’есы і прынцыпаў яе пластычна-прасторавага вырашэння, асвятлення, сцэнаграфіі і іншых не пераканаўчыя або ў рэжысёрскім аналізе сустракаюцца памылкі.

8 балаў – абітурыент мае дастаткова шырокі мастацкі кругагляд, знаёмы з асноўнымі пошукамі і здабыткамі нацыянальнай і замежных рэжысёрскіх школ; мае трывалую грамадскую і творчую пазіцыю, агульную эрудыцыю, мастацкі густ, арганізатарскія і педагагічныя здольнасці; назіральны і ініцыятыўны, але не адрозніваецца багаццем фантазіі; пры распрацоўцы рэжысёрска-пастановачнага плана абранай п’есы праяўляе дастаткова арыгінальнае асэнсаванне з’яў мастацкай і сучаснай рэчаіснасці з мэтай іх сцэнічнага ўвасаблення, даволі яскравае апісанне вобразнага ўвасаблення п’есы; адметнасць, арыгінальнасць рэжысёрскага бачання п’есы, прынцыпаў пластычна-прасторавага вырашэння, асвятлення, сцэнаграфіі, музычна-шумавога афармлення спектакля, але тым не менш аналіз п’есы ўтрымлівае нязначныя памылкі.

9 балаў – заслугоўвае абітурыент за: наяўнасць мастацкага густу пры адборы п’есы для рэжысёрскай распрацоўкі, арганізатарскіх і педагагічных здольнасцей, багатай фантазіі; абстрактнае мысленне і здольнасць да абагульнення сцэнічных сітуацый; назіральнасць, ініцыятыўнасць, асэнсаванне з’яў мастацкай і сучаснай рэчаіснасці з мэтай іх сцэнічнага ўвасаблення (абгрунтаванне выбару; ідэйна-мастацкія асаблівасці п’есы; мэта і задачы пастаноўкі спектакля па абранай п’есе; асабістыя матывы абгрунтавання выбару п’есы; дакладнае вызначэнне стылю і жанру, кампазіцыі, асноўнага канфлікту, скразнога дзеяння, падзейнага рада, грунтоўнае вывучэнне і раскрыццё характараў дзеючых асоб і інш.); адметнасць, арыгінальнасць рэжысёрскага бачання п’есы, прынцыпаў пластычна-прасторавага вырашэння, асвятлення, сцэнаграфіі, музычна-шумавога афармлення спектакля.

10 балаў – ставіцца абітурыенту за: наяўнасць мастацкага густу пры адборы п’есы для рэжысёрскай распрацоўкі, арганізатарскіх і педагагічных здольнасцей, багатай фантазіі; абстрактнае мысленне і здольнасць да абагульнення і мадэліравання сцэнічных сітуацый; назіральнасць, ініцыятыўнасць; арыгінальнае асэнсаванне з’яў мастацкай і сучаснай рэчаіснасці з мэтай іх сцэнічнага ўвасаблення (пераканаўчае абгрунтаванне выбару; ідэйна-мастацкіх асаблівасцей п’есы; мэты і задач пастаноўкі спектакля па абранай п’есе; асабістыя матывы абгрунтавання выбару п’есы; дакладнае вызначэнне стылю і жанру, кампазіцыі, асноўнага канфлікту, скразнога дзеяння, падзейнага рада, грунтоўнае вывучэнне і раскрыццё характараў дзеючых асоб і інш.); яскравае апісанне вобразнага ўвасаблення п’есы; адметнасць, арыгінальнасць і неардынарнасць рэжысёрскага бачання п’есы, прынцыпаў пластычна-прасторавага вырашэння, асвятлення, сцэнаграфіі, музычна-шумавога афармлення спектакля.


ЧАСТКА 3 КАЛЁКВІУМ

1-2 балы – абітурыент паказвае недастатковыя веды і неразуменне сутнасці абранай прафесіі.

3 балы – абітурыент у працэсе гутаркі паказвае недастатковыя веды, абыякавасць да пытанняў тэатральнага мастацтва, літаратуры (драматургіі), культуры.

4 балы – абітурыент не выказаў здольнасцей да творчай прафесіі і арыентуецца ў агульных пытаннях тэатральнага мастацтва на ўзроўні сярэдняй школьнай адукацыі.

5 балаў – веды абітурыента па праблемах тэатральнага мастацтва і культуры не выходзяць за межы праграмы агульнаадукацыйнай школы, аднак ён паказвае магчымасць творчай перспектывы.

6 балаў – абітурыент паказвае самастойнасць меркаванняў па разнастайных пытаннях, але яго веды па агульных праблемах тэатральнага мастацтва і культуры аказваюцца недастатковымі.

7 балаў – абітурыент праявіў дасведчанасць у агульных пытаннях тэатральнага мастацтва і культуры, аднак не здолеў заявіць аб сабе як аб самастойнай творчай асобе.

8 балаў – абітурыент прадэманстраваў добрую дасведчанасць у пытаннях культуры, тэатральнага мастацтва і соцыуму, праявіў разуменне выбару будучай прафесіі.

9 балаў – абітурыент мае шырокі мастацкі кругагляд (веданне вядучых тэатральных калектываў, рэжысёраў, акцёраў, мастакоў, кампазітараў, сцэнографаў, балетмайстраў Беларусі і замежных краін); знаёмы з асноўнымі пошукамі і здабыткамі нацыянальнай і замежных рэжысёрскіх школ (асновы сістэмы К.Станіслаўскага, творчы вопыт У.Неміровіча-Данчанкі, Ус.Меерхольда, Я.Вахтангава, А.Таірава, В.Дуніна-Марцінкевіча, І.Буйніцкага, К.Саннікава, Е.Міровіча і інш.); мае агульную эрудыцыю (веданне літаратурных, драматургічных, выяўленчых, музычных і кінематаграфічных твораў сусветнай і айчыннай класікі); добра валодае беларускай і рускай мовамі; выдатна арыентуецца па ўсяму колу прапанаваных пытанняў і мае свой асабісты погляд на разнастайныя з’явы культуры і мастацтва, а таксама мае трывалую творчую і грамадскую пазіцыю.

10 балаў – абітурыент паказаў глыбокія веды ў галіне гісторыі, тэорыі і практыкі нацыянальнага і замежнага тэатраў (веданне вядучых тэатральных калектываў, рэжысёраў, акцёраў, мастакоў, кампазітараў, сцэнографаў, балетмайстраў Беларусі і замежных краін); знаёмы з асноўнымі пошукамі і здабыткамі нацыянальнай і замежных рэжысёрскіх школ (асновы сістэмы К.Станіслаўскага, творчы вопыт У.Неміровіча-Данчанкі, Ус.Меерхольда, Я.Вахтангава, А.Таірава, В.Дуніна-Марцінкевіча, І.Буйніцкага, К.Саннікава, Е.Міровіча і інш.); прадэманстраваў шырокую эрудыцыю ў іншых відах мастацтва (веданне літаратурных, драматургічных, выяўленчых, музычных і кінематаграфічных твораў сусветнай і айчыннай класікі); выдатнае валоданне беларускай і рускай мовамі, мае трывалую творчую і грамадскую пазіцыю.


КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

Напрамак спецыяльнасці “народныя рамёствы”

Частка 1 МАЛЮНАК

1 бал – патрабаванні поўнасцю не выкананы, праца пачата, выканана бессістэмна, або абітурыент адмовіўся ад далейшага выканання работы.

2 балы – галоўныя патрабаванні не выкананы, відавочная адсутнасць ведаў і навыкаў па асновах выяўленчага мастацтва.

3 балы – абітурыент выканаў нязначную частку патрабаванняў, пры гэтым дапусціў грубыя памылкі, якія сведчаць аб недастатковых ведах і навыках па асновах выяўленчага мастацтва.

4 балы – абітурыент не валодае большасцю кампанентаў выразных сродкаў акадэмічнага малюнка. Ён дапусціў значныя памылкі пры вырашэнні экзаменацыйнага задання, але валодае здавальняючымі ведамі па прадмеце.

5 балаў – у рабоце дапушчаны істотныя памылкі ў кампазіцыі, перспектыўнай і прасторавай пабудове, танальных адносінах.

6 балаў – у рабоце прадэманстравана адноснае веданне выяўленчай граматы і валоданне тэхнікай выканання, але маюцца памылкі у кампазіцыйным вырашэнні, канструкцыйнай пабудове і святлоценявой распрацоўцы.

7 балаў – абітурыент часткова не выканаў патрабаванні экзаменацыйнага задання, няўпэўнена валодае тэхнікай, але пры гэтым праяўляе правільнае разуменне задач і вытрымлівае паслядоўнасць іх рашэння.

8 балаў – работа адказвае асноўным патрабаванням экзаменацыйнага задання, але маюцца неістотныя недахопы або тэхнічная незавершанасць, якія не перашкаджаюць мастацкай цэльнасці.

9 балаў – работа абітурыента адпавядае патрабаванням экзаменацыйнага задання, выканана на дастаткова высокім мастацкім узроўні, праяўлена веданне акадэмічных правілаў і законаў малюнка.

10 балаў – абітурыент дасканала выканаў заданне згодна з патрабаваннямі, праявіў творчыя здольнасці пры вырашэнні пастаўленых задач, паказаў выдатнае валоданне мастацкімі тэхнікамі, перспектывай, прадэманстраваў уменні святлоценявой распрацоўкі, пошуку прапарцыянальных суадносін прадметаў і дэталей пастаноўкі; работа выканана на высокім мастацкім узроўні.


Частка 2 ЖЫВАПІС

1 бал – патрабаванні поўнасцю не выкананы, праца пачата, выканана бессістэмна, або абітурыент адмовіўся ад далейшага выканання работы.

2 балы – абітурыент завяршыў заданне, але праявіў прафесійную непадрыхтаванасць, не валодае неабходнымі для навучання па дадзенай прафесіі ведамі, навыкамі.

3 балы – абітурыент выканаў экзаменацыйнае заданне далёка не ў поўным аб’ёме, дапусціў грубыя памылкі ў тонава-кампазіцыйных і каларыстычных адносінах.

4 балы – абітурыент не валодае большасцю кампанентаў выразных сродкаў жывапісу. У рабоце дапушчаны значныя памылкі пры вырашэнні пастаўленай задачы, але абітурыент мае уяўленне аб асноўных выразных сродках жывапісу.

5 балаў – у рабоце дапушчаны істотныя памылкі кампазіцыйна-тонавага рашэння пастаноўкі на вызначаным фармаце паперы, колеравае рашэнне часткова адпавядае патрабаванням экзаменацыйнага задання.

6 балаў – у рабоце маюцца пэўныя памылкі ў кампазіцыйным вырашэнні і стварэнні каляровай гамы, але прадэманстравана веданне ў асноўным законаў стварэння жывапіснай работы.

7 балаў – абітурыент выканаў работу па асноўных паказчыках, праяўляе правільнае разуменне задач жывапісу і паслядоўнасць іх рашэння, але пры гэтым праявіў няўпэўненасць валодання тэхнікай абранага віду жывапісу.

8 балаў – работа адказвае асноўным патрабаванням экзаменацыйнага задання, а дробныя недахопы або тэхнічная незавершанасць не перашкаджаюць мастацкай цэльнасці працы.

9 балаў – работа абітурыента адказвае асноўным патрабаванням экзаменацыйнага задання, выканана на дастаткова высокім мастацкім узроўні, праяўлена веданне акадэмічных правілаў і законаў у жывапісе.

10 балаў – абітурыент дасканала выканаў заданне па жывапісе згодна з патрабаваннямі, праявіў творчыя здольнасці пры вырашэнні пастаўленых задач, паказаў упэўненае валоданне мастацкай тэхнікай жывапісу, каларыстычнай распрацоўкі, пошуку прапарцыянальных суадносін прадметаў і дэталей пастаноўкі; работа выканана на высокім мастацкім узроўні.


Частка 3 КАМПАЗІЦЫЯ

1 бал – патрабаванні поўнасцю не выкананы, праца пачата, выканана бессістэмна, або абітурыент адмовіўся ад далейшага выканання работы.

2 балы – атрымлівае абітурыент, які прадэманстраваў адсутнасць ведаў у галіне кампазіцыйнага вырашэння, патрабаванне экзаменацыйнага задання цалкам не выканана.

3 балы – атрымлівае абітурыент, які не праяўляе ведання асноўных палажэнняў аб сутнасці творчага працэсу, няўпэўнена вырашае кампазіцыйнае заданне, няўдала карыстаецца каларыстычнымі адносінамі, што адмоўна адбіваецца на агульным узроўні экзаменацыйнага задання.

4 балы – атрымлівае абітурыент, які праявіў прыблізнае веданне асноўных навыкаў па кампазіцыі, але паказаў неглыбокае разуменне ў раскрыцці зместу, валоданні тэхнікай каларыстычнага рашэння, культуры падачы закончанай работы.

5 балаў – атрымлівае абітурыент, які выконвае асноўныя патрабаванні экзаменацыйнага задання па кампазіцыі, але недасканала валодае ведамі кампазіцыйнага рашэння, дапускае пэўныя памылкі ў пластычным увасабленні тэматыкі і каларыстычным вырашэнні.

6 балаў – заслугоўвае абітурыент, які выканаў патрабаванні экзаменацыйнага задання на дастатковым узроўні; умее правільна кампанаваць работу на лісце паперы, вырашаць каларыстычныя пытанні з улікам выбранай тэмы і тэхнікі выканання, але не праявіў культуры падачы завершанай работы.

7 балаў – заслугоўвае абітурыент, які праявіў здольнасць свядома засвоіць і творча ўспрыняць усе патрабаванні экзаменацыйнага задання па кампазіцыі, але дапусціў пэўныя памылкі, якія асабліва не ўплываюць на якасны бок кампазіцыйнай работы.

8 балаў – заслугоўвае абітурыент, здольны вар’іраваць і камбінаваць элементы мастацкіх выразных сродкаў па кампазіцыі і не дапусціў пры выкананні экзаменацыйнай работы істотных памылак.

9 балаў – заслугоўвае абітурыент, які выканаў экзаменацыйнае заданне на дастаткова высокім мастацкім узроўні; праявіў веданне законаў і правілаў выяўленчага мастацтва і непасрэдна ў галіне кампазіцыйнага вырашэння.

10 балаў – заслугоўвае абітурыент, які валодае сістэматычнымі і глыбокімі ведамі праграмнага матэрыялу па кампазіцыі, дасканала выканаў экзаменацыйнае заданне, праявіў творчыя здольнасці пры вырашэнні пастаўленых задач, прадэманстраваў грунтоўныя навыкі і ўменні па пытаннях выяўленчага мастацтва.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2012...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў. Бібліятэка Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Камітэт па ахове кніжных помнікаў
...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconУмовы правядзення конкурсу
Умовы І парадак прыёму абітурыентаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт
Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПлан прыёму ва ўстанову адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" ў 2008 годзе

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Пракапцова Вера Паўлаўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры беларускай І сусветнай мастацкай культуры ўстановы...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconКрытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў па беларускай літаратуры на ўступных экзаменах 2012 года
Рэспубліцы Беларусь, на 2012 г. (Праграма зацверджана загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23. 12. 2011 №813)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка