Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў




НазваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
старонка1/15
Дата канвертавання04.11.2012
Памер1.25 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ


КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ АБІТУРЫЕНТАЎ,

ПАСТУПАЮЧЫХ ВА ЎСТАНОВУ АДУКАЦЫІ

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ

І МАСТАЦТВАЎ”

У 2011 ГОДЗЕ


Мінск 2011


Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” у 2011 годзе. – Мінск: БДУ культуры і мастацтваў, 2011. – 80 с.

Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў зацверджаны на пасяджэнні прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” 13 снежня 2010 г., пратакол № 14.


Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў распрацавалі:


па прадмету “Творчасць”:

Р.Л. Бузук, В.М. Валатковіч, П.А. Гуд, І.М. Грамовіч, С.В. Гуткоўская, Н.І. Дожына, С.І. Дробыш, Л.І. Казлоўская, В.В. Калацэй, М.М. Каралёў, В.У. Мазанік, В.П. Пракапцова, А.В. Пякуцька, У.І. Рынкевіч, І.А. Смірнова, Н.М. Хадзінская, Р.Ф. Шаура.


па спецыяльнасці “Бібліятэказнаўства і бібліяграфія” (на скарочаны тэрмін навучання):


С.В. Зыгмантовіч, В.А. Касап.


Агульная рэдакцыя – Л.Ф. Голікава.

ЗМЕСТ


Спецыяльнасць “народная творчасць”……………………………

4

1-18 01 01-01 01 Харавая музыка акадэмічная……………………...

4

1-18 01 01-01 02 Харавая музыка народная………………………...

7

1-18 01 01-01 02 Харавая музыка народная (на 2-гі курс)…………

10

1-18 01 01-02 01 Інструментальная музыка народная.

Інструментальная музыка народная

(Мазырскі філіал)…………………………………



12

1-18 01 01-02 02 Інструментальная музыка духавая………………

16

1-18 01 01-03 Театральная творчасць……………………………

20

1-18 01 01-04 Народныя рамёствы……………………………….

25

1-18 01 01-05 Фальклор (этнафоназнаўства)…………………….

28

Спецыяльнасць “мастацтва эстрады”……………………………

31

1-17 03 01-01 Інструментальная музыка………………………...

31

1-17 03 01-03 Спевы………………………………………………

35

1-17 03 01-03 Спевы (на 2-гі курс)……………………………….

39

Спецыяльнасць “мастацтвазваўства”……………………………

42

1-21 04 02-05 01 Кампаратыўнае мастацтвазнаўства……………...

42

Спецыяльнасць “сацыяльна-культурная дзейнасць”…………….

45

1-23 01 14 01 Арганізацыя і методыка сацыяльна-культурнай дзейнасці ў культурна-адпачынкавых установах




1-23 01 14 02 Арганізацыя і методыка сацыяльна-культурнай дзейнасці ў тэатральна-відовішчных установах




1-23 01 14 03 Арганізацыя і методыка сацыяльна-культурнай дзейнасці ў санаторна-аздараўленчых і турысцка-спартыўных установах




Спецыяльнасць “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”……….

49

1-15 02 01-07 Рэстаўрацыя вырабаў…………………….……….

49

Спецыяльнасць “рэжысура”………………………………………...

51

1-17 01 05-01 Рэжысура свят (народныя)………………………...

51

1-17 01 05-01 Рэжысура свят (народныя) (на 2-гі курс)………...

56

Спецыяльнасць “харэаграфічнае мастацтва”……………………

60

1-17 02 01-04 Народны танец……………………………………..

60

1-17 02 01-04 Народны танец (на 2-гі курс)……………………...

65

1-17 02 01-05 Бальны танец……………………………………….

67

1-17 02 01-06 Эстрадны танец…………………………………….

70

Спецыяльнасць “Бібліятэказнаўства і бібліяграфія..……………

77

1–23 01 11 Бібліятэказнаўства і бібліяграфія...........................

77

КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ”

Спецыялізацыя “харавая музыка акадэмічная


Частка 1 ДЫРЫЖЫРАВАННЕ

1–2 балы – абітурыент не ведае і не валодае 70% кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам. З’яўляецца прафесійна непрыгодным, не мае неабходных для навучання па данай прафесіі ведаў; не захоплены абранай прафесіяй, мае вузкі светапогляд, невысокі ўзровень мыслення і мастацкі густ.

3 балы – абітурыент дэманструе недастатковае веданне асноўнага вучэбнага праграмнага матэрыялу. Дрэнна валодае элементамі дырыжорскай тэхнікі. Прадстаўленая праграма па дырыжыраванні выканана ім няўпэўнена і са значнымі скажэннямі аўтарскіх указанняў; няўпэўненыя, аднастайныя адказы на пытанні, неэрудыраванасць, адсутнасць мастацкага густу, арганізатарскіх і педагагічных здольнасцей.

4 балы атрымлівае абітурыент за веданне асноўнага вучэбна-праграмнага матэрыялу. Прадстаўленая праграма па дырыжыраванні з двух твораў сярэдняй цяжкасці дэманструе пасрэднае валоданне дырыжорскай тэхнікай. Абітурыент дапускае значныя памылкі пры дырыжыраванні. Адсутнічае эмацыянальная выразнасць. Адзначаюцца здавальняючыя адказы на пытанні, вузкі агульны кругагляд, нізкая эрудыцыя, пасрэдны мастацкі густ, малавыражаныя арганізатарскія здольнасці.

5 балаў – атрымлівае абітурыент за веданне асноўнага вучэбна-праграмнага матэрыялу. На прыкладзе двух твораў сярэдняй цяжкасці дэманструецца валоданне толькі асобнымі элементамі дырыжорскай тэхнікі. Пры выкананні твораў дапускаюцца памылкі ў трактоўцы партытуры. Недастаткова выразна перадаецца характар твораў. Адзначаюцца недастаткова ўпэўненыя адказы на пытанні; наяўнасць арганізатарскіх здольнасцей пры сярэднім мастацкім кругаглядзе.

6 балаў – атрымлівае абітурыент за даволі поўнае веданне вучэбна-праграмнага матэрыялу. На прыкладзе двух твораў сярэдняй цяжкасці дэманструе валоданне толькі асобнымі відамі дырыжорскай тэхнікі. Выкананне не вызначаецца яскравай эмацыянальнай выразнасцю. Адзначаюцца дастаткова ўпэўненыя адказы на пытанні, трывалая грамадска-творчая пазіцыя, мастацкі густ, арганізатарскія здольнасці, але не вельмі шырокі кругагляд.

7 балаў  – атрымлівае абітурыент за даволі поўнае веданне вучэбна-праграмнага матэрыялу; практычнае валоданне сродкамі дырыжорскай тэхнікі. Прадстаўленая праграма павінна адпавядаць сярэдняму узроўню цяжкасці, могуць быць дапушчаны нязначныя памылкі; абітурыент дае упэўненыя адказы на пытанні; ён мае пэўны мастацкі кругагляд, трывалую грамадскую і творчую пазіцыю, эрудыцыю, мастацкі густ.

8 балаў – атрымлівае абітурыент за поўнае веданне вучэбна-праграмнага матэрыялу. На прыкладзе двух твораў сярэдняй цяжкасці дэманструюцца вельмі добрае валоданне рознымі відамі дырыжорскай тэхнікі ў адпаведнасці з характарам твораў, але недастаткова выразна; асэнсаванае выкананне розных па характары музычных твораў (але недастаткова эмацыянальна выразна); дакладныя адказы на пытанні; дастаткова шырокі мастацкі кругагляд, агульная эрудыцыя і мастацкі густ; арганізатарскія педагагічныя здольнасці.

9 балаў – заслугоўвае абітурыент за прадстаўленне складанай праграмы па дырыжыраванні, усебаковае валоданне тэхнікай дырыжыравання і навыкамі самастойнага засваення ўсіх праграмных заданняў; дакладныя адказы на пытанні; шырокі мастацкі кругагляд, паслядоўнае лагічнае выкладанне матэрыялу, наяўнасць педагагічных і арганізатарскіх здольнасцей; яскравае праяўленне асабістых творчых здольнасцей.

10 балаў – заслугоўвае абітурыент за ўсебаковае сістэмнае валоданне вучэбна-праграмным матэрыялам па курсу дырыжыравання. Прадстаўленая праграма дэманструе валоданне абітурыентам рознымі відамі дырыжорскай тэхнікі ў адпаведнасці з характарам твораў і зместам мастацкіх вобразаў; свабоднае валоданне фартэпіяна на ўзроўні, неабходным для чытання партытур, грунтоўныя адказы на пытанні, наяўнасць педагагічных і арганізатарскіх здольнасцей, багатай фантазіі, мастацкага густу; глыбокае веданне сусветнай і айчыннай мастацкай культуры.


Частка 2 ВАКАЛ

1–2 балы – абітурыент не мае прыродных даных (музыкальнага слыху, вакальных здольнасцей).

3 балы – у абітурыента адзначаюцца недастатковыя вакальныя здольнасці, слабае валоданне вакальнымі навыкамі, адсутнасць музычнай выразнасці пры выкананні вакальнага твора.

4 балы – у абітурыента адзначаецца наяўнасць сярэдніх вакальных здольнасцей, слабае валоданне вакальнымі навыкамі, пры выкананні не здольны перадаць асноўны характар твора.

5 балаў – у абітурыента адзначаюцца сярэднія вакальныя здольнасці, ён валодае некаторымі прыёмамі вакальнай тэхнікі, але пры недастатковай музычнай выразнасці.

6 балаў – абітурыент мае добрыя вакальныя здольнасці і валодае асноўнымі прыёмамі вакальнай тэхнікі на сярэднім узроўні; пры выкананні праграмы абітурыент дапускае тэкставыя, тэмбравыя і іншыя памылкі; выкананне твораў характарызуецца некаторым напружаннем і недастатковай вобразнай эмацыянальнасцю.

7 балаў – у абітурыента адзначаецца наяўнасць добрых вакальных здольнасцей і валоданне асноўнымі прыёмамі вакальнай тэхнікі, дакладная перадача тэксту аўтарскіх указанняў; разуменне вобразнага зместу, стылю і пабудовы твора; добрая якасць гуку.

8 балаў – атрымоўвае абітурыент, у якога адзначаецца наяўнасць добрых вакальных здольнасцей і валоданне асноўнымі прыёмамі вакальнай тэхнікі; адзначаюцца разуменне і адлюстраванне вобразнага зместу і стылю выканання, эмацыянальная выразнасць выканання, багацце гуку і тэмбравага колеру, высокая культура гуку.

9 балаў – заслугоўвае абітурыент за наяўнасць выдатных вакальных здольнасцей і валоданне асноўнымі прыёмамі вакальнай тэхнікі, эмацыянальна выразнае выкананне музычнага твора.

10 балаў – заслугоўвае абітурыент, які дэманструе выдатныя вакальныя здольнасці, асэнсаванае і глыбока эмацыянальнае выкананне вакальнага твора, яскравы тэмперамент, выдатнае валоданне прыёмамі вакальнай тэхнікі, артыстызм.


Частка 3 САЛЬФЕДЖЫА

1–2 балы – абітурыент не мае ніякіх ведаў і слыхавых навыкаў па сальфеджыа ці адмовіўся ад адказу.

3 балы – абітурыент паказвае недастатковае веданне па асноўных пытаннях тэорыі музыкі і нізкі ўзровень слыхавых навыкаў па сальфеджыа.

4 балы – абітурыент недакладна, няпоўна ведае асновы музычнай тэорыі (інтэрвалы, акорды, танальнасці, лады, метрарытм і інш.), адзначаецца няўпэўненае вызначэнне на слых і інтанаванне нескладаных акордаў і інтэрвалаў, дапушчэнне інтанацыйных памылак пры выкананні сальфеджыравання з ліста.

5 балаў–абітурыент ведае агульныя паняцці тэорыі музыкі, але магчымы дапушчэнні сур’езных памылак у адказе на тэарэтычныя пытанні і пры выкананні практычных заданняў на пабудову, інтанаванне, вызначэнне на слых нескладаных акордаў, інтэрвалаў і іншых элементаў музычнай мовы, пры сальфеджыраванні. Пры гэтым абітурыент можа самастойна выправіць памылкі.

6 балаў – адказ абітурыента на музычна-тэарэтычныя пытанні няпоўны, але без істотных недакладнасцей і памылак; наяўнасць шэрагу невялікіх памылак пры выкананні практычных заданняў на сальфеджыраванне з ліста, пабудову, інтанаванне і вызначэнне на слых інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы .

7 балаў – заслугоўвае абітурыент, які дае правільны, але неразгорнуты адказ на музычна-тэарэтычныя пытанні. Адзначаецца наяўнасць не больш трох-чатырох невялікіх памылак пры выкананні практычных заданняў на сальфеджыраванне, пабудову, інтанаванне і вызначэнне на слых інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы.

8 балаў – абітурыент дэманструе дакладныя па сэнсе, але не бездакорныя па форме музычна-тэарэтычныя веды, амаль беспамылковае выкананне практычных заданняў па пабудове інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы, выдатнае інтанаванне і вызначэнне на слых, чыстае выкананне прапанаванага задання па сальфеджыраванні.

9 балаў – атрымоўвае абітурыент, які ўпэўнена валодае музычна-тэарэтычнымі ведамі, беспамылкова выконвае практычныя заданні па пабудове, інтанаванні і вызначэнні на слых інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы, па сальфеджыраванні з ліста; паказвае наяўнасць выдатнага музыкальнага слыху і чыстай інтанацыі. Адказы на пытанні вызначаюцца лагічнасцю і паслядоўнасцю, дэманструюць здольнасць абітурыента да самастойнага мыслення.

10 балаў – атрымоўвае абітурыент за бездакорнае валоданне музычна-тэарэтычнымі ведамі, надзвычай дакладнае выкананне практычных заданняў па пабудове, інтанаванні, сальфеджыраванні і вызначэнні на слых інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы; наяўнасць выдатнага музыкальнага слыху і чыстай інтанацыі, яскравае праяўленне асабістых творчых здольнасцей.


КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ

Спецыяльнасць “народная творЧасць”

Спецыялізацыя “харавая музыка народная”


ЧАСТКА 1 ДЫРЫЖЫРАВАННЕ

ЧАСТКА 2 ВАКАЛ

ЧАСТКА 3 САЛЬФЕДЖЫА

1–2 балы – атрымлівае абітурыент, які паказаў падрыхтаваную да ўступных іспытаў праграму, але па сваіх здольнасцях (музычных, вакальных, дырыжорскіх) не адпавядае патрабаванням спецыялізацыі; абітурыент не мае ніякіх уяўленняў аб сальфеджыа, мае неразвіты музыкальны слых, адсутнасць здольнасці да правільнага інтанавання. З’яўляецца прафесійна непрыгодным.

3 балы – атрымлівае абітурыент, які выканаў патрабаванні да ўступных іспытаў, але быў не зусім упэўненым, дапускаў памылкі. Кепскае валоданне элементамі дырыжорскай тэхнікі. Вельмі прыблізныя агульныя ўяўленні аб асноўных паняццях сальфеджыа; пры выкананні практычных заданняў абітурыент дапускае шмат прынцыповых памылак: не ведае, на якой ступені і як будуюцца галоўныя элементы музычнай мовы (інтэрвалы, акорды, лады), не ведае музычных памераў і працягласцей, ключоў і інш., дэманструе “бруднае” іх інтанаванне і няздольнасць вызначэння на слых, адсутнасць навыкаў чытання нот з ліста. Вельмі слабы ўзровень ведаў асноў музычна-тэарэтычных дысцыплін. Слабыя вакальныя даныя.

4 балы – атрымлівае абітурыент за веданне асноўнага матэрыялу патрабаванняў да ўступных іспытаў. Прадстаўленая праграма па дырыжыраванні з двух твораў сярэдняй цяжкасці дэманструе валоданне дырыжорскай тэхнікай, але абітурыент дапускае памылкі пры дырыжыраванні. Адсутнічае эмацыянальная выразнасць выканання; пры выкананні нескладанай праграмы на музычным інструменце абітурыент дэманструе недастатковы тэхнічны узровень. Наяўнасць сярэдніх вакальных здольнасцей, слабае валоданне вакальнымі навыкамі; няўпэўненыя адказы на пытанні па сальфеджыа.

5 балаў – атрымлівае абітурыент за веданне асноўнага матэрыялу патрабаванняў да ўступных іспытаў. На прыкладзе двух твораў сярэдняй цяжкасці дэманструецца валоданне толькі асобнымі элементамі дырыжорскай тэхнікі. Пры выкананні твораў дапушчаны памылкі ў трактоўцы партытуры. Недастаткова выразна перадаецца характар твораў. Выкананне праграмы на музычным інструменце на недастаткова тэхнічным узроўні, з недастатковай перадачай аўтарскіх указанняў. Наяўнасць сярэдніх вакальных здольнасцей і валоданне некаторымі прыёмамі вакальнай тэхнікі пры недастатковай музычнай выразнасці; валоданне музычна-тэарэтычнымі ведамі на дастаткова здавальняючым узроўні; недастаткова ўпэўненыя адказы на пытанні па сальфеджыа.

6 балаў – атрымлівае абітурыент за дастаткова поўнае веданне патрабаванняў да ўступных іспытаў. На прыкладзе двух твораў сярэдняй цяжкасці дэманструецца валоданне толькі асноўнымі відамі дырыжорскай тэхнікі. Выкананне не адрозніваецца эмацыянальнай выразнасцю; пры выкананні праграмы на музычным інструменце абітурыент дапускае тэкставыя, тэмбравыя і іншыя памылкі. Наяўнасць добрых вакальных здольнасцей і валоданне асноўнымі прыёмамі вакальнай тэхнікі на сярэднім узроўні. Выкананне народных песен адрозніваецца некаторым напружаннем і недастатковай вобразнай эмацыяльнасцю. Абітурыент мае недастаткова добрую музычна-тэарэтычную падрыхтоўку, дэманструе няўпэўненае інтанаванне і вызначэнне на слых з даволі частымі памылкамі; не зусім добра ведае беларускую народна-песенную творчасць.

7 балаў – атрымлівае абітурыент за дастаткова поўнае веданне патрабаванняў да ўступных іспытаў, практычнае валоданне сродкамі дырыжорскай тэхнікі. Прадстаўленая праграма адпавядае сярэдняму ўзроўню цяжкасці, у ёй дапушчаны нязначныя памылкі. Абітурыент дэманструе выкананне дастаткова складанай праграмы на музычным інструменце, дакладную перадачу тэксту і аўтарскіх указанняў, добрую якасць гуку, а таксама наяўнасць добрых вакальных здольнасцей і валоданне асноўнымі прыёмамі вакальнай тэхнікі, але дэманструе недастаткова асэнсаванае выкананне народных песень, розных па характары. Абітурыент мае даволі добрую музычна-тэарэтычную падрыхтоўку, упэўнена інтануе, але ж вызначае на слых з асобнымі памылкамі; упэўненыя адказы па сальфеджыа, але ж недастаткова глыбокія веды беларускай народнай творчасці.

8 балаў – атрымлівае абітурыент, які выканаў на мастацкім узроўні складаную праграму на музычным інструменце; на мастацкім ўзроўні прадырыжыраваў творамі, паказаў добрае валоданне рознымі відамі дырыжорскай тэхнікі ў адпаведнасці з характарам твораў. Зрабіў музычна-тэарэтычны аналіз харавой партытуры. Паказаў наяўнасць добрых вакальных здольнасцей і валоданне асноўнымі прыёмамі вакальнай тэхнікі. Праспяваў народныя песні, розныя па характары; прадэманстраваў дастаткова высокі мастацкі кругагляд, агульную эрудыцыю і мастацкі густ, глыбокае веданне беларускай народна-песеннай творчасці; але паказаў недастатковы ўзровень музычна-тэарэтычных здольнасцей (слыхавы музычна-тэарэтычны аналіз, адчуванне рытму, сальфеджыа).

9 балаў – атрымлівае абітурыент, які на высокім мастацкім узроўні выканаў складаную праграму на музычным інструменце, пры гэтым паказаў высокае майстэрства тэхнікі ігры; на высокім мастацкім узроўні паказаў праграму па дырыжыраванні, раскрыў драматургію харавога твора, зрабіў музычна-тэарэтычны аналіз харавой партытуры; паказаў глыбокія веды і высокі ўзровень музычны-тэарэтычных здольнасцей, наяўнасць выдатнага музычнага слыху, чыстую інтанацыю, адчуванне рытму. Прадэманстраваў наяўнасць выдатных вакальных здольнасцей і валоданне асноўнымі прыёмамі вакальнай тэхнікі. Эмацыянальна-выразна выканаў музычныя творы, розныя па характары; паказаў шырокі мастацкі кругагляд, глыбокае веданне беларускай народна-песеннай творчасці.

10 балаў – атрымлівае абітурыент, які выдатна выканаў на высокім мастацкім узроўні складаную праграму на музычным інструменце, паказаў высокае майстэрства тэхнікі ігры; на высокім мастацкім узроўні, з творчым падыходам выканаў праграму па дырыжыраванні, паказаў высокае майстэрства тэхнікі дырыжыравання. Раскрыў драматургію харавога твора, выкарыстоўваючы вобразнае мысленне, зрабіў музычна-тэарэтычны аналіз харавой партытуры. Прадэманстраваў вельмі высокі ўзровень музычна-тэарэтычных здольнасцей, наяўнасць выдатнага музычнага слыху, чыстую інтанацыю, адчуванне рытму; паказаў наяўнасць выдатных вакальных здольнасцей, асэнсаванае і выразнае выкананне некалькіх вакальных твораў, розных па характары. Паказаў глыбокае веданне белорускай народна-песеннай творчасці; шырокі мастацкі кругагляд.


КРЫТЭРЫІ ацэнкі ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ “Народная творчасць”

Спецыялізацыя харавая музыка народная”

(на 2-гі курс)


1 ВАКАЛ

1–2 балы – абітурыент паказаў падрыхтаваную да ўступных іспытаў праграму, але па сваіх здольнасцях (музычных, вакальных) не адпавядае патрабаванням спецыялізацыі (абітурыент не мае ніякіх уяўленняў аб тэорыі музыкі, мае неразвіты музыкальны слых, адсутнасць здольнасці да правільнага інтанавання).

3 балы – абітурыент выканаў патрабаванні да ўступных іспытаў, але выглядаў не зусім упэўненым, дапускаў памылкі (слабыя веды беларускай музычнай творчасці, вузкі мастацкі кругагляд, невыразныя вакальныя даныя).

4 балы – абітурыент выканаў патрабаванні да ўступных іспытаў, але мае несістэматычныя веды па асобных разделах патрабаванняў: сутыкнуўся з пэўнымі цяжкасцямі ў двух з іх.

5 балаў – абітурыент дастаткова нядрэнна выканаў усю праграму да ўступных іспытаў, але выявіў недакладнасці ў адным з раздзелаў патрабаванняў.

6 балаў – абітурыент у цэлым выканаў усе патрабаванні да ўступных іспытаў, але сутыкнуўся з пэўнымі цяжкасцямі пры адказе на пытанні па тэорыі музыкі і сальфеджыа.

7 балаў – абітурыент на высокім узроўні выканаў усе патрабаванні да ўступных іспытаў, але пры гэтым у адным з раздзелаў патрабаванняў праявіў недастатковую дасканаласць.

8 балаў – абітурыент на высокім мастацкім узроўні выканаў мастацкія творы, пры гэтым прадэманстраваў яркі народны голас і артыстычныя даныя; на мастацкім узроўні выканаў праграму на музычным інструменце, паказаў тэхніку ігры; паказаў свае акцёрскія здольнасці пры выкананні байкі або верша.

9 балаў – абітурыент на высокім мастацкім узроўні выканаў вакальныя творы, пры гэтым прадэманстраваў яркі народны голас і артыстычныя даныя; на высокім мастацкім узроўні выканаў праграму на музычным інструменце, паказаў майстэрства тэхнікі ігры; выдатна выявіў свае акцёрскія здольнасці пры выкананні байкі або верша.

10 балаў – абітурыент на высокім мастацкім узроўні выканаў вакальныя творы, пры гэтым прадэманстраваў надзвычай яркі народны голас і артыстычныя даныя; на высокім мастацкім узроўні выканаў праграму на музычным інструменце, паказаў майстэрства тэхнікі ігры; надзвычай выдатна паказаў свае акцёрскія здольнасці пры выкананні байкі або верша.


2 ГАРМОНІЯ

Пісьмовая работа:

Адзнака

Колькасць памылак

10

0

9

1

8

2

7

3-4

6

5-6

5

7-8

4

9-10

3

11-12

2

13-14

1

15-16


Памылкамі лічацца:

  • паралельны рух галасоў квінтамі, актавамі, прымамі;

  • “скрытая” актава і квінта (рух сапрана скачком, а баса – плаўна ў адзін бок да інтэрвала актавы ці квінты, што ствараецца паміж басам і сапрана);

  • вядзенне ўсіх галасоў у адным напрамку;

  • няправільнае падваенне тонаў у акордзе (за выключэннем асобных выпадкаў, калі падваенне тэрцыі ці квінты абумоўлена правіламі вырашэння септакордаў);

  • рух галасоў на павялічаныя інтэрвалы;

  • няправільнае вырашэнне септакордаў;

  • пярэчанне;

  • перанос аднаго акорда праз тактавую лінію;

  • няправільная гарманізацыя кадансаў (знаходжанне кадэнцыі не на яе сапраўдным месцы, прастаўленне К 6 4 на слабай долі такта);

  • парушэнне законаў функцыянальнай логікі (S апасля D, VI апасля IV, IV апасля II).

Вусны адказ:

1-2 балы – абітурыент не мае ніякіх ведаў па гармоніі ці адмовіўся ад адказу.

3 балы – абітурыент паказвае недастатковае веданне асноўных сродкаў гармоніі.

4 балы – абітурыент мае несістэматызаваныя веды па асобных раздзелах гармоніі, не валодае дастатковымі навыкамі гарманізацыі мелодыі, злучэння акордаў, гарманічнага аналізу.

5 балаў – абітурыент мае несістэматызаваныя веды аб гарманічных сродках, робіць істотныя памылкі ў пісьмовым увасабленні акордаў і іх злучэнняў.

6 балаў – абітурыент дэманструе веды не ў поўным аб‘ёме, робіць значныя памылкі ў пісьмовых відах работы.

7 балаў – абітурыент мае недастаткова дакладныя ўяўленні аб гарманічных сродках, робіць нязначныя памылкі, напрыклад, у разрашэнні септакордаў.

8 балаў – абітурыент дэманструе дастаткова высокі ўзровень тэарэтычных ведаў па ўсіх раздзелах гармоніі, добрыя практычныя навыкі гарманізацыі мелодыі і гарманічнага аналізу.

9 балаў – абітурыент валодае глыбокімі тэарэтычнымі ведамі і выдатнымі практычнымі навыкамі работы па гармоніі.

10 балаў – абітурыент мае вельмі высокі ўзровень ведаў і ўменняў па гармоніі і памежных тэарэтычных навуках, дэманструе зацікаўленасць прадметам і творчыя схільнасці.


КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “Народная творчасць”

Спецыялізацыя “Інструментальная музыка (народная)”

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2012...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў. Бібліятэка Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Камітэт па ахове кніжных помнікаў
...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconУмовы правядзення конкурсу
Умовы І парадак прыёму абітурыентаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт
Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПлан прыёму ва ўстанову адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" ў 2008 годзе

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Пракапцова Вера Паўлаўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры беларускай І сусветнай мастацкай культуры ўстановы...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconКрытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў па беларускай літаратуры на ўступных экзаменах 2012 года
Рэспубліцы Беларусь, на 2012 г. (Праграма зацверджана загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23. 12. 2011 №813)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка