Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў




НазваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
старонка15/15
Дата канвертавання04.11.2012
Памер1.25 Mb.
ТыпДокументы
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15
6 балаў – абітурыент паказаў не вельмі шырокі мастацкі кругагляд, але знаёмы з асноўнымі пошукамі ў галіне сучаснага эстраднага мастацтва; мае грамадска-творчую пазіцыю, але не адрозніваецца агульнай эрудыцыяй; мае мастацкі густ, арганізацыйныя і педагагічныя здольнасці; назіральны і ініцыятыўны; рэжысёрская эксплікацыя эстраднага ўяўлення зроблена дастаткова глыбока, але мае станоўчыя і адмоўныя бакі; абарона рэжысёрскай задумы адбываецца дастаткова упэўнена, але эстраднае уяўленне хутчэй нагадвае копію бачанай на эстраднай сцэне ці на тэлебачанні работы. Пры гэтым абітурыент трымаецца дастаткова ўпэўнена і абгрунтавана даказвае свой пункт гледжання.

7 балаў – абітурыент мае пэўны мастацкі крагагляд, знаёмы з асноўнымі пошукамі і здабыткамі ў галіне эстраднага мастацтва; мае трывалую грамадскую і творчую пазіцыю; эрудыраваны; мае мастацкі густ, арганізатарскія і педагагічныя здольнасці; назіральны і ініцыятыўны, але не адрозніваецца багаццем фантазіі; рэжысёрская эксплікацыя эстраднага ўяўлення зроблена дастаткова глыбока, але рэжысёрскае бачанне, прынцыпы пластычна-прасторавага вырашэння, асвятлення, сцэнаграфіі адрозніваюцца арыгінальнасцю, але не пераканаўчыя; абарона рэжысёрскай задумы адбываецца дастаткова ўпэўнена, але сустракаюцца памылкі.

8 балаў – абітурыент мае дастаткова шырокі мастацкі кругагляд, знаёмы з асноўнымі пошукамі і здабыткамі ў галіне эстраднага мастацтва, мае трывалую грамадскую і творчую пазіцыю, агульную эрудыцыю, мастацкі густ, арганізатарскія і педагагічныя здольнасці; назіральны і ініцыятыўны, але не адрозніваецца багаццем фантазіі, пры распрацоўцы рэжысёрскай эксплікацыі праяўляе дастаткова арыгінальнае асэнсаванне з’яў мастацкай і сучаснай рэчаіснасці з мэтай іх сцэнічнага ўвасаблення, адметнасць, арыгінальнасць рэжысёрскага вырашэння эстраднага ўяўлення, прынцыпаў пластычна-прасторавага вырашэння, асвятлення, сцэнаграфіі, музычнага стылю, але тым не менш рэжысёрская эксплікацыя ўтрымлівае нязначныя памылкі.

9 балаў – заслугоўвае абітурыент за наяўнасць мастацкага густу пры распрацоўцы рэжысёрскай эксплікацыі эстраднага ўяўлення, арганізатарскіх і педагагічных здольнасцей, багатай фантазіі, абстрактнае мысленне і здольнасць да абагульнення і мадэліравання сучасных сцэнічных эстрадных форм; назіральнасць, ініцыятыўнасць, арыгінальнае асэнсаванне з’яў мастацкай і сучаснай рэчаіснасці з мэтай іх сцэнічнага ўвасаблення; яскравае апісанне вобразнага ўвасаблення эстраднага ўяўлення, адметнасць, арыгінальнасць рэжысёрскага бачання, прынцыпаў пластычна-прасторавага вырашэння, асвятлення, сцэнаграфіі, музычнага стылю эстраднага ўяўлення.

10 балаў – ставіцца абітурыенту за наяўнасць мастацкага густу пры выбары тэмы рэжысёрскай распрацоўкі, арганізатарскіх і педагагічных здольнасцей, багатай фантазіі, абстрактнае мысленне і здольнасць да абагульнення і мадэліравання сценічных сітуацый; назіральнасць, ініцыятыўнасць; арыгінальнае асэнсаванне з’яў мастацкай і сучаснай рэчаіснасці з мэтай іх сцэнічнага ўвасаблення; адметнасць, арыгінальнасць і неадынарнасць рэжысёрскага бачання, прынцыпаў прасторавага вырашэння, асвятлення, сцэнаграфіі, музычнага стылю эстраднага ўяўлення.


ЧАСТКА 3 КАЛЁКВІУМ

1-2 балы – абітурыент паказвае недастатковыя веды і неразуменне сутнасці абранай прафесіі.

3 балы – абітурыент у працэсе гутаркі паказвае недастатковыя веды, абыякавасць да пытанняў эстраднага мастацтва, літаратуры, культуры.

4 балы – абітурыент не выказаў здольнасцей да творчай прафесіі і арыентуецца ў агульных пытаннях эстраднага мастацтва на ўзроўні сярэдняй школьнай адукацыі.

5 балаў – веды абітурыента па праблемах эстраднага мастацтва і культуры не выходзяць за межы праграмы агульнаадукацыйнай школы, аднак ён паказаў магчымасць творчай перспектывы.

6 балаў – абітурыент паказвае самастойнасць меркаванняў па разнастайных пытаннях, але яго веды па агульных праблемах культуры і мастацтва аказваюцца недастатковымі.

7 балаў – абітурыент праявіў дасведчанасць у агульных пытаннях эстраднага мастацтва і культуры, аднак не здолеў заявіць аб сабе як аб самастойнай творчай асобе.

8 балаў – абітурыент прадэманстраваў добрую дасведчанасць у пытаннях культуры, эстраднага мастацтва і соцыуму, праявіў разуменне выбару будучай прафесіі.

9 балаў – заслугоўвае абітурыент, які мае дастаткова шырокі кругагляд у сферы сучаснага эстраднага мастацтва, праявіў наяўнасць багатай фантазіі, назіральнасці, ініцыятыўнасці, прадэманстраваў агульную эрудыцыю ў сферы мастацкай культуры, мае мастацкі густ, арганізатарскія здольнасці, выдатна арыентуецца па ўсяму колу прапанаваных пытанняў і мае свой асабісты погляд на разнастайныя з’явы культуры і мастацтва, а таксама мае трывалую творчую і грамадскую пазіцыю.

10 балаў – абітурыент паказаў глыбокія веды ў галіне гісторыі, тэорыі і практыкі нацыянальнага і замежнага мастацтва, агульнай культуры, веданне вядучых эстрадных калектываў, рэжысёраў, вядучых артыстаў эстрады, мастакоў, кампазітараў, балетмайстраў Беларусі і замежных краін; знаёмы з асноўнымі пошукамі і здабыткамі нацыянальнай і замежных эстрадных напрамкаў, прадэманстраваў шырокую эрудыцыю ў іншых відах мастацтва (веданне літаратурных, драматургічных, выяўленчых, музычных і кінематаграфічных твораў сусветнай і айчыннай класікі); мае трывалую творчую і грамадскую пазіцыю.

1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2012...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў. Бібліятэка Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Камітэт па ахове кніжных помнікаў
...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconУмовы правядзення конкурсу
Умовы І парадак прыёму абітурыентаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт
Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПлан прыёму ва ўстанову адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" ў 2008 годзе

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Пракапцова Вера Паўлаўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры беларускай І сусветнай мастацкай культуры ўстановы...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconКрытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў па беларускай літаратуры на ўступных экзаменах 2012 года
Рэспубліцы Беларусь, на 2012 г. (Праграма зацверджана загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23. 12. 2011 №813)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка