Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў




НазваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
старонка2/15
Дата канвертавання04.11.2012
Памер1.25 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15

ЧАСТКА 1 СПЕЦІНСТРУМЕНТ


1 бал – абітурыент не выканаў патрабаванні праграмы па ўзроўні складанасці выконваемых твораў; дапусціў вялікую колькасць памылак у тэксце і не змог завяршыць выкананне твора; паказаў нездавальняючае валоданне рознымі відамі выканальніцкай тэхнікі; яго прыродныя музыкальныя здольнасці не развіты; у яго адсутнічаюць свабода сцэнічнага ўвасаблення і эмацыянальная чуласць.

2 балы – абітурыент пры выкананні твора дапускае шмат грубых памылак у тэксце, не арыентуецца ў форме, драматургіі; прадэманстраваў адсутнасць разумення мастацкага зместу, жанравых і стылявых асаблівасцей; паказаў нізкі ўзровень спецыяльных музыкальных здольнасцей.

3 балы – абітурыент прадставіў недастаткова складаную і разнастайную праграму; выкананне асобных твораў не адпавядае аўтарскай задуме; мелі месца памылкі ў нотным тэксце большасці выконваемых твораў; прадэманстраваў пасрэднае валоданне рознымі відамі выканальніцкай тэхнікі і невысокі ўзровень развіцця музыкальных здольнасцей.

4 балы – абітурыент падрыхтаваў у адпаведнасці з патрабаваннямі разнастайную праграму, але пры гэтым: а) не змог у поўнай меры ўвасобіць аўтарскую задуму; б) дапусціў памылкі ў нотным тэксце; в) прадэманстраваў недастатковы ўзровень валодання асобнымі відамі выканальніцкай тэхнікі і здавальняючае развіццё спецыяльных музыкальных здольнасцей.

5 балаў – абітурыент падрыхтаваў разнастайную і складаную праграму, але не змог пераканаўча ўвасобіць аўтарскую задуму з-за асобных памылак у нотным тэксце, недастаткова свабоднага валодання ўсім арсеналам выканальніцкіх сродкаў выразнасці і недастатковай упэўненасці сцэнічных паводзін.

6 балаў – абітурыент падрыхтаваў разнастайную і складаную праграму, змог увасобіць аўтарскую задуму і прадэманстраваў добры ўзровень развіцця спецыяльных музыкальных здольнасцей, але пры гэтым сутыкнуўся з пэўнымі цяжкасцямі пры дэманстрацыі валодання асноўнымі відамі выканальніцкай тэхнікі, у яго адсутнічае самастойны падыход да інтэрпрэтацыі асобных твораў.

7 балаў – абітурыент выканаў разнастайную і складаную праграму, прадэманстраваў высокі ўзровень развіцця спецыяльных музыкальных здольнасцей і ўвасобіў кампазітарскую задуму, але пры гэтым недастаткова свабодна валодае пэўнымі відамі выканальніцкай тэхнікі і прадэманстраваў недастаткова параканаўчую інтэрпрэтацыю драматургіі твора.

8 балаў – абітурыент выканаў разнастайную і складаную праграму і пераканаўча ўвасобіў кампазітарскую задуму, дэманструючы: а) свабоднае валоданне рознымі відамі выканальніцкай тэхнікі; б) высокі ўзровень развіцця спецыяльных музыкальных здольнасцей; в) здольнасць да ўласнай асэнсаванай інтэрпрэтацыі драматургіі музычнага твора.

9 балаў – абітурыент выканаў разнастайную і складаную праграму і на высокім узроўні ўвасобіў кампазітарскую задуму, дэманструючы: а) свабоднае валоданне рознымі відамі выканальніцкай тэхнікі; б) пераканаўчую інтэрпрэтацыю; в) свабоду і прафесіяналізм сцэнічных паводзін.

10 балаў – абітурыент выканаў разнастайную і вельмі складаную праграму і на высокім прафесійным узроўні ўвасобіў кампазітарскую задуму, дэманструючы: а) майстэрскае валоданне рознымі відамі выканальніцкай тэхнікі; б) па-мастацку пераканаўчую інтэрпрэтацыю; в) сапраўдны артыстызм; г) яркую творчую індывідуальнасць.


ЧАСТКА 2 ДЫРЫЖЫРАВАННЕ

1 бал – абiтурыент пры выкананнi твора дапускае шэраг грубых памылак у тэксце; не арыентуецца ў форме, драматургii, мастацкiм змесце; яго прыродныя музыкальныя здольнасцi не развітыя; у яго адсутнiчаюць свабода сцэнiчнага ўвасаблення i эмацыянальная чуласць.

2 балы – абiтурыент не выканаў патрабаваннi праграмы па ўзроўні складанасцi выконваемых твораў; прадэманстраваў адсутнасць разумення iх мастацкага зместу, жанравых i стылявых асаблiвасцей; дапусцiў шмат памылак пры дырыжыраваннi i не змог завяршыць выкананне твора; паказаў нiзкi ўзровень спецыяльных музыкальных здольнасцей i нездавальняючае валоданне рознымi вiдамi дырыжорскай выканальнiцкай тэхнiкi.

3 балы – абiтурыент прадставiў недастаткова складаную i разнастайную праграму; выкананне асобных твораў не адпавядае аўтарскай задуме; прадэманстраваў пасрэднае валоданне рознымi вiдамi дырыжорскай выканальнiцкай тэхнiкi.

4 балы – абiтурыент падрыхтаваў у адпаведнасцi з патрабаваннямi разнастайную праграму, але пры гэтым: а) не змог ў поўнай меры ўвасобiць аўтарскую задуму; б) прадэманстраваў недастатковы ўзровень валодання асобнымi вiдамi дырыжорскай выканальнiцкай тэхнiкi.

5 балаў – абiтурыент падрыхтаваў разнастайную i складаную праграму, але не змог пераканаўча ўвасобiць аўтарскую задуму з-за асобных памылак у нотным тэксце, недастаткова свабоднага валодання ўсiм арсеналам выканальнiцкiх сродкаў выразнасцi i недастатковай упэўненасцi сцэнiчных паводзiн.

6 балаў – абiтурыент падрыхтаваў разнастайную i складаную праграму, змог увасобiць аўтарскую задуму i прадэманстраваў высокi ўзровень развiцця спецыяльных музыкальных здольнасцей, але пры гэтым сутыкнуўся з пэўнымi цяжкасцямi пры дэманстрацыi валодання асноўнымi вiдамi дырыжорскай тэхнiкi, у яго адсутнiчае самастойны падыход да iнтэрпрэтацыi.

7 балаў – абiтурыент выканаў разнастайную i складаную праграму, прадэманстраваў высокi ўзровень развiцця спецыяльных музыкальных здольнасцей i ўвасобiў кампазiтарскую задуму, але пры гэтым недастаткова свабодна валодае пэўнымi вiдамi дырыжорскай выканальнiцкай тэхнiкi i прадэманстраваў недастаткова пераканаўчую iнтэрпрэтацыю драматургii твора.

8 балаў – абiтурыент выканаў разнастайную i складаную праграму i пераканаўча ўвасобiў кампазiтарскую задуму, дэманструючы: а) свабоднае валоданне рознымi вiдамi дырыжорскай выканальнiцкай тэхнiкi; б) высокi ўзровень развiцця спецыяльных музыкальных здольнасцей; в) здольнасць да ўласнай асэнсаванай iнтэрпрэтацыi драматургii музычнага твора.

9 балаў – абiтурыент выканаў разнастайную i складаную праграму i на высокiм узроўнi ўвасобiў кампазiтарскую задуму, дэманструючы: а) свабоднае валоданне рознымi вiдамi дырыжорскай выканальнiцкай тэхнiкi; б) пераканаўчую iнтэрпрэтацыю; в) свабоду i прафесiяналiзм сцэнiчных паводзiн, высокi ўзровень развiцця прыродных здольнасцей.

10 балаў – абiтурыент выканаў разнастайную i складаную праграму i на высокiм прафесiйным узроўнi ўвасобiў кампазiтарскую задуму, дэманструючы: а) майстэрскае валоданне рознымi вiдамi дырыжорскай выканальнiцкай тэхнiкi ў адпаведнасцi са зместам i характарам твора; б) па-мастацку пераканаўчую iнтэрпрэтацыю; в) сапраўдны артыстызм, яркую творчую iндывiдуальнасць i высокi ўзровень развiцця прыродных здольнасцей.

ЧАСТКА 3 ГАРМОНІЯ

Пісьмовая работа:

Адзнака

Колькасць памылак

10

0

9

1

8

2

7

3-4

6

5-6

5

7-8

4

9-10

3

11-12

2

13-14

1

15-16


Памылкамі лічацца:

  • паралельны рух галасоў квінтамі, актавамі, прымамі;

  • “скрытая” актава і квінта (рух сапрана скачком, а баса – плаўна ў адзін бок да інтэрвала актавы ці квінты, што ствараецца паміж басам і сапрана);

  • вядзенне ўсіх галасоў у адным напрамку;

  • няправільнае падваенне тонаў у акордзе (за выключэннем асобных выпадкаў, калі падваенне тэрцыі ці квінты абумоўлена правіламі вырашэння септакордаў);

  • рух галасоў на павялічаныя інтэрвалы;

  • няправільнае вырашэнне септакордаў;

  • пярэчанне;

  • перанос аднаго акорда праз тактавую лінію;

  • няправільная гарманізацыя кадансаў (знаходжанне кадэнцыі не на яе сапраўдным месцы, прастаўленне К 6 4 на слабай долі такта);

  • парушэнне законаў функцыянальнай логікі (S апасля D, VI апасля IV, IV апасля II).


Вусны адказ:

1 бал – абітурыент не мае ніякіх ведаў па гармоніі ці адмовіўся ад адказу.

2 балы – адсутнасць навыкаў і уменняў выканання практыкаванняў на фартэпіяна, спалучэння, вырашэння акордаў, секвенцыравання.

3 балы – недастатковае веданне асноўных сродкаў гармоніі, вялікая колькасць памылак пры вырашэнні, спалучэнні акордаў, секвенцыраванні.

4 балы - фрагментарнае выкананне заданняў білета, валоданне несістэматызаванымі ведамі па асобных раздзелах гармоніі, істотныя памылкі пры выкананні заданняў.

5 балаў – выкананне заданняў білета ў павольным тэмпе з істотнымі памылкамі (5-6), выпраўленымі з дапамогай выкладчыка.

6 балаў – выкананне ўсіх заданняў з памылкамі (3-4), выпраўленымі з дапамогай выкладчыка.

7 балаў – валоданне дастаткова высокім узроўнем ведаў па гармоніі, выкананне заданняў з нязначнымі памылкамі (1-2), выпраўленымі самастойна.

8 балаў – высокі ўзровень ведаў па ўсіх раздзелах гармоніі, добрыя практычныя навыкі ігры на фартэпіяна практыкаванняў па гармоніі, наяўнасць 1-2 недакладнасцей, выпраўленых самастойна.

9 балаў – глыбокія тэарэтычныя веды і выдатныя практычныя навыкі работы па гармоніі.

10 балаў – бездакорнае выкананне ўсіх заданняў, вельмі высокі ўзровень ведаў і ўменняў па гармоніі, праяўленне зацікаўленасці прадметам, творчых схільнасцей, эрудыцыі.


КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ

Спецыяльнасць “народная творчасць”

Спецыялізацыя “інструментальная музыка духавая”


ЧАСТКА 1 СПЕЦІНСТРУМЕНТ

1 бал – атрымлівае абітурыент за адсутнасць увасаблення мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграм, недастаткова здавальняючую выканальніцкую тэхніку; з’яўляецца прафесійна непрыгодным.

2 балы – атрымлівае абітурыент за адсутнасць увасаблення мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы; недастаткова здавальняючую выканальніцкую тэхніку.

3 балы – атрымлівае абітурыент за адсутнасць увасаблення мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы; здавальняючую выканальніцкую тэхніку; адсутнасць валодання элементамі сцэнічнай культуры.

4 балы – атрымлівае абітурыент за недастатковае ўвасабленне мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы; дастатковую выканальніцкую тэхніку; недастатковае валоданне элементамі сцэнічнй культуры.

5 балаў – атрымлівае абітурыент за частковае ўвасабленне мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы; амаль добрую выканальніцкую тэхніку; частковае валоданне элементамі сцэнічнай культуры.

6 балаў – атрымлівае абітурыент за частковае ўвасабленне мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы; добрую выканальніцкую тэхніку; частковае валоданне элементамі сцэнічнай культуры.

7 балаў – атрымлівае абітурыент за ўвасабленне мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы; высокую выканальніцкую тэхніку; валоданне асобнымі элементамі сцэнічнай культуры.

8 балаў – атрымлівае абітурыент за ўвасабленне мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы; высокую выканальніцкую тэхніку; сцэнічную культуру.

9 балаў – атрымлівае абітурыент за ўвасабленне мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы; высокую выканальніцкую тэхніку; высокую сцэнічную культуру.

10 балаў – атрымлівае абітурыент за выкананне значнай высокамастацкай праграмы з твораў буйной формы ці яе частак, разнастайных твораў на розныя віды тэхнічнага майстэрства; дакладнае ўвасабленне мастацкіх вобразаў кампазітара ў працэсе выканання праграмы; высокую выканальніцкую тэхніку; высокую сцэнічную культуру і сцэнічны тэмперамент; інтэрпрэтацыю выконваемага твора.


ЧАСТКА 2 ДЫРЫЖЫРАВАННЕ

1 бал – абiтурыент пры выкананнi твора дапускае шэраг грубых памылак у тэксце; не арыентуецца ў форме, драматургii, мастацкiм змесце; яго прыродныя музыкальныя здольнасцi не распрацаваны; у яго адсутнiчаюць свабода сцэнiчнага ўвасаблення i эмацыянальная чуласць; зусiм не ўмее iграць на фартэпiяна.

2 балы – абiтурыент не выканаў патрабаваннi праграмы па ўзроўні складанасцi выконваемых твораў; прадэманстраваў адсутнасць разумення iх мастацкага зместу, жанравых i стылявых асаблiвасцей; дапусцiў шмат памылак пры дырыжыраваннi i не змог завяршыць выкананне твора; паказаў нiзкi ўзровень спецыяльных музыкальных здольнасцей i нездавальняючае валоданне рознымi вiдамi дырыжорскай выканальнiцкай тэхнiкi; з памылкамi выконвае нават лёгкiя творы на фартэпiяна, не ведае ўвогуле тэорыі музыкі.

3 балы – абiтурыент прадставiў недастаткова складаную i разнастайную праграму; выкананне асобных твораў не адпавядае аўтарскай задуме; прадэманстраваў пасрэднае валоданне рознымi вiдамi дырыжорскай выканальнiцкай тэхнiкi; дрэнна валодае фартэпiяна.

4 балы – абiтурыент падрыхтаваў у адпаведнасцi з патрабаваннямi разнастайную праграму, але пры гэтым: а) не змог ў поўнай меры ўвасобiць аўтарскую задуму; б) прадэманстраваў недастатковы ўзровень валодання асобнымi вiдамi дырыжорскай выканальнiцкай тэхнiкi i здавальняючы ўзровень валодання фартэпiяна.

5 балаў – абiтурыент падрыхтаваў разнастайную i складаную праграму, але не змог пераканаўча ўвасобiць аўтарскую задуму з-за асобных памылак у нотным тэксце, недастаткова свабоднага валодання ўсiм арсеналам выканальнiцкiх сродкаў выразнасцi i недастатковай упэўненасцi сцэнiчных паводзiн.

6 балаў – абiтурыент падрыхтаваў разнастайную i складаную праграму, змог увасобiць аўтарскую задуму i прадэманстраваў высокi ўзровень развiцця спецыяльных музыкальных здольнасцей, але пры гэтым сутыкнуўся з пэўнымi цяжкасцямi пры дэманстрацыi валодання асноўнымi вiдамi дырыжорскай тэхнiкi, у яго адсутнiчае самастойны падыход да iнтэрпрэтацыi.

7 балаў – абiтурыент выканаў разнастайную i складаную праграму, прадэманстраваў высокi ўзровень развiцця спецыяльных музыкальных здольнасцей i ўвасобiў кампазiтарскую задуму, але пры гэтым недастаткова свабодна валодае пэўнымi вiдамi дырыжорскай выканальнiцкай тэхнiкi i прадэманстраваў недастаткова пераканаўчую iнтэрпрэтацыю драматургii твора.

8 балаў – абiтурыент выканаў разнастайную i складаную праграму i пераканаўча ўвасобiў кампазiтарскую задуму, дэманструючы: а) свабоднае валоданне рознымi вiдамi дырыжорскай выканальнiцкай тэхнiкi; б) высокi ўзровень развiцця спецыяльных музыкальных здольнасцей; в) здольнасць да ўласнай асэнсаванай iнтэрпрэтацыi драматургii музычнага твора; г) валоданне фартэпiяна на ўзроўнi, неабходным для чытання партытур i выканання нескладанага акампанементу.

9 балаў – абiтурыент выканаў разнастайную i складаную праграму i на высокiм узроўнi ўвасобiў кампазiтарскую задуму, дэманструючы: а) свабоднае валоданне рознымi вiдамi дырыжорскай выканальнiцкай тэхнiкi; б) пераканаўчую iнтэрпрэтацыю; в) свабоду i прафесiяналiзм сцэнiчных паводзiн, высокi ўзровень развiцця прыродных здольнасцей; г) свабоднае валоданне фартэпiяна.

10 балаў – абiтурыент выканаў разнастайную i складаную праграму i на высокiм прафесiйным узроўнi ўвасобiў кампазiтарскую задуму, дэманструючы: а) майстэрскае валоданне рознымi вiдамi дырыжорскай выканальнiцкай тэхнiкi ў адпаведнасцi са зместам i характарам твора; б) па-мастацку пераканаўчую iнтэрпрэтацыю; в) сапраўдны артыстызм, яркую творчую iндывiдуальнасць i высокi ўзровень развiцця прыродных здольнасцей; г) свабоднае валоданне фартэпiяна.


ЧАСТКА 3 ТЭОРЫЯ МУЗЫКІ

Вусны адказ:

1 бал – адсутнасць якіх-небудзь тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў па тэорыі музыкі.

2 балы – грубыя памылкі і неадольныя цяжкасці пры адказе на тэарэтычнае пытанне, якія абітурыент не ў стане выправіць нават з дапамогай педагога.

3 балы – цяжкасці пры адказе на тэарэтычнае пытанне (неведанне спецыяльнай тэрміналогіі, адсутнасць неабходных ведаў). Наяўнасць памылак (7-8), якія выпраўляюцца толькі з дапамогай экзаменатара.

4 балы – часткова правільны адказ, які, аднак, змяшчае тэрміналагічныя і смыславыя памылкі (5-6), якія абітурыент не ў стане выправіць самастойна.

5 балаў – не досыць поўны адказ на тэарэтычнае пытанне. Памылкі (3-4) выправляюцца з дапамогай педагога.

6 балаў – тэарэтычны адказ у цэлым правільны, но змяшчае некалькі паняційных памылак (2-3), якія выпраўляюцца з нязначнай дапамогай педагога.

7 балаў – пісьменнае валоданне тэарэтычным матэрыялам. Адказ на пытанне змяшчае асобныя памылкі (1-2), якія самастойна выпраўляюцца абітурыентам ці з нязначнай дапамогай педагога.

8 балаў – досыць поўны і правільны адказ на тэарэтычнае пытанне. Наяўнасць некалькіх тэрміналагічных недакладнасцей (3-4), якія самастойна выпраўляюцца абітурыентам.

9 балаў – упэўнены адказ на тэарэтычнае пытанне. Наяўнасць 1-2 недакладнасцей, якія самастойна выпраўляюцца абітурыентам. Свабодная ілюстрацыя прыкладамі з тэарэтычнага матэрыялу.

10 балаў – свабоднае, беспамылковае валоданне тэарэтычным матэрыялам. Вынікі паказваюць самастойнасць суджэнняў, прафесійны кругагляд і эрудыцыю абітурыента. Уменне звязваць тэарэтычны матэрыял з канкрэтнымі музычнымі прыкладамі.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2012...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў. Бібліятэка Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Камітэт па ахове кніжных помнікаў
...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconУмовы правядзення конкурсу
Умовы І парадак прыёму абітурыентаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт
Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПлан прыёму ва ўстанову адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" ў 2008 годзе

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Пракапцова Вера Паўлаўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры беларускай І сусветнай мастацкай культуры ўстановы...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconКрытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў па беларускай літаратуры на ўступных экзаменах 2012 года
Рэспубліцы Беларусь, на 2012 г. (Праграма зацверджана загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23. 12. 2011 №813)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка